#ГісторыяБеларусі
🎖25 верасня 1971-га года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць".
На гэтым знакавым мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: каля 600 ветэранаў Брэсцкага гарнізона 1941 года, сярод якіх былі абаронцы цытадэлі, члены сем'яў загінуўшых, кіраўніцтва БССР, дэлегацыі гарадоў-герояў, усіх абласцей Беларусі, ветэраны вайны і працы.
Вечны агонь запаліў першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Пётр Міронавіч Машэраў.
Мемарыяльны комплекс як адзіны архітэктурна-Мастацкі ансамбль плошчай 70 га, уключае пабудовы сярэдзіны XIX стагоддзя, руіны, пакінутыя вайной, творы манументальнай архітэктуры і скульптуры.
Гэты важны сімвал барацьбы савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь першай катэгорыі.

1 кастрычніка 1817 года студэнты Віленскага ўніверсітэта заснавалі Таварыства філаматаў — таемнае патрыятычнае і асветніцкае аб’яднанне студэнтаў, якое дзейнічала ў 1817–1823 гадах.
За ўвесь час свайго існавання ў таварыства ўваходзіла дзевятнаццаць чалавек.
З кола філаматаў выйшлі буйныя постаці тагачаснай навукі і мастацтва: Ян Чачот — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, Адам Міцкевіч — класік беларускай і польскай літаратуры, Ігнат Дамейка — сусветна вядомы вучоны-геолаг, даследчык і нацыянальны герой Чылі, рэктар нацыянальнага ўніверсітэта ў Сант’яга, Юзэф Кавалеўскі — заснавальнік манголазнаўства ў Расіі, рэктар Казанскага ўніверсітэта і іншыя.
Галоўнай мэтай філаматы лічылі падрыхтоўку моладзі да рознабаковай дзейнасці на карысць Айчыны.

#Літаратура
У 1523 годзе — была аддрукавана паэма беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» (лац.: «Carmen de statura ferіtate ac venatіone bіsontіs» — «Песня пра аблічча, дзікасць зубра і паляванне на яго»), якая складалася з прысвячэння каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.
Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача, напісаны па замове Папы Льва X Медычы, выдадзены ў Кракаве.
Паэма лічыцца непераўзыдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да з’яўлення паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча і «Новай зямлі» Якуба Коласа.

6 кастрычніка - Дзень атрымання мястэчкам Мядзела Магдэбургскага права
Да пачатку XX стагодздзя мястэчка Мядзел падзялялася на Стары (паўночная частка) і Новы (паўднёвая частка) Мядзел. Стары Мядзел упершыню ўпамінаецца ў 1454 годзе (з нагоды будаваньня ў ім касьцёла), а Новы Мядзел — у 1463 годзе.
Доўгі час Стары Мядзел зяўляўся ўласнасцю магнатаў і зямянаў (Саковічаў, Радзівілаў, Францкевічаў, Райскіх, Грабкоўскіх, Кошчыцаў, Дварэцкіх, Козел-Паклеўскіх).
6 кастрычніка 1762 году жыхары Старога Мядзела атрымалі Магдэбурскае права і дазвол на 4 кірмашы штогод.
Жыхароў Новага Мядзела, «кароннага» мястэчка называлі «мяшчанамі гаспадарскімі», то бок вялікакняскімі, дзяржаўнымі. Паводле сцверджання Аляксея Сапунова, гісторыка XIX ст., жыхары Новага Мядзела нават атрымалі ад Жыгімонта Старога з просьбы яго жонкі Боны Сфорца Магдэбурскае права. Такім чынам мяшчане Новага Мядзела самі абіралі войта.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#ГісторыяБеларусі
Раскопкі на замчышчы Стары Менск.
Знойдзены старажытныя пахаванні
У тыкток @starymensk.by
#ГісторыяБеларусі
Раскопкі на замчышчы Стары Менск.
Знойдзены старажытныя пахаванні
У тыкток @starymensk.by
#ГісторыяБеларусі
#БеларускаяВільня
10 кастрычніка 1939 года беларуская Вільня была перададзена Літве
Дагавор аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільна і Віленскай обласці і аб узаемадапамозе паміж Совецкім Саюзам і Літвой
Дамова
10 кастрычніка 1939 году
👉 Чытаю дамову і ўзнікае пытанне: "А якога ляду пасля выхаду Літвы з СССР гэты дакумент не перастаў дзейнічаць?" 🤔

Як Вільня стала жамойцкім горадам
У міжваенным перыядзе (1921 — 1939 гады) Вільня была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавалі беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцый газет і часопісаў.
Праўда, становішча ўвесь час змянялася да горшага, і напярэдадні другой сусветнай вайны колькасць іх у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася.
Пасля прыяднання Заходняй Беларусі да БССР беларускае грамадзянства Вільні было перакананае, што горад будзе нарэшце ў складзе беларускае рэспублікі. Афіцыйныя савецкія ўлады нават наладзілі ўрачыстасць з нагоды далучэння Вільні “на векі вякоў”.
У снежні 1939 года Сталін перадаў Вільню з Віленскім краем (гэта быў абшар з насельніцтвам 457 тысяч чалавек) Летуве. Нарком замежных спраў СССР Молатаў адзначыў тады: “Мы ведаем, што бальшыня насельніцтва гэтага абшару не летувіская. Але гістарычнае мінулае ды імкненні летувіскага народа цесна звязаныя з горадам Вільня, і ўрад СССР уважаў за неабходнае шанаваць гэтыя маральныя фактары”.
Зразумела, што такое “дабрадзейства” мусіла быць аплачанае. Напачатку Масква атрымала права на размяшчэнне ў Летуве вайсковых базаў, а неўзабаве, як вядома, і ўвогуле “праглынула” яе.
Жамойцкае насельніцтва горада стала імкліва ўзрастаць за кошт перасяленцаў з этнічных жамойцкіх земляў. Становішча беларусаў тут сталася яшчэ горшае, чым пры паляках. Летувіская прапаганда сцвярджала, што яны не беларусы, а “страчаныя летувісы”, што ім трэба толькі змяніць прозвішча, дадаўшы “-ас”, “-іс” або “-ус”, ды навучыцца жамойцкай мове.
Беспрацоўе сярод беларусаў павялічылася, яны дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу. Тыя ж з іх, хто нарадзіўся па-за Віленшчынай, увогуле не маглі атрымаць летувіскае грамадзянства.
У часе вайны ініцыятарамі карных захадаў з боку немцаў супраць нацыянальна свядомых беларусаў нярэдка былі польскія шавіністы. Гэта разам з перадваеннымі сталінскімі рэпрэсіямі спрычынілася да катастрафічнага змяншэння колькасці беларускай інтэлігенцыі ў Вільні.
Паводле “Каляндарных нататак” Адама Станкевіча, пры канцы вайны летувісы панічна баяліся беларусаў, справядліва мяркуючы, што іхны актыўны калабарацыянізм, з аднаго боку, і шырокі супраціў беларусаў фашысцкай акупацыі і іх каласальныя ахвяры — з другога, могуць даць падставу для паваеннага перагляду лёсу Вільні. Але Сталін не палічыў патрэбным вяртацца да гэтага пытання.
Канчатковае знішчэнне беларускага культурнага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Летувіскі ўрад у асобе міністра асветы Ю.Жугжды не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы, чаго дамагаліся А.Станкевіч ды іншыя беларускія дзеячы. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, славуты музей імя І.Луцкевіча.
Па ўзгадненні з Масквой і Варшавай замест беларускіх школаў пачалі насаджацца польскія і расейскія, было наладжанае выданне газеты “Чырвоны штандар” на польскай мове. Як і раней, польскія ксяндзы стараліся ўбіць у галовы беларусам-каталікам, што ўзапраўды яны палякі. У гэтым былі зацікаўленыя і летувіскія ўлады. Яны, відаць, не бачылі іншага шляху дэнацыяналізацыі беларусаў Віленшчыны, бо разумелі, што перавярнуць іх на жамойтаў досыць праблематычна.
Тым не менш; маючы на мэце змяніць дэмаграфічную сітуацыю на сваю карысць, яны адначасна імкнуліся накінуць на беларусаў хоць бы сваю вонкавую абалонку: дзе толькі магчыма запісвалі іх жамойтамі, перакручвалі імёны і прозвішчы на свой капыл (Міцкявічус замест Міцкевіч, Васіляўскас замест Васілеўскі, Астраўскайтэ замест Астроўская, Жвірбліс замест Верабей і т.д.).
Праводзілася татальная летувізацыя тапанімікі Вільні і Віленскага краю (Меднікі сталі Мядзінінкай, Свянцяны — Швянчоніс, Салечнікі — Шальчынінкш, Вострая Брама — Аўшрас і т.д.). У выніку тут не засталося амаль ніводнай беларускай назвы.
Такім чынам Вільня набыла нязвыклае для сябе аблічча, упершыню за сваю шматсотгадовую гісторыю, стаўшы жамойцкім горадам.

12 кастрычніка 1398 года адбылося падпісанне Салінскага міру — умовы, складзенай паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам.
У гэты дзень адбыўся абмен адпаведнымі граматамі паміж вялікім князем літоўскім Вітаўтам і вялікім магістрам Ордэна Конрадам фон Юнгінгенам на востраве Саліне (р. Нёман).
Вітаўт заручыўся згодай ордэна са сваімі планамі дабівацца поўнай незалежнасці ад Польшчы; на святкаваннях у гонар падпісання Салінскага міру Вітаўт быў аднадушна абвешчаны фэадаламі ВКЛ «каралём Літвы і Русі». Гэта выклікала насцярожанае стаўленне да дагавора польскага караля Ягайлы, а планы захопу Ноўгарада і Пскова прывялі да пагаршэння дачыненняў ВКЛ з гэтымі рэспублікамі, а таксама Маскоўскім і Цвярскім вялікімі княствамі