#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №19 1931 года.

#маладыараты
Малюнак "З дажынак" фінскага мастака-графіка Александэры Ахола-Вало, які ў 1920-я жыў і працаваў у БССР, і яго выкарыстоўванне на вокладцы часопіса "Малады араты" №17 1926 года.

#піонэрархнагляд #архітэктурабсср
Аказваецца, не толькі у першыя пасляваенныя гады знаходзіліся аматары памяняць скупы на архітэктурныя прыгажосці канструктывізм на нешта больш выразнае і яскравае (напрыклад, у Мінску некалькі канструктывісцкіх будынкаў напрыканцы 1940-х перабудавалі пад "сталінскі ампір", каб яны адпавядалі архітэктуры новага праспекту).
У Магілёве можна назіраць сучасны прыклад такой змены архітэктурнага стылю - даваенны корпус №3 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта стаяў у амаль нязменным выглядзе да сярэдзіны 2000-х. Калі надышоў час ягонай рэканструкцыі, уладальнікі, напэўна, падумалі, што шэрая канструктывісцкая скрынка - гэта сумна, і вырашылі дадаць ёй рысы барока. Вынік можаце назіраць на шэрагу фота 1950-х, 2004 і 2016 гадоў.

#мастацтвабсср
Гомельскі палац Румянцавых-Паскевічаў і парк пры ім на малюнках беларускага мастака-графіка Анатоля Тычыны, 1923 год (дарэчы, тады Гомель яшчэ не быў у складзе БССР, яго далучаць у 1926-м).
Крыніца: зборы Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

#звязда
З абмеркавання закону аб забароне абортаў на старонках беларускай савецкай прэсы (газета "Звязда" №132 1936 года).
У выніку пакінулі толькі аборты па медыцынскіх паказаннях.

Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
К продолжению "элитного жилья" Минска в межвоенный период. Вот он, красавец! Тритий Дом Советов, построенный в 1936 году по проекту архитекторов Алексея Денисова и Владимира Вараксина. У него была оригинальная для того времени внутренняя планировка и внешние элементы конструктивизма и ар-деко. Адрес того времени - ул. М. Горького, 21/52. Обратите внимание, над магазином была открытая терраса с вазами по бокам. Несмотря на то, что здание очень сильно пострадало во время войны, его восстановили.
Надакучылі просценькія тэсты з фоткамі беларускіх гарадоў?
Трымайце хардкорны тэст ад канала "Беларускі піонэр"!
Тут трэба адгадаць горад у Беларусі па рэдкіх фота часоў БССР 1920-х, 1930-х гадоў.
Спасылка на тэст: https://madte.st/1fp17qxb

Беларускі піонэр
#мастацтвабсср #помнікібсср Заўважыў, што гарэльефы ў афармленні пастаментаў помнікаў Леніну, якія ставілі ў БССР у 1930-я гады, былі даволі распаўсюджаныя. Галоўны і самы вядомы гарэльеф с сюжэтамі рэвалюцыйнай барацьбы беларускага народа, размяшчаецца на…
#помнікібсср #мастацтвабсср
Помнік Леніну ў парку культуры і адпачынку ў Гомелі летам 1940 года (фота з фондаў Гомельскага музея-палаца Румянцавых-Паскевічаў).
Можна звярнуць увагу, што гэты помнік, як і многія даваенныя помнікі Леніну, аздоблены гарэльефам на пастаменце (іншыя прыклады такога афармлення ўжо былі на канале). Цікава, што пасля вайны такая практыка ў афармленні помнікаў правадыру амаль не прымянялася (гарэльефы ёсць на абеліску Перамогі ў Мінску, але каб былі гарэльефы на пасляваенных помніках Леніну - я такога прыгадаць не магу).