Forwarded from Paville | Pavilenščyna
У гэты дзень, 21 кастрычніка 1672 году ў вёсцы Касута на Вялейшчыне нарадзіўся Піліп Орлік — Гетман войска Запароскага, укладальнік першае ўкраінскае канстытуцыі, якая была напісана ім за некалькі дзесяцігоддзяў да амэрыканскае канстытуцыі 1787 году.
Адукацыю атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіюме. Быў даверанай асобай Івана Мазэпы, удзельнічаў у вайне супраць Пятра I, пасля бітвы пад Палтавай — эміграваў у Асманскую Імпэрыю.
На пачатку 1711 году Орлік пачынае агульны паход запарожцаў, татараў, швэдаў, палякаў і іншых прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага супраць расейскіх войскаў ва Ўкраіне. У сакавіку 1711 году аб’яднаныя войскі пад камандаваннем П. Орліка падышлі да добра ўмацаванае Белае Царквы, дзе знаходзіўся маскоўскі гарнізон. Пачалася аблога места, але аніводны са штурмаў ня быў паспяховым.
У Касуце яму ўсталяваны памятны камень, у Вялейцы ў яго гонар названая вуліца. У Вялейскім раёне ў гонар Орліка ладзяцца выставы, мастацкія пленэры.
Жыццё Піліпа Орліка й яго сувязь з Беларуссю даследваў вялейскі краязнаўца Анатоль Рогач.
#вілейшчына
#нашвядомызямляк

👍8🤔2❤1
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
11 снежня 1876 году ў Вішневе на Смаргоншчыне нарадзіўся Мечыслаў Карловіч — беларускі сымфаніст і кампазытар.
Быў заснавальнікам сымфанічнага аркестру пры Варшаўскім музычным таварыстве, працаваў яго галоўным дырыжорам. Паводле прызнання самога Мечыслава Карловіча, ён з дзяцінства любіў беларускія песні. Па прыкладу бацькі ён запісваў узоры народных спеваў.
Карловіч першы ўвёў беларускі фальклёр у сымфанічную эўрапейскую літаратуру, шчодра ўключаў матывы беларускіх песняў у свае творы. Напрыклад, у сымфанічным трыпціху «Адвечныя песні» (1904–1906) Карловіч выкарыстаў матывы беларускіх хаўтурных песняў, а свой галоўны твор — сымфанічную паэму «Літоўская рапсодыя» (1906) — цалкам пабудаваў на беларускіх жніўных песнях, якія слухаў у родных мясцінах. Асноўны лейтматыў «Літоўскае рапсодыі» — беларуская жніўная песня «Ды пара дамоў».
#нашвядомызямляк
#смаргоншчына

👍8🤔2