📍А яшчэ можна сказаць "нады́сь/нагды́сь" (слоўнік Байкова-Некрашэвіча).
НАДО́ЕЧЫ (nadoječy)
(прыслоўе)
Размоўнае слова: зусім нядаўна; ня так даўно, днямі.
🔸Надоечы адбылося здарэньне, якое абляцела навадворкі і ўсе навакольныя вёскі. (Кавалёў).
🔸Вечарам.. [Надзя] зь дзяўчынай, зь якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната. (Галавач).
📸 Фота: @ezgipolat
#словы_Н

НІШЧЫМНЫ (niščymny)
(прыметнік, мужчынскі род)
1. Не прыпраўлены скаромным, без скаромнага; посны.
🔸️Мы атрымлівалі толькі агульную норму хлеба і два разы на дзень у сталоўцы нішчымны .. крупнік. (Сяргейчык).
🔸️Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі каўбасы на стол палажыў. А меншы наварыў капусты, ды й то нішчымнай. (Якімовіч).
2. Без нічога, без якіх-н. дабавак.
🔸️[Хана] такая худая, што мне робіцца шкада яе, і я аддаю ёй усе грушы, а на перапынку елі нішчымны хлеб. (Каліна).
3. Пусты.
🔸️Часамі ў гумно ўрываўся лёгкі ветрык, паварушваючы зьвіслыя са страхі нішчымныя каласкі. (Колас).

📢 Увага, конкурс!
Сябры, нам вельмі хочацца, каб і Вы маглі паўдзельнічаць у стварэньні новага каляндарыка "Лёгкая Мова" на 2024 год!
🏆 Пераможцаў можа быць некалькі. Падарункамі зробяцца старонка новага каляндарыка з Вашым імем ці псэўданімам і сам каляндарык на наступны год!
📍Каб узяць удзел, Вам спатрэбіцца:
🔸️ Адшукаць цікавае беларускае слоўца зь перакладам на расейскую мову,
🔸️ Зрабіць для яго прыгожы і якасны здымак (Вашага аўтарства), які будзе перадаваць сэнс слова,
🔸️ Знайсьці да слова цытату зь беларускае мастацкае, навуковае, навукова-папулярнае літаратуры з пазнакаю аўтара.
📌 ВАЖНА! Фота мае быць менавіта Вашага аўтарства. Слова і цытату дасылайце, калі ласка, ў целе ліста, фота далучайце асобным файлам без нанесеных на яго літараў, лічбаў і іншых знакаў.
📩 Дасылайце Вашыя варыянты на электронную скрыню [email protected].
✨️ Зь нецярпеньнем чакаем Вашых лістоў і зычым удачы!

ЦМОК (cmok)
(назоўнік, мужчынскі род; выклічнік)
1. (назоўнік):
а) У казках і народных паданьнях — пачвара ў вобразе змея, дракона.
🔸️Толькі пела маці мне песьні
Аб цёмных бяздонных азёрах,
У якіх ажываюць начамі
Апаўшыя зоры,
Аб дрымучых лясах,
Дзе асілкі змагаюцца з цмокам. (Кірэенка)
б) Пераноснае значэньне: носьбіт варожых народу сілаў; крывасмок.
🔸️Зімою, у вялікі мароз, папрывязвалі бяздушныя цмокі гэтых палонных да аглобляў сваіх фурманак, і людзі.. павінны былі бегчы.. з коньмі. (Ермаловіч)
2. (выклічнік):
а) Ужываецца гукапераймальна для абазначэньня адрывістага гуку, які атрымліваецца раптоўным раскрыцьцём сьціснутых губ.
б) Ужываецца паводле знач. дзеясл. цмокаць — цмокнуць.
🔸️У шчаку дзяўчыну цмок.
#словы_Ц

ВАНТРО́БЫ (vantroby)
(множны лік)
1. Толькі множны лік: унутраныя органы грудное клеткі і жывата.
🔸Адным узмахам нажа ад сябе.. [Мая] разразала срабрысты жывот судака, паварочвала нож лязом угару і ходам рукі назад тронкамі вычышчала вантробы. (Дуброўскі).
🔸— І лісіца тут была, на сьвежаніну зьявілася, — дадаў.. [Дзямід], паказваючы на зямлю, — а над вантробамі крумкачы пастараліся. (В. Вольскі).
2. Адзіночны лік, жаночы род, размоўнае слова: чэрава, жывот.
🔸Нямала прагная папоўская вантроба паглынула народнага дабра. («Звязда»).
#словы_В

✏️Як сказаць па-беларуску "ДЕЛАТЬ ИЗ МУХИ СЛОНА"?
✏️А вось так:
🔸З камара каня рабіць
🔸З блыхі (з мухі) вала рабіць
🔸Зь ветру вяроўку віць
🔸Раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля
🔸Скажы на кепаць, а даложаць на локаць
🔸Байка з камара вырасьце на вала
#фразэалягізмы

А вы ўжо ведаеце гэтае чароўнае слоўца? 🌥️
БО́ЛКА/БО́ЛАЧКА/БАЛАЧЫ́НКА (bołka/bołačka/bałačynka)
(назоўнік, жаночы род)
🔸Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разьбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, зь белаватымі прасьветамі аблокі...
🔸[Па небе] усё зьбягаліся і зьбягаліся белаватыя болачкі і зьбіраліся ў адзін цёмны груд.
🔸[Месік] ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі. (Гарэцкі)
📍За слова дзякуем @bolacka_ 🤍
#словы_Б

ГÁНІЦЬ (hanić)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
1. Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку.
🔸️Сініцкі гаварыў і гаварыў пра дысэртацыю, але Кухарчык ня мог ніяк зразумець, ці ён яе хваліць, ці ганіць. (Сабаленка)
2. Асуджаць, абгаворваць.
🔸️Заўсёды мімаволі зьяўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых. (Шамякін)
#словы_Г

Зь Вялікаднем, сябры, усіх тых, хто сёньня сьвяткуе! 🐣
СЛОДЫЧ (słodyč)
(назоўнік, жаночы род)
1. Уласьцівасьць салодкага.
🔸️Салодкі смак
🔸️Слодыч цукерак
🔸️Слодыч вінаграду
🔸️Такая слодыч, есьці немагчыма.
2. Пераноснае значэньне: прыемнае адчуваньне; асалода, задавальненьне.
🔸️Я палюбіў цябе, край украінскі, за слодыч музыкі бандур тваіх. (Журба)
🔸️Сэрца ведае тамленьне, сэрца знае слодыч мар. (Колас)
🔸️Апошні месяц Міця адчувае сябе роўным зь сябрамі і ўдосталь пье слодыч гэтага цудоўнага пачуцьця. (Навуменка)
#словы_С

ГРАЙ (hraj)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Размоўнае слова: моцны птушыны крык; карканьне.
⠀
🔸Зноў чуваць у нашым краі
Грай прадвесьнікаў-гракоў,
Весела вясна іграе
На цымбалах ручайкоў. (Смагаровіч).

1️⃣Спачатку разьбяромся, чым адрозьніваюцца словы «адзеньне» і «вопратка»:
🔸Адзеньне – сукупнасьць прадметаў з тканіны і футра, якія надзяваюць і носяць на сабе.
🔸Вопратка – выключна верхняе адзеньне, то бок слова з больш вузкім значэньнем.
📍Гэтак, апранаць можна толькі вопратку – верхняе адзеньне (куртку, паліто, плашч і г. д.).
📍Усё астатняе (сподняе, кашулю, штаны, спадніцу, сукенку, а таксама шапкі, капелюшы, рукавіцы) нельга апрануць, іх надзяваюць.
📍З улікам таго, што вопратка – гэта ў шырокім сэнсе від адзеньня, яе таксама можна надзяваць: апрануць паліто, надзець паліто. Такім чынам, любое адзеньне мы можам надзець.
2️⃣Цяпер высьветлім розьніцу паміж словамі «надзяваць» і «адзяваць»:
🔸«Надзяваем» мы штосьці на сябе: надзець кашулю, акуляры і інш.
🔸«Адзяваем» мы кагосьці: дзіця, напрыклад.
3️⃣Яшчэ колькі заўваг:
🔸Абутак мы абуваем ці надзяваем.
🔸Антонімамі да словаў «апрануцца» і «адзецца» зьяўляюцца адпаведна «распрануцца» і «разьдзецца».
Паводле @mova_nanova

Сябры, вельмі патрэбная вашая ПАДТРЫМКА для новага беларускамоўнага праекта!
Дзіцячы часопіс “ПАЛОСАЧКА” для сем'яў з дзецьмі (ад 6 да 100 гадоў). Пілотны нумар —
24 старонкі на якаснай паперы
ад стваральніцы “Паласатай газеты”, якая двойчы перамагла на міжнародным конкурсе дзіцячых СМІ сярод 140 удзельнікаў.
Прыблізная дата выдання: май 2023
Замовіць можна і PDF-версію — колькі заўгодна асобнікаў: гэта таксама форма падтрымкі беларускамоўнага выдання.
🔸️ВАЖНА🔸️
Назбіраць пэўную суму на выданне 1000 асобнікаў пажадана да 30 красавіка!
Спасылка для заказаў:
https://polosochka.by/product-category/chasopis/

📍МАЙ ЦІ ТРАВЕНЬ? (паводле В. Вячоркі):
У беларускай мове дзьве назвы пятага месяца.
Май — лацінская назва, ад рымскай багіні зямлі Маі. Аднак маем і ўласнае слова май ‘першая зеляніна з дрэваў, якою прыбіраюць хаты на сьвята Сёмуху’.
А травень — народная назва, і без тлумачэньняў зразумелая. Кладзецца ў рытм поруч з чэрвенем ці верасьнем.
ТРА́ВЕНЬ (travień)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Пяты месяц каляндарнага года.
#словы_Т

Ці ведаеце Вы, як гучыць па-беларуску выраз "УШКИ НА МАКУШКЕ"?
А вось гэтак:
🔸Слых на семярых
🔸Вушы наставіць (паставіць, натапырыць)
#фразэалягізмы
А вось гэтак:
🔸Слых на семярых
🔸Вушы наставіць (паставіць, натапырыць)
#фразэалягізмы
Вы прасілі зрабіць пост пра беларускае "адкрыць". І мы зрабілі! І, як Вы пэўна ўжо здагадаліся, тут ня так усё адназначна 😅
✨️Агулам можна:
🚪адчыніць дзьверы/вокны
🗃адчыніць куфар/скрыню
☂️разгарнуць парасон
📖разгарнуць кнігу
👀расплюшчыць вочы
👄разявіць рот/пашчу
🍾адкаркаваць бутэльку (гляйцарам, каркоўнікам, трыбушонікам, шніпарам)
🔓адамкнуць замок
🎭адкрыць сэзон/мерапрыемства ці тэатр/новы стадыён
🤗разьняць абдымкі
🛁пусьціць (даць) ваду
✨️І яшчэ трошкі:
🔸️Сэзаму мы кажам: "Адкрыйся!"
🔸️А скрынку Пандоры можна адчыніць (але, напэўна, ня варта)
🔸️У беларускай мове ёсьць слова "рашчыніць" — рашчыніць можна цеста/цэмент (разьмяшаць у вадкасьці, каб атрымалася рошчына).
🔸️Дзьверы гэтаксама можна прачыніць (рас. "приоткрыть")