Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
😔У палітвязня Уладзіміра Гундара ў турме забралі ўсе лісты

Уладзімір Гундар — актывіст і краязнаўца з Баранавічаў, мае інваліднасць другой групы. Яго затрымалі па "справе Аўтуховіча" нібыта за падрыхтоўку тэракта. Спачатку яго вінавацілі ў тэрарызме, але пазней гэты артыкул быў зняты. Цяпер Уладзіміру ставіцца ў віну ч. 1 арт. 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі) і ч. 2 арт. 357 (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Увесь час у зняволенні на Гундара аказваецца ціск. Яго змяшчаюць у карцар, а аднойчы падчас этапу прымусілі ісці без мыліц:

«Міліцыянты за спінай скулі яму рукі кайданкамі, забралі мыліцы і сказалі, што на загад следчага КДБ ён мусіць дабірацца да аўтамабіля самастойна. Уявіце: без нагі, без мыліцаў, з рукамі за спінай у кайданках», — паведамлялі сваякі.

Нядаўна Гундар напісаў, што ў яго забралі ўсе лісты. Паведамляецца, што суд над ім адбудзецца прыкладна ў канцы траўня.

💌Падтрымаць лістамі і грашовым пераводам: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
Затрыманне ГУБАЗіКа з праўладным блогерам з «Мінскай праўды»

У Мінску днямі затрымалі Алега Аўдзеенку. Што адметна, затрыманне мужчыну ажыццяўлялі супрацоўнікі ГУБАЗіКа пры прысутнасці праўладнага блогера Ільі Косцела з «Мінскай праўды». Відэа затрымання і «пакаяльнае відэа» з’явілася на ютуб-канале «Мінскай праўды», у якім заяўляецца пра «затрыманне анархіста».

«Вы ўбачыце гэта ўласнымі вачыма», — кажа Косцел.

У відэа Алег кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і пакідаў каментары ў інтэрнэце, што «гэта неправільна». Пры ператрусе ў яго знайшлі, у тым ліку, плакат «Мы не картошка, чтобы нас сажать». Фота Алега з гэтым плакатам на акцыі пратэсту ў Мінску праілюстравалі ў відэа.

Вядома, што Алега затрымлівалі пасля «Марша недармаедаў» у 2017 годзе ў знакамітым тралейбусе, каля якога Святаслаў Барановіч адбіваў ад затрымання анархістаў. Аўдзеенку тады арыштавалі на 12 сутак.
✍️У агульным бяссілі перад вайной зрабі маленькую добрую справу напішы ліст падтрымкі палітвязню!

На 4 траўня ў Беларусі налічваецца 1165 палітвязняў, якія асуджаныя на розныя тэрміны абмежавання ці пазбаўлення волі, або ўтрымліваюцца ў СІЗА ў чаканні суда.

Зразумела, што вайна ва Украіне вельмі жахлівая і забірае ўсю ўвагу і эмоцыі. З вялікай верагоднасцю, нягледзячы на інфармацыйны вакуум, вязні ведаюць пра падзеі ў суседняй краіне і пра тое, якое месца ў іх займае беларускі рэжым. Цэнзура лістоў у месцах зняволення стала больш жорсткай.

Пачуццё шоку, бяссілля і неразумення, што можна зрабіць і як дамагачы ўкраінцам працінае шматлікіх беларусаў. Можна ўявіць, што такія ж эмоцыі адчуваюць і палітвязні, але яны не могуць нават бесперапынна гартаць стужку навінаў, рабіць рэпосты і дзяліцца ўсёй карыснай інфармацыяй. Таму падтрымка ім важна зараз як ніколі!

Калі ласка, працягвайце пісаць палітвязням лісты салідарнасці, а тым, хто знаходзіцца пад следствам, таксама можна дасылаць пасылкі і бандэролі. Так яны не будуць адчуваць сябе пакінутымі ў гэтыя часы, а сістэма зразумее, што нягледзячы на жахлівыя падзеі, падтрымка палітвязняў беларускім грамадствам не змяншаецца.

І хоць зараз цяжка знайсці патрэбныя словы, а актуальныя навіны не прапусціць цэнзура, нават маленькая паштоўка — вялікая падтрымка для тых, хто знаходзіцца за кратамі! Гэта таксама падтрымка і для сябе, бо дапамагаючы іншым, адчуваеш сваю неабходнасць — надзейны спосаб вытрываць усё, што з намі цяпер адбываецца.

Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятывуВклеточку” і письмо.бел

Наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org

🌿Карысныя спасылкі:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Пра што пісаць палітвязням у крызісны перыяд?

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
❗️Прысуд палітзняволенай Сафіі Сапега абвесцяць 6 траўня

Гродзенскі абласны суд з 28 сакавіка ў закрытым рэжыме разглядае крымінальную справы грамадзянкі Расіі і палітзняволенай Сафіі Сапега, якую абвінавачваюць адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Працягваецца ліквідацыя грамадскага сектара Гародні

Яшчэ дзве грамадскія арганізацыі ў Гародні збіраюцца ліквідаваць праз суд: Гарадзенскі абласны спартыўны клуб па вольнай барацьбе «Мядзведзь» і сацыяльна-інфармацыйнае грамадскае аб'яднанне «Устойлівае развіццё вёскі».

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3P8p9GL
Савет Рэспублікі адобрыў «расстрэльныя» папраўкі за «замах на тэрарызм»

Згодна з законапраектам, прапануецца змяніць частку 2 артыкула 67, які гаворыць, што смяротнае пакаранне не можа быць прызначанае за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства.

У новай рэдакцыі гэты пункт будзе гучаць так: «Смяротнае пакаранне за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства не прызначаецца, за выключэннем замаху на здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных: ч. 2 артыкула 124, ч. 3 артыкула 126, ч. 3 артыкула 289, ч. 2 артыкула 359 КК», піша @zerkalo_io.

🔹Андрэй Палуда: Папраўкі ў заканадаўства за замах на акт тэрарызму — гэта нервовая рэакцыя ўладаў на новыя рызыкі

🔹Што не так з законапраектам аб пашырэнні сферы ўжывання смяротнага пакарання? Адказвае юрыст
У Брэсце яшчэ адзінаццаць чалавек асудзілі па «карагоднай» справе

Сёння суддзя Людміла Рубашэўская абвясціла прысуд яшчэ 11 фігурантам «справы карагодаў»:

📍Дзмітрый Шамшура, Юры Клімавец — па 3 гады «хатняй хіміі»;
📍палітвязні Ігар Ляшкевіч і Дзіяна Вашчыліна — таксама па 3 гады«хатняй хіміі»;
📍Кацярына Ерамеева, Ірына Кузьмянчук, Юлія Леванюк, Ларыса Яхімовіч, Дзмітрый Неўмяржыцкі — па 2 гады «хатняй хіміі»;
📍Віталь Брыцько і Людміла Карабанюк — па 3 гады «хіміі»

Па «карагоднай справе» ўжо асуджана 127 чалавек. Агулам ім прысудзілі:

- 119 гадоў «хатняй хіміі»;
- 90,5 года «хіміі»;
- 13 гадоў і 8 месяцы калоніі.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/37ez9wX
📍Палітзняволенай Ксеніі Сырамалот у калоніі забаранілі наведваць тэатр і спортзалу

Сястра палітзняволенай Ксеніі Сырамалот у Instagram паведаміла, што адміністрацыя гомельскай калоніі пазбавіла дзяўчыну і яшчэ некалькіх палітзняволеных наведвання тэатра і спортзалы. Прычыны ім не паведамілі.

📌Нагадаем, Ксенія Сырамалот — студэнтка БДУ, прэс-сакратарка «Задзіночання беларускіх студэнтаў», валанцёрка Праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама фігурантка вядомай «справы студэнтаў». 16 ліпеня суд прысудзіў ёй 2,5 гады калоніі. З кастрычніка адбывае свой тэрмін у гомельскай калоніі №4.

💌Падтрымайце Ксенію: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Сырамалот Ксеніі Аляксандраўне
📄Справаздача наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў красавіку

📍Палітыка беларускіх улад па-ранейшаму выклікае непрыманне і супраціў з боку грамадзян, якія прытрымліваюцца дэмакратычных каштоўнасцяў;
📍Улады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны і адміністрацыйны пераслед грамадзян паводле палітычных матываў, у тым ліку за антываенныя выступы;
📍Вядома пра 6 штрафаў і 17 адміністрацыйных арыштаў, прызначаных судамі па справах пратэстоўцаў;
📍Фіксуюцца шматлікія факты жорсткага абыходжання ў дачыненні да грамадзян, зняволеных паводле палітычных матываў, затрыманых і адміністрацыйна арыштаваных за ўдзел у мірных сходах;
📍Па-ранейшаму не расследаваныя шырока вядомымі жудасныя выпадкі катаванняў, пра якія раней заяўлялі палітзняволеныя.

Справаздача цалкам 👉 bit.ly/3w2reLw
⚖️Палітвязням Аляксею Бычкоўскаму і Арцёму Пархамовічу, асуджаным да 11 гадоў калоніі, пакінулі прысуды без зменаў

Вярхоўны суд 29 красавіка разглядзеў апеляцыйныя скаргі палітзняволеных Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархамовіча на прысуд Мінгарсуда. Суд пастанавіў пакінуць прысуды ў сіле.

Аляксея і Арцёма затрымалі восенню 2021 года. На "пакаяльных відэа" мужчыны выглядалі збітымі. Згодна версіі абвінавачвання, былыя супрацоўнкі «Белтэлекама» ў 2020 годзе "перадалі адміністратарам экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў персанальныя і іншыя асабістыя дадзеныя больш чым 150 асоб з ліку кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных праваахоўных органаў, суддзяў, журналістаў, работнікаў сферы адукацыі і медыцыны, грамадскіх дзеячаў". Суд па рашэнні суддззі праходзіў у закрытым рэжыме. 8 лютага палітвязням прысудзілі 11 гадоў калоніі. Хутка іх этапуюць у калонію.

💌Падтрымайце палітвязняў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А (Аляксей Віктаравіч Бычкоўскі, Арцём Яўгенавіч Пархамовіч)
👋Перадавайце прывітанні і віншаванні палітвязням у папраўчую калонію №3 праз «Радыё Віцебск»

У віцебскай калоніі №3 ("Віцьба") адбываюць свой тэрмін 60 палітычных зняволеных. Адміністрацыя калоніі апошнім часам блакуе ліставанне і перадае вязням вестачкі толькі ад сваякоў. Нядаўна стала вядома, што на тэрыторыі калоніі працуе «Радыё Віцебск», таму кожны чалавек можа скарыстацца магчымасцю і перадаць палітвязням добрыя словы падтрымкі і салідарнасці. Зрабіць гэта можна з панядзелка па пятніцу з 13.00 да 14.00 і з 20.00 да 21.00, а ў выходны — кожную гадзіну з 10.00 да 15.00 у 45 хвілін. Даслаць паведамленні можна праз Viber: +375 (29) 7071–071.

📍Таксама нагадваем, што ў СІЗА-1 працуе «Русское радио». Віншаванні можна дасылаць праз «стол заказаў» кожны дзень з 13:00 да 14:00. Для гэтага патэлефануйце ў прамы эфір: +375 (17) 284−37−63 або дашліце паведамленне з віншаваннямі ў Viber: +375 (29) 8889−989. Таксама віншаванні можна даслаць анлайн.

Наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org

🌿Карысныя спасылкі:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Пра што пісаць палітвязням у крызісны перыяд?

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
❗️Палітзняволеную Вольгу Гарбунову пачнуць судзіць ужо заўтра

Стала вядома, што ў 10:30 5 красавіка ў судзе Савецкага раёна пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенай экс-кіраўніцы «Радзіславы» Вольгі Гарбуновай, а таксама сябраў арганізацыі. Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Шаціла.

Нагадаем, актывістку Вольгу Гарбунову абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1, 2 і 3 арт. 293 і ч.1 і 2 арт. 342. Вольгу затрымалі 9 лістапада па падазрэнні ў арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна некалькі дзён трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна.

💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, Вользе Аляксандраўне Гарбуновай
ГУБАЗіК затрымаў студэнтку за «абразу адміністратараў праўладных тэлеграм‑каналаў»

Паведамляецца, што дзяўчына падпрацоўвала ў адной з IT-кампаній і дамаўлялася аб рэкламе ў сацсетках. Сілавікі сцвярджаюць, што яна нібыта ігнаравала перапіску з «адміністратарамі каналаў, якія прытрымліваюцца дзяржаўнага пункту гледжання», пакідаючы ім абразы.

З дзяўчынай з'явілася «пакаяльнае відэа», у якім яна распавяла, што звярталася з рэкламай да каналаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» — «Рэальная Беларусь» і Deutsche Welle.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3P8p9GL
У Мінску пачынаецца суд над былой кіраўніцай «Радзіславы» і палітзняволенай Вольгай Гарбуновай

Суд Савецкага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы праваабаронцы, былой кіраўніцы арганізацыі «Радзіслава», а зараз палітзняволенай Вольгі Гарбуновай.

Вольгу абвінавачваюць адразу па трох частках артыкула 293 Крымінальнага кодэкса – арганізацыя масавых беспарадкаў, удзел у іх і навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках. Таксама яе вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак па ч.1 арт. 342. Справу разглядае суддзя Сяргей Шаціла.

На старонцы ў падтрымку зняволенай Вольгі ў інстаграм з'явілася просьба не прыходзіць на суд «па просьбе Волі». Паплечнікі просяць падтрымаць Гарбунову інакш: допісамі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #олявмоейжизни.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3MTqH5u
‼️Палітвязня Віктара Бабарыку ў калоніі змясцілі ў ШІЗА

Па непацверджанай інфармацыі, палітзняволенага Віктара Бабарыку адміністрацыя наваполацкай калоніі змясціла ў штрафны ізалятар на 20 сутак.

Раней Бабарыку ў калоніі паставілі на прафулік як асобу «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў», а ў сярэдзіне сакавіка яму была аб'яўлена адна вымова па надуманых прычынах.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК №1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Як пераследуюць палітвязняў у калоніі?
У Баранавічах затрымалі карэспандэнта Intex‑Press Юрыя Ганцарэвіча

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 23-гадовы хлопец здымаў і адпраўляў у незалежныя СМІ і тэлеграм-каналы відэа з перамяшчэннем расійскай вайсковай тэхнікі.

Супраць Юрыя распачалі крымінальную справу па арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) .
МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» інтэрнэт-рэсурсы міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом», дырэктаркай якога з'яўляецца Вольга Карач.

Крыніца: @mediazona_by
🌿Блізкія пра палітзняволеную Веру Цвікевіч: «Яна дагэтуль не можа паверыць, што ўсё гэта рэальнасць»

Веру Цвікевіч затрымалі сёлета 27 студзеня — амаль праз паўтара года пасля выбараў-2020. Дзяўчыне 29 гадоў, яна грамадзянка Расіі з беларускім відам на жыхарства, і ўжо тры месяцы яна знаходзіцца за кратамі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

У жніўні 2020-га Вера стала знакамітай: здымак, дзе яна падчас мірнага маршу ў прыгожай чырвонай сукенцы і з кветкамі ў руках сядзіць на металічнай агароджы ля стэлы «Мінск — горад-герой», якую ахоўваюць сілавікі ў касках, трапіў на вокладку беларускай «Камсамолкі».

«Маленькая Вера бавіла ў бабулі і дзядулі кожнае лета і марыла, што аднойчы, калі вырасце, пераедзе ў Беларусь назаўжды».

🗣Аповед блізкіх 👉 bit.ly/3sdqnGM

💌Падтрымаць дзяўчыну:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Вера Валер'еўна Цвікевіч
🔹Распавесці сваю гісторыю «Вясне» —
@spring96info
Падтрымайце палітзняволенага берасцейца Аляксандра Кардзюкова лістамі салідарнасці!

Аляксандр Кардзюкоў — сведка забойства берасцейца Генадзя Шутава, які 11 жніўня 2020 года атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву. Кардзюкова абвінавацілі ў замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстаў быў у цывільным адзенні. Кардзюкоў не прызнаваў віну. Мужчына, які стрэліў у Генадзя Шутава, па справе праходзіў пацярпелым, а сам загінулы з'яўляўся фігурантаў крымінальнай справы. Аляксандра асудзілі да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Тэрмін палітвязень адбывае ў папраўчай калоніі №15. Цяпер Аляксандра можна падтрымаць толькі лістамі салідарнасці. Але памятайце, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкі, налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.

💌Падтрымаць Кардзюкова: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Аляксандр Генадзьевіч Кардзюкоў
Мінчука асудзілі да трох месяцаў арышту за надпіс «НЕТ ВОЙНЕ» на плоце

У судзе Ленінскага раёна вынесены прысуд 37-гадоваму Івану Карабельнікаву. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала яго вінаватым паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса за надпіс «НЕТ ВОЙНЕ» на плоце і прысудзіла тры месяцы арышту. Менавіта столькі запрасіла для мужчыны старшая памочніца пракурора Ленінскага раёна Юлія Даўгала.

Згодна з абвінавачаннем, мужчына 1 сакавіка нанёс на паверхню плота надпіс «НЕТ ВОЙНЕ» чырвонай фарбай. Гэта «істотна знізіла эстэтычныя характарыстыкі бетоннага плота, пацягнула за сабой неабходнасць правядзення прац па афарбоўцы раней пафарбаванага бетоннага плата, учыніўшы тым самым шкоду "Аўтакамбінату №2" на суму 14 рублёў 59 капеек».

Затрымалі мужчыну супрацоўнікі АМАП Балдушэўскі і Шкрэдаў, якія выступілі сведкамі па справе.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/38NHUOR