ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💐У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў гімназіі прайшоў Адзіны ўрок “Цяпло бацькоўскай душы”. 💐
З цеплынёй і гонарам расказвалі гімназісты пра свае сем’і, паказвалі фотаздымкі, чыталі эсэ пра родных і блізкіх людзей, прызнаваліся ў любові да мам і тат.
Самыя разнастаўныя формы работы можна было ўбачыць у рамках урока: пачатковая школа адпраўляла паштоўкі, спявала, чытала вершы, у кабінетах аформлены фотавыставы і выставы малюнкаў.
👫Вучні 5-8-х класаў прымалі ўдзел у майстар-класах, стваралі калажы з сямейнымі дэвізамі, рыхтавалі плакаты, вучні 9-11-х класаў на дыялогавых пляцоўках абмяркоўвалі праблемы сучаснай сям’і і яе месца ў дзяржаве.
Выхаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей з’яўляецца неад’емлімай часткай і прыярытэтным накірункам выхаваўчай работы, таму з урока гімназісты ішлі, добра ведаючы, што сям’я будуецца і трымаецца на любові і павазе.



#Заводскі
#гімназія14
#тыдзеньбацькоўскайлюбові
👫Вучні 2-х класаў сустрэліся з беларускім паэтам, празаікам, аўтарам шматлікіх дзіцячых твораў Міхасём Пазняковым.
📚Пісьменнік прадставіў да ўвагі сваю новую кнігу “Слаўны працай чалавек”, у якой змешчаны аўтарскія вершы, скарагаворкі і загадкі.
💫Дзеці з захапленнем слухалі аўтара, паўтаралі скарагаворкі, задавалі пытанні, якія іх цікавілі, самыя дапытлівыя змаглі атрымаць памятны прыз.
У канцы сустрэчы Міхась Пазнякоў падпісаў кнігі ўсім жадаючым.
👫Вучні 3-іх класаў гімназіі правялі майстар-клас да Тыдня бацькоўскай любові “Падарункі для любімых бацькоў”. 🎁
💫Дзеці разам з матулямі рабілі абярэжныя лялькі, якія, па павер’ях нашых продкаў, неслі ў сем’і мір, спакой і шчасце.
🌟Кожны з удзельнікаў мерапрыемства ўзяў дадому абярэг як сімвал беларускага сямейнага дабрабыту


#Заводскі
#гімназія14
#тыдзеньбацькоўскайлюбові
💐На ўрачыстым закрыцці Тыдня бацькоўскай любові ўзнагароджана мнагадзетная сям’я Батурэнка, дзе выхоўваецца вучаніца 6 “Г” класа гімназіі 14 Чудук Марыя.
💫Прадстаўлены на гарадскую выставу фотаздымак гэтай дружнай сям’і - адзін з лепшых, аформлены на памяць у выглядзе карціны на халце.
🎉Узнагародзіла пераможцаў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама В.М.Чамаданава.



#Заводскі
#гімназія14
#тыдзеньбацькоўскайлюбові
У межах святкавання Дня маці 🌷 і Тыдня бацькоўскай любові ❤️ у гімназіі прайшлі класныя гадзіны “Любай матулі прысвячаецца…”, на якіх кожны гімназіст мог расказаць пра сваю матулю 👩‍👧, сказаць ёй самыя цёплыя словы 💖 і прызнацца ў любові.

У 8 класах прыйшла канферэнцыя “Жанчына. Маці. Прафесіянал” 👩‍🏫. На канферэнцыю былі запрошаны матулі вучняў Шукелойць Ірына Леанардаўна і Богдан Ганна Рыгораўна. Госці мерапрыемства расказалі пра свае самыя патрэбныя і самыя цікавыя прафесіі: педагога 📚 і ветэрынарнага ўрача 🐾. Дзеці ўважліва слухалі 👂, абмяркоўвалі 💬 і задавалі пытанні . Хто ведае, магчыма гэтая сустрэча прадвызначыла чыйсьці лёс? 🌟

#ДзеньМацi #ТыдзеньБацькоўскайЛюбові #Гімназія14 #ЖанчынаМаціПрафесіянал #Сустрэча
21 кастрычніка ў ГЦ “Сталіца” адбылася прэзентацыя кнігі “Память и долг. Хранить вечно”. 📚

Члены пярвічкі БСЖ гімназіі прынялі ўдзел, наведалі мерапрыемства закрыцця Тыдня бацькоўскай любові. ❤️

#Гімназія14 #ТыдзеньБацькоўскайЛюбові
#Прэзентацыя