ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💼Сустрэча вучняў з пракурорам Заводскага раёна💼

🔻23 лістапада ў гімназіі 14 адбылася сустрэча вучняў 8-10 класаў з пракурорам Заводскага раёна, старэйшым саветнікам юстыцыі Кулакоўскім Аляксандрам Мікалаевічам.🔻

🔻У ходзе сустрэчы Музыка Дар’я і Яфімчык Ксенія прадставілі пошукавыя матэрыялы аб гісторыі сваіх сем’яў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Кулакоўскі А.М. расказаў аб дзейнасці пракуратуры па захаванні гістарычнай праўды, задаў вучням пытанні аб іх грамадзянскай пазіцыі. Дыялог атрымаўся шчырым, адкрытым, змястоўным.🔻

🏛Вучні пазнаёмілі пракурора з работай музея партызанскай славы.🏛

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэча_з_пракурорам
👫Сустрэча з выпускнікамі👫

🏛️Гімназія 14 г.Мінска захоўвае традыцыі: 4 лютага адбылася сустрэча выпускнікоў. У родную гімназію прыйшлі каля сямі дзясяткаў выпускнікоў розных гадоў. У праграме святочнай сустрэчы прывітанне дырэктара Гарохавай М.І., аповед аб сучасным жыцці гімназіі, 🕺выступленне артыстаў💃, 🎤сярод якіх нашы знакамітыя "Дударыкі".🎤🏛️

👥Выпускнікі расказалі аб сабе, падзякавалі любімым настаўнікам за прафесіяналізм і чалавечнасць. 👥

Сустрэча была цеплай і шчырай, як усе жыцце нашай гімназіі


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
#сустрэча_выпускнікоў
💫У гімназіі адбылася творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі Эдуардам Сяменавічам Ханком.
На вечарыне артыст расказваў пра сваю біяграфію і цікавыя моманты з жыцця.
🎵Аўтар папулярных песень пазнаеміў гімназістаў са сваім рэпертуарам. Высокае прафесійнае майстэрства стварыла атмасферу цяпла, дабрыні і прыгажосці.
Разам спявалі, задавалі пытанні,танцавалі, смяяліся і сумавалі пад песні вядомага кампазітара.
🎉Да новых сустрэч, шаноўны Эдуард Сяменавіч.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэча
#Ханок
У межах святкавання Дня маці 🌷 і Тыдня бацькоўскай любові ❤️ у гімназіі прайшлі класныя гадзіны “Любай матулі прысвячаецца…”, на якіх кожны гімназіст мог расказаць пра сваю матулю 👩‍👧, сказаць ёй самыя цёплыя словы 💖 і прызнацца ў любові.

У 8 класах прыйшла канферэнцыя “Жанчына. Маці. Прафесіянал” 👩‍🏫. На канферэнцыю былі запрошаны матулі вучняў Шукелойць Ірына Леанардаўна і Богдан Ганна Рыгораўна. Госці мерапрыемства расказалі пра свае самыя патрэбныя і самыя цікавыя прафесіі: педагога 📚 і ветэрынарнага ўрача 🐾. Дзеці ўважліва слухалі 👂, абмяркоўвалі 💬 і задавалі пытанні . Хто ведае, магчыма гэтая сустрэча прадвызначыла чыйсьці лёс? 🌟

#ДзеньМацi #ТыдзеньБацькоўскайЛюбові #Гімназія14 #ЖанчынаМаціПрафесіянал #Сустрэча
🌼ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ🌼

Для вучняў 3-х класаў гімназіі ў рамках мерапрыемства Тыдня бацькоўскай любові была арганізавана сустрэча з матуля аднаго з вучняў. Благадарава-Шамма Лінда Джамалеўна завітала ў госці, каб расказаць гімназістам пра сваю прафесію - дырэктара металаабрабляючага прадпрыемства.

Хлопчыкі і дзяўчынкі дазналіся, як ствараецца мэбля і прадметы з нержавеючай сталі. 🪑 Вучням спадабаўся такі расказ, яны спадзяюцца на тое, што такія незвычайныя госці будуць іх наведваць часцей.

#ТыденьБацькоўскайЛюбові #Гімназія14 #Сустрэча
У актавай зале гімназіі адбылася сустрэча вучняў школ Заводскага раёна са старшым памочнікам пракурора Заводскага раёна г.Мінска, юрыстам 1 класа Вараб’ём Ягорам Станіслававічам. 🌟

Прадстаўлены матэрыял распавядаў аб фактах генацыду Вялікай Айчыннай вайны ў адносінах да беларускага народа. 📖

Урокі гісторыі вучаць нас цаніць мір і берагчы гістарычную праўду. ☮️

#Гімназія14 #Гісторыя #Мір #Сустрэча