Верашчака
480 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
У эпоху французскага Асветніцтва адным з самых неардынарных мысляроў быў пісьменнік і філосаф з Жэневы - Жан-Жак Русо(1712-1778). Ён адрозніваўся ад іншых асветнікаў сваімі рэвалюцыйнымі і сацыяльнымі ідэямі, а таксама асабліва актыўнай крытыкай тагачаснага грамадства.

Паводле Русо, чалавек па сваёй прыродзе мае добры пачатак, але праз індустрыялізацыю, гарадское жыццё, навуку і мастацтва, сацыяльную няроўнасць - яго норавы псуюцца, ён становіцца больш эгаістычным, схільным да сваіх заган, жарсцяў, губляе ўласную духоўнасць: «...»

Філосаф сцвярджаў, што навукі і мастацтвы абавязаны сваім паходжаннем, чалавечым заганам. Навука, спараджаючы раскошу, разбэшчвае грамадскія норавы. Русо пісаў: Па меры таго, як памнажаюцца жыццёвыя выгоды, удасканальваюцца мастацтва і распаўсюджваецца раскоша, сапраўдная мужнасць губляе моц, ваенны гераізм знікае, і ўсё гэта плёт навукі і мастацтва.
https://telegra.ph/Krytyka-%D1%96ndustryyal%D1%96%D1%9Eacy%D1%96-%D1%96-%D1%96dehal-naturalnaga-stanu-f%D1%96lasof%D1%96ya-ZHan-ZHaka-Ruso-03-20
Сёння Дзень народзінаў у Францішка Багушэвіча❤️

Францішак Багушэвіч — грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік.

Некалькі цытатаў спадара Францішка:

🌟„Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю”

🌟„Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!”

🌟„Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак…”


Некаторыя вядомыя творы Багушэвіча:

💎 „Дудка беларуская”
💎 „Смык беларускі”
💎 „Сведка”
💎 „Тралялёначка”
💎 „Кепска будзе”
#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#ЛітБелССР

Утварэнне беларускай дзяржаўнасці было неадназначна ўспрынята не толькі прадстаўнікамі нацыянальных дэмакратычных партый, але і ўдзельнікамі камуністычнага руху.

Так, на пасяджэнні Асобай нарады пры Камісарыяце дзяржаўнага кантролю РСФСР 14 студзеня 1919 г. падкрэслівалася, што "для ўтварэння незалежнай ад Расіі Беларусі падстаў не маецца...." І гэта абмяркоўвалася ў той час, калі ССРБ афіцыйна існавала.

16 студзеня 1919 года на пленуме ЦК РКП(б) было прынята рашэнне выдзеліць з Беларускай рэспублікі Віцебскую, Смаленскую і Магілёўскую губерні, пакідаючы ў яе складзе Мінскую і Гродзенскую губерні.

З гэтым не пагадзілася большая частка ўрада ССРБ. У знак пратэсту ў канцы студзеня ўрад пакінулі тры наркамы - Ф.Шантыр, У.Фальскі, Я.Дыла.

На пасяджэнні Цэнтральнага бюро КП(б) 22 студзеня пры абмеркаванні даклада прадстаўніка ЦК РКП(б) А.Іофе па пытаннях тэрыторыі і федэратыўных адносін з РСФСР шэраг членаў Цэнтральнага бюро КП(б) таксама выступілі з крытыкай рашэння ЦК РКП(б) аб далучэнні этнічных беларускіх зямель да Расіі і аб'яднанні Беларусі з Літоўскай ССР. Беларускае партыйнае і савецкае кіраўніцтва патрабавала перагляду рашэння ЦК РКП(б).

У гэты час ішла падрыхтоўка І Усебеларускага з'езда Саветаў, які адбыўся 2-3 лютага 1919 года. У рабоце з'езда прыняў удзел старшыня Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта (УЦВУ) і сакратар ЦК РКП(б) Я.Свярдлоў, які зачытаў пастанову УЦВК ад 31 студзеня аб прызнанні незалежнасці ССРБ. З'езд прыняў Канстытуцыю рэспублікі, дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўных сувязей з РСФСР, а таксама рашэнне аб аб'яднанні сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адну дзяржаву.

27 лютага 1919 года у Вільні на сумесным пасяджэнні ЦВК Літоўскай і Беларускай рэспублік было прынята рашэнне аб аб'яднанні рэспублік і стварэнні ўрада.

Савет народных камісараў Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел) узначаліў адзін з арганізатараў Кампартыі Літвы В.Міцкявічус-Капсукас.

Новае дзяржаўнае ўтварэнне так і не змагло прыступіць да рэалізацыі праграм сацыяльна-палітычнага развіцця. У лютым 1919 года урад ЛітБел ССР спрабаваў спыніць польскую агрэсію на літоўска- беларускія землі, звяртаўся "да ўсіх народаў, усіх урадаў" з заклікам мірнага вырашэння спрэчных тэрытарыяльных пытанняў.

У сувязі з захопам большай часткі тэрыторыі Літоўска-Беларускай Рэспублікі ў ліпені 1919 года на пасяджэнні ЦК КП(б)ЛіБ было прынята рашэнне аб ліквідацыі Савета абароны ЛітБел, спыненні работы СНК.

Такім чынам урад ЛітБел афіцыйна завяршыў сваю дзейнасць
Хацінка на курыных ножках - хатка мёртвых.

Насамрэч "кур'і ножкі" - гэта "курныя ножкі". Гэта значыць "абкураныя дымам" (высокая тэмпература, дым і сажа пры абкурванні засцерагаюць дрэва ад гніення).

Хатка Бабы Ягі «спісана» з рэалій жыцця старажытных славян (і не толькі ).
Як вядома, раней славяне не хавалі мёртвых, а спальвалі труп у спецыяльна абсталяванай печы. Будавалі для гэтых печаў хаткі - домікі, якія ставілі на курныя (г.зн. абкурвае) пянькі. І пасля крэмацыі змяшчалі прах у гэтыя ж магільныя домікі.
Душа з дымам вогнішча паднімаецца ў неба.

Арабскі дыпламат Ібн-Фадлан запісаў у 922 г. прамову рускага купца падчас правядзення крэмацыі суайчынніка: “Вы, о, арабы, – дурныя! Сапраўды вы бераце самага каханага для вас чалавека і з вас самага паважанага вамі і кідаеце яго ў зямлю, і з'ядаеце яго прах і гнюс і чарвякі… А мы спальваем яго ў імгненне вока, так што ён уваходзіць у рай неадкладна і адразу".

Адсюль Баба-Яга ўяўляе сабой прадстаўніцу свету мёртвых або правадыра ў іншы свет звязанага з пахавальнымі рытуаламі, якая жыве ў такой магіле.
У казцы хатка не мае ні вокнаў, ні дзвярэй і сапраўды, пабудовы для мёртвых рабілі менавіта такімі. Аднак уваход у хатку ўсё ж такі быў - з боку лесу, які сімвалізуе іншамір'е. Пасля гэты вобраз, відаць, і быў пакладзены ў аснову хаткі Бабы Ягі, як персанажа, цесна звязанага з Царствам мёртвых.

У «хатцы мёртвых» былі знойдзены рэшткі не менш за 24 трупаспаленняў і, як і на гарадзішчы бярэзнікі, абломкі сасудаў, упрыгожванні і грузікі «дзякавага тыпу». У некалькіх выпадках прах быў змешчаны ў посуд-урны. Некаторыя з урнаў былі моцна абпалены з аднаго боку, магчыма, што падчас пахавальнай цырымоніі яны знаходзіліся каля вогнішча.

У адной з дзвюх захаваных аповесцей "Аб пачатку Масквы" распавядаецца аб тым, што адзін з князёў, ратуючыся ў лесе ад сыноў баярына Кучкі, схаваўся ў "зрубе", дзе быў пахаваны "некаторы мёртвы чалавек".
Адкуль назва свята «Гуканне Вясны»?! ⚡️ ⚡️👇:
#ЯМыКаласы

"..Хмары, якія дзень і ноч цягнуліся над раўнінамі і ярамі, паступова з’ядалі снягі. На самых высокіх курганах з сонечнага боку сышоў снег, і ў праталінах звісалі пасмы сухой травы ды курэла вільготная зямля.
Чарнелі бакі курганоў. Бацькі дыхнулі цяплом з магіл.
Ад паўдня і да першай зоркі звінелі над зямлёй галасы: ля сціртаў і на курганах дзеўкі і хлопцы гукалі вясну. Стаялі тварамі на поўдзень і кідалі ў празрысты абшар страсныя воклічы.

Вакол было сонца, раставалі пад ім шэрыя наздраватыя сумёты, бялелі далечы. Дарогі нібы падымаліся вышэй палёў. І ў гэтым вялікім свеце толькі яму не было месца.
Першы жаўрук захлынаўся над снягамі, і яму было добра, бо гэта ён толькі што прынёс і падарыў нівам сонца.
Трывожна крычаць гракі, быццам дражняць чымсьці невядомым.

І раптам амаль спуджана ўскінуць вейкі ад трубнага, гарластага клічу:

А ўжо, дзеў-кі, вя-асна ідзе!!!

... Далячынь трывожыць, хвалюе, кліча. І, куды б ты ні павярнуў каня, насустрач табе з курганоў лятуць і лятуць трывожныя галасы:

Дай, Ма-рышка, клю-у-чы!

Зноў лёт каня. Але здалёк, з другога кургана, адклікаецца другі голас:

Дай, Ула-дак, клю-у-чы!

Вось, з трэцяга кургана:

Ада-мкнуць зямлі-і-цу!

І яшчэ аднекуль, зусім здалёк:

Вы-пусціць траві-і-цу!

Куды ўцякаць, калі веснавымі вечарамі, прагнучы нязнанага, лямантуе з курганоў аб вялікім сонцы ўся родная зямля?"          Глава ІІІ. Кніга другая.

Уладзімір Караткевіч.    «Каласы пад сярпом тваім»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐕 У Беларусі бульбу ядуць усе! І адходаў няма — усё перепрацоўваецца
Forwarded from Звязда
Саўмін устанавіў маркі аўто павышанай камфортнасці, транспартны падатак на якія вырасце ў 10 разоў

Сярод іх увесь мадэльны шэраг Aston Martin, Aurus, Bentley, Bugatti, Ferrari, Lamborghini, Maserati, McLaren, Porsche, Rolls-Royce.

zviazda.by
Якая прыгажосць! "Муж ды жонка - адзін лёс".
Forwarded from Звязда
Сусветны дзень тэатра на тэлеканале «Беларусь 3» адзначаць тэматычным эфірам

Тыя, хто служыць Мельпамене.

zviazda.by
Дзяўчыны! Заплятайце косы!

Каса - заплеценыя валасы. Служыць для назапашвання жыццёвай і містычнай сілы, неабходнай для здароўя і духоўнага развіцця.

Дзяўчатам з маленства валасы запляталі ў адну трохпрамянёвую касу. Гэта аб'яднанне Жыццёвых Сіл.

А калі дзяўчына выходзіць замуж, то гэтую касу расплятаюць, і замест яе заплятаюць дзве касы таму што зараз яна павінна назапашваць Жыццёвыя Сілы не толькі для сябе, але і для будучага дзіцяці.

А распушчаныя валасы служаць для збору тонкіх энергій і інфармацыі са знешняга свету. Таму пры старонніх людзях, пры неспрыяльных уплывах валасы неабходна заплятаць у касу і затуляць тканінай.
#МіфыЛегендыБеларусі

Дзікія людзі, Дзікі народ - у фальклоры беларусаў Гарадзенскіх і Беластоцкіх зямель гэта людзкі народ, які жыве ў заморскіх лясах, парос поўсцю і забыўся чалавечую мову..

На Ваўкавысскіх землях лічылі, што Дзікія людзі маюць толькі адно вока, ядуць людзей і пьюць барановую кроў.

Дзікі чалавек таксама вельмі папулярны персанаж на еўрапейскіх сярэднявечных гербах, звычайна яго малявалі з вялікай дубінай.
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.

Аналаг "На чужой каравай рта не разевай !"
#КазкіДзецям

Ліса-рыбак

Георгій Марчук
У 1891 г.выйшаў паэтычны зборнік "Дудка беларуская" Мацея Бурачка, псеўданім пісьменніка Фрацыска Багушэвіча .

У прадмове  да кнігі :

"Шмат было такіх народаў,што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе,а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!"
Forwarded from Я бачыў Бога (🍄👄)
Францішак Багушэвіч

Паэт, класік беларускае літаратуры, адзін з ейных пачынальнік, прадстаўнік грамадскае думкі Беларусі. Дзейнасць Багушэвіча абуджала нацыянальную свядомасць беларусаў.

Багушэвіч задаў стандарты як і беларускай літаратуры, так і мовы.
Творы Багушэвіча маглі аслабіць адзінства Расіі, выдзяляюцца сваёю мясцоваю моваю, то-бок сапраўднаю роднаю. Багушэвіч зрабіў вялікі ўклад у літаратуру. Мову сваіх твораў заўжды імкнуўся стылізаваць пад сваіх персанажаў, таму выкарыстоўваў шмат народна-паэтычных формаў слоў.

Самая вядомая спадчына Багушэвіча — цытата "не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі", з'яўляецца загадам усяму беларускаму народу на доўгія дзесяцігоддзі, у тым ліку і нам, дык давайце мы ўшануем памяць гэтага вялікага чалавека хаця бы такім простым чынам, як размаўляць па-беларуску!❤️‍🔥
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага ранку!

З любоўю да Беларусі
Андрэй Усанаў
Forwarded from Звязда
БДУ пашырыць супрацоўніцтва з Кітаем у моўнай падрыхтоўцы студэнтаў

Адпаведны пакет дакументаў падпісалі рэктар БДУ Андрэй Кароль і рэктар Другога Пекінскага інстытута замежных моў Цзі Цзінь Бяа падчас візіту дэлегацыі беларускага ўніверсітэта ў Кітай.

zviazda.by
#КухняБеларусі

Посныя Стравы
Панцаковая каша з грыбамі ў гаршчочках


Нам спатрэбіцца (на шэсць порцый)

дзве шклянкі панцаку (груца)
чатырыста грамаў грыбоў;
тры цыбуліны.
Апроч гэтага, спатрэбіцца алей для смажання і сметанковае масла.

Крупы трэба старанна прамыць у халоднай праточнай вадзе і заліць кіпенем, пакінуць на пяць гадзін.

Нарэзаныя грыбы (буйна) абсмажым на алеі.

Пассеруем на алеі цыбулю.

Зліваем з крупаў ваду, дадаём падрыхтаваную цыбулю і грыбы, змешваем і солім (можна дадаць прыправы па жаданні).

Гаршчочкі напаўняем прыгатаванай масай напалову і заліваем вадой (кіпячонай) такім чынам, каб яна пакрыла змесціва на два пальцы.

Запякаць кашу ў духоўцы разагрэтай да 180 градусаў (сорак хвілін).