Верашчака
484 subscribers
6.32K photos
911 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь

Пад Шчучынам вырошчваюць беларускую брокалі

Раней на паліцах крам брокалі была толькі з Іспаніі і Італіі. Цяпер незвычайную капусту ў прамысловых маштабах вырошчваюць у Гродзенскай вобласці.

🟢 Чатыры гады таму кампанія "Логал-био" вырашыла заняць свабодную нішу і пачаць вырошчваць брокалі.

🟢Купілі генератар лускаватага лёду, транспортеры і сталы для ўпакоўкі, прывезлі з Польшчы расаду, нанялі сезонных рабочых і запусцілі працэс.

🟢Лускаваты лёд патрэбен для ўпакоўкі капусты. Ён утрымлівае тэмпературу ў боксе на ўзроўні ад 0 да + 1 °С.без лёду капуста закрасуецца.

🟢Сёння кампанія вырошчвае да 600 тон брокалі за сезон. Пад расаду задзейнічаюць 70 га поля.

🟢Прыкладна 90% ураджаю пастаўляюць у расейскія гандлёвыя сеткі.

🟢Расейская сетка закупляе па 40-50 тон беларускай брокалі на тыдзень,а айчынная — 1-1, 5 тоны.

Больш падрабязна тут 👇
https://officelife.media/article/56601-kak-vyrashchivayut-belorusskuyu-brokkoli/
У Нью-Йорку заўважылі квас з Беларусі.

Мяркуючы па фота з сацсеткі Threads, прадстаўлены два віды Лідскага квасу - "хлебны" і "цёмны". Аб'ёмам 2 літры.

Ён прадаецца на зніжцы, кошт яго складае 2,99 даляры (амаль 10 беларускіх рублёў).
Без зніжкі-4,29 даляры.

Крыніца
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Так сустракае Сула наведвальнікаў.
#архітэктурабсср
Першы дзіцячы кінатэатр у Менску, адчынены ў 1936 годзе ў пераробленым будынку былой лютэранскай кірхі. Не захаваўся. Знаходзіўся на месцы дома з сучасным адрасам пр.Незалежнасці 22.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару

Цікавая гісторыя сабакі, які на аўтобусе накіраваўся ў супермаркет

У тыкток @starymensk.by
#МіфыЛегендыБеларусі

Галубецкія скарбы

Каля вёскі Галубцова, што ў Гарадоцкім павеце, на беразе возера ёсць гара-валатоўка, якую тутэйшыя людзі называюць Галубец. Кажуць, што ў гэтай валатоўцы схаваны вялікі скарб. Не так даўно з яе нібыта выкапалі ладны, з качан капусты, срэбраны злітак.

Як сведчаць старыя людзі, валатоўка насыпана над нейкім асілкам, які здабыў перамогу над ворагам, але і сам памёрад цяжкіх ранаў. Разам з ім у глыбокую магілу паклалі і яго незлічоныя скарбы.

Непадалёку ад валатоўкі цячэ ручай Красінец. Называецца ен так невыпадкова: адразу пасля бітвы вада ў ручаі была ажно чырвоная ад чалавечай крыві.

Шмат хто з мясцовых жыхароў бачыў каля Галубца сівога старца на белым кані. Ён з’яўляўся на вяршыні валатоўкі і невядома куды знікаў, калі да яго набліжаліся смельчакі.

Часам замест старца на магіле асілка з’яўляецца пара дзіўных вялікіх коней. Людзі вераць, што яны вартуюць закапаны ў гары-валатоўцы скарб.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Танец "Шамеля"

Вітаначкі, дарагія падпісчыкі! Ну што, вось і пятніца ўжо! Заўтра выхадны!
#КухняБеларусі

Рабчыкі


12 бульбін,
1 ч. лыжка алею,
соль.

Бульбіны прыкладна аднолькавага памеру абабраць, выкласці на бляху, змазаную алеем, паставіць у духоўку.

Калі бульба набудзе залацістую скарынку, «рабчыкі» гатовы.

Адразу ж падаць на стол, пасыпаўшы соллю.
#МоваНашаРодная

НАТАТНІК

блокнот —  нататнік
записная книжка —   нататнік
ежедневник —   нататнік

Слова «нататнік» паходзіць ад англ. «notes» — «цыдулкі», «нататкі».

Апошнім часам, нягледзячы на развіццё лічбавых тэхналогій, мода зноў актуалізавала нататнік — хутчэй, як аксесуар, чым як практычную рэч.
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Узвіжанне Жыватворнага Крыжа Гасподня

Свята Узвіжанне сталі адзначаць у VII стагоддзі — пасля таго, як менавіта ў гэты дзень у 628 годзе візантыйскі імператар Іраклій адбіў Святы Крыж у персаў і вярнуў яго ў Іерусалім.

Царква вучыць, што з’яўленне Крыжа — гэта перш за ўсё  перамога Дабра над злом, гэта пераадоленне граху, крыніца Любові.

“Як у доме, ахінутым цемрай, хто-небудзь запаліць свяцільнік і, паставіўшы яго высока, праганяе цьму, так і Хрыстос у Сусвеце, ахінутым змрокам, падняўшы Крыж, як свяцільнік, перамог цемру на зямлі”.
У гонар чаго ўстаноўлена свята Узвіжанне?

Царкоўнае паданне гаворыць пра гэта так.

Рымскі імператар-язычнік Адрыян загадаў знішчыць усе згадкі пра пакуты Хрыста — засыпаць зямлёй Галгофу і Труну Гасподнюю, а на ўтвораным штучным узвышшы ўсталяваць капішча багіні Венеры і статую Юпітэра.
На гэтым месцы сталі адбывацца паганскія ахвярапрынашэнні.

Крыж знайшла ў 326 годзе святая царыца Алена, маці імператара святога Канстанціна, які зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй усёй Рымскай імперыі. 
Капішча разбурылі і раскапалі. Былі знойдзены Труна Гасподняя, а непадалёк — тры крыжы і дошка з надпісам, зробленым па загаду Пілата, якая вісела ў Хрыста на грудзях.

Каб даведацца, на якім менавіта крыжы быў распяты Збавіцель, па чарзе кожны з крыжоў усклалі на нябожчыка. Калі быў ускладзены Крыж Гасподні, нябожчык ажыў, і ўсе пераканаліся, што гэта і ёсць той самы Жыватворны Крыж, на якім быў распяты Ісус.

Тады Макарый высока падняў (уздзвіг) Крыж над натоўпам, а народ пакланяўся Крыжу са словамі: “Госпадзі, памілуй!”
#ПобытБеларусі

Народныя традыцыі на Узвіжанне, або Звіжанне, — назва аднаго з восеньскіх свят, якое прыпадае на 27 верасня.
У нашым раёне яго называлі Узвіжкі

🍁У народнай свядомасці гэтае свята ўспрымалася як усеагульны рух, паварот на зіму: «Зямля з лета на зіму зварухнулася», «Узвіжанне восень зіме насустрач нясе», «На Узвіжанне апошні сноп з поля пайшоў, птушкі ў вырай паляцелі» (г.зн. ураджай павінен быць убраны).

🍁 Па этнаграфічных звестках, з успамінаў старых людзей вядома, што напярэдадні гэтага свята ў вёсках будавалі новыя капліцы, на скрыжаванні дарог або каля крыніц ставілі новыя або фарбавалі старыя крыжы. Усё гэта рабілася ў знак удзячнасці за сабраны ўраджай і як абярэг ад зла, хвароб і нястачаў. У гэты дзень у некаторых вёсках наладжвалі хрэсны ход, каб «замкнуць» усіх жыхароў вёскі і іх падворкі на зіму ад мору, вайны і інш.

🍁Паўсюдна ў гэты дзень ішлі ў царкву, каб пацалаваць Жыватворны Крыж, маліцца за хворых, нядужых, бедных. Казалі: «Калі на Узвіжанне з верай памаліцца каля Крыжа, то ён і мёртвага падыме».

🍁Па народных назіраннях, на Узвіжанне «гады» (змеі) «сыходзяць» у невядомыя краіны, якія завуцца Ірыем, Вірыем. Таму існавала забарона хадзіць у лес 27 верасня. Лічылася, што апошні — «узвіжанскі» — укус змяі смяротны для чалавека.

🍁У гэты дзень асабліва ўважліва зачынялі дзверы, вароты, вокны і г.д., каб змеі, якія «пайшлі ў пуць пад зямлю», не трапілі ў хату або хлеў, «на цяпло» (у падпечак, гной ці салому).

🍁Паўсюдна дзень Узвіжання лічылі неспрыяльным для распачынання вялікіх і важных спраў, не гулялі вяселляў: лічылася, што ўсё распачатае ў гэты дзень скончыцца поўнай няўдачай ці не прынясе карысці, таму што «адбываецца барацьба паміж нячыстым і дабром, паўстае адна сіла супраць другой».

🍁Таксама ў гэты дзень не ішлі з просьбай да ўлады, не падпісвалі ніякіх важных папер, не елі капусты (каб увесь год не было пуста), не білі бізуном жывёлу (не будзе весціся), не сварыліся (да разладу ў сям'і), не працавалі на агародзе. У гэты дзень нельга нічога аддаваць з дому, пазычаць што-небудзь.

🍁 У некаторых рэгіёнах на Узвіжанне пачыналі капаць познюю бульбу і збіраць журавіны, а таксама ссякаць капусту. Для адзінокіх, сталых людзей, удоў наладжвалі «помачы». Узвіжанская «капусная талака» — адна з такіх спрадвечных традыцый.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Яшчэ раз пра рэлігійную талерантнасць ў Маскоўскім царстве ў XVI - пач. XVII ст. Як бачым, толькі лютэране маглі будаваць зрэдку свае кірхі ў княстве, астатнім - забаранялася. Для каталіцкай царквы поўная забарона.
#СучаснаяБеларусь

Беларусь сумесна з РФ працуе над аднаўленнем вытворчасці на "Штадлер Мінск".

Аб гэтым заявіў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

"Што да ўзаемадзеяння з РФ, цяпер мы разам з чыгункай прапрацоўваем пытанне па тым, каб пачаць на адным з прадпрыемстваў рэспублікі буйнавузлавую зборку маторвагоннага рухомага саставу або стварыць нейкае сумеснае таварыства для таго, каб аднавіць вытворчасць на "Штадлеры".

Сумесна з РФ, з двума прадпрыемствамі, буйнымі карпарацыямі працуем над гэтым пытаннем", - сказаў Аляксей Ляхновіч. Такія рашэнні абмяркоўваюцца на фоне заходніх санкцый, якія ўплываюць на працу прадпрыемства.

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак таксама выказаўся наконт перспектыў "Штадлер Мінск".

"Упэўнены, што мы і ў далейшым будзем ездзіць на рухомым саставе, які будзе вырабляць гэта беларускае прадпрыемства".

Крыніца