ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💼Сустрэча з участковым інспектарам ІСН💼

🚭🚔У гімназіі 14 участковым інспектарам ІСН Завадскога РУУС Купраёнак Аленай Пятроўнай з навучэнцамі 5г і 7а класаў былі праведзены гутаркі па прафілактыцы кіберзлачыннасці, аб недапушчэнні ўжывання электронных цыгарэт (вэйпаў).🚔🚭

🚓Растлумачана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, а таксама адказнасць за размяшчэнне ў сацыяльных сетках інфармацыі забароненага характару.🚓


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🏛️Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы🏛️

📚16.02. У гасцях у вучняў 1-4 класаў гімназіі 14 быў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.📚
Падчас экскурсіі азнаёміліся з біяграфічнымі звесткамі аб песняру, з цікавымі міфалагічнымі звычаямі і традыцыямі беларускага народа, папоўнілі веды аб жыцці нашых продкаў, паслухалі цудоўныя вершы Янкі Купалы.


#Заводскі
#гімназія14
#музей_Янкі_Купалы
#сустрэчы
🪖🇧🇾Хутка арміі роднай будзе папаўненне🇧🇾🪖

👫🪖Вучні 9-х класаў гімназіі 14 прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай акцыі «Хутка арміі роднай будзе папаўненне». У ходзе акцыі наведалі выставу ваеннай зброі, паслухалі ўспаміны воінаў-афганцаў, пазнаёміліся з правіламі паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, паглядзелі прафесіянальнае выступленне спецназа.🪖👫

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🍶Класная гадзіна на тэму: "Асаблівасці тэхналогіі вырабу малочных прадуктаў і іх уплыў на арганізм чалавека "🍶

👫27 лютага вучні 8-х класаў гімназіі 14 правялі класную гадзіну на тэму: "Асаблівасці тэхналогіі вырабу малочных прадуктаў і іх уплыў на арганізм чалавека ". На класную гадзіну была запрошана загадчыца аддзела тэхналогіі малочных прадуктаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці Бяспалая Кацярына Уладзіміраўна.👫

Вучні атрымалі шмат цікавай і важнай інфармацыі, якая дапаможа ім у арганізацыі здаровага і правільнага харчавання. Па завяршэнні класнай гадзіны гімназісты адчулі пачуццё гонару за сваю краіну, якая з'яўляецца сусветным лідарам па экспарце малочных прадуктаў.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🔬Мікрабіялагічная лабараторыя🔬

Вучні 8-х класаў гімназіі 14 наведалі мікрабіялагічную лабараторыю Інстытута мяса-малочнай прамысловасці.

👫Гімназісты даведаліся, што ў інстытуце ёсць унікальная калекцыя штамаў бактэрый. Яна з'яўляецца здабыткам нашай краіны. Даведаліся пра бактэрыі, дзякуючы якім атрымліваюць смачныя і карысныя малочныя прадукты. Убачылі ў мікраскоп бактэрыі, з якіх робяць разнастайныя ёгурты.🦠

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🚨Дзень абароны дзяцей ад надзвычайных сітуацый

🚒 Настаўнікі і вучні гімназіі 14 прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім” У рамках акцыі адбылася сустрэча вучняў з інспектар МНС Заводскага раёна, дзе былі дакладна агучаны правілы бяспечных паводзін дома і пры экстраных сігналах абвесткі.🚒
📚🪖 Вучні 6 а класа наведалі выставу, прысвечаную Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.
У пачатковай школе гімназіі старшакласнікі правялі практычныя заняткі з вучнямі 1 і 2 класаў. 🪖📚
👫Спартыўная зала сустракала вучняў 5-х класаў, дзе прайшла трэніровачная эстафета.
Закончыўся ўдзел у рэспубліканскай акцыі ўсеагульнай эвакуацыяй гімназіі, з якой вучні і настаўнікі справіліся паспяхова.👫

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
#Дзень_грамадзянскай_абароны
🏛️🇧🇾Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту🇧🇾🏛️

👫🇧🇾02.03 У гасцях у вучняў 1-4-х класаў гімназіі 14 быў Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі беларусаў (ткацтвам, вышыўкай), папоўнілі веды аб жыцці нашых продкаў.🇧🇾👫


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🚨Сустрэча вучняў з інспектарам ІСН🚨

🚓У актавай зале гімназіі 14 прайшла сустрэча вучняў 8-11 класаў з інспектарам ІСН Заводскага раёна г.Мінска Сапурэвіч Вольгай Аляксандраўнай.🚓
💼Вольга Аляксандраўна растлумачыла адказнасць за размяшчэнне ў сацыяльных сетках інфармацыі забароненага характару. Была праведзена гутарка, звязаная з масавымі беспарадкамі і ўдзеле непаўналетніх у нефармальных аб’яднаннях, дзейнасць якіх мае дэструктыўны характар.💼


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🔻Вучні 10 “А” і 7 “А” класаў гімназіі 14 сустрэліся з інспектарам ІСН Бондар М.Ч.
Інспектар правяла гутарку па прафілактыцы ўжывання спіртных напоеў і піва, ужывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў. Бондар М.Ч. растлумачыла адказнасць непаўналетніх за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🇧🇾Дырэктар гімназіі 14 Гарохава М.І. прыняла ўдзел у пасяджэнні за круглым сталом Савета дырэктароў Заводскага раёна і гасцей з Расіі.🇷🇺
🔸Адбыўся цікавы дыялог аб асаблівасцях работы ўстаноў адукацыі дзвюх краін, удзельнікі сустрэчы абмяняліся адрасамі для далейшага ўзаемадзеяння.
🔸Адбылося сумеснае ўрачыстае ўскладанне кветак да помнікаў піянерам- героям.
🤝 Наперадзе цікавыя планы і сумесная дзейнасць на карысць умацавання дружбы нашых народаў.

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
22 сакавіка вучні 10 А класа сустрэліся з афіцэрам пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Янушам Д.А.
🔸Януш Д. А. расказаў юнакам і дзяўчатам пра прафесію пагранічніка, ВНУ, дзе можна атрымаць адукацыю. А таксама Дзяніс Андрэевіч агучыў напрамкі дзейнасці выпускніка дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут пагранічнай службы".


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
25 сакавіка члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” сустрэліся з клубамі “Мір на далонях”, “Сапрана” і “Юнік”.
🔸 Асноўным фарматам гэтай сустрэчы паслужыў спектакль форум-тэатра, які падрыхтавалі і прадэманстравалі члены клуба ЮНЕСКА «Мір на далонях». Мерапрыемства прайшло у́ незвычайным фармаце.
🤝Дзякуй клубу ЮНЕСКА “Мір на далонях за гасціннасць! Будзем рады наступнай сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#сустрэчы
4 красавіка ў актавай зале гімназіі 14 адбылася творчая сустрэча знакамітай беларускай пісьменніцы Алены Стэльмах з вучнямі 3-4-х класаў.
📚Алена Анатольеўна пазнаёміла вучняў са сваімі творамі, адказала на іх шматлікія пытанні і правяла аўтограф-сесію.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
🔶11 красавіка ўчастковы інспектар ІСН Заводскага РУУС г. Мінска лейтэнант міліцыі Чадовіч С.В. правяла гутарку з вучнямі 8-х і 4-х класаў па правілах дарожнага руху і захаванні мер асабістай бяспецы, прафілактыцы кіберзлачынстваў, пажарнай бяспецы і іншых пытаннях, якія датычацца прававой адказнасці падлеткаў.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
Да вучняў 1 «А» класа гімназіі 14 завітаў інспектар па справах непаўналетніх Заводскага раёна г.Мінска Аўтуховіч Н.В. Наталля Віктараўна расказала вучням, як зберагчы свае асабістыя рэчы, як пазбегнуць канфліктаў і не трапіць у бойку, чаму абавязкова трэба выконваць правілы дарожнага руху.
🔶Таксама адбылася сустрэча інспектара ІСН з вучнямі 11 класа гімназіі, сённяшнімі выпускнікамі.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
10 мая вучні 5 ”В”, 9 “А”, 8 “Б” класаў гімназіі 14 сустрэліся з інспектарам па справах непаўналетніх Аўтуховіч Н.В. Наталля Віктараўна правяла з вучнямі прафілактычную гутарку аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, прафілактыцы крадзяжу ровара, бяспекі правілаў дарожнага руху.
👫Вучні задавалі пытанні інспектару пра свае правы і абавязкі. Гутарка адбылася вельмі пазнавальная.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
15 мая вучні 3а, 3б, 7б класаў сустрэліся з інспектарам па справах непаўналетніх Аўтуховіч Н.В.
🔸Наталля Віктараўна правяла з вучнямі прафілактычную гутарку аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, прафілактыцы крадзяжу ровара, бяспекі правілаў дарожнага руху.
👫Вучні задавалі пытанні інспектару пра свае правы і абавязкі. Гутарка адбылася вельмі пазнавальная.

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
23 мая ў вучняў 3"Б" класа адбылася сустрэча з супрацоўнікамі МНС "Арганізацыя бяспечных летніх канікулаў для вучняў пачатковай школы".
👫Вучні актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, яшчэ раз нагадалі сваім аднакласнікам аб правілах бяспечных паводзін падчас летніх канікулаў.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
Вучні атрада ЛТА сустрэліся з інспектарам па справах непаўналетніх Аўтуховіч Н.В. Наталля Віктараўна правяла з вучнямі прафілактычную гутарку аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, прафілактыцы крадзяжу ровара, бяспекі правілаў дарожнага руху.
👫Вучні задавалі пытанні інспектару пра свае правы і абавязкі.
🔸 Гутарка адбылася вельмі пазнавальная.


#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы
💫У гімназіі адбылася сустрэча вучняў з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Леанідам Аляксандравічам Улашчанка ў рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна", прысвечаная дзеячам культуры і мастацтва -
"стваральнікам прыгожага".
Сустрэча прайшла ў форме дыялогу з вучнямі, Леанід Аляксандравіч падзяліўся цікавымі момантамі свайго жыцця і даў парады гімназістам. Галоўнае ў жыцці - працаваць над сабой і не спыняцца на дасягнутым!
👫Вучні з задавальненнем набылі кнігі Улашчанка Л. А., на якіх аўтар паставіў свой аўтограф і пажаданні.



#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы