Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
913 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Forwarded from Спадчына
З'явіліся ўнікальныя здымкі першага барочнага фасада касцёла Святога Станіслава ў Магілёве, які хаваецца за новым. Цудоўная захаванасць і неверагодная крыніца для даследаванняў.

Мураваны барочны храм пры кляштары кармелітаў быў пабудаваны ў 1738—1752 гады і меў традыцыйны для беларускага барока двухвежавы выгляд. Гэты выгляд захаўся на знакамітай фрэсцы ў самім храме, на якім адлюстравана панарама горада, а злевага краю - двухвежавы касцёл, тажы яшчэ пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Пасля далучэння горада да Расіі, магілёўскі біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч стаў кіраўніком усіх католікаў імперыі. У горадзе ён распачаў вялікае будаўніцтва, узвёў свае гарадскія і загарадныя рэзідэнцыі, а таксама перабудаваў фасады па прыкладзе сабора Святога Пятра ў Рыме. Беларускаму Папу — свой Ватыкан!

Касцёл, які стаў вядомы як Станіславаўскі па імені святога заступніка фундатара перабудовы, займеў выцягнуты фасад. Старыя вежы былі зрэзаны, а да старога фасада прыбудаваны велізарны порцік (тое, што ён прыстаўны, бачна на фота галоўнага фасада ў бакавым ракурсе).

Вежы зрэзалі, але з двара яны прасочваюцца дагэтуль. Уласна першае фота зроблена знутры адной са старых вежаў. Пралом зроблены на месцы круглага акна, за якім бачная сцяна франтона новага порціка.

На другім фота ўжо прастора за праломам, дзе захаваўся арыгінальны барочны дэкор старога фасада. Мы бачым нішу з конхай у выглядзе ракавіны і развіты карніз. На трэцім фота ляпны надпіс S. Simon Stochcivs, які, відаць, падпісваў фігуру, якая займала нішу. Гэта была фігура Святога Сімона Стока (Simon Stock), генеральнага прыёра ордэна кармелітаў, які нарадзіўся ў Англіі. Кармеліты як раз пабудавалі касцёл.

https://pups-mog.livejournal.com/16661.html
#Магілёў #касцёлы #дэкор
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як мірным шляхам і без лішніх нэрваў адпомсціць суседзям?

Вельмі простае прыставанне, карыстайцеся. І можна не дзякаваць! )))
#НамПішуць

Асенняй прыгажосці нам ад падпісчыкаў

Мядзельскі пляж на возеры Мястра
#МіфыЛегендыБеларусі

Калядная ноч

Калісьці ў даўніну адзін раз у год парабкі елі разам з панамі. І здаралася гэта ў шчодры вечар, на куццю.

Пані-ўдавіца, у якой парабкаваў Юстын, загадала хуценька накрыць стол, каб з першаю зоркаю на небе сесці вячэраць. Страў, дзякаваць Богу, хапала, пра хмельную чарачку пані таксама не забылася.
Калі выпілі і ўсмак паелі, пані сказала Юстыну:
— Пакідаю на цябе маёнтак і ўсё сваё багацце. А сама паеду на ўсяночную імшу.
Дарога да касцёла няблізкая. Юстын мігам падрыхтаваў сані, паклікаў возчыка. Неўзабаве пані паехала.

Пасля яе ад’езду Юстын абышоў сядзібу, праверыў замкі на хлявах ды свірнах, потым вярнуўся ў кухню і, сцягнуўшы з сябе світку, прылег адпачыць на запечку. Ці то ад выпітай чарачкі, ці то ад дзённай стомы, але ён, мабыць, задрамаў. Пабудзіў яго моцны шум. Юстын адразу ўспомніў, што пані наказвала яму вартаваць гаспадарку, памкнуўся басанож на вуліцу, як раптам убачыў на кухні незнаёмых кабет. Спачатку ён падумаў, што пані запрасіла да сябе сябровак, а потым яму цюкнула ў галаву: «Усе ключы ад маёнтка пры мне! Як жа яны тут апынуліся?!»
Над галавою штосьці моцна загрукагала. Глядзіць Юстын — проста з коміна выскачыла яшчэ адна паненачка.

У парабка ад страху мароз па спіне пайшоў. Сцяміў небарака, што нячыстая сіла завітала. А кабеткі скачуць па кухні і нібыта яго не заўважаюць.
«’Хоць бы не сцягнулі панскае дабро…» — падумаў Юстын.
І толькі ён так падумаў — лезуць няпрошаныя госці проста на запечак. Хочаш не хочаш, а ўплішчышся, заціснешся ў самы куток.

Праз хвіліну-другую запрэглася адна паненка ў саху, а другая давай араць ёю, быццам поле, запечак. Узаралі, пасеялі проса, а яно, як у казцы. проста на вачах расце, адразу закаласілася. Крутнуліся ведьмы па запечку, праверылі ці добра паспела проса, схапіліся за сярпы. Адны жнуць, другія малоцяць, трэція пліту распальваюць… Няйнакш будуць кашу варыць! І праўда: такі смачны пах пайшоў, аж у парабкавым жываце забурчэла.

Юстын даўно забыўся пра страх, цікуе, што далей будзе. Пакаштавала адна ведзьма кашу з гаршка — і ў комін. За ёю і астатнія паляцелі, бо ўсе як адна паспыталі кашу. Злез тады парабак з запечка і — за гаршчок. Не доўга думаючы, зачарпнуў астаткі ведзьмінай кашы ды сабе ў рот. І паляцеў у комін следам за нячыстаю сілай.

Апынуўся Юстын на нейкім балоце. Азірнуўся тыды-сюды, а навокал людносці, як на кірмашы! Непадалёку грае музыка, віруюць танцы. І ніводнага мужчыны — адны кабеты танцуюць. Лыпае вачыма парабак, сам сабе не верыць: у карагодзе таньчыць і яго пані-ўдавіца. Яна таксама ўбачыла парабка, хутчзй пашылася да яго.
— Якое цябе ліха прынесла сюды? — пытаецца. — Хто маю гасладарку пільнуе?..

Расказаў Юстын, як усё здарылася. Азірнулася пані па баках, ці не сочаць за імі, шапнула дзецюку на вуха:
— Сядай на гэтага белага каня і ўцякай дахаты, бо не выйсці табе адсюль жывым!..

Юстыну два разы нетрэба паўтараць. Скокнуў ён на каня і ўмомантапынуўся на панадворку. Прывязаў каня да плота, а сам хутчэй у панскія пакоі. Глядзіць — і пані ўжо з імшы вярнулася. Пазірае на яго і неяк дзіўна пасміхваецца.
— Што з канём рабіць? — пытаецца ў яе Юстын.
— 3 якім канём? — здзівілася пані.
Выйшлі яны на панадворак, а да плота — бярозавае палена прывязана.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень добры вам!

"Закацілась жаркае сонца"
Песня запісана на Усходнім Палессі, в.Сасноўка Гомельскай вобласці, ў 1962 годзе
#КухняБеларусі

АБАРАНКІ

Гісторыкі лічаць, што першыя абаранкі прыдумалі ў Беларусі.

Пачалі іх вырабляць у Смаргоні і называліся яны спачатку абвАранкі, ад слова абварваць.

У сярэдзіне 17 стагоддзя ў Смаргоні Радзівілы заснавалі школу дрэсіроўкі мядзведзяў, якую жартам сталі называць мядзведжай акадэміяй. Мядзведзяў тут вучылі танчыць. Для гэтага ў пагорку капалі глыбокую яму, у якую апускалі клетку з мядзведзем. Дно ямы падагравалі, адначасова скамарох граў на жалейцы ці дудачцы. Ад спякоты мядзведзь пераступаў з нагі на нагу, як бы танцуючы. Пазней Касалапы прывыкаў танчыць, толькі пачуўшы гук музыкі. Навучаных — такім чынам мядзведзяў скамарохі вадзілі па еўрапейскіх гарадах. Там на плошчах касалапыя артысты танчылі пад музыку, забаўляючы і весялячы публіку.

Шлях іх быў далёкі і доўгі, падарожжа доўжылася па паўгода, а ў дарозе касалапых трэба было карміць. Вось і прыдумалі «печыва» такой зручнай формы — кругленькае з дзірачкай пасярэдзіне. Яго зручна было насіць, надзеўшы на вяровачку і павесіўшы на шыю. Пяклі яго з заварнога цеста, таму яно доўга не псавалася.

Вось так дзякуючы мядзведзям Смаргонь вынайшла для ўсяго свету абаранкі.
Пік папулярнасці смаргонскіх абаранкаў прыпаў на XIX стагоддзе. Тады кожны мясцовы пекар спрабаваў спячы самыя смачныя абаранкі. Адны дадавалі ў цеста мёд, іншыя кмен ці мак, пяклі іх з здобнага, поснага, салодкага і салёнага цеста.

Неўзабаве рэцэпт мядзведжай стравы перанялі людзі. Вядома, яны яго ўдасканалілі, падагнаўшы пад свой густ. А потым і на паток паставілі. Адной з першых знакамітых «абараначнікаў» у Смаргоні стала пані Чаховіч. Яе ініцыятыву перахапілі і іншыя прадпрымальныя смаргонцы.

На піку росквіту абаранкавага бізнэсу — да Першай сусветнай вайны — у горадзе налічвалася каля 60 арцеляў па вытворчасці абвараных кругляшоў. А слава смаргонскіх абаранкаў за кароткі тэрмін перасягнула славу «Мядзведжай акадэміі».

Крыніца
#КухняБеларусі

Рэцэпт дамашніх абаранак ад Алены Браніславаўны Серады

Прадукты

Мука — 400 гр
Вада — 100 гр
Дрожжы свежыя — 30 гр
Яечка — 1 шт
Масла вяршковае мяккае — 25 гр
Соль, цукар па смаку

Спосаб прыгатавання

З усіх інгрэдыентаў замясіць вельмі тугое цеста.

Паставіць на растойку ў цёплае месца на гадзіну.

Падыйшоўшае цеста падзяліць на кавалачкі па 100 гр.

Сфарміраваць абаранкі і паставіць на расстойку на 1-1,5 гадзіны , яны павінны павялічыцца ў два разы.

Падыйшоўшыя загатоўкі асцярожна кідаць у кіпячую ваду на 10-20 секунд , перавярнуць і абварыць з другога боку . Выкласці на бляху . Выпякаць 20-25 хвілін ( або да румянай скарынкі) пры 200 градусах.

Смачна есці!

Крыніца
#звязда
Рэклама менскай стаматалогіі ў газеце "Зьвязда" 1929 года (знайшоў В. Зелянкоў).
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
"М. Вішнево, Віленск. губ. Ошмянск. пав. Хлопец з в. Вуглоў, К-цкі, спаткаўшы ў Вішневе знаёмую дзеўчыну С., загаварыў з ёй па польску; але тая, хоць лепш за хлапца знала гэту мову, атказывала яму па беларуску. Той, узлаваўшыся, спытаў: "а як замуж пойдзеш, па якому будзеш вучыць сваіх дзяцей?" — "А ўжо-ж—па беларуску", атказала дзеўчына. А многа вельмі многа могуць зрабіць нашы кабеты у справе адраджэньня нашаго народу!
J.S."

"Наша Ніва", № 13, 1910 год.

#валожыншчына
Верашчака
"М. Вішнево, Віленск. губ. Ошмянск. пав. Хлопец з в. Вуглоў, К-цкі, спаткаўшы ў Вішневе знаёмую дзеўчыну С., загаварыў з ёй па польску; але тая, хоць лепш за хлапца знала гэту мову, атказывала яму па беларуску. Той, узлаваўшыся, спытаў: "а як замуж пойдзеш…
#ДумкіЎслых

Закрануў гэты пост...
Сапраўды ж, ніякія школы і ўніверсітэты не навучаць дзіця любові да сваёй зямлі, да сваіх каранёў і да роднай мовы, калі ў сям'і гэтага не будзе!

Дарагія кабеты, пачніце з простага! Зайшоўшы ў кнігарню за кніжкай для дзіцяці, не прамініце палічку і з беларускай літаратурай.
Калі дзіця з маленства будзе чуць ад вас родную мову, то ў школе яна не будзе для яго гучаць, як замежная!

Зоя С