Лёгкая Мова
4.34K subscribers
1.08K photos
41 videos
1 file
30 links
📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.

Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌
Download Telegram
Ці чулі Вы такое слова? На нашую думку, цуд! 🩶

БЛІНÓК (blinok)
(назоўнік, мужчынскі род)

Ніжняя мясістая частка вуха.
#словы_Б
Сёньня хочам параіць вам новае  мэдыя, якое публікуе навіны папулярнай навукі і тэхналёгій — Tech Lead. Матэрыял падаецца простымі словамі на вельмі якаснай беларускай мове, бо аўтары — прафэсійныя журналісты.

Tech Lead — гэта ня толькі цікавыя навіны, але і магчымасьць пашырыць свой слоўнікавы запас навукова-тэхнічнымі тэрмінамі.

Далучайцеся: https://t.iss.one/techleadby
🌛 Напэўна, Вы ўжо чулі пра шматлікія скандалы адносна сусьветна вядомых вытворцаў смартфонаў? Прычына — удасканальваньне здымкаў пры дапамозе штучнага інтэлекту.

Як гэта працуе? У адных смартфонах пры распазнаньні чагосьці падобнага да месяца, сфатаграванае падмяняецца такім жа аб’ектам, які маецца ў базе. У іншых — працуе штучны інтэлект, які проста дамалёўвае той самы месяц.

Гэтак, цяпер кожны, хто мае больш-менш сучасны тэлефон можа зрабіць прыгажэзныя фота месяца (і ня толькі).

Ці маеце Вы такія фота? Сёньня якраз чакаецца поўня — той самы час паспрабаваць свае моцы (і моцы Вашае камэры).

Таму дзяліцеся сваімі здымкамі і абавязкова адзначайце нас 🤍
#словы_П
Ваш улюбёны бзьдзюль, сябры!

А як увогуле назваць гэты кляс жывёлаў?

🔸️казурка, казюрка
🔸️казюлька
🔸️насякомае
🔸️вусяк
🔸️інсэкта

Які з варыянтаў Вам больш даспадобы? 🤍
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дабрыдзень, сябры! 🙌

Дзьве балбочуць балбатухi і гудуць яны, як мухi, што мычыць цяля каля куля, калі надвор’е каля нуля. А на пралесцы соннай парася пад парасонам ды Піліп да ліпы прыліп, калi пільшчыкі пілавальшчыкі піламі пілавалі, пілавалі ды пільнавалі, пільнавалі ды дапытваліся:

— Мікіта, ці ты то?
— Не я то, мой тата.

— Ці чуў ты, што Юзік скруціўся у гузік?
— Я чуў, што ў Крычава сваё крычава. 
У Клічава сваё клічава.
У Лепеля сваё лепліва. 
У Магілёва сваё імглёва. 

А ў Дзяржынску дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну, дзе кныр з кныранятамі і цецеручыха зь цецеручанятамі. А Натальля-пральля распавяла, што чапяла вяла вала, між меж поўз смоўж ды лётала да стаўка ластаўка. А вочы бачылі аднойчы, што сустракала каля Крэва каралева кавалера!

Я нікому ніколі нічога ніякага, а калі што якое — дык што там такое? Але вам распавяду: калі ў хаце госьці, каб не есьці дзесьці штосьці, беларускія дранічкі, ды бурачкі, ды бульбяныя камячкі ў хату прыносьце.
Сябры, прапаноўваем Вам адзін цудоўны канал з сучаснаю беларускаю паэзіяю. Туды дзяяч выкладае свае вершы й іншую творчасьць, некалі нават з ілюстрацыямі.

Канал нядужа вялікі, таму, калі вам цікава тэма цяперашняе беларускае лірыкі (ды ня толькі) — тамака вам будуць сапраўды радыя. Падпісваймася!

https://t.iss.one/kiera_dy_hardz
Ці згодныя Вы, нашыя бусьляняты? 🤗
#прыказкі
А яшчэ гэта бульба і каноплі! 🙈

ЦАЛКÍ (całki)
(назоўнік)

1. Страва з яек.

🔸️Тарэсяй звалась цётка гэта. Яна так ветла сустракала
І надта ж добра частавала:
Спячэ «цалкоў» на скавародцы,
І так, бывала, наясіся,
Што хоць на пупіку круціся. (Колас)

2. Бульба ў мундзіры.
3. Цэлыя зярняты канопляў.
#словы_Ц
Што можна рабіць на патэльні? Расказваем! 🧡

🔸️Ежа — тое, што мы ямо.
🔸️Яда — сам працэс.
ПАДНЯБÉНЬНЕ (padniabieńnie)
(назоўнік, ніякі род)

Верхняя частка поласьці рота.

🔸️Праўда, язык доўга не паварочваўся, ня мог вымавіць некалькі такіх простых, здавалася б, слоў, нібы прысох да паднябеньня. (Шыловіч)
#словы_П
ХÓДНІК (chodnik)
(назоўнік, мужчынскі род)

🔸️Вуліца была гладка забрукаваная, а ходнікі выкладзены бетоннымі плітамі. (Машара)
#словы_Х
Дабранач! Анёлкаў нанач 🥰
#хуткамоўкі
ПЛЯВУ́ЗГАЦЬ (plavuzhać)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Размоўнае слова: гаварыць абы-што, пустое, бяз толку.

🔸Можа, цэлую гадзіну.. [Гардзей] знарок, не зважаючы на непрыхільнасьць Ігната, плявузгаў пра розныя дробязі. (Мележ)
#словы_П
Вітаначкі, нашыя даражэнькія! 🤗 Ці памятаеце вы, што ўжо заўтра — ЛЕТА?! 🫠

А мы з гэтае цудоўнае нагоды нарэшце гатовыя прэзэнтаваць вам нашую навіначку — саколачкі і худзі (ня надта летнія, штопраўда 🤭) з аўтарскімі прынтамі! Сярод іх:

1️⃣ Забаўны "Чорны КОТрат Малевіча" 🐈‍⬛
2️⃣ Такі родны і чароўны беларускі арнамэнт ❤️
3️⃣ І, вядома, клясыка: "Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой" (дарэчы, не зусім цытата пана Ўладзімера, але пра гэта трошкі пазьней 😉). 🌠

У наяўнасьці саколкі чорнага і белага колераў, а таксама чорныя худзі на байцы памераў ад XS і болей (унісэкс). Якасныя тканіны і яскравыя прынты 😋

За замовамі і па іншых пытаньнях зьвяртайцеся, калі ласка, @lohkajamova! 💌

Дасылаем поштаю па Беларусі і усіх дасяжных кропках сьвету 🎁

Давайма разам зробім гэтае лета трошкі цяплейшым і больш беларускім! 🍀