🍁ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ💫
🌼 У суботні дзень вучні 1-х і 2-х класаў правялі вельмі цікавы ўрок краязнаўства ў гімназічным музеі "Беларуская хатка". Дзеці пазнаёміліся з побытам, традыцыямі, рамёствамі беларусаў, пагулялі ў беларускія народныя гульні, паразгадвалі загадкі. Напрыканцы занятку вучні падзяліліся на мастакоў і ганчароў. У выніку сумеснай працы атрымаліся вырабы посуду і эскізы беларускіх ручнікоў. 🎨👩🎨
➗ Для вучняў 6"А" і 6"Б" класаў было праведзена мерапрыемства "Матэматыка для кемлівых". ✨
🏃♂️ Вучні 3-х і 4-х класаў прынялі ўдзел у квэсце "Па слядах згубленага здароўя". 💚
Дзеці заўзята праходзілі кожнае выпрабаванне, прыдумвалі правілы і парады для таго, каб зберагчы здароўе.🙂
⚖️ Вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у прававым турніры “Сіла закона”.
Інтэлектуальнае спаборніцтва спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра законы нашай незалежнай краіны, у першую чаргу, асноўнага закона - Канстытуцыі Беларусі.📚
#Гiмназiя14 #Краязнаўства #Матэматыка #Здароўе #Права