Матуля Беларусь
173 subscribers
29.1K photos
621 videos
1 file
2.8K links
Download Telegram
НАШЫ АСОБЫ.
КАНСТАНЦІН ШАБУНЯ.
ГІСТОРЫЯ.

28 кастрычніка -
дзень нараджэння беларускага гісторыка, члена-карэспандэнта АН БССР ШАБУНІ Канстанціна Іванавіча (1912 - 1984).


Нарадзіўся ў вёсцы Даўгінічы Уздзенскага раёна. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Удзельнік вайны. У 1956 - 83 гадах загадваў сектарам у Інтытуце гісторыі АН БССР. Даследаваў гісторыю сялянства і сельскай гаспадаркі Беларусі, сялянскі рух. Адзін з аўтараў і рэдактараў "Гісторыі Беларускай ССР".

Заслужаны дзеяч навукі БССР.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ГІСТАРЫЧНАЯ РЭКАНСТРУКЦЫЯ.

ВАЛОЖЫН. ІЕШЫВА.

Рэканструяваны будынак яўрэйскай навучальнай установы XIX стагоддзя адкрылі ў Валожыне !

Гаворка пра Валожынскую іешыву-іўдзейскую вышэйшую рэлігійную навучальную ўстанову, прызначаную для вывучэння Торы і Талмуда, падрыхтоўкі навукоўцаў да звання рабінаў. Іешыва з'яўляецца аб'ектам рэлігійнага і пазнавальнага турызму ў Беларусі, уваходзіць у экскурсійныя туры, а таксама з'яўляецца аб'ектам паломніцтва яўрэяў свету.

Сёння на ўрачыстасці адкрыцця :

губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын 👇

"Безумоўна, гэтую ўстанову мы павінны былі зрабіць. Што маю на ўвазе? Павінны сюды прыходзіць людзі. Упэўнены, гэты гісторыка-культурны аб'ект стане месцам для экскурсій для гасцей з розных краін свету."
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Чароўная восень. Кастрычнік, а сцюжы — ніякай.
Далонейкі лісця прасвечвае сонца рэнген. Надвор'е
такое... такое..., што... "Божанька, дзякуй!" — за ціхае
шчасце — прыняць па глытку гэты дзень.

За простую радасць і смак ад жыцця-існавання пад
сінню крыштальнаю, пад залаценню манкой. За
ветрыка ласку, за хваляў цяпла цалаванне, за міласць
прыроды, лагоду яе і спакой.

О, дзякуйце неба за тое, што мір спасылае! Шануйце
зямлю, што дае вам і хлеб, і пітво! І слаўце Тварца!
Паглядзіце: ад краю да краю цудоўныя справы Яго, і
на ўсім — хараство!"

( LAZZARO )

Сапраўды, дзякуй Богу за гэты дзень ! І за шмат мінулых. І за будучыя... Дзякуй за цёплую ўтульную восень. За мір і лагоду. За магчымасць жыць, кахаць і верыць !

ВЫ разумееце, што ЛЁС - адлюстраванне нашых спраў, думак, крокаў і таму за намі - вялікая адказнасць за многае ў сваім Жыцці ?! Давайце думаць пра гэта...
І...

ДАБРАНАЧ ❤️ !
Заўтра ў новы шлях...
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Спраўляла восень атрасіны,імжэла восень.
А ты не бойся,любы сыне,зімы не бойся.

Папросіць восень у нябёсаў сабе спагады.
Лісток абросены з нябёсаў дадолу падаў.

І клін журлівы,жураўліны ляцеў у вырай,
А ты не бойся,любы сыне,любові шчырай.

Згуляла восень атрасіны – чакай марозаў.
Ты ўжо дарослы,любы сыне,яшчэ не позна,

Не позна выправіць памылкі і ты не бойся
Прасіць у восені – даруе, знай:долі просяць.

Яшчэ нікому не ўдалося зляцець у вырай,
Калі ў жыццё прыходзіць восень – ратуе вера."

( АНАТОЛЬ КУДЛАСЕВІЧ )

У такі сонечны дзень хочацца браць у прыроды мудрасці,не плакацца па зыходзе восені-набліжэнні зімы.Нават, калі восень-зіма - гэта алегорыя.

На праблемы,на любыя часы свайго лёсу лепш глядзець з пазіцыі "Усё будзе добра..."Шансы ёсць толькі ў аптымістаў ! Таму і сабе, і сыну, і дачцы, і сябру скажам "Не бойся !Дарогу,і міні-сцежачку,і шырокі шлях,і прасоўванне праз багну - адолее той,хто ідзе !"

Быць смелымі і па-добраму ўпартымі жадаю,СЯБРЫ !

Добрага ранку ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАЛАДЗЕЧНА. МІНШЧЫА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 29 кастрычніка.

Воблачна з праясненнямі.
☔️ У асобных раёнах невялікія дажджы.
Вецер заходні, паўночна-заходні слабы.
Максімальная тэмпература паветра +8..+14°з.

У Мінску сёння:
☂️ без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 10-15%).
Вецер заходні, паўночна-заходні слабы.
Тэмпература паветра
раніцай +5..+ 8 ° з,
днём +9..+11 ° з,
Увечары +6..+ 8°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

29 кастрычніка - Лангін-Сотнік.

Праваслаўныя ўспамінаюць Святога Лангіна.У народзе дзень так і называўся Лангін сотнік. Лангін быў адзін з тых, хто вартаваў крыж, на якім быў укрыжаваны Іісус Хрыстос.Менавіта ён працяў дзідай сына Божага. Ёсць паданне, што кроў пырснула на твар варты і яго хвароба (катаракта) выгаілася.Лангін жа пасля раскаяўся ў зробленым.

Святы лічыцца заступнікам тых, хто ў каго ёсць праблемы са зрокам.

Па-народнаму 29 кастрычніка сяляне даставалі зімовую вопратку з куфраў, каб прагрэць яе на апошнім сонцы і выветрыць на першым марозе. Верылі, што гэта дапаможа прадухіліць хваробы. Старыя людзі выходзілі пагрэцца пры зыходзячы добрым надвор'і.

Па надвор'і прыкмецілі:
🌬вецер пераменлівы ў гэты дзень – зіма будзе з частымі адлігамі.
☁️рэдкія аблокі-прыйдуць маразы.
🌙бледны месяц-пойдзе снег.
шмат зорак на небе-надвор'е будзе добрае.
🐓хатняя птушка стаіць на адной назе-пахаладае.

29 кастрычніка імяніны ў Аляксея, Яўгена, Івана, Кузьмы.