НАШЫ АСОБЫ.
УЛАДЗІМІР РЫНКЕВІЧ.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.
29 кастрычніка - дзень нараджэння беларускага мастака і педагога Уладзіміра Рынкевіча (1952 - 2021).
Творы мастака знаходзяцца ў музейных фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, Літаратурнага музея Янкі Купалы, Віцебскага мастацкага музея, Магілёўскага дзяржаўнага мастацкага музея ім. П.Масленікава, Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Тышкевічаў; музейнага комплексу гісторыі і культуры ў Оршы, а таксама ў прыватных калекцыях у нас і за мяжой.
#НаташаБардзілоўская з радасцю узгадвае вернісаж жывапісца ў Барысаве, на якім пазнаёмілася з Творцай і яго жонкай.Тонкі акварэліст, цікавы выступоўца, а яшчэ - прыемны, добразычлівы чалавек, па якім ніколі б не сказаў, што ён нясе цяжкую хваробу, такая годнасць дарагога варта...
СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ, МАСТАК !
Рада,што ў ТБ-архіве ёсць сюжэт...
https://www.tvr.by/news/kultura/borisov_predstavlyaet_personalnuyu_vystavku_vladimira_rynkevicha/

НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЦЭНТР СУЧАСНАГА ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА ПРАДСТАЎЛЯЕ...
31 кастрычніка ў 18: 00 адбудзецца адкрыццё выставы пераможцаў конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2023 годзе».
Чатыры мастакі, якія працуюць у розных тэхніках і кірунках, прадставяць свае творы, якія адлюстроўваюць іх творчую індывідуальнасць. На выставе вы зможаце ўбачыць работы Васіля Васільева (пераможца ў намінацыі «жывапіс»), Аляксандра Шапо (пераможца ў намінацыі «манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва»), Усевалада Швайбы (пераможца ў намінацыі «графіка») і Марты Шчарбіч (пераможца ў намінацыі «Творчы дэбют»).
Конкурс "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва" праводзіцца раз на тры гады з мэтай адраджэння, развіцця, папулярызацыі і паказу лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнага выяўленчага мастацтва, прыцягнення да яго ўвагі шырокіх слаёў грамадства.
#НЦСМ

ВІЦЕБСКІ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ ЗАПРАШАЕ...
31.10 - 01.11 ў Віцебску пройдзе навуковая канферэнцыя "Юрый Пэн: мастак у кантэксце эпохі».
Праграма :
📚 31 кастрычніка-1 лістапада 2024 г.
📚 Мастацкі музей / вул. Леніна, 32/

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ ЗАПРАШАЕ...
30 кастрычніка 2024 года ў 17.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Івана Сямёнавіча Дмухайла «Чароўная тканіна прыроды Івана Дмухайла», прымеркаванай да святкавання 110-годдзя з дня нараджэння майстра.
З 16.30 да 17.30 уваход на адкрыццё выставы вольны.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і збору сям'і мастака.
Карціны, напісаныя Іванам Дмухайла на працягу 1950-х-2000-х гадоў, узнаўляюць блізкую яго сэрцу беларускую прыроду. Пейзажы маэстра ўвасабляюць гарманічную панараму суіснавання чалавека і прыроды. Жывапіс мастака-някідкая, падпарадкавана задачам паэтызацыі паўсядзённага быцця.
Выстава будзе экспанавацца па 8 снежня 2024 года ў выставачным корпусе музея (Карла Маркса, 24).
#НацыянальныМастацкі

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛЯТЭКА БЕЛАРУСІ ЗАПРАШАЕ...
30 кастрычніка ў 17.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на ўрачыстае адкрыццё фотавыставы Віктара Бутры "Простыя сюжэты. Частка 3".
Віктар Бутра – вядомы беларускі фатограф-аматар, ганаровы член фотаклуба "Мінск" і Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў, удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў, уладальнік шэрагу прэмій і ўзнагарод.
Месца правядзення-галерэя» Лабірынт " (3-ці паверх).
На адкрыццё ўваход вольны.
#НацыянальнаяБібліятэка

Forwarded from Радыё "Культура"
🎙Госць радыё "Культура"– беларуская пісьменніца, перакладчыца, аўтар і выканаўца, сцэнарыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Арменіі, педагог ВАЛЯНЦІНА ДРАБЫШЭЎСКАЯ.
Тэмы гутаркі:
▫️Прэзентацыя новых твораў аўтара;
▫️ Творчыя сустрэчы з дзецьмі, імпрэзы ў рэгіянальных і сталічных установах;
▫️ Крыніцы натхнення, перакладчыцкая дзейнасць;
▫️ Супрацоўніцтва з беларускімі кампазітарамі.
Далучайцеся да размовы ТУТ

YouTube
Палітра творчасці Валянціны Драбышэўскай
Госця студыі – беларуская пісьменніца, паэтэса, празаік, перакладчыца, аўтар і выканаўца, сцэнарыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Арменіі, педагог Валянціна Драбышэўская.
Тэмы гутаркі:
- презентацыя новых твораў аўтара;
- літаратурны квэст-гульня «У…
Тэмы гутаркі:
- презентацыя новых твораў аўтара;
- літаратурны квэст-гульня «У…
НАШЫ АСОБЫ.
ЯНКА САЛАМЕВІЧ.
ФАЛЬКЛАРЫСТЫКА.
29 кастрычніка -
85 гадоў з дня нараджэння літаратуразнаўцы і фалькларыста Янкі САЛАМЕВІЧА (1938 - 2012).
Нарадзіўся ў вёсцы Малая Кракотка Слонімскага павета. Вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ (1955 - 1960). Кандыдат філалагічных навук. Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры і культуры, фальклор. Аўтар першага ў Беларусі "Слоўніка беларускіх псеўданімаў. ХVI - XX стст." (1983). Склаў бібліяграфічны даведнік "Беларускі фальклор.1926 - 1963". (1964) і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Спіць трава на лузе цёмным,
Толькі я адзін не сплю.
Сніцца лугу сонца, лета.
Мне не спіцца аднаму.
У лузе ціха ходзіць дзядзька, водзіць ён сваіх авец.
Каля лугу, злата-поле
Зіхаціць, як сонца свет.
Мне здаецца - сплю ля луга.
Поўня там у зеніце...
Добрай ночы вам скажу я,
Моцна, светла спіце..."
( МАКСІМ ЯКУБОВІЧ )
Такім багатым, з фантазіямі снам, як у Паэта - толькі пазайздросціць ! Сны яго, як добрае кіно. І у нас такое ж быць можа... Хутчэй на ложак і - бягом у сны !
ДОБРАЙ НОЧЫ, мае СЯБРЫ ❤️ !
Цудаў...

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Калі чалавека тварыў,
Зусім, пэўна, Бог не хітрыў,
А проста па мудрасці боскай
Рашыў, што ўсё ж гэтак проста,
І што яшчэ тут тлумачыць, —
Хіба можа быць іначай?!
Стварыў – значыць,гэтак трэба, —
На радасць зямлі і небу...
Пладзіся і размнажайся,
І меней аб сэнсах пытайся.
Ды мудрасцю з Богам цягацца
Ня змог чалавек – і пытацца
З хвіліны тае не стамляецца:
Навошта на свет ён зьяўляецца?
О бедны клёк чалавечы!
Яшчэ адзін клопат на плечы
Тварцу... бо ня меў падазрэння,
Што розум яго тварэння
Патрапіць у гэтакі венцер:
«Пытанне жыцця і смерці»...
( ВАСІЛЬ ЗУЁНАК )
На міжнародным календары 30 кастрычніка - Сусветны дзень жыцця ! Вось такое свята прыдумалі 15 гадоў таму.І мэта гэтага Дня - нагадваць людзям пра самую найвялікшую іх каштоўнасць - ЖЫЦЬ !
ВІНШУЮ,СЯБРЫ !
І кожны дзень намагаюся і самой сабе, і ВАМ прызнавацца: сапраўды, жыць - гэта здОрава і цудоўна !
Пры любых абставінах, трымайце сваё ЖЫЦЦЁ моцна і трымайце мацней сваіх блізкіх...
ДОБРАГА РАНКУ ЎСІМ ❤️!