Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#фотабсср
У сакавіку 1934 г. ЦК КП(б)Б разгледжана пытанне аб павелічэнні асігнаванняў на дабрабыт г.Гомеля. У дакладной запісцы сакратара Гомельскага гаркама КП(б)Б Шафарэнка і старшыні гарсавета Карначова па гэтым пытанні адзначалася дрэннае становішча горада, а таксама працоўных пасёлкаў: «Единственный базар (конная площадь) не замощен и абсолютно не соответствует требованиям рынка... Транзитная дорога — Кооперативная ул., на протяжении 1,5 км не замощена, лошади и машины портятся». Да дакумента прыкладзены фотаздымкі вуліц горада за 1 студзеня 1933 г.: Навакоўскай Рошчы, Чырвонаармейскай, часткі вуліцы працоўнага гарадка да завода «Пралетарый», берага ракі Сож ля 1-й Савецкай бальніцы.
Крыніца: НАРБ. Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 7144. Л. 157, 159, 161, 164, 166.
Здаецца гэты здымак – пэўная сенсацыя.

Адшуканы Яўгенам Бандарчыкам у Грузінскім літаратурным музеі здымак беларускіх і грузінскіх пісьменнікаў у кабінеце Гікалы. Верагодна 1935 г.
У чым сенсацыя? Пакуль мы не выявілі ў беларускіх музеях і архівах, дзе можа быць такое фота. Падобна, што грузіны, якія ёсць на фота, і збераглі яго. У віхурах вайны ў Беларусі падобнае фота магло не захавацца.

Перад намі новыя выявы: (злева направа, унізе): Колас, Купала. Пасля грузінскія пісьменнікі (Буачыдзэ, Масашвілі, Кутатэлі). За сталом старшыня ЦК КПБ М.Гікала.
Уверсе (злева направа): невяд, невяд., Міхась Зарэцкі, невяд, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Крапіва, Андрэй Александровіч, Маісей Кульбак, Ізі Харык, невяд., Айзік Кучар (?), невяд, Міхась Клімковіч, далей пяць асобаў невядомых

А яшчэ можна дзівіцца руплівасці Яўгена Бандарчыка, які ў Грузіі працягвае сваю пошукавую дзейнасць, якая прыносіць плён

Дзякуй Яўгену, што дазволіў зрабіць першую публікацыю гэтага здымка ў нашым музейным праекце Куфар старажытнасцяў
#фотабсср
Бабруйск, сяляне здаюць адзіны падатак, 1924 год.
#маладыараты
Вокладка часопіса "Малады араты", №7, 1926 год.
#рэчыбсср
Аплікацыя з выявай Леніна і герба БССР, 1940 год.
З фондаў Дзяржаўнага гістарычнага музея (РФ).
Forwarded from Батискаф историка (Anton Denisov)
"Свіння - сялянская капілка" а "Беларусь - чырвоная Данія" лозунгі 1920-х гадоў. Апошні ад народнага камісара земляробства БССР, Дзмітрыя Прышчэпава. А гэтую інструкцію склаў акруговы інспектар па жывёлаводству Канстанцін Вардомскі. Потым палітыка памянялася і Вардомскага арыштавалі ў 1933 годзе як шкодніка Малочнага прамысловага трэста і прысудзілі 5 год лагероў.
#кнігібсср
Вокладкі кніг і часопісаў намаляваныя беларускім графікам Анатолем Тычынам у 1920-я, 1930-я гады з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі:
1. Макет вокладкі кнігі паэзіі Алеся Гурло “Барвенак” (у друк пайшоў іншы варыянт).
2. Вокладка каталога 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі.
3. Макет вокладкі літаратурнага часопіса "Маладняк".
4. Макет вокладкі да паэмы Янкі Купалы "Над ракой Арэсай".
#рабочий #фотабсср
Трамвай у раёне менскага раёна Пярэспа (таксама вядомага як Старажоўка). Фота з газеты "Рабочий" 1933 года (знайшоў В.Зелянкоў).