Верашчака
496 subscribers
7.44K photos
1.19K videos
4 files
1.87K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
❄️ У Беларусі ўжо месцамі выпаў снег – самы час, каб павесіць кармушку і дапамагчы птушкам!

Памятай, кармушка павінна быць:

🔸 герметычнай, каб насенне заставалася сухім
🔸 пажадана вялікага аб’ёму
🔸 такой, каб было лёгка трымаць яе ў чысціні
🔸 каб маглі адначасова карміцца некалькі птушак
🔸 нязручнай для шызых галубоў
🔸 добра, калі пры яе стварэнні адбываецца рэсайклінг матэрыялаў
🔸 птушкі не павінны мець магчымасці спаражняцца ў корм
🔸 у птушак павінен заставацца добры агляд на выпадак драпежніка.

Ты можаш нават зрабіць кармушку сваімі рукамі з падручных матэрыялаў.

Кармушкі бываюць розныя, і ў кожнай ёсць плюсы і мінусы, чытай пра іх тут.

🐦 Можаш павесіць у сваім двары некалькі кармушак розных тыпаў – так ты прыцягнеш больш розных відаў птушак. Ты заўважыш, што розныя віды аддаюць перавагу розным кармушкам. Закупайся семкамі сланечніку!

А ў цябе ўжо вісіць кармушка?

📷 Фота 1, 2 – аўтар Валер Пясецкі; фота 3 – з чату “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota; фота 4 – аўтар my_sweety_birds.
Людзі перад касцёлам Маці Божай Шкаплернай у Старым Мядзеле, 1930-я гады

У 1927 годзе, калі Мядзел знаходзіўся пад уладай Польшчы, у святыню Старога Мядзела вярнуліся кармеліты босыя. Пасля дадзенай падзеі пачалася актыўная рэканструкцыя святыні, якую перарвала Другая сусветная вайна. На фотаздымку можна пабачыць будаўнічыя лясы, якія гавораць нам аб актыўных рэстаўрацыйных працах.

На сённяшні дзень працы па рамонце касцёла таксама ідуць – замена бляхі, вокнаў, усталяванне пажарнай сігналізацыі, а таксама аднова фарбы.

🖇 Крыніца фотаздымка: Кніга "Уладзімір Ліхадзедаў. 17 верасня. Дзень народнага адзінства"
Зато газеты ні снег не завее, ні дождж не замочыць.

Лавіце ідэю, беларусы!))
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вам на прывітанне калектыў вёскі Бурадзь Жыткавічскі раён.

Падпявайце!.
#КухняБеларусі

Курыная печань у духоўцы

Прадукты

Курыная печань 500 гр
Смятана 3 ст л з вялікай горкай
Цыбуля+морква 100-200 гр
Соль і спецыі

Спосаб прыгатавання

 Печань памыць. Прыбраць усё лішняе і нарэзаць на невялікія кавалачкі.
Моркву нацерці на буйную тарку, цыбулю нарэзаць паўколамі. Абсмажыць іх на алеі да поўгатоўнасці.
Да печані дадаць смятану, падсмажаную з цыбуляй, моркву, пасаліць і дадаць спецыі па смаку. Добра ўсё перамяшаць

Запякаць у разагрэтай да 200 С духоўцы 30-40 хвілін.

Глядзіце па версе, каб страва запякалася, але не гарэла.

Крыніца
#МоваНашаРодная

Лета скончылася, усе казуркі пахаваліся...
Але назвы іх да вясны важна не забыцца))

Усіх ведаеце ці нешта новае для сябе знайшлі?
#Падарожжа
#Архітэктура

Царква Нарэджэння Багародзіцы ў Мураванцы

Мураваная царква-крэпасць у Мураванцы з'явілася ў першай палове XVI стагоддзя.

Згодна канонам абарончага дойлідства і гатычным прынцыпам, храм ўзводзілі надзейна і грунтоўна. Двухметровыя моцныя сцены з чырвонай цэглы, байніцы для далёкага і блізкага бою, круглыя вежы надавалі святыні адначасова ваяўнічы і велічны выгляд.

Знутры царква выглядае даволі мініяцюрнай. За кошт умураваных у сцены галаснікоў архітэктарам атрымалася дамагчыся дасканалай акустыкі.

У першую чаргу храм выкарыстоўваўся для набажэнстваў, аднак нярэдка выконваў і сваю абарончую функцыю.

Царква значна пацярпела падчас вайны з Масковіяй 1654-1667 гадоў і Паўночнай вайны ў пачатку XVIII стагоддзя.

У XIX стагоддзі храм рамантавалі і рэканструявалі, нязначна змяніўшы фасад.

Сёння ў старую, але добра захаваную, царкву ў Мураванцы часта прыязджаюць турысты, нярэдка сумяшчаючы яе наведванне з паездкай у Ліду і Гродна.
#Літаратура

***
Мінаючы зялёную ялінку,
апёкшы клёна кволую далонь,
з сука на сук, з галінкі на галінку,
перасмыкае восеньскі агонь.

Ужо тырчаць аленнімі рагамі
аголеныя вераснем сукі,
каля ракі чуваць над берагамі,
сухі, трывожны шолах асакі.

Сягоння дзень быў зябкі, непагодны-
на плашчык мой, захутайся ямчэй…
заўжды баюся я вачэй халодных…
і вераснёвых здрадлівых начэй…

Апошні час мне холадна, Марыя.
хай верасень у гэтым вінават.
Зрабіўся нейкі кволы без пары я,
не разумею, разумею шмат…

Маўчыш… нібы ля попелу сівога,
прадзьмутага вятрамі на вылёт,
ты спадзяешся абагрэць, нябога,
сваю руку, халодную як лёд.

Мінаючы зялёную ялінку,
апёкшы клёна кволую далонь,
з сука на сук, з галнкі на галінку,
перасмыкае восеньскі агонь.


1957

Сяргей Дзяргай
#ДумкіЎслых

26 красавіка 1986 года здарылася Чарнобыльская катастрофа!

Катастрофа, пра якую пэўны час проста маўчалі. Пакуль людзі атрымлівалі дозу радыяцыі, кіраўніцтва краіны паціху развальвала СССР.

Вы перад тым, як абмяркоўваць словы Ігара Аляксандравіча, у людзей распытайцеся, як гэта ўсё было і што яны перажылі! Па-першае, своечасовая меры не былі прынятыя, перасяляць людзей пачалі не адразу. Спачатку па вёсках укладалі асфальт і ставілі калонкі замест калодзежаў. А калі і пачалі, то вы ўявіце, як гэта лёгка было перажыць! Як было людзям кінуць сваю хату, сваю зямлю, сваё ўсё і ехаць на чужое месца!

І што вы цягаеце гэта відэа?! Вы з нечым нязгодныя? А вы былі на месцы тых людзей? Перажылі іх страты і боль?

Шваллю вас назвалі?
Пра вас вельмі мякка сказана, дарэжэнькія! Вы такі бруд, што і слоў падабраць нельга!

А тое, што вы цягаеце нейкія выразкі са змагарзкіх рэсурсаў, дзе зменена інфармацыя аб датах і падзеях - гэта яшчэ адзін паказчык вашай агіднай натуры!

Брыдка з вас, цьфу!

Зоя С

https://t.iss.one/belaruskatopit/36511?single
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Не магу пахваліцца веданнем польскай мовы, разумею на слых толькі асноўны сэнс, таму для мяне было цікава даведацца пра тое, што расказвае дзяўчына.

Нават у нашым чаце неяк чытала абурэнне, што рускую мову называюць расейскай. Аказваецца, з боку гледжання палякаў, гэта нават добра.

Вось наколькі важна не крыўдзіцца, не разабраўшыся ў прычынах і сітуацыі!


Падпісана яна, як "палячка, якая вывучыла рускую мову".

https://www.tiktok.com/@nastya.polka?_t=8rgI9j0s5sV&_r=1
25 лістапада 1714 года нарадзіўся (Навагрудчына) Тамаш Жаброўскі, матэматык, архітэктар.

Магістар філасофіі і вольных навук. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме, потым на філасофскім і тэалагічным факультэтах Віленскага ўніверсітэта.

Прафесар Віленскай акадэміі, стварыў у ёй кабінеты (факультэты) матэматыкі і эксперыментальнай фізікі. Кіраваў кафедрай, выкладаў усе навукі матэматычнага цыклу, з ягонай ініцыятывы ўніверсітэцкі курс матэматыкі пашырыўся да вышэйшай, займаўся ўдасканаленнем вадзяных млыноў і ветракоў.

Пабудаваў у Вільні астранамічную абсерваторыю, для якой выпісаў з Англіі патрэбнае абсталяванне. Будынак абсерваторыі, як адзначалі сучаснікі, сваім абсталяваннем і архітэктурай не саступаў падобным збудаванням Еўропы.

Як архітэктар распрацаваў планы многіх касцёлаў і палацаў (у Ілукшце, Бабруйску, Жодзішках).
#ДумкіЎслых

Некаму можа мае словы пададуцца занадта пафаснымі, але гэта праўда мае рэальныя думкі

Назіраю я, як нейкія палітычныя дзеячы і проста самапрызначаныя актывісты ўсім статкам кідаюцца на тых, хто стаіць на абароне нашых нацыянальных інтарэсаў і думаю, што гэты ўвесь антыбеларускі смурод як прышчэпка нам і як сігнал, што нельга расслабляцца.

Ну ніколі беларусам не давалі жыць спакойна, ні з захаду, ні з усходу. Уся наша гісторыя - гэта гісторыя выжывання і самазахавання.
Дык з чаго нам спадзявацца на нейкую ціш і супакой цяпер ці ў будучым? Як дзялілі нас, так і будуць спрабаваць дзяліць, як згіналі, так і будуць гнуць.
І наша існаванне - гэта толькі наш клопат і наша адказнасць.

Вось часта цяпер чую пытанне: "А навошта мне тая беларуская мова, якая практычная карысць мне ад яе?"

Адказ просты. Беларуская мова - гэта наш маркер, наш брэнд, гарант прызнання нашага існавання, як нацыі, як народа.

Не верыце? А тады адкажыце, навошта было палякам нас апалячваць, а рускім праводзіць русіфікацыю?
Адказ просты. Каб мы сталі або палякамі, або рускімі. То бок, каб перасталі быць сабой, каб не блыталіся ў іх пад нагамі!


Наша мова - адзінае, што робіць нас беларусамі! Не хочаш размаўляць на ёй - ну ніхто ж не прымусіць, сілы такой ні ў кога няма!
Але хаця б не крыўдзі тых, хто размаўляе! Падтрымай іх усмешкай ці падабайкай у сацыяльных сетках. Яны - гарант захавання нашай самасці, нашай свядомасці і нашай адметнасці.

Няма ад яе практычнай карысці? Дык жа не хлебам адзіным жыве чалавек! А калі ты свае патрэбы задавальняеш толькі мяккай канапай ды сытным абедам, то тады і з цябе карысці як кот наплакаў!

Вы можаце згаджацца або не, але для мяне адносіны чалавека да беларускай мовы - паказчык яго патрыятызму. Бо той, хто перажывае за лёс Беларусі, той будзе перажываць і за лёс нашай мовы, як адзінай нашай адметнасці!

Зоя С.
Як, на вашу думку, перакладаецца на беларускую мову выраз «очертя голову»?

(Карысная інфармацыя чакае вас пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
11%
Як тры дні не еў
56%
Як утрапёны
13%
Як цела без душы
21%
Як пад бізуном
#НамПішуць

На возеры Мястра птушкі мусіць сабраліся зімаваць, не спяшаюцца ў вырай ляцець.

Фота і відэа даслала наша падпісчыца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Дзяўчына на сваёй старонцы робіць агляд самай недарэчнай прадукцыі.

Як вам такое? )))

Вырабнік ТАА "Фабрыка жаданняў", Мінск

Крыніца відэа ў тыкток