ТРУСКА́ЎКІ / ТРУСКА́ЛКІ (truskaŭki / truskałki)
(назоўнік)
⠀
Тое, што і клубніцы.
⠀
🔸У садку ж пад праменнаю ласкаю
Наліваюцца, сьпеюць трускалкі. (Чарнушэвіч).
⠀
❗У некаторых рэгіёнах Беларусі (Горадзеншчыне, Наваградчыне, Магілёўшчыне) сустракаецца націск на У: ТРУ́СКАЎКІ / ТРУ́СКАЛКІ.
#словы_Т

ТЫНК (tynk)
(назоўнік мужынскі род)
⠀
1. Аздабленчы (рас. отделочный) раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэмэнту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сьцен памяшканьняў і пад.
⠀
🔸Пытаюся ў будаўнікоў: — Мо' прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас, А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ І тынк замешвае, як цеста. (Аўрамчык).
⠀
2. Цьвёрды слой такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сьценах.
⠀
🔸Тынк у розных мясьцінах быў абабіты, з-пад яго сьвяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сьцен. (Колас).
🔸Тынк на сьценах даўно ўжо змылі дажджы, і дом пачарнеў. (Чорны).
🔸Падлога страсянулася, са столі і сьцен пасыпаўся тынк. (Мележ).
⠀
❗Дзеяслоў: ТЫНКАВАЦЬ

🍷ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік | мужчынскі род)
Абласное слова: алькагольны напой.
🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).
#словы_Т
(назоўнік | мужчынскі род)
Абласное слова: алькагольны напой.
🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).
#словы_Т
ТРУС (trus)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Невялікі хатні грызун сямейства заечых.
🔸Сапраўды, Томі ўбачыў тут цэлую стайку трусоў, якія выбраліся, відаць, з-пад дому і разбрыліся, разьбегліся па ўсяму саду. Лынькоў.
2. Футра гэтага грызуна.

Увага! Наперадзе шмат мяккіх знакаў 🤭
ТРЫ́ЗЬНЕНЬНЕ (tryźnieńnie)
(назоўнік, ніякі род)
1. Стан паводле дзеяслова трызьніць.
🔸У паўдрымоце, у гарачым трызьненьні Саша прыціскала галаву Шапятовіча да сваіх грудзей. (Шамякін).
2. Бяссэнсавая гаворка хворага, які знаходзіцца бяз памяці.
🔸На задніх фурманках везьлі, відаць, цяжка параненых, бо цяпер над дарогаю чуліся прыглушаныя стогны, словы трызьненьня. (М. Ткачоў)
3. Пазбаўленая сэнсу балбатня, бязглузьдзіца.
🔸[Рыбакоў:] – Усё, што вы пагаварылі тут, – дзікае трызьненьне. (Асіпенка).
4. Галюцынацыя.
🔸Некалькі гадзін Іван спаў непрабудна і глыбока, потым ліпкая мешаніна трызьненьня і рэальнасьці пачала блытацца, кружыць у яго цьмянай, соннай сьвядомасьці. (Быкаў).
5. Мары, думкі аб кім, – чым-н.
🔸Але Ірма там будзе. І будзе аўтарскае трызьненьне ёю, шчымліва-ціхае і бясконцае – як песьня падбітае птушкі. (Карамазаў).

ТРАПКÁЧ (trapkač)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Ручнік з доўгімі махрамі.
🔸️У мыцельніку, пад чысьцюсенькім, надвое зложаным трапкачом, ляжаў касьцёр блінцоў. (Гартны).
2. Размоўнае слова Лупцоўка, біцьцё такім ручніком.
🔸️[Баба] схапіла Віцю за руку, ня даўшы нават распрануцца, задрала фуфайку і — трапкача, трапкача! — «каб ведаў, .. як пад рукі злыдням лезці!». (Паўлаў).

📍МАЙ ЦІ ТРАВЕНЬ? (паводле В. Вячоркі):
У беларускай мове дзьве назвы пятага месяца.
Май — лацінская назва, ад рымскай багіні зямлі Маі. Аднак маем і ўласнае слова май ‘першая зеляніна з дрэваў, якою прыбіраюць хаты на сьвята Сёмуху’.
А травень — народная назва, і без тлумачэньняў зразумелая. Кладзецца ў рытм поруч з чэрвенем ці верасьнем.
ТРА́ВЕНЬ (travień)
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Пяты месяц каляндарнага года.

Мы ні ў якім разе не схіляем вас да ўжываньня алькаголю ў аўторак а 12й дня. Проста сёньня, 6 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень бармэна!🍷
ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік, мужчынскі род)
Абласное слова: алькагольны напой.
🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).
#словы_Т
ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік, мужчынскі род)
Абласное слова: алькагольны напой.
🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).
#словы_Т
ТЫНК (tynk)
(назоўнік, мужчынскі род)
1. Апрацоўчы раствор з сумесі вяжучых рэчываў (вапны, цэмэнту, гліны, пяску, вады і пад.), які наносяць на паверхню будынкаў, унутраных сьцен памяшканьняў і пад.
🔸️Пытаюся ў будаўнікоў:
— Мо' прымеце ўжо навасёлаў? — Рыхтуем пірагі для вас,
А вы не падаяце вестак, — Дзяўчына кажа мне ў адказ
І тынк замешвае, як цеста. (Аўрамчык)
2. Цьвёрды пласт такога раствору на паверхні будынкаў, на ўнутраных сьценах.
🔸️Тынк у розных мясьцінах быў абабіты, з-пад яго сьвяціліся пераплёты дранак, прыбітых да сьцен. (Колас)
❗️ТЫНКÓЎКА ці ТЫНКАВÁНЬНЕ — працэс нанясеньня тынку.

ТЫШЧЫЦЦА (tyščycca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)
Пралазіць, прабірацца зь цяжкасьцю; лезьці куды-н.
🔸️Няхутка задрамаў... Чую, што нехта пад коўдру тышчыцца. (Мысьлівец)
🔸️То перад вачыма, то тамака вунь, уводдалі — тышчылася вясеньняе зяленіва, лезла напралом. (Баранавых)