Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Гледзячы на назву і напаўненне горада Дзяржынск, зараз цяжка ўявіць, што гэта старажытны цэнтр былога графства. Але ж у былыя часы і назву меў іншую – Койданаў. І як нармальная рэзідэнцыя граф'ёў, меў замак.
Драўлянае ўмацаванне паявілася тут яшчэ да зʼяўлення ВКЛ. Мураваны жа быў пабудаваны каля першай паловы XVI ст. Тады Койданаў належаў роду Гаштольдаў. Трошкі пазней Мікалай Радзівіл Руды, маючы тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі, ператварыў староства ў графства. Ён жа зʼяўляўся амбасадорам кальвінізму на нашых землях, пабудаваў пасярод замку адмысловы драўляны збор у 1564 годзе.
Яго сын Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун у пачатку XVII ст. праспансуе будоўлю мураванага збору.
Як бачыце, сённяшні допіс утвораны ў асноўным са старых здымкаў і выяваў, бо ад замку і храму літаральна нічога не засталося (невялікі фрагмент муроў можна не лічыць), нават узгорак замчышча выглядае мініяцюрна. Цяжка ўявіць, што менш за 100 гадоў назад тут яшчэ знаходзіўся цікавейшы ўзор абарончай ды культавай архітэктуры.

Крыніца
Дзень памяці ахвяр хатынскай трагедыі

Трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам – гэта несуцішальны боль у сэрцы беларусаў, гэта рана, якая ніколі не перастане крываточыць.

Назву невялікай беларускай вёскі Хатынь ведаюць ва ўсім свеце. 22 сакавіка 1943 года яе спалілі разам з жыхарамі. Людзей сагналі ў хлеў на ўскрайку вёскі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек.
І што самае страшнае, 75 – гэта дзеці. Самаму малодшаму было 7 тыдняў. Выратаваліся толькі шасцёра дзяцей і адзін дарослы – Іосіф Камінскі. У гары абпаленых трупаў ён знайшоў свайго сына, той памёр у яго на руках.

Гісторыя, якая на стагоддзі засталася ў камені мемарыяла. Шасціметровы непакораны чалавек – стары з дзіцём на руках – прататып Камінскага. Менавіта ён пайменна назаве ўсіх жыхароў вёскі Хатынь.
На месцы вёскі ў памяць аб загінулых быў створаны мемарыяльны комплекс "Хатынь".

Рашэнне аб будаўніцтве мемарыяла было прынята ў 1966 годзе. Ініцыятарам яго стварэння быў першы сакратар ЦК БССР Пётр Машэраў.

У агульным конкурсе на лепшы праект помніка жыхарам спаленай вёскі перамог калектыў архітэктараў, сярод якіх былі Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін, а таксама скульптар Сяргей Селіханаў.

Першапачаткова меркавалася, што на месцы трагедыі ўзнікне мемарыял толькі спаленай Хатыні. Аднак затым праект быў перагледжаны і Хатынь стала помнікам усім спаленым у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскам Беларусі.
Работа над праектам захапіла архітэктараў. Былі прыдуманы вянкі зрубаў на месцы былых хат, абеліскі ў выглядзе комінаў, а таксама званы Хатыні, якія гудуць над Беларуссю, расказваючы ўсяму свету аб трагедыі беларускіх вёсак.

Будавалі мемарыял усёй грамадой. Граніт быў прывезены з кар'ераў Украіны, белы мармур з Расіі. Першая чарга была завершана ў канцы 1968 года. Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Хатынь" адбылося 5 ліпеня 1969 года.

Сёння ў Хатынь едуць людзі з розных краін, каб аддаць даніну памяці ўсім загінулым у полымі ваеннага ліхалецця беларусам. За гады існавання гэтага велічнага архітэктурна-мастацкага ансамбля яго наведалі каля 40 млн чалавек з больш як 100 краін.

https://youtu.be/Eu_zfCYifJU?si=XXkKY5PpEQkckPz9
Верашчака
Збор на лячэнне Веранікі працягваецца! Засталося не так і многа ў параўнанні з патрэбнай сумай! 276 838 $ Мы малайцы! Калі хто жадае аказаць дапамогу, то рэквізіты тут! Нават 5 рублёў даюць яшчэ адзін шанец дзяўчынцы на жыццё! Не заставайцеся раўнадушнымі!…
Збор на лячэнне Веранікі Хылкоўскай закрыты!

Мы гэта змаглі!
Амаль 2 мільёны даляраў!
Неверагодная сума і неверагодная зладжанасць і актыўнасць усіх нераўнадушных!

Калі людзі не спрачаюцца і не ваююць, яны здольны зрабіць цуда і падараваць жыццё!

Няхай у Веранікі будзе ўсё добра!
Савецкі батон. Хуценька прызнавайцеся, хто з'ядаў яго палову, яшчэ на шляху да дому? 😊😉
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Польска-савецкая вайна і другое абвяшчэнне ССРБ

У лістападзе 1918 года у Варшаве было абвешчана адраджэнне Рэчы Паспалітай. Ю.Пілсуцкі заявіў аб аднаўленні дзяржавы ў межах 1772 года.
Кіраўніцтва Рэчы Паспалітай не абмежавалася этнічнымі польскімі землямі. Польскі сейм заявіў, што "бацькаўшчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць да Польшчы, як частка непадзельныя".

Ужо ў снежні 1919 года паўночная група польскіх войскаў заняла большую частку Гродзенскай губерні.

16 лютага 1919 года ЦВК Беларускай і Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы звярнуліся да польскага ўрада з прапановай мірнага вырашэння "спрэчных тэрытарыяльных пытанняў". Аднак гэты зварот застаўся без адказу. Польскі сейм адхіліў прапановы Савецкай Расіі аб правядзенні плебісцыту на памежных спрэчных тэрыторыях. У красавіку польскія войскі захапілі Слонім, Вільню, Пінск, Баранавічы.

8 красавіка ЦВК Літоўска-Беларускай ССР уводзіць у рэспубліцы ваеннае становішча. Была праведзена мабілізацыя ў Чырвоную армію.
1 чэрвеня 1919 года быў прыняты Дэкрэт УЦВК РСФСР аб ваенна-палітычным адзінстве Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі на чале з Савецкай Расіяй. Заходні фронт быў умацаваны.
Аднак летам польскія войскі перайшлі ў наступленне. Была занята Вілейка, потым Маладзечна, Лунінец.
8 жніўня 1919 года польскія войскі захапілі Мінск, у жніўні-верасні занялі Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Рагачоў.

Толькі ў кастрычніку іх наступленне было стрымана.

На захопленых тэрыторыях пры Галоўным камандаваннем польскай арміі было створана Грамадзянскае ўпраўленне Усходніх зямель.
Беларусь была падзелена на акругі, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы (іх узначалілі былыя польскія афіцэры).

Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польскі рэжым выклікаў рост апазіцыйных настрояў сярод беларускіх палітычных партый і насельніцтва.
На захопленых тэрыторыях дзейнічалі дзясяткі нелегальных партыйных камітэтаў, партызанскіх атрадаў.
Акрамя бальшавікоў у партызанскую барацьбу ўключылася Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), якая мела значны ўплыў у Гродзенскай, Віленскай, Мінскай губернях і з'яўлялася найбольш масавай палітычнай арганізацыяй.

На з'ездзе ў Вільні прадстаўнікі беларускай грамадскасці Віленшчыны і Гродзеншчыны (9-10 чэрвеня 1919г.) выказаліся за суверэннасць і непадзельнасць Беларусі.
Аднак беларускі нацыянальны рух не змог выпрацаваць адзіную пазіцыю ў адносінах да польскіх улад.

19 чэрвеня ў час знаходжання ў Мінску Ю.Пілсудскі прыняў дэлегацыю беларускіх дзеячаў на чале са старшынёй Рады БНР Я.Лёсікам.
Ю.Пілсудскі заверыў, што ён з'яўляецца "прыхільнікам беларускай справы" , але ў выніку кіраўнік Польскай дзяржавы не прызнаў беларускую дзяржаву.

У снежні 1919 года адбыўся раскол Рады БНР, частка яе членаў заявіла аб сваёй прапольскай арыентацыі, але большасць выказалася супраць саюзу з Польшчай.
Яны абвясцілі Народную раду БНР на чале з П.Крачэўскім і стварылі новы ўрад на чале ў В.Ластоўскім.
Польскія ўлады не прызналі Народную раду і арыштавалі В.Ластоўскага.

Працяг будзе
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#БНР
#ПольскаяАкупацыя

Польска-савецкая вайна і другое абвяшчэнне ССРБ
Пачатак тут

Вясной 1920 года адбыліся змены на польска-савецкім фронце. Польскія войскі пачалі наступленне на Палессі. Яны захапілі Мазыр, Калінкавічы.
На аснове распрацаванага плана ваенных дзеянняў у сярэдзіне мая пачалося наступленне Заходняга фронту ў Беларусі.

11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня - Вільня, 19 ліпеня - Гродна, 1 жніўня - Брэст.
Была рэальная магчымасць аднаўлення беларускай дзяржавы.
Аднак савецкае кіраўніцтва ў Маскве вырашала іншую задачу - правесці "саветызацыю Літвы і Польшчы".

12 ліпеня 1920 года быў падпісаны мірны дагавор паміж Літвой і РСФСР, згодна з якім значная частка беларускай тэрыторыі Гродзеншчыны і Віленшчыны (з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Вільня) прызнана часткай Літвы.
Дагавор гарантаваў нейтралітэт Літвы ў ходзе польска-савецкай вайны.

Летам 1920 года Чырвоная армія правяла паспяховае наступленне на Варшаву і Львоў. Савецкі ўрад не прыняў да ўвагі ноту міністра замежных спраў Англіі Дж.Керзана (11 ліпеня 1920 г.) аб спыненні баявых дзеянняў на лініі Гродна - Брэст - Карпаты.

У пачатку жніўня Чырвоная армія вяла баі ўжо на тэрыторыі Польшчы. Гэта выклікала нацыянальна-патрыятвчны ўздым у Польшчы, спрыяла пашырэнню ваеннай, фінансавай дапамогі еўрапейскіх урадаў.
Як паведамляла газета "Дэйлі тэлеграф", дапамога была аказана італьянцамі, амерыканцамі, некаторымі нейтральнымі дзяржавамі.
Англічане далі грошы, машыны, неабходны персанал.
У справе рэарганізацыі арміі асноўная роля была адведзена французам.

Польскае камандаванне 14-16 жніўня 1920 года флангавым ударам стварыла пагрозу для акружэння Варшаўскай групоўкі савецкіх войскаў. Чырвоная армія пачала паспешнае адступленне, несучы вялікія страты.

21 жніўня польская армія заняла Брэст.
Пачаліся перагаворы аб заключэнні перамір'я, якія вяліся ў Мінску, а затым былі перанесены ў Рыгу.


Мінск быў вызвалены ад польскіх войскаў у ліпені 1920 года. Для падрыхтоўкі Дэкларацыі аб абвяшчэнні беларускай дзяржавы была створана камісія. У яе склад увайшлі чатыры прадстаўнікі партыі беларускіх эсэраў (Я. Бялькевіч, П.Берднік, І.Мамонька, М.Пашковіч), два -ад ЦК КП(б)Б (А.Чарвякоў, В.Кнорын), ад Беларускай камуністычнай арганізацыі - У.Ігнатоўскі, ад Бунда - А.Вайнштэйн.

Урачыстае абвяшчэнне незалежнасці ССРБ адбылося 31 ліпеня 1920 года у памяшканні гарадскога тэатра.

Беларуская рэспубліка абвяшчалася, але толькі ў межах Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мінскага, Слуцкага і Мазырскага паветаў.

Таму Дэкларацыю не падпісалі прадстаўнікі БПС-Р, якія патрабавалі незалежнасці ССРБ у межах этнічнага самавызначэння
.
Жаўрукі прылятаюць у дзень Вясновага Раўнадзенства.

Па прылёце жаўрукоў вызначалі, калі можна араць і пачынаць іншыя вясновыя працы.

Калі жаўрук прыляцеў, значыць, вясна прыйшла. Песня жаўрука нягучная і прыемная. Палёт жаўрука своеасаблівы: птушка спачатку паднімаецца ўгару, а затым падае ўніз, адпаведна змяняецца і песня. «Жаўрук неба арэ» - кажуць у народзе.

На Жаваранкаў у вёсках, а часам і ў гарадах, выконвалі абрады: раніцай гаспадыні пяклі з цеста птушачак, круглыя пернікі і калабкі. Затым рабілі з саломы маленькія гнёзды, складалі ў іх калабкі і ставілі ў птушнік - лічылася, што гэта дапаможа курам лепш несціся і не хварэць. Круглымі пернікамі было прынята ўсіх частаваць.
#ЯМыКаласы

"Я пачаў гэтую кнігу два гады назад. За спіною былі дванаццаць год жыцця ёю, думак аб ёй, ненапісанай. Былі ўспаміны людзей, кнігі зачытаныя і кнігі, да якіх на працягу амаль стагоддзя не дакраналася нічыя рука, акрамя маёй. Я трымаў у руках халодную сталь інсургенцкіх кордаў і канфірмацыі расстрэлаў, якія, здавалася, сачыліся крывёй...

Чаму магла навучыць кніга, якой было сто год і адзіны экземпляр якой так і астаўся з неразрэзанымі старонкамі? Не ведаю. Але гэта была нібы замураваная частка памяці цэлай эпохі. І мне здавалася, што на кожнай вокладцы — варта толькі ўгледзецца — напісана: «Хто згубіў сваю памяць — згубіў усё...»

Нечапаны аркуш паперы ляжаў на стале. За вокнамі вялізнага пакоя стаяў цёплы і цёмны вечар канца сакавіка. Позні вечар быў у садзе за двума вокнамі; позні вечар быў і на ціхай вуліцы, за іншымі вокнамі. "          Глава ІV кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
Ад нашага падпісчыка:

Вось цікавыя рэчы атрымліваюцца, мае дарагія беларусы. Пачытаў яшчэ раз сёння той артыкул у СБ Гігіна ад 2022 года пра паўстанне 1863 года. Усё быццам бы па фактах гістарычна ён усё так сказаў. Але высновы прапагандзістскія на карысць расійскай гісторыі, а не нашай.

Так, мы самыя блізкія саюзнікі Расіі зараз. Агульная савецкая гісторыя нас аб'яднала! А вось раней па-рознаму бывала. І што? Нам зараз трэба таптаць сваю гісторыю з-за гэтага? Каб толькі дагадзіць нашым братам? Дык мы так толькі самі сябе падманваем.

Гісторыя - гэта тое што было, гэта ў мінулым. Было і было. І гэта трэба ведаць. Але не пытацца дагаджаць каму бы там ні было - ні палякам, ні рускім, ні літоўцам, ні немцам, ні ўкраінцам. Сваё шанаваць трэба.

А то ў нас зараз топчуць Каліноўскага за тое, што ён паляк і быццам за паноў быў. Але той жа Гігін і ўсе гісторыкі адзначаюць, што быў ён рэвалюцыянер і сацыяліст. А паплечнікі яго таксама ўсе былі палякамі?

Савецкія гісторыкі хаця б паслядоўнымі былі. У іх на працягу ўсёй гісторыі бачна адна ідэя - класавая барацьба. Таму ў іх героі і Каліноўскі, і паўстаўшыя казакі з сялянамі ў сярэдзіне 17 ст.

А ў нашых гісторыкаў тыя казакі з сялянамі ў сярэдзіне 17 ст. - добрыя (хаця а за што яны ваявалі на самой справе? Мо за незалежнасць Беларусі ці ВКЛ, ці Русі? І нікога яны не забівалі?), а паўстанцы Каліноўскага - дрэнныя.

Дзе паслядоўнасць? Ці паслядоўнасць у тым, што калі супраць палякаў - то гэта добра, а супраць Масквы - дрэнна? І гэта аб'ектыўная гісторыя па-вашаму?
— Куды ляцім?
— Куды трэба...
— Цудоўна! Мой любімы накірунак!

🎨 Малюнак Lucy Fleming
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#Літаратура

Пімен Панчанка
Родная мова

Чытае Саша Васільева
@info_mamka