НАШЫ ПРАЕКТЫ.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ ЗАПРАШАЕ...
30 кастрычніка 2024 года ў 17.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Івана Сямёнавіча Дмухайла «Чароўная тканіна прыроды Івана Дмухайла», прымеркаванай да святкавання 110-годдзя з дня нараджэння майстра.
З 16.30 да 17.30 уваход на адкрыццё выставы вольны.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і збору сям'і мастака.
Карціны, напісаныя Іванам Дмухайла на працягу 1950-х-2000-х гадоў, узнаўляюць блізкую яго сэрцу беларускую прыроду. Пейзажы маэстра ўвасабляюць гарманічную панараму суіснавання чалавека і прыроды. Жывапіс мастака-някідкая, падпарадкавана задачам паэтызацыі паўсядзённага быцця.
Выстава будзе экспанавацца па 8 снежня 2024 года ў выставачным корпусе музея (Карла Маркса, 24).
#НацыянальныМастацкі