Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Harvard Advocates for Human Rights заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед адвакатаў і неадкладна вызваліць Максіма Знака, Аляксандра Капшуля і Ігара Мінца — адвакатаў, асуджаных за абарону дэмакратыі

HLS Advocates for Human Rights — гэта студэнцкая практычная арганізацыя, якая займаецца праваабарончай працай. Яна складаецца са студэнтаў Гарвардскага юрыдычнага факультэта, якія цікавяцца праваабарончай працай.
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дзевятнаццаць палітзняволеных:

🔺Яна Хромава
🔺Віталь Прохараў
🔺Яўген Пятроў
🔺Аляксандр Мацяюк
🔺Алег Яфрэменка 
🔺Аляксей Беразінскі
🔺Яна Мілеўская
🔺Андрэй Цімафеенка
🔺Даніла Бандарук
🔺Глеб Гладкоўскі
🔺Юрый Кузняцоў
🔺Юрый Сяргей
🔺Аляксандр Францкевіч
🔺Вольга Гарбунова
🔺Ларыса Кузьменка
🔺Аляксей Забіран 
🔺Уладзімір Сокал
🔺Віктар Катоўскі
🔺Алег Мазгоў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🔈#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹26 красавіка Вясна» адзначыла сваё 26-годдзе. У гэты дзень праваабаронцы прынялі ўдзел у Чарнобыльскім Шляху: «На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1142 палітычных зняволеных. Гэтая лічба расце амаль штодзённа. І праваабаронцы не спыняць сваёй дзейнасці, пакуль усе палітвязні не будуць вызваленыя, а справядлівасць не адновіцца».

🔹Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым. Марфу абвінавачваць па 10 артыкулах, ёй пагражае да 20 год зняволення, Андрэя — па двух, яму пагражае да 8 год зняволення;

🔹Да Леаніда Судаленкі дагэтуль не дапускаюць адваката, а ад Таццяны Ласіцы лісты даходзяць толькі бацьку;

🔹У Беларускім доме ў Вільні ў межах курсаў «Мова Нанова» адбылася лекцыя «Праваабаронцы». На ёй прысутным распавялі хто такія праваабаронцы, чым яны займаюцца, як узнікла «Вясна» і чаму зараз за кратамі знаходзіцца сем прадстаўнікоў арганізацыі.
Палітзняволеную Анастасію Тоўпік асудзілі і вызвалілі з СІЗА

22-гадовую выпускніцу БДЭУ Анастасію Тоўпік затрымалі 1 лютага гэтага года і змясцілі пад варту ў межах арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Прычына затрымання — удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.

У канцы красавіка над Анастасій адбыўся суд, на якім яе асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі». Дзяўчыну вызвалілі ў зале суда пасля амаль трох месяцаў зняволення.
📍Палітвязень Іван Багдзевіч сёння выходзіць на волю

Івана Багдзевіча затрымалі 19 кастрычніка 2020 года дома ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Яго прызналі вінаватым у тым, што 12-13, 13-14, 14-15, 16, 23 жніўня 2020 года, знаходзячыся ў розных кропках Мінска, ён "публічна выкрыкваў лозунгі і рабіў гучныя воплескі рукамі, тым самым здзяйсняў дзеянні, накіраваныя на працяглае парушэнне спакою грамадзян". 23 чэрвеня 2021 года Івана асудзілі да 2 гадоў калоніі. Да затрымання Іван актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей з ПВА "Анёл», мае трох непаўнагадовых дзяцей.

Сёння, 2 траўня, Іван выходзіць з папраўчай калоніі №3 («Віцьба»).
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
✌️Сённяшняя акцыя салідарнасці ў Тбілісі, прысвечаная, у тым ліку, Дню народзінаў «Вясны»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️Маляваныч чытае верш падчас учорашняй акцыі салідарнасці ў Тбілісі

Яна была прысвечаная, у тым ліку, Дню народзінаў «Вясны».
📍Траіх палітзняволеных па "рэйкавай справе" перавялі ў магілёскую турму. Падтрымайце іх лістамі!

Палітзняволеных бабруйчанаў Уладзіміра Аўрамцава, Дзмітрыя Клімава і Яўгена Мінкевіча затрымалі ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі следства, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі. Падчас затрымання палітвязні нібыта аказалі актыўны супраціў і спрабавалі схавацца, таму сілавікі ўжылі супраць іх зброю. Адзін з затрыманых быў паранены.

Стала вядома, што іх перавялі з бабруйскага СІЗА-5 у магілёўскую турму №4.

💌Падтрымайце Уладзіміра, Дзмітрыя і Яўгена лістамі салідарнасці і грашовымі пераводамі: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Яўгену Віктаравічу Мінкевічу, Дзмітрыю Аляксандравічу Клімаву, Уладзіміру Аляксандравічу Аўрамцаву)
Чарговыя затрыманні па ўсёй краіне

Стала вядома пра затрыманне Аляксандра Лаўрэнцьева. Жыхару Гродна інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэксу — 368 («Абраза прэзідэнта») і 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Таксама праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Яўгена Андрэева і Марыны Паповай. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэстах. Ім інкрымінаваны арт 342 КК («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3s7kOJJ
80-гадовы старшыня Свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандр Бухвостаў на волі

Аляксандра, як і іншых прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, затрымалі 19 красавіка. Пасля допыту ў СІЗА КДБ ён быў дастаўлены ў шпіталь з сардэчным прыступам.

Цяпер лідэр СПМ знаходзіцца дома ў статусе сведкі, піша @profbelonline

🔹Крымінальны пераслед прафсаюзных лідараў і актывістаў застаецца для грамадства таямніцай
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📍Палітвязень Іван Багдзевіч сёння выходзіць на волю Івана Багдзевіча затрымалі 19 кастрычніка 2020 года дома ў вёсцы Рыбцы Пухавіцкага раёна. Яго прызналі вінаватым у тым, што 12-13, 13-14, 14-15, 16, 23 жніўня 2020 года, знаходзячыся ў розных кропках Мінска…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Палітзняволены Іван Багдзевіч выйшаў на волю

Нагадаем, Івана асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Да затрымання мужчына актыўна ўдзельнічаў у пошуках зніклых людзей з ПВА «Анёл», мае трох непаўнагадовых дзяцей.

Відэа: @dissidentBY
⁉️Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?

Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.

Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.  

Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.

Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека? 

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
💔Палітвязень Яўген Рубашка перадаў з-за кратаў свой новы верш

Актывіст анархічнага руху Яўген Рубашка падчас зняволення пачаў пісаць вершы. Дзелімся творам палітвязня, напісаным 22 красавіка:

«Ты вялікі й магутны на постаць
А з павагай у цябе абы як
Маю мяккасць прыняў ты за слабасць
Бо заўсёды быў цвёрды як знак

Я отравлен ядом империи
Она стала твоею тюрьмой
Пред тобой я виновен в неверии
В твое право остаться собой

Пакаленне за пакаленнем
Я тутэйшай заўсёды жыла
І шукала паразумення
І на твой алфавіт перайшла

Одиночества опасаясь
Дорожил я с тобою связью
Мне в ночи кошмаром являлись
Латиница вместе с вязью

Пазбаўляючы мяне гонару
Не дабавіш сабе ты ўласнага
Нялёгка прабачыць мне сораму
Называння мяне калгаснаю

В который раз власть похитили
Народных советов предатели
Мне заветами Солженицына
По капле рабство выдавливать».

Нагадаем, два тыдні таму Яўгена Рубашку асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі. Пасяджэнне было закрытым, таму пра суд амаль нічога невядома. Таксама палітвязень даў інтэрв’ю з СІЗА, у якім распавёў пра катаванні, якія прымяняліся да яго падчас затрымання.

Падтрымаць палітвязня паштоўкамі, тэлеграмамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўгену Аляксандравічу Рубашку
👩‍⚕️Псіхалагічная дапамога: Катаванні і жорсткае абыходжанне — розніца, наступствы і важнасць дакументавання

Згодна з даследаваннямі, рызыка развіцця посттраўматычнага стрэсавага разладу (ПТСР) у палітвязняў у сярэднім дасягае 45-50%. Калі параўноўваць гэтую лічбу з аднаразовымі траўматычнымі падзеямі, то ў ахвяр сэксуальнага гвалту ці прыродных катастроф гэтая лічба складае 18-20% і 10-11% адпаведна.

Выходзіць, у паловы палітвязняў у той ці іншай ступені будуць назірацца сімптомы ПТСР. Такая высокая ступень рызыкі звязаная з тым, што часцей за ўсё да палітзняволеных ужываюцца катаванні ці іншыя жорсткія, бесчалавечныя ці прыніжальныя годнасць чалавека віды абыходжання.

👀Чытаць па спасылцы
✌️«Не саступаем, не спыняемся!» — палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк з-за кратаў

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк даслала шчымлівы ліст датаваны 25 красавіка. Яна падзякавала ўсім за падтрымку:

«Дазвольце павіншаваць Вас з Вялікоднымі святамі і падзякаваць за падтрымку ў мой адрас! Вашыя дзеянні, як і Салідарнасць іншых беларусаў са мною на працягу красавіка цалкам абвяргаюць той штамп, маўляў, усе «забылі» і нікому мы «не цікавыя». Як быццам можна махнуць рукою на справядлівасць ды забыцца на Волю. Гэта — доля рабоў, а Беларусы, Дзякуй богу, з гэтага стану выйшлі, і я веру, ужо не дазволяць ніколі накінуць ярмо на сваю шыю. Не саступаем, не спыняемся! Мы разам!».

Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

💌Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А