#МіфыЛегендыБеларусі
Лоскае паданне пра прыгажуню з залатымі косамі
Жыла калісьці за сценамі Лоскага замка прыгажуня-дзяўчына з залатою касой. Прыехаў аднойчы ў замак пагасцяваць станісты і прыгожы юнак, пакахаў дзяўчыну.
Нішто, здавалася, не магло перашкодзіць іх шчасцю. Быў ужо і дзень вяселля прызначаны, але тут пачалася вайна. І давялося юнаку ўзяць меч і ваенныя даспехі і з усімі разам пайсці ваяваць. Перамаглі яны ворагаў, прагналі са сваёй зямлі, але не паспеў малады воін даехаць да Лоска, як зноў напалі на іх зямлю ворагі і зноў давялося яму выпраўляцца ў паход. Вадзіў храбры воін ужо цэлае войска, і змагаліся яны то ў далёкіх гарах, то ля самага сіняга мора. Цэлых семнаццаць гадоў. Але не забыў ён сваю прыгажуню-панначку, і яна таксама засталася верная клятве: усе семнаццаць гадоў чакала толькі яго.
І настаў нарэшце дзень, і гучна заспявалі трубы, і ў двор Лоскага замка ўехаў на баявым кані праслаўлены воін.
Хутка ўзбег ён у высокую вежу, дзе былі пакоі панначкі, адчыніў дзверы і замёр: насустрач яму з верацяном у руках устала незнаёмая сівая жанчына і, усміхаючыся, нізка пакланілася.
Аслупянеў воін, адступіў назад, хоць і пазнаў усмешку панначкі.
— Заходзь, гэта ж я, твая нявеста! — паклікала яго жанчына.
Не зрабіў воін і кроку. А панначка падбегла да акна і кінулася ўніз...
Апамятаўся воін, сарваў з сябе меч, пабег уніз па лесвіцах. Укленчыў на двары над распасцёртай панначкай і раптам убачыў, што ляжыць перад ім усё тая ж маладая прыгожая дзяўчына і толькі яе тонкую шыю абвівае не залатая, а белая, як снег, каса.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня!
Андрэй Усанаў і "Белавежская пушча" па-беларуску
https://www.tiktok.com/@usanoff86?_t=8qyS2Csd6eL&_r=1

#КухняБеларусі
Свініна, тушаная з капустай
500 г свініны,
1 кг капусты,
1 морква,
1 корань пятрушкі,
1 цыбуліна,
2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 1 ст. лыжка воцату,
2 ч. лыжкі цукру,
1,5 ст. лыжкі тлушчу, соль, лаўровы ліст, перац.
Свініну нарэзаць кавалачкамі, цыбулю - кружкамі, свежую капусту, моркву, пятрушку нашаткаваць. Падрыхтаваныя прадукты, акрамя капусты, абсмажыць. Капусту злёгку перацерці з соллю. Усё скласці ў рондаль, дадаць тамат-пюрэ, воцат, перац, уліць каля шклянкі булёну або вады і тушыць на слабым агні да гатоўнасці прадуктаў. Затым пакласці цукар, соль, лаўровы ліст, уліць пасераваную і разведзеную булёнам або вадой муку, патрымаць на агні яшчэ 5 хвілін.
Замест свежай капусты можна выкарыстаць кіслую. Тады не трэба класці воцат, а норму цукру павялічыць.

Forwarded from Куфар старажытнасцяў
Цікава параўноўваць інтэр'еры Косаўскага палаца (Івацэвіцкі раён). Славутая белая зала для танцаў.
Першыя два здымка: пачатак 20 ст. і наш час.
Загадкай для музейшчыкаў яшчэ застаецца істота на здымку.
Здаецца нейкая страшыдла. А насамрэч мілая і смешная 😁

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
Беларуская мова - гэта мова эліт або мова народа?
Думаю, шмат хто з вас сутыкаўся з такой цікавай з'явай, калі чалавека, які размаўляе па-беларуску тут жа пачынаюць выпраўляць і ўказваць на хібы яго маўлення, патрабуючы строга літаратурнага варыянту і чысціні.
На мой погляд, такія выпраўленні маюць рацыю ў адносінах да маўлення журналіста, тэлевізійнага вядучага або дыктара, выкладчыка, выступлення навукоўца або артыкула ў афіцыйным выданні. То бок там, дзе павінен ўжывацца ўзор правільнай літаратурнай мовы.
Што ж датычыць паўсядзённай гаворкі, то выпраўленне нават не карэктна.
Па-першае, кожны чалавек засвойвае нейкія асаблівасці мясцовага дыялекту.
Па-другое, ён можа ўжываць нейкія запазычанні, жарганізмы, спецыяльныя скажэнні слоў для надання асаблівага сэнсу або адцення. Гэта сустракаецца ў маўленні на любой мове
Па-трэцяе, не кожны чалавек валодае абсалютнай граматнасцю і тыркаць гэтым у вочы незнаёмаму ці малазнаёмаму чалавеку - проста праяўленне нявыхаванасці
Зоя С

Па-другое, ён можа ўжываць нейкія запазычанні, жарганізмы, спецыяльныя скажэнні слоў для надання асаблівага сэнсу або адцення. Гэта сустракаецца ў маўленні на любой мове.

#Падарожжа
Лоеў. Некалькі майскіх вам фота з райцэнтра на паўднёвым усходзе Беларусі.
Цэнтр пасёлка знаходзіцца непасрэдна на самым беразе Дняпра...а на процілеглым беразе - Украіна ўжо.

Дала адказ у чаце, але вырашыла кінуць і на канал.
Аб чым сведчыць факт, што праз беларускую мову можна неяк выдзеліцца.

Forwarded from Звязда
🎥🍿Юбілейны XXX Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» стартуе ў Беларусі
Юбілейны XXX Мінскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) «Лістапад» пройдзе ў Беларусі з 1 па 8 лістапада пад лозунгам «Кіно са знакам якасці».
📌Цырымоніі адкрыцця і закрыцця юбілейнага кінафестывалю пройдуць на сцэне Палаца Рэспублікі. Адкрыецца «Лістапад» беларуска-расійскай стужкай «Чорны замак», створанай па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».
📌Паказы фільмаў адбудуцца ў кінатэатрах «Перамога», «Мір», «Цэнтральны», «Піянер» і «Беларусь».
📌Арганізатары «Лістапада» абяцаюць насычаную праграму. У рамках фестывалю, акрамя конкурсных і пазаконкурсных паказаў, будуць арганізаваны дні адкрытых дзвярэй на кінастудыі «Беларусьфільм». Таксама пройдуць творчыя сустрэчы і майстар-класы ад прафесіяналаў кінаіндустрыі.
zviazda.by

ЛІСТАПАД
Лістапад – вераснёўскі ўнук, кастрычнікаў сын, зіме бацюхна родны.
У лістападзе гола ў садзе.
Лістапад-паўзімнік: мужык з калёсамі развітваецца, у сані перабіраецца.
Лістапад снегу навее – хлеба прыбудзе, а вада разальецца – сена набярэцца.
Апошні месяц восені, адзінаццаты – года, меў старабеларускаую назву грудзень (ад слова "груды" ў значэнні "замёрзлая зямля").
Сучаснае беларускае найменне лістапад тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў (таксама ва ўкраінцаў листопад, палякаў і чэхаў listopad). Рускі ноябрь, балгарскі ноември, нямецкі, вянгерскі, славацкі nowember утрымліваюць агульную лацінскую аснову novem (дзевяць).
У старажытнарымскім календары november – дзявяты.
У пачатку лістапада адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо амаль без лісця, з`яўляюцца туманы. Вёска на нейкі час вызваляецца ад сельскагаспадарчых работ. Дары асенняга поля і лесу ўжо добра ўладкаваны ў склепах і кладоўках.

#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
А што Іасафат Кунцэвіч? Ці прыслухаўся ён да канцлера ВКЛ? І ўвогуле, ці прыслухоўваўся да каго-небудзь? Не...
Таму і скончыў сваё жыццё тым, што віцябляне забілі яго і ўтапілі ў Дзвіне. Чытаючы гэтыя ўрыўкі з кнігі і на самой справе здаецца, што Кунцэвіч паводзіў сябе як самагубца - спецыяльна напрошваючыся на непрыемнасці.
Канешне, улады жорстка потым пакаралі ўдзельнічаў расправы над уніяцкім епіскапам. Сотню чалавек пакаралі смерцю, астатнім адсеклі рукі. А горад Віцебск пазбавілі Магдэбургскага права.