Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.89K photos
8 videos
24 files
680 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#помнікібсср
Надмагілле настаўніка Бандзарэвіча на Вайсковых могілках у Менску, пахаванне 1929 года.
#помнікібсср
Помнік чырвоным партызанам, растраляным палякамі ў Дукоры ў 1920 годзе, на фота 1920-х і цяпер.

Фота і тэкст Д.Навумаў: Стагоддзе стаiць адзiн i той жа помнiк. Але нават не гэта галоўнае. На здымку 1920-х гг. можна пабачыць частку Мiкалаеўскай царквы. На жаль, гэта адзiная вядомая выява храма.
#помнікібсср
Помнік ахвярам Курлоўскага растрэлу 1905 года, усталяванына Прывакзальнай плошчы ў Менску ў 1928 годзе.
#помнікібсср
Аказваецца, за два гады пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР і да пачатку вайны ў Пінску паспелі зрабіць даволі арыгінальны і нетыповы помнік Леніну ў выглядзе крамлёўскай сцяны, дзе на пастаменце на месцы маўзалея стаяў сам Ленін.
На жаль, даваенных фотак помніка не знайшлося, ёсць толькі фота часоў акупацыі з ужо зруйнаванай фігурай правадыра і лаянкай (напэўна) па-нямецку.
Пасля вайны гэты помнік аднаўляць не сталі і зрабілі новы, толькі ажно ў 1970 годзе.
#фотабсср #помнікібсср
Студэнты гомельскага Педінстытута на Савецкай плошчы ў Гомелі перад помнікам Леніну, 2 мая 1936 года (фота з фондаў музея Гомельскага палаца Румянцавых-Паскевічаў).
#помнікібсср
Надмагілле дырэктара Магілёўскага завода штучнага валакна, выкананае ў індустрыяльным стылі ў 1930-я гады. Знята на могілках у Магілёва (фота даслалі падпісчыкі).
#звязда #помнікібсср
Пытанне пра пабудову помніка Леніну ў Менску пачало ставіцца ледзь не адразу пасля яго смерці. Вось зацемка з газеты "Звязда" №258 1925 года, пра стварэнне камісіі пры ЦВК БССР па ўшанаванні памяці Леніна, якая павінна была абвесціць конкурс на праект помніка правадыру ўсталіцы. Але пра той конкурс мала чаго вядома, дый першы помнік Леніну у Менску з'явіўся значна пазней у 1933 годзе.
#помнікібсср
Надмагілле настаўніка сяльгас-тэхнікума ў Мар'інай Горцы Іосіфа Каржанеўскага (1903-1930), усталяваны напачатку 1930-х гадоў.
#мастацтвабсср #помнікібсср
Заўважыў, што гарэльефы ў афармленні пастаментаў помнікаў Леніну, якія ставілі ў БССР у 1930-я гады, былі даволі распаўсюджаныя.
Галоўны і самы вядомы гарэльеф с сюжэтамі рэвалюцыйнай барацьбы беларускага народа, размяшчаецца на помніку Леніну перад Домам Урада у Мінску (фота 1), усталяваным ў 1933 годзе - менавіта таму там надпіс выкананы дарэформенным (рэформа 1934 года) правапісам з мяккім знакам у слове "сьцяг" (фота 2).
Другі гарэльеф з падобным сюжэтам быў на помніку ў Полацку (фота 3), па тэхніцы выканання ён быў вельмі падобны на мінскі (фота 4).
Полацкі помнік і пастамент былі разбураны ў вайну, а вось падобны пастамент з гарэльефам у Слуцку вайну перажыў і на ім ужо ў 1950 годзе быў усталяваны новы помнік Леніну (фота 5). Праўда, ужо ў 1980-я даваенны пастамент быў заменены на новы (фота 6). Яшчэ цэлы даваенны помнік у Слуцку можна пабачыць на нямецкіх фота (фота 7).
#рабочий #помнікібсср #архітэктурабсср
Помнік Леніну каля прахадной фабрыкі штучнага шоўка ў Магілёве і дамы рабочага пасёлка прадпрыемства (нічога не захавалася да нашага часу).
Фота з газеты "Рабочий" 30 чэрвеня 1933 года.
Беларускі піонэр
#мастацтвабсср #помнікібсср Заўважыў, што гарэльефы ў афармленні пастаментаў помнікаў Леніну, якія ставілі ў БССР у 1930-я гады, былі даволі распаўсюджаныя. Галоўны і самы вядомы гарэльеф с сюжэтамі рэвалюцыйнай барацьбы беларускага народа, размяшчаецца на…
#помнікібсср #мастацтвабсср
Помнік Леніну ў парку культуры і адпачынку ў Гомелі летам 1940 года (фота з фондаў Гомельскага музея-палаца Румянцавых-Паскевічаў).
Можна звярнуць увагу, што гэты помнік, як і многія даваенныя помнікі Леніну, аздоблены гарэльефам на пастаменце (іншыя прыклады такога афармлення ўжо былі на канале). Цікава, што пасля вайны такая практыка ў афармленні помнікаў правадыру амаль не прымянялася (гарэльефы ёсць на абеліску Перамогі ў Мінску, але каб былі гарэльефы на пасляваенных помніках Леніну - я такога прыгадаць не магу).
#помнікібсср
Помнік Леніну ў Гомелі на фота 1929 года.
Беларускі піонэр
#помнікібсср Помнік Леніну ў Барысаве работы беларускага скульптара Аляксандра Грубэ, 1930-я гады (знайшоў А.Дзянісаў).
#помнікібсср #архітэктурабсср
Помнік Леніну і новыя жылыя дамы на праспекце Рэвалюцыі ў Барысаве на фота прыкладна 1936 года (у 1930-я гэты раён горада называўся Нова-Барысаў ці Новы Барысаў).
#помнікібсср
Помнік Сталіну на фоне касцёла ў Валожыне.
Фота першых дзён нямецкай акупацыі, чэрвень-ліпень 1941 года.
#помнікібсср
Як я ўжо пісаў некалі, менавіта гэты фотаздымак, ці дакладней сама падзея - выступ Леніна перад рабочымі і чырвонаармейцамі, якія ішлі на Заходні фронт (Савецка-Польская вайна) у маі 1920 года ў Маскве - стала асновай мастацкай кампазіцыі помніка Леніну (скульптар М.Манізер) перад Домам Урада ў Менску, які быў адчынены 7 лістапада 1933 года.
#помнікібсср
Помнік Леніну перад Домам Урада ў Мінску на фота 1940 года.
#помнікібсср
Падборка фотаздымкаў міжваенных помнікаў Леніну ў гарадах БССР, акрамя Менска (ніводны з гэтых помнікаў не перажыў вайну):
1-2. Гомель.
3. Полацк.
4. Горкі.
5. Віцебск.
6. Касцюкоўка.
7. Орша (фота часоў нямецкай акупцыі).
8. Слуцк (фота часоў нямецкай акупцыі).