ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
440 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🎉🇧🇾Настаўнікі гімназіі 14 прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі - падзеі, якая дала магчымасць развівацца Беларусі як свабоднай і самастойнай дзяржаве.💪📚🌟

#ДзеньКастрычніцкайРэвалюцыі #Гiмназiя14 #Беларусь #Гісторыя
🍁ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ💫

🌼 У суботні дзень вучні 1-х і 2-х класаў правялі вельмі цікавы ўрок краязнаўства ў гімназічным музеі "Беларуская хатка". Дзеці пазнаёміліся з побытам, традыцыямі, рамёствамі беларусаў, пагулялі ў беларускія народныя гульні, паразгадвалі загадкі. Напрыканцы занятку вучні падзяліліся на мастакоў і ганчароў. У выніку сумеснай працы атрымаліся вырабы посуду і эскізы беларускіх ручнікоў. 🎨👩‍🎨

Для вучняў 6"А" і 6"Б" класаў было праведзена мерапрыемства "Матэматыка для кемлівых".

🏃‍♂️ Вучні 3-х і 4-х класаў прынялі ўдзел у квэсце "Па слядах згубленага здароўя". 💚
Дзеці заўзята праходзілі кожнае выпрабаванне, прыдумвалі правілы і парады для таго, каб зберагчы здароўе.🙂

⚖️ Вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у прававым турніры “Сіла закона”.
Інтэлектуальнае спаборніцтва спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра законы нашай незалежнай краіны, у першую чаргу, асноўнага закона - Канстытуцыі Беларусі.📚

#Гiмназiя14 #Краязнаўства #Матэматыка #Здароўе #Права
Вучні 2 «В» класа гімназіі здзейснілі цікавае падарожжа ў музей марожанага і прысмакаў. 🍦

Дзецям расказалі, як і дзе з'явілася марожанае, далі на пробу шмат розных відаў марожанага. 😋🍧

Хлапчукі і дзяўчынкі даведаліся, што такое масціка і для чаго яе ўжываюць у кандытарскай вытворчасці. 🍬👩‍🍳

А завяршылі падарожжа Tiktok-вечарынкай і гульнёй у лазертаг.🔫

#Гімназія14 #Падарожжа #Марожанае
НАВІНЫ ГІМНАЗІІ! 🎉

Вучні гімназіі Вайнеловіч Павел (4"А" клас) і Звягінцаў Альгерд (4"Б" клас) прынялі ўдзел у раённым этапе гарадскога Фестывалю навукова-практычных работ "Пазнанне і творчасць". 🤓🔍

Вучні 8-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Што?Дзе?Калі?" ад Палаца дзяцей і моладзі «Золак». Спаборнічалі 21, 25 і 14 гімназіі. Пытанні былі складаныя і цікавыя. Але, дзякуючы ведам у многіх галінах, дзеці выйгралі 1-месца і праходзяць у 2 тур. Віншуем удзельнікаў і жадаем поспеху ў наступным туры! 🏆

Юнакі 14 гімназіі наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства, падрыхтаванае Следчым камітэтам. 🚔💼

#Гiмназiя14 #Фестываль #ШтоДзеКалi #Поспех
🌟 12 лістапада ў Мінскім гарадскім Палацы дзяцей і моладзі прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу па краязнаўстве "Мой родны кут…" для вучняў 6-х класаў. 🌍

🏅 Сярод пераможцаў нашай гімназіі вучні 6 "А" класа: Буяльскі Мікіта, Саванец Дзмітрый; 6 “Б” класа: Дземідовіч Ульяна, Дудкевіч Арцём, Канавалаў Станіслаў, Зуеў Андрэй, якія атрымалі дыплом 1 ступені. 🏆 Малайцы!

🎉 Віншуем гімназістаў і настаўніка геаграфіі Градовіч Ларысу Васільеўну. Жадаем поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт. 💪

#Гiмназiя14 #Конкурс #Краязнаўства #Пераможцы
🌟Для вучняў 9 - 11 класаў прайшла прафарыентацыйная сустрэча. На мерапрыемстве прысутнічаў прадстаўнік пагранкамітэта Рэут Аляксей Ігаравіч.😊

Падлеткі пазнаёміліся з асаблівасцямі навучання ў інстытуце пагранічнай службы РБ, таксама даведаліся пра спецыяльнасці, прадстаўленыя ў гэтай установе адукацыі.🚀

Гімназістам дадзена інфармацыя пра ўмовы паступлення, асаблівасці навучання, магчымасці і перспектывы развіцця ў прафесіі. Выбар прафесіі - гэта важна!

#Гiмназiя14 #Прафарыентацыя #Навучанне
👩‍🏫У 2-х, 4-х, 6-х класах прайшла інфармацыйная гадзіна "Белая трость", на якой навучэнцы даведаліся, што гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце. 🌍

🕊"Белая трость" - гэта дапамога людзям, якія не могуць бачыць навакольны свет. 🤝

#БелаяТрость #Дапамога #Гiмназiя14
Сталі вядомы вынікі раённага этапу гарадскога Фестывалю навукова-практычных работ "Пазнанне і творчасць".

🖍️Звягінцаў Альгерд, вучань 4"Б" класа, атрымаў дыплом 2 ступені🎉
Кіраўнік праекта Собаль С.М.

🖍️З праектам "Музей у чамадане" атрымаў дыплом 1 ступені і прайшоў на горад Вайнеловіч Павел, вучань 4"А" класа🎉
Кіраўнік праекта Плакса В.М.

#Пазнанне #Творчасць #Гiмназiя14
Гімназію наведаў старшы інспектар ІСН Рагатка Андрэй Уладзіміравіч.👮 Ён правёў сустрэчу з 9 класамі, абмеркаваўшы важныя тэмы.

Андрэй Уладзіміравіч расказаў аб бяспечнай эксплуатацыі самакатаў і правілах дарожнага руху. 🚦 Ён таксама нагадаў аб добрых манерах у перыяд свят і выбараў. 🎉

Адмысловая ўвага была нададзена бяспечным паводзінам у сацыяльных сетках. 💬 Інспектар падкрэсліў важнасць паважлівых зносін і абароны асабістай інфармацыі.

#Гiмназiя14 #Бяспека #ДарожныРух #СацыяльныяСеткі
У 2 "А" класе прайшоў занятак, прысвечаны ўвазе, праведзены педагогам-псіхолагам. 😊 Дзеці даведаліся аб адвольнай і міжвольнай увазе, іх адрозненнях і важнасці для вучобы.

Дзеці зразумелі, што ўменне кіраваць сваёй увагай дапамагае лепш слухаць настаўніка і ўспрымаць новы матэрыял. 🧠

Педагог прапанаваў займальныя гульні і практыкаванні, якія развіваюць канцэнтрацыю і робяць урокі цікавейшымі! 🎮

#Гiмназiя14 #Увага #Практыкаванні