Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

Калісьці...
Шмат гадоў таму. Школа. #НаташаБардзілоўская
з 10 "Б".
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
НАШЫ ДЫЯЛЕКТЫ.

Беларускія ДЫЯЛЕКТЫ - гэта такая багатая, сакавітая і прыгожая ТЭМА, што #НаташаБардзілоўская вырашыла агульную сваю штодзённую рубрыку ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ - ПАДрубрыкай узбагаціць.
Пройдземся па ЎСІХ рэгіёнах 👍 !
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ЧАТЫРНАДЦАТЫ.

ГАЙД ПА ПРАКТЫЧНАМУ БЕЛАРУСКАМОЎЮ.

На маёй ТБ-працы ёсць моўныя спецыялісты,якія сочаць,каб у эфір трапляла толькі правільная мова (пісьмовая ці вусная). Прафесійныя філолагі-стылісты сочаць за журналісцкімі тэкстамі, рэдактуюць іх.Але, па-за працай - мы,як і ўсе, "самі сабе рэдактары" і ў побыце, асабістым жыцці ці на сацсеткавых Старонках і Каналах... можам і памылку зрабіць.Нармальны чалавек, Сябар - падкажа і паправіць,ці вырашыць,што я ўсё заўважу і папраўлю сама. Ёсць жа і такія "добразычліўцы",хто пачынае здзеквацца, абражаць і думае,што такім чынам прымусіць саромецца... Не ! Дарагія мае, #НаташаБардзілоўская даўно і на 1000 працэнтаў упэўненая,што не памыляецца толькі той,хто нічога не робіць ! Памылкі - гэта нясорамна.Памылкі - гэта наш шлях да развіцця і яго адолее той,хто ідзе, а не той, хто стаіць і баіцца...Можа і ВЫ баіцеся памылак у мове ? Я хачу паказаць ВАМ, СЯБРЫ,што баяцца не варта !
І гэтаму прысвячу шэраг наступных публікацый !
НАША СВЯТА.
14 ЛЮТАГА - ВАЛЯНЦІНАВА ДАТА.

Дзень закаханых - у Дзяржынску ❤️ !
Адзняўшы тэлематэрыялы - далучыліся да акцыі Цэнтральнай раённай бібліятэкі "Дзень закаханых У КНІГУ" !
Аказалася, сёння яшчэ і свята ДАРЭННЯ КНІГ : усе жадаючыя маглі прынесці любыя кнігі ў бібліятэку, пакінуць іх у дар і... атрымаць таксама кніжны падарунак !

Вось, #НаташаБардзілоўская чакаў прыемны сюрпрыз - сучасны том беларускай літаратуры !

ДЗЯКУЙ, дарагая мае дзяржынцы !

Мы - на адной хвалі ДАБРЫНІ, КАХАННЯ да ЧЫТАННЯ і да БЕЛАРУСКАГА СЛОВА !!!
ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ.
#МАРАФОНКАХАННЯ12.
ДЗЕНЬ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ.

ЖЫВАЯ СУСТРЭЧА - ЖЫВОЕ СЛОВА.

ДЗЯКУЙ за запрашэнне калектыву дзіцячай бібліятэкі № 10 Мінска !

#НаташаБардзілоўская атрымала такі зарад добрага настрою, такі імпэт і такую веру «у заўтра» ад сустрэчы з разумнай, дапытлівай беларускай моладдзю і іх настаўнікамі !

Было вельмі важна адчуць «градус» цікавасці да тэмы беларускай мовы, роднага слова і шчасце, што гэты «градус» - высокі !

Сучасныя дзеці – патрыёты. Ім важна ведаць гісторыю, культуру, традыцыі і мову сваёй краіны – гэта ВІДАВОЧНА і гэта РАДАСНА ❤️ !

Спадзяюся, у гэтых хлопцаў і дзяўчат засталіся такія ж прыемныя ўражанні ад нашай сустрэчы, як і ў мяне 😉.

Наш праект да Дня роднай мовы завяршыўася агульным фота і агульным вынікам : хай наша краіна жыве праз стагоддзі незалежнай і суверэннай, а наша беларуская мова – хай квітнее ў кожным сэрцы і ў вуснах кожнага БЕЛАРУСА !!!
МАТУЛІН АЛЬБОМ.

З НАРОДНЫМ Іванам Якімавічам Міско.
Фота 2023.

Сённяшнему імянінніку #НаташаБардзілоўская патэлефанавала, павіншавала, сведчу : мастак у добрым здароўі, у выдатным настроі !

Шмат гадоў, Маэстра і моцнага здароўя ❤️ !!!
ТБ-ЗДЫМКІ.
СВЯТА БАТЛЕЙКІ Ў СТРОЧЫЦАХ.

ТУТ і ЗАРАЗ.
Канстанцін Петрыман, Уладзіслаў Парамонаў і Мікіта Жыгала - дзівосны калектыў Мірскай батлейкі са сваёй старажытнай тэатральнай традыцыяй!

#НаташаБардзілоўская так рада ! Сустрэцца з даўнім Сябрам #КанстанцінПетрыман - між іншым, штодня вітаемся раніцай і ўвечары,
ДЗЯКУЙ і вялікіх поспехаў ❤️ !!!
НАША ЖЫЦЦЁ.
СВЯТЫ СЯРОД СЯБРОЎ.

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ : МОЙ ПРАЦЯГ.

Традыцыйнае сакавіцкае маё - ВІНШАВАНКІ-ПАЖАДАНКІ ад калег ! Сёлетні ДР #НаташаБардзілоўская зноў стаў рознакаляровым кірмашом падарункаў і вадаспадам шчыраванняў і добрых слоў ! Жоўтыя, пад мой любімы колер, ружы ад Іллі... Цёплы і прыгожы шалік ад Святланы... Хатняй выпечкі, свойскі хлеб ад Аксаны, ласункі ад Іры, аўтарскі верш ад Аляксея... А яшчэ мілыя прывецікі ад Сашы, Карыны, Лены, Вольгі і Лізы...

Карацей кажучы, людзі, якія "зрабілі мой дзень" - мае дарагія калегі !
Паплечнікі па тэлевізійнай справе.


А яшчэ - сям'я, бо, сапраўды, бОльшую частку часу мы праводзім разам, на працы і мне побач з гэтымі чароўнымі таварышамі - надзейна і ўтульна ❤️ !!!
ДЗЯКУЙ, БТ-шнікі !!!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Падснежнікаў палянка
Ні ветру, ні дажджоў,
Няма і сонца зранку,
А сакавік прыйшоў...

Лёд ломіцца на крыгі,
Тараніць плынь ракі,
Даносяць дзетак крыкі
Рачныя берагі…

Караблікі з паперы
Пускае дзетвара...
І скача заяц шэры -
Вясны прыйшла пара.

Бабры будуюць хату,
Мышкуе рыжы ліс,
А мурашы-піраты
Галіну цягнуць уніз.

Ажыў і лес, і поле,
У бярозах сок журчыць,
Вясна ідзе паволі,
А сакавік бяжыць."

( ЛЮДМІЛА ВОРАНАВА )

Вітаю, СЯБРЫ !!!
Які пазітыўны вершык 😘 на дзень - дзень новы, з новымі справамі, радасцямі і спадзяваннямі...

І - з новымі...вірусамі, чыёй ўладальніцай стала ваша Сяброўка #НаташаБардзілоўская і К.

Жарты жартамі, але не чакалася ўжо, што "нейкі нягоднік" прыйдзе па вясне і парушыць стваральна-радасныя планы !

Такім чынам, прывітанне вам.., але пакуль - з канапы...

БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ ❤️ !
НАША ВЕРА.

ЗАХОДНІЯ ХРЫСЦІЯНЕ - НАПЯРЭДАДНІ ЎВАСКРЭСЕННЯ ХРЫСТОВА !

HALLO, любімыя католікі !!!
У перадВялікодны дзень - #НаташаБардзілоўская традыцыйна побач з ВАМІ !!!
Рыхтуем тэлематэрыялы...
"Ловім" настрой і сонейка !!!

Да сустрэчы ў эфіры 🌞 !!!
ТБ-ЗДЫМКІ.
ІНШЫ СВЕТ - ПОБАЧ З НАМІ.

ТУТ і ЗАРАЗ.

Сёння патрымала ў руках марскога чорта... даведалася, што самыя атрутныя малюскі жывуць у конусах-ракавінах... пабачыла істоту, у якой блакітная кроў...

Аператар ледзь выцягнуў #НаташаБардзілоўская з выставачнай залы !

Запрашаю ўсіх да праекта
"ЦУДЫ МАРСКІХ ГЛЫБІНЬ" ад Дзмітрыя Ганецкага...Краязнаўчы музей у Маладзечна.

Наведайце ! Яно таго варта...А калі з дзеткамі - проста цуд !

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ ДАТЫ.
18 МАЯ - МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ МУЗЕЯЎ.

У Міжнародны дзень музеяў хачу прызнацца ў каханні ўсім работнікам музейнай сферы !

СЯБРЫ, захавальнікі, папулярызатары, самыя дасведчаныя асобы і ўнікальныя-універсальныя спецыялісты - ВЫ заўсёды ўражваеце сваёй дасведчанасцю, кампетэнтнасцю,добрай "уедлівасцю" і педантычнасцю...

Дзякуй ВАМ за скарбы - матэрыяльныя, духоўныя... І, здаецца мне, не ўсе #НаташаБардзілоўская музеі ў краіне наведала ?!

Тады чакайце !!!
НАШ СВЕТ.
МІХАІЛ ВЕЛЛЕР.
ЛІТАРАТУРА.

20 мая 1948 г.
нарадзіўся пісьменнік
Міхаіл Веллер.

Нарадзіўся ў Камянец-Падольску, Украіна. Але, частку школьных гадоў правёў у Беларусі і ў 1966 г. скончыў школу нумар 3 у Магілеве з залатым медалём.

У "скарбонцы інтэрвью" #НаташаБардзілоўская - і дыялог з #МіхаілВеллер...У Мінску пісалі эксклюзіў для АТН Белтэлерадыёкампаніі.
Размова не была простай. Прызнаюся, цяпер я бы пабудавала яе па-іншаму...
Але, безумоўна, ганаруся такім знаёмствам з цікавым чалавекам і гутаркай са знакамітым аўтарам !
НАШЫ АСОБЫ.
АЛЯКСЕЙ КУЗЬМІЧ :
ТБ-РЭПАРТАЖ.

1 чэрвеня - дзень нараджэння беларускага мастака, які стварыў оду мацярынству і дзяцінству !
АЛЯКСЕЙ КУЗЬМІЧ - #НаташаБардзілоўская была асабіста знаёмая з творцай.

Тонкі, мудры, бясконца закаханы ў ЖЫЦЦЁ і ...сваю жонку Інэсу - ён пісаў прыгажосць і адвечнасць !!!

Светлая памяць Маэстра і...
паглядзіце адзін з тэлесюжэтаў, які я зрабіла пра яго...
Сам мастак - яшчэ жывы, яшчэ прэзентуе сваю выставу...

👇
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

Вярнулся !
Да працы, да Сацсетак, да пастаянства, якое люблю 🌞 !

Мой новы старт - юбілейны : у маі 2025 - трыццаць гадоў, як #НаташаБардзілоўская ідзе свой тэлевізійны шлях...Да даты дакрочым.

А сёння, у першы дзень пасля водпуска - здымкі ! Буду дзяліцца цікавым ! Сачыце за ФБ-Старонкай і прыходзьце ў мой ТГ t.iss.one/matulya_Belarus.

А пакуль...
Ад душы вітаю, СЯБРЫ ! Засумавала па Вас - жадаю ўсім здароўя і добрага дня ❤️ !
НАШЫ СВЯТЫ.
ЯБЛЫЧНЫ СПАС.

ЗАСЛАЎСКІЯ ХРОНІКІ.

На свята Праабражэння Господня мы стараемся паехаць у Заслаўе.

Там кананічнае свята рэлігійнага календара праводзяць у абрамленні арт-фестываля = дабрачыннага праекта, ён жа - краязнаўчая акцыя.

Вось сёлетні фэст стаў масштабней. І акрамя пленэра-вернісажа "аброс" майстар-класамі, лекцыямі, экскурсіямі, клубнымі сустрэчамі, батлейкай...

А сёння ва ўрачыстай атмасферы Праабражэння Гасподня і начале з мітрапалітам Веніямінам, была адкрыта памятная дошка святому Парфірыю Заслаўскаму - апекуну старажытнага горада, нашаму беларускаму вялікапакутніку.

#НаташаБардзілоўская сабрала кадры, што ўвайшлі ў эфір і што засталіся "па-за" - напамяць пра выдатны дзень і пра добрых людзей !
НАШЫ СВЯТЫ.
ЯБЛЫЧНЫ СПАС.

ЗАСЛАЎСКІЯ ХРОНІКІ.

На свята Праабражэння Господня мы стараемся паехаць у Заслаўе.

#НаташаБардзілоўская сабрала кадры, што ўвайшлі ў эфір і што засталіся "па-за" - напамяць пра выдатны дзень і пра добрых людзей !
НАША ПРЭСА.
ГЭТАЙ РАНІЦАЙ - У ГАЗЕЦЕ...

МАТУЛІНА раніца распачалася са... свежай прэсы !

Дзякуй "СБ.Беларусь сёння" : у так званай "таўстушцы",якая знаёміць з праграмай тэлеперадач і прапануе артыкулы пра тэлевізіёншчыкаў - інтэрв'ю з #НаташаБардзілоўская.

Выказала некаторыя думкі напярэдадні свайго 30-гадовага юбілея ў прафесіі і "на злобу дня" - с задавальненнем, шкада, што сцісла...

Дзякуй за ўвагу і талент слухаць і чуць - дарагі аўтар #ВалянцінПепеляеў, за добразычлівы фотааб'ектыў - #ДашаЦітова, найлепшыя прывітанні паважаная #ІрынаКарэніна, "сардэчкі" - #ВікторыяПапова і любае БТ ❤️ !
ТБ-ЗДЫМКІ.
БЕЛАРУСЫ + МАЛДАВАНЕ = СЯБРЫ НАВЕЧНА !

Дзень народнага адзінства - пра яднанне беларускай нацыі і пра ўзаемасуседства на адной, нашай зямлі з іншымі народамі !

У Беларусі пражываюць прадстаўнікі каля 150 нацыянальнасцяў. Як ім з намі, а нам - з імі ?!)

Жывем мірна, вітаемся - гасцінна !

#НаташаБардзілоўская ўпэўнілася ў гэтым, пабываўшы... на прыватным беларуска-малдаўскім падворку ў Мінскім раёне !

Рыхтую рэпартаж - з агеньчыкам і з любоўю, інакш пра малдаван нельга ❤️ !)

Тэлеэфір - заўтра і ў нядзелю...
НАШЫ АСОБЫ.
УЛАДЗІМІР РЫНКЕВІЧ.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.

29 кастрычніка - дзень нараджэння беларускага мастака і педагога Уладзіміра Рынкевіча (1952 - 2021).

Творы мастака знаходзяцца ў музейных фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, Літаратурнага музея Янкі Купалы, Віцебскага мастацкага музея, Магілёўскага дзяржаўнага мастацкага музея ім. П.Масленікава, Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея імя Тышкевічаў; музейнага комплексу гісторыі і культуры ў Оршы, а таксама ў прыватных калекцыях у нас і за мяжой.

#НаташаБардзілоўская з радасцю узгадвае вернісаж жывапісца ў Барысаве, на якім пазнаёмілася з Творцай і яго жонкай.Тонкі акварэліст, цікавы выступоўца, а яшчэ - прыемны, добразычлівы чалавек, па якім ніколі б не сказаў, што ён нясе цяжкую хваробу, такая годнасць дарагога варта...

СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ, МАСТАК !
Рада,што ў ТБ-архіве ёсць сюжэт...
https://www.tvr.by/news/kultura/borisov_predstavlyaet_personalnuyu_vystavku_vladimira_rynkevicha/