This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі!
Песеньку вам для бадзёрасці!
Песеньку вам для бадзёрасці!
Дзень настаўніка – прафесійнае свята ўсіх педагогаў, выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў.
5 кастрычніка 1966 года скліканая ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыяй працы канферэнцыя прыняла першы міжнародны дакумент, які вызначыў умовы працы настаўніцтва, – Рэкамендацыю «Аб становішчы настаўнікаў». У ім замацоўваліся правы і абавязкі педагогаў і міжнародныя нормы, якія тычацца падрыхтоўкі настаўнікаў, павышэння іх кваліфікацыі, прыёму на працу і ўмоў працы.
Афіцыйна Сусветны дзень настаўніка адзначаецца з 1994 года. Усталяванае прафесійнае свята дазваляе звярнуць увагу на поспехі ў педагагічнай працы, адзначыць заслугі лепшых спецыялістаў, а таксама акрэсліць праблемы педагогаў на нацыянальным і сусветным узроўнях.
Дзень настаўніка ўваходзіць у сістэму сусветных і міжнародных дзён ААН. Звыш за 100 дзяржаў адзначаюць гэта прафесійнае свята 5 кастрычніка. У нашай краіне, а таксама ў Латвіі, Украіне, Кыргызстане, Казахстане і Малдове Дзень настаўніка святкуецца ў першую нядзелю кастрычніка.

У жыцці кожнага з нас былі педагогі, якія дапамаглі нам стаць тымі, кім мы ёсць.
Падзякуем нашым настаўнікам і ўсім педагогам за іх нялёгкую працу.
За цярпенне і веру ў вучняў. За адданасць прафесіі.
А тут можна знайсці віншаванні для настаўнікаў на беларускай мове
https://bel.sputnik.by/20241004/vinshuem-z-dnyom-nastaunika-pa-belarusku-1037954070.html

#ГісторыяБеларусі
6 кастрычніка - Дзень атрымання мястэчкам Мядзела Магдэбургскага права
Да пачатку XX стагодздзя мястэчка Мядзел падзялялася на Стары (паўночная частка) і Новы (паўднёвая частка) Мядзел. Стары Мядзел упершыню ўпамінаецца ў 1454 годзе (з нагоды будаваньня ў ім касьцёла), а Новы Мядзел — у 1463 годзе.
Доўгі час Стары Мядзел зяўляўся ўласнасцю магнатаў і зямянаў (Саковічаў, Радзівілаў, Францкевічаў, Райскіх, Грабкоўскіх, Кошчыцаў, Дварэцкіх, Козел-Паклеўскіх).
6 кастрычніка 1762 году жыхары Старога Мядзела атрымалі Магдэбурскае права і дазвол на 4 кірмашы штогод.
Жыхароў Новага Мядзела, «кароннага» мястэчка называлі «мяшчанамі гаспадарскімі», то бок вялікакняскімі, дзяржаўнымі. Паводле сцверджання Аляксея Сапунова, гісторыка XIX ст., жыхары Новага Мядзела нават атрымалі ад Жыгімонта Старога з просьбы яго жонкі Боны Сфорца Магдэбурскае права. Такім чынам мяшчане Новага Мядзела самі абіралі войта.

#БеларускіСвет
#ЛюдзіБеларусі
Адліты пад Мінскам помнік Францыску Скарыну адкрылі ў Калінінградзе.
Чацвёртага кастрычніка на тэрыторыі Інстытута адукацыі і гуманітарных навук БФУ імя Канта ўрачыста адкрылі помнік славянскаму першадрукару і асветніку эпохі Адраджэння Францыску Скарыне
Скульптура Францыска Скарыны важыць дзве тоны, яна выканана з бронзы, а адліта ў адной з майстэрняў горада Смалявічы пад Мінскам.
Аўтарам помніка з'яўляецца скульптар, прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў Анатоль Арцімовіч.
На помніку зроблены надпіс:
"Благодарные потомки великому славянскому просветителю белорусскому первопечатнику"

#Падарожжа
Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.
Ганчарня і Палац беларускай мовы.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Падарожжа
Дарэчы, менавіта ў Суле я даведалася, што ў Мядзельскім раёне даўжэй за ўсе іншыя выкарыстоўвалася шнуравая кераміка і што такія вырабы нашмат больш трывалыя, чым навейшы спосаб, калі форму выцягваюць з цэлага кавалка.
Чаму так, нам і тлумачаць на відэа

#СучаснаяБеларусь
На адным з будынкаў у Мінску, яшчэ ў 2015 годзе з'явілася графіці вулічнага мастака Гвіда ван Хельтэна з партрэтам беларускай дзяўчыны ў вышыванцы, шмат у чым падобнае на мурал, намаляваны мастаком на бульвары Лесі Украінкі ў Кіеве.
Графіці ў сталіцы Беларусі было створанае ў рамках фестывалю манументальнага мастацкага роспісу Urban Myths.
Сваю працу ў Менску Гвіда ствараў цягам 10 дзён. Дзяўчыну мастак сфатаграфаваў у Беларусі. Пад сучасным адзеннем у яе бачная Беларуская вышыванка, якой больш за сто гадоў.
Гвіда ван Хелтэн-сучасны вулічны мастак, які стварае жывапісныя муралы на сценах будынкаў еўрапейскіх гарадоў. Цяжка сёння знайсці еўрапейскую сталіцу, дзе б Гвіда ван Хелтен не пакінуў свой велізарны даўгавечны аўтограф. Куды б ён не прыехаў, ён наладжвае зносіны з мясцовымі жыхарамі, каб дакрануцца да іх культуры і насыціцца духам горада. У кожнай з яго работ, якія так нагадваюць акварэлі, - ноткі настальгіі і сентыментальнасці.

Раскопкі на замчышчы Стары Менск.
Знойдзены старажытныя пахаванні
У тыкток @starymensk.by
#ГісторыяБеларусі
Раскопкі на замчышчы Стары Менск.
Знойдзены старажытныя пахаванні
У тыкток @starymensk.by