Заява пра пачатак экспертнай місіі па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі* у Беларусі 26 студзеня 2025 года
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* прэзідэнта, якія пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года.
Тысячы грамадзян, што ўзялі актыўны ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ў якасці чальцоў ініцыятыўных груп, валанцёраў, назіральнікаў, актывістаў, пераследаваліся ў адміністрацыйным або крымінальным парадку. Тысячы асуджаных паводле палітычных матываў грамадзян пазбаўленыя выбарчых правоў. Не менш за 300 000 выбаршчыкаў вымушаныя былі пакінуць краіну праз атмасферу страху ці пагрозу палітычна матываванага пераследу.
Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116549

У Брэсце затрымалі мужчыну за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
У "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што "перакрыў вуліцу лаўкай" і "разбіраў брукаванку і кідаў у супрацоўнікаў міліцыі". Яму пагражаюць крымінальнай справай паводле арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
Мужчыну затрымлівалі як мінімум 5 сілавікоў у поўнай амуніцыі.

На гэтым тыдні паводле крымінальных палітычных справаў судзілі 66 чалавек, палову з якіх — за ўдзел у пратэстах 2020 года
23 кастрычніка анансавалі дату сёмых прэзідэнцкіх выбараў, а тым часам па ўсёй Беларусі актыўна праходзяць суды за ўдзел у акцыях пратэсту і іншую палітычную актыўнасць грамадзян на знак нязгоды з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў у 2020 годзе. Апроч гэтага, беларусаў і беларусак працягваюць судзіць за каментары ў сацсетках, кваліфікучы іх як "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", "паклёп ці абраза" Лукашэнкі, "абраза прадстаўніка ўлады". Так, па ўсёй Беларусі на гэтым тыдні мінімум 66 чалавек судзілі паводле крымінальных палітычных справаў. З 54 працэсаў мінімум 11 праходзілі ў закрытым рэжыме."Вясна" распавядае пра судовыя крымінальныя працэсы паводле палітычных матываў з 21 па 25-га кастрычніка.
Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116560

"Я заўважыў, як мае пальцы сталі сінія ад сцяжак, якімі счаплялі рукі"
Гісторыя мінскага кіроўцы Алеся, які ўдзельнічаў у "Партызанскім маршы", пасля чаго вымушана з'ехаў з Беларусі ад пераследу.
"Затым на рукі начапілі сцяжкі і ў позе "ластаўкі" адвялі ў аўтобус, дзе кінулі на падлогу. Пад раздачу патрапіў таксама і бацька. Затым, каля дзвюх гадзін супрацоўнікі ездзілі па горадзе на аўтобусе, затрымліваючы людзей, а ў салоне не хапала паветра, некаторыя гублялі прытомнасць"
Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116558

💔1500 дзён за кратамі знаходзіцца праваабаронца Марфа Рабкова. Падтрымайце яе!
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней яе абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Ужо больш як паўтара года праваабаронца ўтрымліваецца ў калоніі.
💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹"Пачалі пагражаць новай крыміналкай": Аляксей Раманаў пра пераслед пасля калоніі і рашэнне з'ехаць
🔹У Беларусі — Дзень бацькі: пяць гісторый пра шматдзетных бацькоў-палітвязняў
🔹"Лепей у Беларусь не вяртацца": гісторыя айцішніка, які ледзь не наехаў на амапаўца аўтамабілем
🔹"Канвеер па замене абмежавання волі на пазбаўленне запрацаваў на ўсю моц": юрыст "Вясны" пра ціск на былых палітвязняў
🔹Трывожная сітуацыя з пераследам праваабаронцаў застаецца ў многіх постсавецкіх краінах
🔹Не меней за 12 грамадзян Украіны ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі па палітычных матывах
🔹Чацвёра шатландскіх парламентарыяў сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі
🔹"Чатыры гады прайшло, а той "Партызанскі марш" не забыць і дагэтуль": гісторыя мінскага кіроўцы
🔹На гэтым тыдні паводле крымінальных палітычных справаў судзілі 66 чалавек, палову з якіх — за ўдзел у пратэстах 2020 года

У "спіс тэрарыстаў" дадалі 20 "аналітыкаў Ціханоўскай"
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" — акрамя "аналітыкаў Ціханоўскай" там з'явіліся прозвішчы яшчэ траіх чалавек.
Сярод іх Аляксандр Залатарэвіч, Віталь Саўко і Людміла Дэйнэка.
Цяпер у "тэрарыстычным спісе" 1193 чалавекі.
⁉️ "І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст". Адказваем на пытанні пра "спіс тэрарыстаў"

Мінчаніна аштрафавалі за тое, што не ўстаў падчас выканання гімна на стадыёне
Пра гэта паведамілі ў газеце "Вячэрні Гродна", заўважыў тг-канал "Право имеют".
У 2023 годзе мінчанін, на трыбуне стадыёна, падчас афіцыйнай цырымоніі на спартыўным матчы слухаў гімн Беларусі седзячы. Гэтым ён нібыта здзейсніў "незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў". Па арт. 24.54 КаАП яму прызначылі штраф - 15 базавых велічынь.

Экс-палітвязень Дзмітрый Канеўскі: "Прэсінг у калоніі я адчуваў штодня"
Былы гомельскі палітзняволены Дзмітрый Канеўскі пасля адбыцця пакарання, вынесенага ўсяго толькі за адзін каментар у телеграм-чаце "Гомель Савецкі 97", мог ізноў патрапіць пад крымінальны артыкул. Ён вырашыў больш не выпрабоўваць лёс і з’ехаў з Беларусі. Дзмітрый распавёў "Вясне" пра свой пераслед і ўмовы адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі № 22 у Івацэвічах.
"Увогуле, прэсінг у дачыненні да сябе я адчуваў кожны дзень. За любую драбязу і правіну адразу складалі рапарт. Напрыклад, у мяне ў торбе ляжыць 15 вафелек. Узяў адну, а ў вопісу не паспеў пазначыць, што іх ужо 14. І гэтага дастаткова для рапарта і спагнання".
Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116564

Перад выбарамі былым палітвязням выносяць "афіцыйныя папярэджанні"
Як паведамляе "Еўрарадыё", вядома пра выклікі ў міліцыю людзей, якія стаяць на крымінальна-выхаваўчым уліку: як ужо адбыўшых тэрміны, так і тых, хто цяпер на "хіміі".
У дакуменце, які прымушаюць падпісаць палітвязянў, папярэджваюць пра забарону на "гвалтоўную змену канстытуцыйнага строю, захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".
🗣Калі вам вядомыя такія выпадкі — калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @ViasnaSOS ці @Viasnainfo

На беларускай мове апублікаваны Даклад пра перамяшчэнне дзяцей з Украіны. Публікуем яго высновы
На канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ўкраінскія і беларускія праваабаронцы прэзентавалі сумесны даклад "Скрадзенае дзяцінства: як беларускі рэжым сцірае ўкраінскую ідэнтычнасць у дзяцей праз перамяшчэнне, перавыхаванне і мілітарызацыю". Ён падрыхтаваны сумесна Freedom House, Праваабарончым цэнтрам ZMINA, Рэгіянальным цэнтрам па правах чалавека і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" пры дапамозе BELPOL. У сярэдзіне верасня аўтары дакладу перадалі дакументы ў Міжнародны крымінальны суд (МУС) у Гаазе. Цяпер яны заклікаюць урады краін-членаў Рымскага статута таксама звярнуцца ў суд і перадаць доказы ўдзелу ўладаў Расіі і Беларусі ў перамяшчэнні дзяцей з Украіны.
"Перавыхаванне ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах вайны Расіі супраць Украіны кваліфікуецца як дыскрымінацыйны пераслед, які з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці".
Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/116570

У Беларусі заблакавалі сайт музычнага парталу "Тузін Гітоў"
Пра гэта напісаў яго стваральнік Сяргей Будкін.
"У прыватнасці, заблакаваная праца асобных старонак, якія прысвечаныя праектам НЕрасстраляныя, "Перазагрузка", "Апошні золак", Заспявай BY, Тэлебудка, Тузін.Немаўля, "Re:Песняры", "100 найвялікшых беларускіх песень", праекты, прысвечаныя памяці Анатоля Сыса, Сержука Вітушкі, Міхала Анемпадыстава ды іншыя", – паведаміў заснавальнік парталу.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Вызваленне палітвязня – гэта безумоўная радасць і шчасце, але вярнуцца да нармальнага жыцця бывае няпроста»
Былая палітвязынка Ася Булыбенка падзялілася сваім вопытам адаптацыі пасля вызвалення. Яна распавяла пра крокі, якія дапамогуць лепш зразумець і падтрымаць вызваленага чалавека ў яго шляху да звычайнага жыцця:
👉🏻 Вельмі важна проста быць побач і слухаць, калі чалавеку хочацца распавядаць пра турму, нават калі ён паўтарае адну і тую ж гісторыю.
👉🏻 Не чакайце ад чалавека імгненных адказаў. Камунікаванне ў першыя дні пасля вызвалення можа быць цяжкім для псіхікі.
👉🏻 Не прымайце на свой рахунак рэзкія змены настрою былога палітвязня. Гэта частка адаптацыі.
Пра астатнія крокі можна даведацца ў відэа.
Крыніца: тг-канал Святланы Ціханоўскай

Стала вядома дата завочнага суда супраць актывіста Ежы Грыгенча
Як паведаміла "Гарадзенская правабарона", грамадскаму актывісту з Гродна інкрымінаваныя чатыры крымінальныя артыкулы: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).
У Гродзенскім абласным судзе 11 лістапада пачнецца разгляд завочнай крымінальнай справы супраць Ежы Грыгенча.
Актывіста запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Гродзенскі абласны суд.