📍Дэталі абвінавачвання па справе «дваровых чатаў»
Іх распавяла фігурантка справы, у якой атрымалася збегчы з краіны.
У СК жанчыну перавялі ў статус падазраванай па крымінальнай справе паводле арт. 357 КК і зноў павезлі на Акрэсціна, але гэтым разам — у камеру ІЧУ, чакаць прад'яўлення абвінавачвання. У дакуменце з інфармацыяй пра ўзбуджэнне крымінальнай справе былі некаторыя падрабязнасці справы:
🔹«Мне пагражалі расстрэлам». Як пераследуюць беларусаў па «справе дваровых чатаў»

«Там быў пералік прозвішчаў. Нібыта прыкладна з пачатку 2022 года актывісты, якія з'ехалі за мяжу, адкрылі арганізацыю "Пачатак", яны збіралі суполкі беларускія ўнутры краіны, і нібыта праводзілі навучанні, размяркоўвалі ролі на выпадак, калі адбудзецца пераварот ці рэвалюцыя, і гэтыя людзі мусілі заняць пэўныя пасады. І там была пазнака, што на дадзены момант яны ведаюць пра 17 суполак і кіраўніцтва іх. І нібыта яны плануюць дзяржаўны пераварот».
🔹«Мне пагражалі расстрэлам». Як пераследуюць беларусаў па «справе дваровых чатаў»
🤬46👍1
💌Беларусы Масквы працягваюць пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні Пазнякевіч Ірына, Волкава Жана, Канеўская Таццяна, Слаўнікава Ірына, Чэкіна Людміла, Лазарчык Алена, Санкевіч Марына, Саламенік Вольга.
Заказны ліст таксама быў адпраўлены Ігару Ільяшу!

❤46👍6🤯3💩1🤡1
Беларускія спецслужбы спрабавалі завербаваць супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, выкарыстоўваючы шантаж, грашовыя прапановы і прамыя пагрозы ў адрас іх сем'яў
Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Варшаве заявіў кіраўнік НАУ Павел Латушка, піша @zerkalo_io.
Латушка распавёў, што за згоду супрацоўнікам НАУ прапаноўвалі грашовую ўзнагароду. Некаторыя з паведамленняў таксама змяшчалі пагрозы і шантаж у дачыненні да 17 супрацоўнікаў НАУ. Паводле слоў Латушкі, вярбоўшчыкі прапаноўвалі «пачаць жыццё з чыстага ліста і вярнуцца ў Беларусь у абмен на супрацоўніцтва».

«27 і 28 ліпеня было здзейснена сем спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў нашай каманды. За гэтымі дзеяннямі стаяць Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае разведвальнае ўпраўленне і спецыяльнае падраздзяленне МУС, якое фактычна атрымала функцыі разведкі. Вярбоўка ажыццяўляецца праз асабістыя паведамленні ў месэнджарах, адрасаваныя канкрэтным супрацоўнікам».
Латушка распавёў, што за згоду супрацоўнікам НАУ прапаноўвалі грашовую ўзнагароду. Некаторыя з паведамленняў таксама змяшчалі пагрозы і шантаж у дачыненні да 17 супрацоўнікаў НАУ. Паводле слоў Латушкі, вярбоўшчыкі прапаноўвалі «пачаць жыццё з чыстага ліста і вярнуцца ў Беларусь у абмен на супрацоўніцтва».
🤬47🤮6🤣4❤3🤔2😱1🗿1
❗️«У дакументах я "ОПГ", а па факце — 60 кілаграмаў вагі». Гісторыя Данілы Чуля, асуджанага паводле справы «Рэвалюцыйнага дзеяння»
З 24-гадовым Данілам Чулем з Брэста сустракаемся ў адным з варшаўскіх паркаў. Ён усміхаецца і жартуе, дзеліцца планамі, распавядае пра фестывалі, на якіх ужо пабываў і якія чакае наперадзе. Складана паверыць, што толькі пяць месяцаў таму ён выйшаў на волю пасля чатырох гадоў зняволення.
Берасцеец прайшоў праз жорсткае затрыманне, суд даўжынёй чатыры з паловай месяцы і памерам на 158 тамоў, правёў два гады ў следчым ізалятары і амаль два гады ў магілёўскай калоніі № 15, а таксама жыццё пад наглядам пасля выхаду ў Беларусі.
«Вясна» паразмаўляла з Данілам пра адаптацыю на волі, «жоўтую бірку» ў калоніі, візіты сілавікоў і допыт у ГУБАЗіКу пасля зняволення, і пра тое, як выжыць, калі дзяржава спрабуе зламаць цябе знутры.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118400
🌿Дапамагчы Данілу адаптавацца ў Польшчы пасля турмы ў Беларусі

❤38💔14
❗️«Мы атрымліваем больш за 1 000 запытаў аб дапамозе штомесяц». Праваабаронца «Вясны» — на канферэнцыі «Helsinki+50»
Адзін з сайд-івэнтаў у межах канферэнцыі прысвечаны Беларусі ды таму, як пераследуюцца праваабаронцы ў гэтай краіне. Яго арганізатарамі выступілі Фінскі Хельсінкскі Камітэт і Нідэрландскі Хельсінкскі Камітэт. Мерапрыемства прысвечанае 50-годдзю Хельсінкскіх пагадненняў.
У сайд-івэнце ўзялі ўдзел лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская, а таксама праваабаронкі Кацярына Дзейкала (Беларускі Хельсінкскі Камітэт) і Наталля Сацункевіч (Праваабарончы цэнтр «Вясна»). Наталля адказала на пытанне, якая сітуацыя з праваабаронцамі ў Беларусі сёння:
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118401

«Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца вельмі сур'ёзнай. Палітычны і сацыяльны крызіс абвастраецца. Рэпрэсіі працягваюцца і прымаюць новыя формы — многія з іх адбываюцца моўчкі, без грамадскай увагі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118401
😢37❤10🤔1
📚«Некаторыя кнігі спальвалі ў кацельні». Былы палітвязень пра магілёўскую калонію
Хлопец распавядае, ён сур'ёзна баяўся, што супраць яго можа быць распачатая новая крымінальная справа праз кнігу на польскай мове:
🔹Гісторыя Данілы Чуля, асуджанага паводле справы «Рэвалюцыйнага дзеяння»
🌿Дапамагчы Данілу адаптавацца ў Польшчы пасля турмы ў Беларусі
Хлопец распавядае, ён сур'ёзна баяўся, што супраць яго можа быць распачатая новая крымінальная справа праз кнігу на польскай мове:
«Памятаю, як думаў, што мяне адправяць паводле арт. 411 КК. Быў час, калі ва ўсіх канфіскоўвалі вялікую колькасць непажаданых кніг: праграмаванне, падручнікі, мовы, псіхалогія і псіхіятрыя. Можна было адправіць іх да сябе на склад, на свае рэчы, ці аддаць у бібліятэку — нам казалі, што яны пайдуць ў фонд магілёўскай бібліятэкі. Але некаторыя кнігі, напрыклад аўтара Сапольскага, спальвалі ў кацельні. Таму што ў такіх кнігах усё вельмі добра распісваецца, праз што ты пачынаеш думаць — і крытычна думаць. У мяне быў размоўнік па польскай мове, а за месяц да гэтага нам сказалі, што калі ў кагосьці нешта ўбачаць, акрамя ангельскай, то выпішуць арт. 411 КК».
🔹Гісторыя Данілы Чуля, асуджанага паводле справы «Рэвалюцыйнага дзеяння»
🌿Дапамагчы Данілу адаптавацца ў Польшчы пасля турмы ў Беларусі
🤯20😡14🤬6❤2
⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі
Нагадаем, ужо больш за чатыры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.
Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў

🤬21😢14❤2
Палітзняволеную Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу
Як стала вядома «Нашай Ніве», зняволенай праваабаронцы Насце Лойцы пастрожылі ўмовы зняволення.
Праблемы ў Насты пачаліся пасля таго, як восенню 2024-га яе адвезлі з калоніі ў Мінск для ўдзелу ў судзе ў якасці сведкі. Калі Лойку пасля гэтага вярнулі ў калонію, то перавялі ў іншы атрад і працэсу шэраг «парушэнняў» — праз гэта яна і трапіла ў ПКТ.
У ПКТ зняволенага ізалююць ад астатніх людзей, ён пастаянна знаходзіцца ў камеры (можа быць адзін, можа і з некалькімі суседзямі), трапляючы на свежае паветра толькі падчас прагулак. Умовы ў ПКТ лепшыя, чым у ШІЗА, зняволены хаця б мае падушку і коўдру.
Нагадаем, Насту затрымалі 28 кастрычніка 2022-га. Праваабаронцу асудзілі да 7 гадоў зняволення па артыкуле 130 КК («распальванне варажнечы»).

🤬72😢4👍1
Палітзняволены медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец выйшаў на волю — ён быў за кратамі амаль 5 гадоў
Палітвязень цалкам адбыў прызначы тэрмін — 5,5 года зняволення. Пра сваё вяртанне ён паведаміў у сацсетках, піша «Наша Ніва».
Сяргей быў членам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, збіраў подпісы ў Першамайскім раёне Мінска. Мужчына быў арыштаваны 11 жніўня 2020 года, яму інкрымінавалі ўдзел у пратэстах і «арганізацыю беспарадкаў».
Яго абвінавачвалі ў тым, што дапамагаў Сцяпану Пуцілу, Раману Пратасевічу і іншым асобам у «арганізацыі масавых беспарадкаў», што выявілася ў перадачы інфармацыі ў бот «Нехты», а таксама ў распаўсюджванні ўлётак, перададзеных яму Юрыем Васкрасенскім. Капанец не прызнаў віну.
Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала яго 5,5 гадамі калоніі. Капанец трапіў у наваполацкай калоніі №1, адміністрацыя якой на канец студзеня 2023 года змяшчала Сяргея ў ШІЗА агулам на 150 сутак.
Летам 2023 года Капанца перавялі на турэмны рэжым да канца тэрміну.

❤54💔19👍1
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы папярэджвае аб павышанай пагрозе затрыманняў літоўцаў у Беларусі
Гэта звязана з прызнаннем YouTube-канала «DELFI Литва» ў Беларусі «экстрэмісцкім».
Канал «DELFI Литва» мае больш за сто тысяч падпісчыкаў. Паводле ацэнак ДДБ, уключэнне гэтага канала ў «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» павялічвае верагоднасць затрымання і адміністрацыйнага арышту грамадзян Літвы, якія ўязджаюць на тэрыторыю Беларусі.
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі адзначае, што раней былі выпадкі, калі па прыбыцці ў Беларусь беларускія сілавікі шукалі ў лічбавых камунікацыйных прыладах літоўскіх грамадзян даныя аб наведванні вэбсайтаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». За гэта яны былі арыштаваны, піша Delfi.

💯13🤷♂5🏆1
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў
Гэта Марына Петражыцкая, Наталля Навіцкая, Ірына Шумейка, Арцём Шынкевіч, Аксана Шаляпіна, Дзмітрый Царук, Дзяніс Цыбульскі.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118404
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

🤬34❤1
❗️Затрыманні беларусаў на беларускай мяжы ідуць бесперапынна
Пакуль «палякі працягваюць здзекавацца з людзей», беларускія сілавікі працягваюць актыўна затрымліваць сваіх суайчыннікаў, што вяртаюцца з іншых краін.
Паводле інфармацыі «Вясны», днямі беларускія памежнікі знялі з рэйсавага аўтобуса 14 чалавек і адправілі іх «на размову» — частка з людзей у аўтобус пасля яе не вярнулася.
Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.
Некаторыя беларусы пасля затрымання на мяжы і сутак у ІЧУ паміраюць.
📝Нагадваем пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🤬44👍1👏1
🌿Праваабаронца Леанід Судаленка ўзяў удзел у міжнароднай акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў нямецкім Кёльне
На ваенным аэрадроме Кёльн-Порц-Ван адбылося сімвалічнае вяртанне абмененых год таму расійскіх палітвязняў да месца абмену. Сярод іх — сустаршыня ПЦ «Мемарыял» Алег Арлоў і палітык Уладзімір Кара-Мурза. У сустрэчы ўзяў удзел беларускі праваабаронца і былы палітвязень Леанід Судаленка.
Словы падтрымкі палітвязням з Беларусі, Украіны і РФ прагучалі ад лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі — Святланы Аляксіевіч і Змітра Муратава. Падчас акцыі Леанід Судаленка выступіў з прамовай.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118407

«Я тут, бо сам прайшоў праз турму і рэпрэсіі. І не маю права маўчаць. Як былы вязень, ведаю, наколькі важна ведаць, што ты не забыты. Палітвязні — гэта не лічбы, гэта людзі. І пакуль хоць адзін з іх за кратамі, мы павінны пра іх гаварыць. Свабода для ўсіх зняволеных за перакананні з’яўляецца неабходнай умовай справядлівага міру і вяртання да нармальнага жыцця нашых народаў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118407
❤28🤡2
«"А навошта ты яго біў?" Той кажа: "Я не ведаю"». Былы палітвязень Данііл Чуль пра сваё затрыманне
Берасцейца адвезлі ў мясцовы ГУБАЗіК, дзе пратрымалі блізу чатырох гадзін. Там хлопца дапытвалі, выбівалі пароль, запісвалі «пакаяльнае відэа» і збівалі:
🔹«У дакументах я "ОПГ", а па факце — 60 кілаграмаў вагі». Гісторыя Данілы Чуля, асуджанага паводле справы «Рэвалюцыйнага дзеяння»

«Там жа запісалі "пакаяльнае відэа", набіўшы мне твар трахец. "Паролі, паролі!" — крычалі. Але потым прыходзіць супрацоўнік, у якога ўсё змесціва тэлефона на кампутары без пароля, і пытаецца: "А навошта ты яго біў?" Той кажа: "Я не ведаю", і ўдарыў яшчэ раз. Са мной знялі відэа, на якім я кажу, што ведаю гэтых людзей на акцыі. Гэтае відэа мусіла стаць доказам, але суд сказаў: "Ён жа на відэа нейкі мяты, біты". І таму не прызнаў рэчавым доказам у справе і адхіліў яго. Таксама ў берасцейскім ГУБАЗе на мяне кідаўся яшчэ адзін супрацоўнік: "Праз цябе ў жніўні 20-га!.. Вы, анархісты!" Але я кажу, што мяне нават у горадзе не было тады»
🔹«У дакументах я "ОПГ", а па факце — 60 кілаграмаў вагі». Гісторыя Данілы Чуля, асуджанага паводле справы «Рэвалюцыйнага дзеяння»
🤬35🤔1
💔Мінімум 17 чалавек у ліпені выйшлі на волю па заканчэнні тэрмінаў
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1184 палітвязні, а іх колькасць павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 600 чалавек. У ліпені на волю выйшлі мінімум 17 чалавек — яны адбылі тэрміны. Яшчэ некалькі чалавек былі памілаваныя.
За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118412
🌿Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў, а таксама пра іх вызваленні — @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай і нідзе не будзе апублікаваная

❤18
spis_ekstremistau.pdf
14.6 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 17 прозвішчаў — цяпер у ім 5576 чалавек
1 жніўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі адразу 10 чалавек, асуджаных паводле «народнага» арт. 342 КК.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

🖕11😡3
Былую кандыдатку ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі асудзілі за ўдзел у пратэстах
Маргарыце Шчырэц 40 гадоў. Яна мінчанка. Працавала кантралёрам на заводзе «Сфера», які ўваходзіць у склад холдынга БелАМА і знаходзіцца на вуліцы Макаёнка ў Мінску. Мяркуючы па фота з сацсетак, у жанчыны ёсць дзіця, піша «Наша Ніва».
Маргарыта доўгі час была сябрам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Яна была ў ініцыятыўнай групе Сяргея Гайдукевіча на прэзідэнцкіх выбарах — 2010. А ў 2014-м балатавалася ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў ад партыі — натуральна, прайграла. Пасля гэтага ў публічным полі не з'яўлялася.
Маргарыту затрымалі напрыканцы 2024 года — з канца лістапада яна перастала быць актыўнай адначасова ва ўсіх сацсетках. З таго часу анлайн яна не з'яўлялася.
Жанчыун асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 арт. 342 КК — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Прысуд, як і сутнасць абвінавачанняў — невядомыя.

🤬32❤1
Facebook-старонка палітычнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага прызнаная «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Горацкага раёну 31 ліпеня. У «экстрэмісцкі спіс» трапіў і Telegram-канал «Klaskouski».
Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Aloisowna», «алоисовна?»;
📍Instagram-старонкі «defenders.bу», «bigviktar, warpunx»;
📍Старонка ў «Х» «MARA – Vereniging van Belarusen in Nederland»;
📍Старонка ў Facebook «Aliaksandr Klachko»;
📍TikTok-старонкі «belarusnovosti2», «102b11», «LIchtar_by», «evreichik_ja», «gomel_novosti», «nnmmmmf».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🖕17❤1