Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
914 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#МоваНашаРодная

Шпаргалка вам, каб не заблытацца
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

У каментарах зачапіліся за тэму навучання на беларускай мове. Дакладней, чаму ў нас так мала школ і класаў з беларускай мовай навучання...

Адна з прычын, я лічу - адсутнасць заяў бацькоў аб навучанні па-беларуску.

А як яны выкажуць жаданне пра мову навучання, калі ў бланку заявы ўсё ўжо выбрана за іх?

Такое вось сэляві! 🤷🏻‍♀️

Дзяліцеся ў каментарах, ці пыталіся ў вас, на якой мове вы хацелі б навучаць дзіця? Ці гэта вырашыла адміністрацыя школы?

Зоя С
#МоваНашаРодная

Колеры па-беларуску

Ужывайце беларускія словы ў сваёй штодзённай гаворцы!
#МоваНашаРодная

Беларускія стравы на беларускай мове.

Ужывайце іх назвы ў сваім штодзённым маўленні!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Што рабіць, калі вы пачынаеце размаўляць па-беларуску, а вас пастаянна выпраўляюць?

Я згодна з дзяўчынай, не трэба браць да галавы і тым больш спыняцца, вярнуўшыся да рускай мовы! Проста працягвайце гаварыць і ваш слоўнік, як і граматыка, паступова будуць выпраўляцца.

А вось адкуль бяруцца "разумнікі", якім трэба дакалупацца да чужой гаворкі, гэта пытанне. Каб вы так за правільнасцю сваёй рускай гаворкі сачылі, як любіце беларускую выпраўляць, самі ёй не карыстаючыся!)))

Крыніца відэа
#МоваНашаРодная

Артыкул пра беларускую мову ў газеце "Вольная праца" №7 1940 года. "Вольная праца" орган Беластоцкага абкама і гаркама КП(б)Б, створана напрыканцы 1939 года пасля далучэння Беластока і Беластоцкай вобласці да БССР.

Крыніца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

👉 Слушны адказ на пытанне: "Навошта вучыць беларускую мову?"

Хлопец мае рацыю!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

Учора на перадачы было паднята цікавае пытанне аб тым, што такое беларуская мова для людзей. Гэта сродак выпендрыцца і прыцягнуць увагу да сябе або гэта свядомы выбар чалавека і праяўленне патрыятызму?

Для мяне сама пастаноўка такога пытання нейкая дзікая. Нібыта на рускай мове ніхто не выпендрываецца, не выказвае пратэст і не карыстаецца ёй калі проста няма чаго сказаць! Чаму наогул беларуская мова для некаторых з'яўляецца нейкім трыгерам? Чаму чалавек, які размаўляе па-беларуску адразу трапляе пад увагу, быццам у яго чыр на носе!?

А я вось згодна з Ільёй. Выкарыстанне беларускай мовы - гэта праяўленне патрыятызму!

Як сказаў Прэзідэнт, беларуская мова - гэта тое, што нас адрознівае ад іншых. То бок, калі ты адчуваеш сябе прыналежным да беларускага народа, калі ты ганарышся тым, што ты беларус, то ты будзеш свядома рабіць усё, каб зберагчы гэту мову (нажаль на сённяшні дзень пытанне стаіць так), каб ажывіць яе і перадаць як спадчыну сваім дзецям.

Зоя С
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Беларуская мова - гэта мова эліт або мова народа?

Думаю, шмат хто з вас сутыкаўся з такой цікавай з'явай, калі чалавека, які размаўляе па-беларуску тут жа пачынаюць выпраўляць і ўказваць на хібы яго маўлення, патрабуючы строга літаратурнага варыянту і чысціні.

На мой погляд, такія выпраўленні маюць рацыю ў адносінах да маўлення журналіста, тэлевізійнага вядучага або дыктара, выкладчыка, выступлення навукоўца або артыкула ў афіцыйным выданні. То бок там, дзе павінен ўжывацца ўзор правільнай літаратурнай мовы.

Што ж датычыць паўсядзённай гаворкі, то выпраўленне нават не карэктна.
Па-першае, кожны чалавек засвойвае нейкія асаблівасці мясцовага дыялекту.
Па-другое, ён можа ўжываць нейкія запазычанні, жарганізмы, спецыяльныя скажэнні слоў для надання асаблівага сэнсу або адцення. Гэта сустракаецца ў маўленні на любой мове
Па-трэцяе, не кожны чалавек валодае абсалютнай граматнасцю і тыркаць гэтым у вочы незнаёмаму ці малазнаёмаму чалавеку - проста праяўленне нявыхаванасці

Зоя С
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Беларуская мова - гэта мова эліт або мова народа?

Думаю, шмат хто з вас сутыкаўся з такой цікавай з'явай, калі чалавека, які размаўляе па-беларуску тут жа пачынаюць выпраўляць і ўказваць на хібы яго маўлення, патрабуючы строга літаратурнага варыянту і чысціні.

На мой погляд, такія выпраўленні маюць рацыю ў адносінах да маўлення журналіста, тэлевізійнага вядучага або дыктара, выкладчыка, выступлення навукоўца або артыкула ў афіцыйным выданні. То бок там, дзе павінен ўжывацца ўзор правільнай літаратурнай мовы.

Што ж датычыць паўсядзённай гаворкі, то выпраўленне нават не карэктна.

Па-першае, кожны чалавек засвойвае нейкія асаблівасці мясцовага дыялекту.

Па-другое, ён можа ўжываць нейкія запазычанні, жарганізмы, спецыяльныя скажэнні слоў для надання асаблівага сэнсу або адцення. Гэта сустракаецца ў маўленні на любой мове.

Па-трэцяе, не кожны чалавек валодае абсалютнай граматнасцю і тыркаць гэтым у вочы незнаёмаму ці малазнаёмаму чалавеку - проста праяўленне нявыхаванасці

Зоя С
#МоваНашаРодная

Дала адказ у чаце, але вырашыла кінуць і на канал.

Аб чым сведчыць факт, што праз беларускую мову можна неяк выдзеліцца.
#МоваНашаРодная


Апошняе пісьмо Якуба Коласа ў абарону беларускай мовы

Ён напісаў яго 25 траўня 1956 года, а 13 жніўня аднёс яго ў ЦК КПБ, каб аддаць пісьмо сакратару. Але таго не было на месцы і тады пісьменнік перадаў пісьмо ў аддзел культуры. Там яно адразу падпала пад цэнзуру. Пра лёс пісьма ніхто не ведаў аж да 1990 года, калі яно цалкам было надрукавана ў газеце “Літаратура і мастацтва”.

13 жніўня, пасля таго як Колас вярнуўся дадому, ён праз некалькі гадзін памёр, седзячы за сваім сталом. Відаць, паэт адчуваў гэта, а таму і перадаў сваё пісьмо адрасату.

Тэкст пісьма будзем друкаваць на нашым канале. Нажаль, з таго часу сітуацыя з беларускай мовай стала яшчэ больш сумнай. А раптам хоць словы беларускага класіка хоць некага крануць за сэрца ....

Чытаць можна будзе па хэштэгу #ЛістЗаМову
#МоваНашаРодная
#ЛістЗаМову

"Дарагія таварышы!

Калі б сіла ўяўлення змагла паказаць мне гадоў 50 таму назад сягонняшні Мінск і ўсю нашу рэспубліку такімі, якімі яны зараз ёсць, гэта здалося б недасяжнаю мараю, непраўдзівым сном. Я гавару аб тым, што асабліва дорага майму сэрцу, бо на маіх вачах узрос і адужаў беларускі народ, стаў жыць непараўнана лепш, змяніў аблічча свае зямлі. Маладыя людзі ўжо не могуць уявіць сваю краіну без аўтамабіля на вуліцы, без трактара на полі, без велічных гарадоў, без электрычнага святла, усеагульная граматнасці, без кіно, тэатра. Гэта ўсё – наша праца, клопат Савецкай улады, кіраўніцтва Камуністычнай партыі. Нашы здабыткі – гэта мы самі, савецкія людзі, працавітыя, простыя. З тым большая пільнасцю і дбайнасцю беражом мы сваё шчасце, сваю працу, свае багацці.

Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў. Любіць і шанаваць мову нас вучыў вялікі Ленін, выдатныя пісьменнікі, вучоныя, педагогі."

Я.Колас

25.5.1965