Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
142 subscribers
2.82K photos
48 videos
4 files
112 links
Download Telegram
🍁📚20 верасня 1943 года нарадзілася яркая фігура ў беларускай літаратуры, якая пакінула значны след у нацыянальнай культуры, Ніна Іосіфаўна Мацяш.

📖 Ніна Мацяш пачала свой літаратурны шлях у 60-я гады ХХ ст.: дэбютавала вершам у 1962 годзе ў бярозаўскай раённай газеце “Маяк коммунизма” і газеце “Во славу Родины”. Яе творы адрозніваліся глыбокім пранікненнем у душу чалавека, шчырасцю і паэтычнасцю. Пісала прозу, паэзію, сцэнары.

🏠 У фондах Музея Максіма Багдановіча захоўваюцца зборнік вершаў і паэм 1962–1992 гг. Н. Мацяш “Паміж усмешкай і слязой” (1993) і зборнік лірыкі “Душою з небам гаварыць” (1999).

🏆 Ніна Іосіфаўна Мацяш – лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А. Куляшова (1984) за “Паэму жніва”, прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2009, пасмяротна) за зборнік “У прыгаршчах ветру”.
🏛🎉5 кастрычніка ў 17.00 у Новым замку адбудзецца мерапрыемства “Адзін дзень з жыцця горада. Гродна часоў Антонія Тызенгаўза”!

📜 У праграме мерапрыемства:
- тэатралізаванае прадстаўленне “З вуснаў Антонія Тызенгаўза”;
- канцэрт “Шэдэўры барока” (ансамбль старадаўняй музыкі ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенская капэла”;
- пешаходная экскурсія з наведваннем канцэрта арганнай музыкі ў Евангелічна-лютэранскай царкве Св.Іаана ў г.Гродна.
- квэсты, настольныя гульні, тэматычныя фотазоны.

📞Падрабязней па тэлефонах:
71-86-88, +375 (29) 77-66-588 (МТС), +375 (29) 614-82-35 (А1)

❗️Колькасць квіткоў абмежавана!
Квіткі можна набыць у касе Новага замка з 27 верасня.
Каса працуе з 10.00 да 17.00

❗️Кошт:
Квіток з канцэртнай праграмай “Шэдэўры барока”: 30 руб.
Квіток з пешаходнай экскурсіяй: 30 руб.
Уваходны квіток толькі на экспазіцыю: 7 руб. (дарослыя), 5 руб. (школьнікі)
У дзень правядзення мерапрыемства каса працуе з 10.00 да 20.00
🏠📚 У Музеі Максіма Багдановіча з 25 верасня працуе выстаўка “Мы ўсе жывем пад зоркамі матуль…”, прымеркаваная да Дня маці.

🌸 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Вобраз маці – адзін з самых шматгранных у літаратуры.
На выстаўцы прадстаўлены кнігі:
- “Матчына душа” (1958) У. Караткевіча,
- “Творы” (1967) Ф. Багушэвіча,
- “Каласкі” (1985) З. Верас,
- “Паміж усмешкай і слязой” (1993) Н. Мацяш,
- “Ксты” (2006) Р. Барадуліна.
Цікавасць уяўляюць шкатулка Лідзіі Ялоўчык (1970–1980-я), пацеркі з бісеру Ніны Мацяш (1990-я), а таксама фотаздымкі мацярэй пісьменнікаў: Ф. Багушэвіча (копія, 1980), З. Верас (1891), Л. Ялоўчык (1930-я) і Н. Мацяш (1950-я).

Запрашаем на выстаўку!
#АртэФакт

📌 Лато з'явілася ў Італіі ў XVI ст. Гульня адразу ж атрымала велізарную папулярнасць, але праз некаторы час была забаронена венецыянскім Сенатам як азартная.

☀️ У Расійскай імперыі лато з'явілася толькі ў XVIII ст. і адразу выклікала да сябе вялікую цікавасць, але даступна было толькі забяспечаным людзям. Толькі ў XX ст. да гэтай гульні змаглі далучыцца і іншыя групы насельніцтва.
У СССР лато было прызнана сямейнай гульнёй.

🏛 Прадмет трапіў у музей у выніку закупкі ў прыватнай асобы. Належаў жыхарцы г. Гродна, якая пражывала па вул. Леніна.
🍁 1 кастрычніка адзначаўся Дзень пажылых людзей.

☺️У Беларусі да Дня пажылых людзей праходзіць рэспубліканская акцыя “Павага. Клопат. Адказнасць».

🏰 Учора пенсіянеры, якія прапрацавалі шмат гадоў ва ўстановах культуры – Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Гродзенскім абласным метадычным цэнтры, Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага – наведалі Стары замак, пазнаёміліся з новымі тэматычнымі і інтэр'ернымі экспазіцыямі, якія былі адчынены пасля 1-й чаргі рэстаўрацыі замка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Музей запрашае на майстар-клас па друкаванні гравюр 11, 18 і 25 кастрычніка ў 15:00 у Старым замку!

У рамках майстар класа кожны надрукуе і атрымае гравюру.

💰 Кошт:

- для школьнікаў, навучэнцаў ССНУ – 9 руб.
- для студэнтаў ВНУ, дарослых – 12 руб.
У кошт уваходзіць білет па экспазіцыі Старога замка.

❗️Без папярэдняга запісу!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🏛🎉5 кастрычніка ў 17.00 у Новым замку адбудзецца мерапрыемства “Адзін дзень з жыцця горада. Гродна часоў Антонія Тызенгаўза”!

📜 У праграме мерапрыемства:
- тэатралізаванае прадстаўленне “З вуснаў Антонія Тызенгаўза”;
- канцэрт “Шэдэўры барока” (ансамбль старадаўняй музыкі ДУК “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенская капэла”;
- пешаходная экскурсія з наведваннем канцэрта арганнай музыкі ў Евангелічна-лютэранскай царкве Св.Іаана ў г.Гродна.
- квэсты, настольныя гульні, тэматычныя фотазоны.

📞Падрабязней па тэлефонах:
71-86-88, +375 (29) 77-66-588 (МТС), +375 (29) 614-82-35 (А1)

❗️Колькасць квіткоў абмежавана!
Квіткі можна набыць у касе Новага замка з 27 верасня.
Каса працуе з 10.00 да 17.00

❗️Кошт:
Квіток з канцэртнай праграмай “Шэдэўры барока”: 30 руб.
Квіток з пешаходнай экскурсіяй: 30 руб.
Уваходны квіток толькі на экспазіцыю: 7 руб. (дарослыя), 5 руб. (школьнікі)
У дзень правядзення мерапрыемства каса працуе з 10.00 да 20.00
#АртэФакт

🧥Перад вамі муфта – элемент цёплай вопраткі, унутр якой праз бакавыя адтуліны хаваюць рукі. Упершыню муфты пачалі выкарыстоўвацца ў Італіі ў другой палове XV ст. У пачатку XVI ст. яна стала папулярнай сярод заможных людзей у іншых краінах Еўропы. Іх насілі як жанчыны, так і мужчыны.

⭐️ У XIX ст. муфта ператварылася ў модны аксесуар жаночага адзення, а мужчынскія муфты практычна выйшлі з ужытку. У XX ст. жаночыя муфты, на пэўны час амаль забытыя, вярнуліся ў моду ў Італіі ў 1911–12 гг., а ў Расійскай імперыі – напярэдадні рэвалюцыі.

🏛Дадзены прадмет трапіў у музей падчас гісторыка-пабытовай экспедыцыі ў Гродзенскі раён у 2015 годзе. Гэта муфта магла быць сшыта хатняй швачкай.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM