ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
422 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Пазнанне і творчасць.

Вучаніцы пачатковых класаў гімназіі 14 г.Мінска Сенічава Маргарыта, Музыка Аляксандра абаранялі вучэбна- даследчыя працы на раённым этапе Фестывалю "Пазнанне і творчасць".

Тэмы работ, якія былі прадстаўлены на Фестывалі адметныя ў вывучэнні гісторыі нашай Радзімы. Пажадаем поспехаў удзельнікам фестывалю!

#Заводскі
#гімназія14
#пазнанне_і_творчасць
🎨Гарадскі фестываль "Пазнанне і творчасць"🎨

🏛13 студзеня 2023 года ў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога фестываля праектна-даследчых работ навучэнцаў пачатковых класаў "Пазнанне і творчасць".🏛
Сярод іх вучаніца 3"А" класа Сенічава Маргарыта з даследчай работай "Роля тэатральнай творчасці ў вывучэнні гісторыі Беларусі і выхаванні патрыятызму ў дзяцей".

🎉Ганарымся ёю!!! Пажадаем Маргарыце натхнення і творчасці ў дасягненні новых пастаўленых задач.🎉

#Заводскі
#гімназія14
#Пазнанне_і_творчасць
👫Навукова-практычная канферэнцыя "Пазнанне. Творчасць. Адкрыццё"👫

👥У гімназіі 14 прайшла навукова-практычная канферэнцыя "Пазнанне. Творчасць. Адкрыццё" для вучняў 5-7 класаў у намінацыі “Гуманітарныя навукі”👥

📚Юныя даследчыкі гісторыі і знаўцы літаратуры прадставілі свае работы для членаў журы. Многа даведаліся вучні і педагогі пра вобраз настаўніка ў беларускай літаратуры, пра старажытныя муры замкаў Беларусі, пра маладзёжны слэнг і многае іншае.📚

Першы крок у навуку зроблены. Жадаем поспехаў пачынаючым даследчыкам!

#Заводскі
#гімназія14
#Пазнанне_Творчасць_Адкрыццё
Сталі вядомы вынікі раённага этапу гарадскога Фестывалю навукова-практычных работ "Пазнанне і творчасць".

🖍️Звягінцаў Альгерд, вучань 4"Б" класа, атрымаў дыплом 2 ступені🎉
Кіраўнік праекта Собаль С.М.

🖍️З праектам "Музей у чамадане" атрымаў дыплом 1 ступені і прайшоў на горад Вайнеловіч Павел, вучань 4"А" класа🎉
Кіраўнік праекта Плакса В.М.

#Пазнанне #Творчасць #Гiмназiя14