Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Яшчэ раз бачым, што нават сам кароль Жыгімонт ІІІ, яры прыхільнік каталіцтва і заступнік ўніі часта ішоў насустрач праваслаўным.

Пра гэтыя крокі насустрач мы яшчэ пазней падвядзем вынікі.
Forwarded from Звязда
Прыгоды на дзвюх мовах, у дзвюх краінах

Пабачыла свет кніга Марыны Шылай «Навагоднія прыгоды Плюшыка і Лі-Лі».

Казка расказвае пра зубраня і панду, якія разам блукаюць па чароўным свеце ў пярэдадзень Новага года. Дзеянне твора адбываецца ў Белавежскай пушчы і ў кітайскім запаведніку Улун.

Казка адрасавана школьнікам малодшага ўзросту. Гісторыя пачынаецца з таго, што зубраня ў Белавежскай пушчы сустракае незнаёмых яму дагэтуль насельнікаў.

zviazda.by
Гэта герб Старых Дарог. Але адкуль жа на ім істота са старажытнагрэчаскай міфалогіі? А ўся справа ў тым, што кентаўр быў сімвалам князёў Гальшанскіх — першых з дакументальна вядомых уладальнікаў горада.

Геральдычны кентаўр (гіпацэнтаўр) адрозніваецца ад звычайнага наяўнасцю змяі (цi цмока) замест хваста. Дарэчы, яго можна ўбачыць таксама на гербе Гальшанаў.

Ну а з перакрыжаванымі посахамі ў ніжняй частцы герба ўсё прасцей — гэта сімвал дарог — прамая адсылка да назвы горада. У такім выглядзе герб Старых Дарог быў зацверджаны ў 1996 годзе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

👉 Слушны адказ на пытанне: "Навошта вучыць беларускую мову?"

Хлопец мае рацыю!
#НамПішуць

Слушнае пытанне ад падпісчыка: 👇

А почему у молодежного общественного объединения сайт на русском языке и нет возможности перевести на бел🤭?
Там была такая Виктория Павлович, она интересно в курсе?)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥🔥🔥Блогер і спявак Ілля Шынкарэнка расказаў, чаму абраў размаўляць па-беларуску

А ў канцы – хіт ад зоркі TikTok. Спяваем разам😉

🎤Да цябе бягу, ужо не маю сіл,
І гэты ненавісны дождж усе вочы зліў,
Праз натоўп, праз боль я к табе іду,
На Нямізе я цябе знайду.
..

Ток-шоу «Да!Но...»
глядзіце на нашым YouTube-канале🔴
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#АнекдотДня

Нічога пісаць не буду. Проста пагартайце пасты да канца 😁
#КухняБеларусі

Крэм-суп з гарбуза 🎃

Інгрэдыент:
Гарбуз -500 г;
бульба-1 шт;
цыбуля-1 шт;
морква-1 шт;
сметанковае масла-30 г;
соль️ соль, перац па смаку;
вада-800 мл;
вяршкі 20 — - 100 мл.

Нарэжце цыбулю, моркву, бульбу і гарбуз кубікамі. Разагрэйце патэльню са сметанковым маслам і абсмажце цыбулю да празрыстасці. Дадайце астатнюю гародніну і пячыце на сярэднім агні на працягу 5 хвілін.

Пасаліце, папярчыце, дадайце ваду і варыце да мяккасці гародніны.

Зліце ваду і скарыстайцеся блэндэрам, каб здрабніць суп да аднастайнай кансістэнцыі.

Дадайце вяршкі, зноў ўзбіце і давядзіце да кіпення.

Гатовы крэм-суп падавайце гарачым. Па жаданні можна пасыпаць зелянінай і семкамі 🌿

Смачна есці!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

Учора на перадачы было паднята цікавае пытанне аб тым, што такое беларуская мова для людзей. Гэта сродак выпендрыцца і прыцягнуць увагу да сябе або гэта свядомы выбар чалавека і праяўленне патрыятызму?

Для мяне сама пастаноўка такога пытання нейкая дзікая. Нібыта на рускай мове ніхто не выпендрываецца, не выказвае пратэст і не карыстаецца ёй калі проста няма чаго сказаць! Чаму наогул беларуская мова для некаторых з'яўляецца нейкім трыгерам? Чаму чалавек, які размаўляе па-беларуску адразу трапляе пад увагу, быццам у яго чыр на носе!?

А я вось згодна з Ільёй. Выкарыстанне беларускай мовы - гэта праяўленне патрыятызму!

Як сказаў Прэзідэнт, беларуская мова - гэта тое, што нас адрознівае ад іншых. То бок, калі ты адчуваеш сябе прыналежным да беларускага народа, калі ты ганарышся тым, што ты беларус, то ты будзеш свядома рабіць усё, каб зберагчы гэту мову (нажаль на сённяшні дзень пытанне стаіць так), каб ажывіць яе і перадаць як спадчыну сваім дзецям.

Зоя С
Як вы адносіцеся да ідэі, каб наступны год быў Годам Беларускай мовы?
Anonymous Poll
35%
Цудоўна, ідэя 🔥 🔥🔥
7%
Я не ў пэўнены, што гэта будзе правільна
56%
Я супраць беларускай мовы
2%
Мне ўсё роўна
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Скончваем апавяданне пра музей цудоўнымі словамі нашага прэзідэнта, размешчанымі на стэндзе на выхадзе з тэрыторыі музея. З імі ніяк нельга не пагадзіцца. Адназначна, інтэрактыўны музей беларускай гісторыі ў Суле ў поўнай меры адпавядае гэтым словам.

На гэтым дзякуй усім, хто склаў нам кампанію 🤗