Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
142 subscribers
2.82K photos
48 videos
4 files
112 links
Download Telegram
У Новым замку адбылося мерапрыемства “Адзін дзень з жыцця горада. Гродна часоў Антонія Тызенгаўза”. Наведвальнікі пазнаёміліся з графам Антоніям Тызенгаўзам і яго дзейнасцю ў Гродне. А акунуцца ў атмасферу 18 ст. можна было дзякуючы канцэртнай праграме "Шэдэўры барока” у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі Дзяржаўнай установы культуры “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенская капэла”. Пасля канцэрту адбылася пешаходная экскурсія "Ад замкаў да Гарадніцы".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт

🎉 У гэтым годзе ў нашым музеі з вялікім поспехам прайшла выстава “Гродна ў часы Паўночнай вайны”. На ёй сярод іншага былі прадстаўлены рэдкія кнігі XVIII–XX стагоддзяў – самыя першыя біяграфіі яе венцаносных удзельнікаў – Пятра І, Карла XII, Аўгуста ІІ і Станіслава Ляшчынскага, ад рашэнняў якіх залежалі лёсы многіх народаў.

📕 Знаёмства з гэтымі цікавымі выданнямі мы пачнём з кніг, прысвечаных расійскаму імператару Пятру І. Іх больш за ўсё ў нашых фондах.
У 1725–1726 гадах у Амстэрдаме на французскай мове былі выдадзены "Успаміны аб панаванні Пятра Вялікага, імператара Расіі" (Memoires du règne de Pierre-le-Grand, empereur de Russie) у 4 тамах. Гэта была першая сапраўдная біяграфія Пятра I, напісаная, як гаворыцца, “па гарачых слядах”. Аўтарам «Успамінаў» быў нейкі «барон Іван Іванавіч Несцесуранай, маскоўскі дваранін».

⬇️⬇️⬇️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Як пазней высветлілася, пад гэтым псеўданімам хаваўся вядомы французскі гісторык, юрыст і журналіст Жан Русэ дэ Місі (1686–1762), заснавальнік першай масонскай ложы Амстэрдама, які пазней стаў ганаровым членам Расійскай акадэміі навук (з 1737). Дэ Місі ніколі не быў у Расіі, але тым не менш напісаў некалькі грунтоўных прац па яе гісторыі. Гэту кнігу ён напісаў на замову рускага ўрада.

📖 "Успаміны аб панаванні Пятра Вялікага" Русэ дэ Місі былі сачыненнем грувасткім, складзеным з дрэнна ўзгодненых паміж сабой крыніц, напоўненым памылкамі. І тым не менш гэта была першая ў Еўропе закончаная біяграфія Пятра Вялікага, якая адыграла прыкметную ролю ў распаўсюджанні ведаў пра Расію і яе знакамітага пераўтваральніка. Выданне багата ілюстравана разцовымі гравюрамі. У самой Расіі сачыненне падобнага роду (праўда, значна больш змястоўнае і поўнае) з'явіцца значна пазней – гэта будуць "Дзеянні Пятра Вялікага, мудрага пераўтваральніка Расіі" І.І. Голікава, якія выйшлі толькі ў канцы XVIII ст.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔈 3 кастрычніка адбыўся тэлемост паміж ДБУК “Краснадарскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей-запаведнік імя Я.Д. Феліцына” і УК “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”.

🇧🇾 🇷🇺 У ходзе перагавораў прадстаўнікі ўстаноў культуры падкрэслілі важнасць умацавання адносін і супрацоўніцтва ў сферы музейнай справы Беларусі і Расіі з мэтай захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёнаў.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі музейнай дзейнасці і формамі работы, абмеркавалі сумесную выставачную дзейнасць. У завяршэнні перагавораў абодва бакі дамовіліся аб падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АртэФакт

5 лістапада 2021 года адбылося ўрачыстае адкрыццё першай чаргі рэканструкцыі Старога замка. У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Петрышэнка, старшыня Гродзенскага аблвыканкама У.С.Каранік, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х.Караеў, міністр адукацыі І.В.Карпенка і іншыя.

🗝 Генеральны дырэктар ААТ "Гроднажылбуд" А.І.Ушкевіч уручыў дырэктару музея Ю.В.Кітурку сімвалічны ключ ад замка.

🛡 Верхнія зубцы маюць форму, якая нагадвае сілуэт герба "Калюмны" – радавы герб Гедымінавічаў, пазней адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага княства Літоўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉 Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры.
Напярэдадні прафесійнага свята ганаровымі граматамі і падзякамі былі адзначаны работнікі культуры Гродзенскай вобласці.

💐Падзякай старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана мастак-рэстаўратар I катэгорыі Ціхінская Вольга Аляксандраўна.

👏 Малодшы навуковы супрацоўнік Лісоўская Вікторыя Алегаўна ўзнагароджана ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Віншуем усіх супрацоўнікаў устаноў культуры з прафессійным святам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌸 18 кастрычніка запрашаем на мерапрыемства “З сям’ёй у музей, з сям’ёй па жыцці”, прымеркаванае да Тыдня бацькоўскай любові.

🏰 Вашай увазе будзе прадстаўлена музейная батлейка “Пажар у замку Вітаўта”, а таксама вы зможаце пазнаёміцца з экспазіцыяй Старога замка.
11.00/12.00/13.00/14.00 – музейная батлейка “Пажар у замку Вітаўта”

🔸 Кошт:
дарослыя – 9 руб.
студэнты, пенсіянеры – 7 руб.
школьнікі і дашкольнікі – бясплатна
Адзначым Дзень маці і Дзень бацькі разам!

📞 Падрабязней па тэлефонах: 71-86-88, + 375 (29) 77-66-588 (МТС),
+375 (29) 61-48-235
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⭐️ 17 кастрычніка ў Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі мастака Глеба Анатольевіча Отчыка "Беларускі космас".

🖼 На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных палотнаў, некаторыя з іх прысвечаны космасу, увасабляюць касмічны нацюрморт і сімвалізуюць вясковы быт – “беларускі космас”.

🎨 Глеб Отчык нарадзіўся 20 чэрвеня 1983 г. у горадзе Гомель. Скончыў у 2007 годзе аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Віктара Альшэўскага. У 2018 годзе прайшоў павышэнне кваліфікацыі па педагагічнай дзейнасці ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. З 2009 года выкладае на кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 2019 года – дацэнт.

🔶 Удзельнік мастацкіх выставак з 1998 года, у тым ліку 121 рэспубліканскай, 58 міжнародных, 10 персанальных выставак. З 2013 года арганізатар і ўдзельнік, куратар 36 міжнародных пленэраў з удзелам калег з Расіі. Член Беларускага саюза мастакоў з 2008 года, з 2019 года – старшыня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢 15-17 кастрычніка Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей сумесна з упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама праводзяць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Культавыя помнікі Беларусі - намінанты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: вывучэнне, ацэнка, прасоўванне".
16 кастрычніка ўдзельнікі канферэнцыі наведваюць цэрквы абарончага тыпу ў в.Сынкавічы (помнік архітэктуры кан.ХV - пач. ХVІ ст.) і ў в.Мураванка (помнік архітэктуры ХVІ ст.) -- намінанты сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
З дакладамі выступяць спецыялісты, вучоныя з Беларусі і Расіі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM