Forwarded from Размовы на прызбе
У Беларусі з'явілася яшчэ адна турыстычная жамчужына-Палацава-паркавы комплекс "Вялікі Свяцк Валовічаў"
Рэканструяваны палац, які некалі належаў магнацкаму роду Валовічаў-гэта новы турыстычны аб'ект, які, падобна, стане ў адзін шэраг з такімі інфраструктурнымі комплексамі, як Нясвіжскі і Мірскі замкі. Комплекс ужо называюць яркім турыстычным брэндам Гродзеншчыны.
Свяцк - невялікая вёска каля Гродна, размешчаная ў 8 км ад Аўгустоўскага канала. Тут захаваўся прыгожы помнік архітэктуры канца XVIII стагоддзя - палацава-паркавы ансамбль, пабудаваны па замове прадстаўнікоў роду Валовiчаў - шляхецкiх магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
Пачаткам будаўніцтва Палацава-паркавага комплексу лічыцца 1779 год, калі па ініцыятыве Гродзенскага маршалка Юзафа Валовіча, ідэйнага натхняльніка праекта, да яго ўвасаблення ў жыццё прыступіў вядомы, таленавіты і вельмі папулярны ў той час італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Менавіта дзякуючы яго лёгкай руцэ палац і паўстаў перад людзьмі ва ўсёй яго пышнасці, злучыўшы ў сабе найбольш характэрныя рысы адразу трох стыляў: барока, класіцызму, а ва ўнутраным строі – рамантызму. Пасля смерці ў 1779 годзе Юзафа Валовіча справу бацькі па ўзвядзенні Палацава-паркавага комплексу працягнуў яго сын Антоній. Да працы былі прыцягнутыя лепшыя-вядомыя мастакі Смуглевіч і Манькоўскі, італьянскі жывапісец Тамбары. Цэлая каманда талентаў працавала над стварэннем гэтай жамчужыны для таго, каб яна стала не проста рэзідэнцыяй выхаднога дня, а сапраўдным радавым маёнткам, радавым гняздом вядомага беларускага роду Валовічаў.
Лёс палацава-паркавага ансамбля – не просты. У канцы XIХ стагоддзя магнат Валовіч прайграў радавы маёнтак у більярд. Пазней яно за даўгі перайшло да дзяржавы. У 30-я гады ХХ стагоддзя палац часткова рэканструявалі і прыстасавалі пад медыцынскую клініку. З ўнутранага ўбрання палаца да нашых дзён захаваліся каміны, абрамленне дзвярэй і часткова лепка.
#размовынапрызбе #история #Беларусь #Наследие

#РазважанніПраГісторыю
Чытаў нядаўна ў гістарычным часопісе вось такі артыкул, пра павятовыя сеймікі ў XVIII ст., у часы Рэчы Паспалітай.
Тут я прыводжу толькі адзін ліст з артыкула, таму што ўвесь астатні тэкст па сэнсе такі ж самы 😏
Якія "карысныя" справы вырашалі паны і шляхта на сейміках у тыя часы 😁 не дзіва тады, што праз паўстагоддзя гэтай дзяржавы не стала...

Forwarded from Звязда
У нацыянальнай валюты круглы юбілей
У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея, адкрылася выстава «Беларускі рубель: 30 гадоў нацыянальнай валюце», прымеркаваная да юбілею зацвярджэння беларускага рубля адзіным законным плацежным сродкам на тэрыторыі краіны.
📜 Матэрыялы экспазіцыі адлюстроўваюць храналогію станаўлення і развіцця беларускага рубля, пачынаючы з 1990-х гадоў і заканчваючы сучасным этапам.
Дадзеная экспазіцыя нагадвае нам, што ў маі 1992 года на тэрыторыі Беларусі былі ўведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка нашай краіны, якія фактычна мелі статус часовага плацежнага сродка. У іх дызайне выкарыстоўваліся выявы прадстаўнікоў беларускай фаўны, дзякуючы чаму названыя разліковыя білеты хутка атрымалі народную назву «зайчыкі».
zviazda.by

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
- Ваш кот з Беларусі?
- А як вы здагадаліся?
- А як вы здагадаліся?
Forwarded from Onlíner па-беларуску
Сярод гербаў беларускіх гарадоў гэты — адзін з самых незвычайных. Ён належыць Браславу і існуе з 1792 года, быў прысвоены гораду ў адпаведнасці з прывілеем караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пагаворваюць, не абышлося без уплыву на Панятоўскага ідэй масонства. Аднак, афіцыйная трактоўка трыкутніка з выявай вока гучыць інакш і звязана з хрысціянствам. Вока сімвалізуе назіранне Бога за жыццём і ўчынкамі людзей, а трыкутнік — старажытны сімвал Святой Тройцы.
Такім чынам, герб Браслава абазначае, што горад знаходзіцца пад апекай Божай.
Браслаўчане любяць і паважаюць свой герб. Яго можна ўбачыць на дарожных указальніках пры ўездзе ў горад, а таксама на розных турыстычных аб’ектах і сувенірах.

#Літаратура
* * *
Каб хлеб, як сонца, палымнеў
У кожным нашым доме,
Каб сэрцы грэў і ў жылах пеў
Вясёлым летнім громам –
Пад ветру сіні перасвіст,
Шум вербалозаў ніцых
Кляновы ліст, асенні ліст
Збіраюць маладзіцы.
І колер хустак і спадніц
З барвовасцю прысадаў
Імпрэсіянісцкім зіхаціць
Шаленствам лістапада.
1972
Максім Танк
* * *
Каб хлеб, як сонца, палымнеў
У кожным нашым доме,
Каб сэрцы грэў і ў жылах пеў
Вясёлым летнім громам –
Пад ветру сіні перасвіст,
Шум вербалозаў ніцых
Кляновы ліст, асенні ліст
Збіраюць маладзіцы.
І колер хустак і спадніц
З барвовасцю прысадаў
Імпрэсіянісцкім зіхаціць
Шаленствам лістапада.
1972
Максім Танк
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня, паважанае спадарства!
Сёння мой любімы Ілья Шынкарэнка для вас! Ну што зробіш, калі такі ён слаўны хлапчук у нас! Сапраўдны беларусік!

Forwarded from Сила Традиций
Ежа ў беларускай культуры: Хлеб. 🍞
Пачынаем новую рубрыку пастоў, у якой будзем расказваць пра традыцыйную беларускую ежу, спосабы яе прыгатавання, а таксама абрадавую ролю і павер'і.
🌾 Хлеб ва ўсіх усходнеславянскіх народаў заўсёды ўспрымаўся як дар Божы, лічыўся сімвалам дастатку, дабрабыту, долі і шчасця. Можна сказаць, што яго амаль абагаўлялі, стаўленне да яго было практычна рэлігійнае. Беларусы ставіліся да хлеба як да жывой істоты.
Працэс прыгатавання хлеба прыраўноўваўся да свяшчэннага дзейства, з якім было звязана мноства правілаў, абрадавых нормаў, павер'яў і абярэгаў.
Пяклі хлеб звычайна адзін-два разы на тыдзень. За адзін раз з печы выходзіла ад пяці да васьмі даволі вялікіх «боханаў». Перш чым замясіць цеста, гаспадыня абавязкова чыста мылася і, перахрысціўшыся, прасіла дапамогі ў Бога, каб хлеб атрымаўся і добра падышоў.
👉🏻 Не дазвалялася пачынаць ставіць хлеб з дрэнным настроем, бо гэта магло негатыўна паўплываць на яго смакавыя якасці.
Па гатоваму «бохану» хлеба судзілі пра многае. Калі развальваўся на дзве часткі, у мякішы атрымліваліся вертыкальныя расколіны, то гэта магло насцярожыць гаспадароў і прымусіць задумацца аб сваім здароўі. Гарызантальныя расколіны — знак таго, што дзеці, якія падраслі, знойдуць сабе пару ў бліжэйшы час і хутка будзе вяселле. 💒
Да XI ст. хлеб гатавалі з пшанічнай мукі, а затым жытні хлеб на заквасцы стаў асноўным прадуктам харчавання. Для асаблівых выпадкаў (хрысціны, сватаўство, вяселле і інш.) выпякалі упрыгожаны фігуркамі з цеста каравай. 🥮
⛪️ Нездарма галоўным сімвалам Вялікадня з'яўляецца велікодная баба — высокі круглы хлеб з пшанічнай мукі, на версе якога выкладвалі крыж з цеста. Астатнія скарынкі сушылі, таўклі і клалі ў гарэлку — гэта засцерагала ад нячыстай сілы.
А якія традыцыі, звязаныя з хлебам, ведаеце вы? Дзяліцеся ў каментарыях!
Крыніцы: Государственная национальная библиотека КБР им. Т. К. Мальбахова «Электронная энциклопедия».
СБ Беларусь Сегодня (электронный сайт sb.by) «Хлебный Спас в традициях белорусов», 20.08.2021.

#ЛюдзіБеларусі
20 кастрычніка 1733 года — нарадзіўся (мястэчка Лагішына Пінскага павету) Адам Станіслаў Нарушэвіч, рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, паэт і асветнік. Пісар вялікі літоўскі.
З шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу Вадвіч, сын Юрыя, лоўчага пінскага, і Паўліны з Абрамовічаў.
Аўтар шматлікіх одаў, ідыліяў, сатырычных і лірычных твораў, баек. Збіраў гістарычныя крыніцы, здымаў копіі з гістарычных дакументаў. Назапашаны ім 231 том матэрыялаў, т.зв. «тэчка Нарушэвіча», мае вялікую каштоўнасць і для сучаснай навукі.
На фарміраванне ягоных поглядаў паўплывалі ідэалогія Вальтэра, Мантэск’ё і іншых асветнікаў
Падрабязна чытайце тут
https://pinsklib.by/naruszewicz-adam/

#Падарожжа
Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.
У ткацкай майстэрні.