Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
912 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ГісторыяБеларусі

20 кастрычніка 1655 года была падпісана Кейданская унія

Кейданская унія — дамова паміж магнатамі Вялікага княства Літоўскага і Каралём Швецыі Карлам X Густавам, падпісанная па ініцыятыве Януша Радзівіла у 1655 годзе падчас “Крывавага Патопа” 1654-1667.
Падчас “Патопа” ішла яшчэ і Паўночная вайна 1655-60 гг. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Незадоўга да падзення Вільні групоўка магнатаў і шляхты ВКЛ на чале з вялікім гетманам Янушам Радзівілам і яго племяннікам Багуславам у пошуках выхаду з трагічнай сітуацыі звярнулася да шведскага караля Карла X з прозьбай аб заступніцтве Швецыі над ВКЛ.

Польшча ўспрыняла ўнію як дзяржаўную здраду. Бо па ўмовах Люблінскай уніі ВКЛ не мела права ўступаць у сепаратныя дыпламатычныя адносіны і заключаць міжнародныя дамовы. Але Статут ВКЛ 1588 года тлумачыў Вялікае Княства як незалежную дзяржаву, якая мае права весці самастойную замежную палітыку.

За два месяцы, якія прайшлі з моманту аб’яўлення Кейданскай уніі палітычнае становішча ВКЛ і Польшчы рэзка змянілася.
Шведскі корпус (звыш 10 тыс. чал.) заняў паўночную частку ВКЛ. Шведы патрабавалі рэкрутаў, спаганялі падымны падатак, рэквізавалі коней і фураж. Гэта выклікала супраціў шляхты і сялянства, якія перайшлі ў некаторых месцах да партызанскай барацьбы. Частка войска ВКЛ пакінула лагер у Кейданах, перайшла ў Вярбілава і стварыла канфедэрацыю, супраць Радзівілаў.
У Польшчы шведскія войскі 8 верасня занялі Варшаву, а 25 верасня – Кракаў. Да кастрычніка больш за дзве траціны тэрыторыі Польшчы апынуліся пад уладай шведскага ваеннага камандавання і прызначанай ім адміністрацыі.

Цяпер шведскія прадстаўнікі маглі навязаць Радзівілам свае ўмовы. Насуперак жаданню апошніх, ВКЛ станавілася пратэктаратам Швецыі, а не раўнапраўным партнёрам. Вярхоўную ўладу ў ВКЛ павінен быў ажыццяўляць намеснік караля. Толькі кароль (а не вальны сойм) меў права аб’яўляць вайну і заключаць мір. Але ўсе юрыдычныя і маёмасныя правы шляхты захоўваліся, роўна як правы і маёмасць рымска-каталіцкай, уніяцкай і праваслаўнай цэркваў.

20 кастрычніка 1655 года ў Кейданах быў падпісаны акт уніі паміж ВКЛ і Швецыяй. Дакумент падпісалі 1172 прадстаўніка ВКЛ, у тым ліку 75 ураднікаў (дзяржаўных чыноўнікаў), шмат афіцэраў і святароў, вялікая група лютэранскіх баронаў з Лівоніі.

Аднак большасць магнатаў і шляхты ВКЛ не падтрымалі новую унію. У першую чаргу іх не задавальняла ліквідацыя выбараў караля і патрабаванне ваяваць супраць Польшчы.

Неўзабаве Януш Радзівіл памёр у Тыкоціне (31 снежня 1655 года), мяркуючы па абставінах смерці – у выніку атручвання
Forwarded from Звязда
👨‍👧‍👦👨🏻У Белстаце склалі партрэт сярэднестатыстычнага беларускага бацькі

⚪️ Большасць бацькоў у краіне — гэта гарадскія жыхары, якія працуюць у будаўнічай або транспартнай сферах і маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.

⚪️ Сярэдні ўзрост для першага шлюбу складае 28,8 года, а для паўторнага — 42,8 года.

⚪️ 64,7% бацькоў гуляюць з дзецьмі на вуліцы, 64% гуляюць з імі ў розныя гульні, а 39,4% чытаюць дзіцячыя кнігі. Таксама таты расказваюць казкі (29,4 %) і спяваюць калыханкі (17 %).

zviazda.by
#РазважанніПраГісторыю

У гістарычным часопісе "Архіварыус" трапіў мне вось такі цікавы артыкул. Пра адаптацыю ў сябе на радзіме ссыльных удзельнікаў паўстання 1863 года.

Што тут цікавага, я вылучыў чырвоным прамавугольнікам. Не гледзячы на тое, што наша панства тых часоў адносіла сябе да палякаў, а савецкая гістарыяграфія і сучасныя некаторыя нашы прапагандысты зараз проста прама так і называюць іх палякамі, у тыя часы ў самой Польшчы так не лічылі. Самі палякі да нашых землякоў адносіліся пагардліва, называя літвінамі, як быццам людзей другога гатунку. Магчыма, гэта адна з прычын таго, што частка гэтага панства пайшло ў беларускае адраджэнне, пачало вяртацца да сваіх каранёў.

І яшчэ я там падкрэсліў адзін момант. На статыстыку розных Дзюкавых пра рост насельніцтва беларускіх губерній. Дзюкавымі і Гігіным гэта падаецца як росквіт. Але, як бачым, і гэта лагічна, калі насельніцтва расце, то адпаведна плошча земляробчай зямлі на кожнага чалавека становіцца меншай.
Forwarded from Звязда
Справа гонару для кожнага беларуса

▫️Адзіны Дзень азелянення прайшоў у сталіцы. Сто маладых ліп пасадзілі прадстаўнікі сістэмы Мінпрыроды, адміністрацыі Заводскага раёна і Зелянбуда на маляўнічым беразе Свіслачы ў раёне экасцежкі «Чырвоная Слабада».

▫️У рамках рэалізацыі рэспубліканскага плана па навядзенні парадку на зямлі, па стану на 1 кастрычніка ўжо высаджана больш за 360 тыс. кустоў і амаль 230 тыс. дрэў. Вядзецца актыўная работа на месцах па азеляненні не толькі населеных пунктаў, але і тэрыторый.

zviazda.by
Forwarded from Звязда
🌌👩🏻‍🎨Праз жывапіс да зорак

▫️Тэма космасу апошнім часам набірае папулярнасць сярод творчых асоб сучаснасці, але зацікаўленасць далёкімі галактыкамі выказвалі яшчэ нашы продкі.

▫️Яркім прыкладам з’яўляецца Язэп Драздовіч, якому прысвечана часовая экспазіцыя «Космас — наш!», што працуе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

zviazda.by
У мяне ёсць сіла волі, але яе чамусьці час ад часу перамагае сіла ляноты!

🎨 Малюнак Ouzi Made Art
Ледзь не прапусціла віншаванне для нашага Рыгора Азаронка!

🎉🎉🎉 Дарагі ўнучок Рыгорка! Віншую цябе з Днём народзін!

Першай справай жадаю табе, каб жылі доўга тыя змагары, якія забяспечваюць цябе работай і кантэнтам і не даюць нам пазбавіцца ад асалоды слухаць і чытаць плыні твайго слоўнікавага запасу!

Няхай у тваім двары адкрыюць пякарню французскіх булак, каб ты кожную раніцу мог спакойна хрусцець імі пад вальсы Шуберта, любуючыся бюстам графа Мураўёва пад тваім акном

А па начах няхай сніцца табе бот з твайго былога чата, які калёным жалезам выпальвае літары "Ў" і "І" на ілбах ворагаў.

Карацей, здзяйснення тваіх мараў і намаганняў, унучык!

Твая любімая баба Зоя

https://t.iss.one/AzarenokCTV/38162
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Найпрэкраснейшы тыпаж Яўген Гуляш дзеліцца сакрэтам, як вывесці пацукоў 😁

А мо ў вас ёсць свае спосабы? Дзяліцеся!

Калі зацікавіў гэта хлопец, то во спасылка
https://www.tiktok.com/@gulitskiy92?_t=8qhuhiVpqNB&_r=1
#ДумкіЎслых

А з беларускамоўнай назвай часопіс бы не прынялі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы!?

Самая бязглуздая адгаворка, якую можна было прыдумаць, на мой погляд.

І можа хопіць усіх, хто жадае атрымоўваць інфармацыю на беларускай мове адносіць да нацыяналістаў!? А на рускай мове нацыяналістаў не бывае ці як?

Зоя С

https://t.iss.one/dzermant/9048
Forwarded from Верашчака
#КазкіДзецям

Старамодны заяц

Павел Місько
Forwarded from BelaRus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мілаты на ноч...
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзень добры, даражэнькія!

Лёгкага тыдня вам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Тут яшчэ можна дадаць, што "Гоман" выдаваўся ва ўмовах цэнзуры Расійскай Імперыі, у Санкт-Пецярбургу, дзе беларусы вучыліся ў расійскіх універсітэтах на рускай мове. Ды яшчэ ва ўмовах, калі беларусаў не лічылі асобнай нацыянальнасцю і тым больш аб асобна дзяржаўнасці размовы не было. Таму з "Гоманам" усё лагічна.

А вось з часопісам "Гісторыя і грамадазнаўства" застаецца пытанне. Часопіс у незалежнай Беларусі, калі ўсім светам прызнаныя і беларуская мова, і дзяржава, і беларуская нацыянальнасць, перакладаюць з беларускай на рускую мову.

З аднаго боку, можна згадзіцца з Дзермантам, што гэта для Саюзнай дзяржавы і ўсё такое. Але тэндэнцыі з нашай мовай і так не вельмі спрыяльныя ў нас

https://t.iss.one/Gigin_Vadim/2351
#АнекдотДня

Рэклама Хэлоўіна ад абшчэственнай вар'яткі актывісткі Вольгі Бондаравай.

"Рыхтуйце свае гарбузы, каб экстрэмістаў каўбасіла!" - кажа нам Вольга

П.с.: раней часнаком нечысць пужалі, але Вольга лепш мо ведае
#КухняБеларусі

Смажанікі простыя

Для прыгатавання смажанікаў спатрэбіцца:
Бульба – 12 сярэдніх клубняў
Цыбуля рэпчатая – 2 шт.
Мука – 1 ст. л.
Смятана – 6 ст. л.
Тлушч – 3 ст. л.
Соль па смаку
Зеляніна (пятрушка, кроп).

Для пачатку неабходна старанна вымыць бульбу і зварыць яе ў мундзірах, затым астудзіць, ачысціць і разрэзаць уздоўж напалову.

Адначасова, пакуль будзе варыцца бульба, можна заняцца соусам. Для гэтага здрабняем цыбулю і на лыжцы тлушчу абсмажваем да залацістага колеру. На іншай патэльні растопліваем тлушч, які застаўся, дадаем муку і, памешваючы, каб не падгарэла, смажым да крэмавага колеру. Пасля гэтага кладзем падсмажаную цыбулю і смятану, солім, добра змешваем і праварваем соус на невялікім агні на працягу 5-7 хвілін.

Укладаем падрыхтаваную бульбу ў форму для запякання, заліваем зверху атрыманым соусам і адпраўляем хвілін на 20 у духоўку, разагрэтую да 180⁰С.

Перад тым, як падаць на стол можна пасыпаць зелянінай
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пра тое, што маскіруюць тавары пад беларускія, я чула. А вось каб людзі пад беларусаў маскіраваліся, то гэта было дзіўна пачуць!
Хаця, безумоўна, прыемна!


А вы згодныя з дзяўчынай?

Што датычыцца мяне, то асаблівыя адносіны да беларусаў я адчувала як у Піцеры, так і ў Львове. Чулі маю гаворку і адразу рабілася няёмка ад узрушанага: "Вы з Беларусі!?"

У Львове нас у кафэ пачаставалі бясплатна. А ў Піцеры ў людзей лагодныя ўсмешкі з'яўляліся на твары.
Адначасова прыемна і неяк адказна. Трэба ж трымаць марку, каб не парушыць давер!