Forwarded from Кніжны клуб «Звязды»
Заканчваем знаёміць вас навінкамі лютага ад Выдавецкага дома «Звязда»!
⠀
У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга «Міхасёвы прыгоды» – паэма Якуба Коласа (6+).
Паэма Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды» — гэта выдатны твор, які трывала ўвайшоў у скарбонку беларускай дзіцячай літаратуры. Прататыпам галоўнага героя кнігі стаў малодшы сын пісьменніка Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч. Праз сюжэт паэмы, дасціпныя, непасрэдныя вобразы герояў, добры гумар пісьменнік паказвае маленькаму чытачу багацце і непаўторнасць родных краявідаў, веліч і прыгажосць чалавека, коштоўнасць яго стваральнай працы. У выданні выкарыстаны арыгінальныя ілюстрацыі Анатоля Волкава, падрыхтаваныя ім для першага выдання твора (1935).
Гэтае выданне можна будзе набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
Кошт: 10,48 руб.
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
⠀
Па дадатковых пытаннях звяртацца па нумарах тэлефона, пазначаных у шапцы профілю.

#СучаснаяБеларусь
"Белшына" дамаглася адмены санкцый ЕС праз суд
Адмяняюцца як санкцыі, уведзеныя ў 2021 годзе, так і тыя, пад якія "Белшына" трапіла ў сувязі з пачаткам СВО. Таксама ў пастанове гаворыцца, што Рада Еўразвязу павінна аплаціць судовыя выдаткі.
Крыніца

З 1 ліпеня бягучага года ўступаюць у моц змяненні ў заканадаўстве аб выплаце па бальнічных. Яны закрануць кожнага работадаўцу і работніка. Штомесяц у пасляковідны перыяд у краіне афармляецца каля 300 тысяч лісткоў па часовай непрацаздольнасці. Іх сярэдняя працягласць — 11 дзён. Як вядома, дагэтуль бальнічны працягласцю да 12 дзён аплачваўся ў памеры 80 % сярэднядзённага заробку. З ліпеня ў работнікаў з 10-гадовым і большым стажам гэта аплата складзе 100 %. Увогуле, спецыялісты прагназуюць, што выплаты па бальнічных для работніка ў сувязі з новаўвядзеннямі павялічацца. Расказваем, што зменіцца.
https://zviazda.by/be/news/20240320/1710948404-vyplaty-pa-balnichnyh-vyrastuc

#МіфыЛегендыБеларусі
Прывід Лідскага замка.
На малюнку прывід аднаго з ваяроў Князя Карыбута, які здрадзіў сваёй дружыне.
Падчас аблогі Лідскага замка, Князь уцёк праз патаемны ход, пакінуўшы сваіх воінаў на верную смерць.
Напярэдадні ён даў каманду стаяць да смерці, не адступаць і не здавацца.
З таго часу прывіды ваяроў шукаюць Князя, каб адпомсціць. Блукаюць па вежах Лідскага Замка.

Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ ВЕРВАННІ.
БЕЛАРУСКАЯ АСТРАЛОГІЯ.
Нашы продкі верылі, што на характар чалавека ўплывае тая фаза Месяца, калі ён нарадзіўся.
Народжаныя ў маладзіку людзі лічыліся даўгавечнымі. Яны рухомыя, аптымістычныя і заўсёды маладыя.
Народжаныя пад поўню або ў саму поўню лічыліся ўладальнікамі вялікага розуму і вялікай сям'і, стануць людзьмі сталымі і паважнымі.
Тыя, хто нарадзіўся а 3-й квадры Месяца, лічыліся са слабым здароўем, не мелі моцы ў руках і доўга не жылі.
Дзеці, народжаныя без Месяцу на небе, былі худымі і бясплоднымі, не маглі стварыць сям'ю.

Forwarded from Музей Якуба Коласа
Сябры! Да міжнароднага Дня паэзіі музей Якуба Коласа абвяшчае флэшмоб “Паэт ЯК...”, у чым сэнс❓
🪶 Вам патрэбна выбраць улюбёны коласаўскі верш, выразна прачытаць яго і даслаць відэа гэтага працэса. Адзначыць у допісе музей і дадаць хэштэг #паэтЯК
А лепшыя ўдзельнікі будуць адзначаны музейнымі падарункамі 📚
Вы можаце адаслаць відэа 21 сакавіка цягам усяго дня: з 00.01 да 23.59 🕰️
Шчыра чакаем вашыя відэа 💌

Верашчака
Сябры! Да міжнароднага Дня паэзіі музей Якуба Коласа абвяшчае флэшмоб “Паэт ЯК...”, у чым сэнс❓ 🪶 Вам патрэбна выбраць улюбёны коласаўскі верш, выразна прачытаць яго і даслаць відэа гэтага працэса. Адзначыць у допісе музей і дадаць хэштэг #паэтЯК А лепшыя…
Флэшмоб праходзіць у Інстаграм
Далучыцца можна тут
https://www.instagram.com/p/C4vbOL3IoJ8/?igsh=Mm4zcDNxN2JscjYy

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
ЯК АРЫЕНТАВАЦЦА НА КАНАЛЕ?
Карыснае відэа для падпісчыкаў Верашчакі
Карыснае відэа для падпісчыкаў Верашчакі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вясновыя птушкі-жаваронкі да Саракоў ад Цёткі Іры
tetia_ira_razreshila
tetia_ira_razreshila
Forwarded from Адвечная думка
У эпоху французскага Асветніцтва адным з самых неардынарных мысляроў быў пісьменнік і філосаф з Жэневы - Жан-Жак Русо(1712-1778). Ён адрозніваўся ад іншых асветнікаў сваімі рэвалюцыйнымі і сацыяльнымі ідэямі, а таксама асабліва актыўнай крытыкай тагачаснага грамадства.
Паводле Русо, чалавек па сваёй прыродзе мае добры пачатак, але праз індустрыялізацыю, гарадское жыццё, навуку і мастацтва, сацыяльную няроўнасць - яго норавы псуюцца, ён становіцца больш эгаістычным, схільным да сваіх заган, жарсцяў, губляе ўласную духоўнасць: «...»
Філосаф сцвярджаў, што навукі і мастацтвы абавязаны сваім паходжаннем, чалавечым заганам. Навука, спараджаючы раскошу, разбэшчвае грамадскія норавы. Русо пісаў: Па меры таго, як памнажаюцца жыццёвыя выгоды, удасканальваюцца мастацтва і распаўсюджваецца раскоша, сапраўдная мужнасць губляе моц, ваенны гераізм знікае, і ўсё гэта плёт навукі і мастацтва.
https://telegra.ph/Krytyka-%D1%96ndustryyal%D1%96%D1%9Eacy%D1%96-%D1%96-%D1%96dehal-naturalnaga-stanu-f%D1%96lasof%D1%96ya-ZHan-ZHaka-Ruso-03-20

Telegraph
Крытыка індустрыялізацыі і ідэал натуральнага стану: філасофія Жан-Жака Русо
У эпоху французскага Асветніцтва адным з самых неардынарных мысляроў быў пісьменнік і філосаф з Жэневы - Жан-Жак Русо(1712-1778). Ён адрозніваўся ад іншых асветнікаў сваімі рэвалюцыйнымі і сацыяльнымі ідэямі, а таксама асабліва актыўнай крытыкай тагачаснага…
Forwarded from Белорусская Правда
Сёння Дзень народзінаў у Францішка Багушэвіча❤️
Францішак Багушэвіч — грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік.
Некалькі цытатаў спадара Францішка:
🌟„Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю”
🌟„Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!”
🌟„Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак…”
Некаторыя вядомыя творы Багушэвіча:
💎 „Дудка беларуская”
💎 „Смык беларускі”
💎 „Сведка”
💎 „Тралялёначка”
💎 „Кепска будзе”

#ГісторыяБеларусі
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
#ЛітБелССР
Утварэнне беларускай дзяржаўнасці было неадназначна ўспрынята не толькі прадстаўнікамі нацыянальных дэмакратычных партый, але і ўдзельнікамі камуністычнага руху.
Так, на пасяджэнні Асобай нарады пры Камісарыяце дзяржаўнага кантролю РСФСР 14 студзеня 1919 г. падкрэслівалася, што "для ўтварэння незалежнай ад Расіі Беларусі падстаў не маецца...." І гэта абмяркоўвалася ў той час, калі ССРБ афіцыйна існавала.
16 студзеня 1919 года на пленуме ЦК РКП(б) было прынята рашэнне выдзеліць з Беларускай рэспублікі Віцебскую, Смаленскую і Магілёўскую губерні, пакідаючы ў яе складзе Мінскую і Гродзенскую губерні.
З гэтым не пагадзілася большая частка ўрада ССРБ. У знак пратэсту ў канцы студзеня ўрад пакінулі тры наркамы - Ф.Шантыр, У.Фальскі, Я.Дыла.
На пасяджэнні Цэнтральнага бюро КП(б) 22 студзеня пры абмеркаванні даклада прадстаўніка ЦК РКП(б) А.Іофе па пытаннях тэрыторыі і федэратыўных адносін з РСФСР шэраг членаў Цэнтральнага бюро КП(б) таксама выступілі з крытыкай рашэння ЦК РКП(б) аб далучэнні этнічных беларускіх зямель да Расіі і аб'яднанні Беларусі з Літоўскай ССР. Беларускае партыйнае і савецкае кіраўніцтва патрабавала перагляду рашэння ЦК РКП(б).
У гэты час ішла падрыхтоўка І Усебеларускага з'езда Саветаў, які адбыўся 2-3 лютага 1919 года. У рабоце з'езда прыняў удзел старшыня Усерасійскага Цэнтральнага выканаўчага камітэта (УЦВУ) і сакратар ЦК РКП(б) Я.Свярдлоў, які зачытаў пастанову УЦВК ад 31 студзеня аб прызнанні незалежнасці ССРБ. З'езд прыняў Канстытуцыю рэспублікі, дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўных сувязей з РСФСР, а таксама рашэнне аб аб'яднанні сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адну дзяржаву.
27 лютага 1919 года у Вільні на сумесным пасяджэнні ЦВК Літоўскай і Беларускай рэспублік было прынята рашэнне аб аб'яднанні рэспублік і стварэнні ўрада.
Савет народных камісараў Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел) узначаліў адзін з арганізатараў Кампартыі Літвы В.Міцкявічус-Капсукас.
Новае дзяржаўнае ўтварэнне так і не змагло прыступіць да рэалізацыі праграм сацыяльна-палітычнага развіцця. У лютым 1919 года урад ЛітБел ССР спрабаваў спыніць польскую агрэсію на літоўска- беларускія землі, звяртаўся "да ўсіх народаў, усіх урадаў" з заклікам мірнага вырашэння спрэчных тэрытарыяльных пытанняў.
У сувязі з захопам большай часткі тэрыторыі Літоўска-Беларускай Рэспублікі ў ліпені 1919 года на пасяджэнні ЦК КП(б)ЛіБ было прынята рашэнне аб ліквідацыі Савета абароны ЛітБел, спыненні работы СНК.
Такім чынам урад ЛітБел афіцыйна завяршыў сваю дзейнасць

Telegram
Верашчака
#ГісторыяБеларусі
#Год1917
#СтварэннеБеларускайДзяржаўнасці
Белнацкам і яго роля ў стварэнні ССРБ
(Пачатак тут)
Разлік бальшавікоў на тое, што польская нацыянальная буржуазія не зможа пратрымацца пасля адыходу нямецкіх акупацыйных войскаў, не апраўдаўся.…