#КухняБеларусі
Чарнасліў, фаршыраваны тварагом
300 г чарнасліву,
100 г тварагу,
1 яйка,
2 ст. лыжкі цукру,
1 ч. лыжка сметанковага масла,
100 г смятаны.
Чарнасліў прамыць, заліць невялікай колькасцю гарачай вады, і пакінуць пад накрыўкай для набухання. Затым выняць з чарнасліву костачкі.
Працёрты тварог змяшаць з яйкам і цукрам.
Чарнасліў напоўніць тварожнай начынкай, выкласці на патэльню, заліць смятанай і запячы ў духоўцы.
Пры падачы на стол паліць распушчаным маслам.

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Цікавыя артэфакты з мінулага:
• Шыльдачка на станцыі Княгінін
• Штыфт на браме касцёла ў Крывічах
Што гэта і для чаго?
У міжваенны час у Заходняй Беларусі такія эталоны вышыні (рэперы), ставілі прыкладна праз кожныя 2 км паблізу чыгункі. Іх усталёўвалі на будынкі вакзалаў, на храмы, масты і нават у лясах.
Паводле польскага "Каталогу вышыні рэпераў" (1939 г.) вышыня "znaku wysokości" на будынку станцыі Княгінін — 183,727 м над узроўнем мора. Гэтыя геадэзічныя знакі палягчалі вызначэнне вышыні прадметаў, размешчаных паміж арыенцірамі.
На чыгуначнай лініі Маладзечна- Крулеўшчызна рэперы ўсталявалі ў 1935 годзе. Іх замацавалі, напрыклад, на ваданапорнай вежы каля станцыі Княгінін, на станцыі Будслаў і на будслаўскім касцёле.

#Літаратура
🔥 28 лістапада 1923 года было заснавана літаратурнае аб’яднанне «Маладняк».
Узнікла з ініцыятывы маладых пісьменнікаў А. Александровіча, А. Бабарэкі, А. Вольнага, А. Дудара, Я. Пушчы, М. Чарота. Да іх далучыліся У. Дубоўка, М. Зарэцкі, К. Крапіва, П. Трус, К. Чорны, пісьменнікі старэйшага пакалення З. Бядуля, А. Гурло і іншыя.
Філіялы «Маладняку» існавалі па ўсёй Беларусі, а таксама ў Маскве, Латвіі, Чэхіі. У склад аб’яднання ўваходзілі нацыянальныя секцыі рускіх, польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх пісьменнікаў.
У верасні 1925 года налічвалася 507 членаў аб’яднання
Падрабязна пра перадумовы стварэння і вынікі дзеяння аб'яднання тут

#АнекдотДня
#ХвілінкаГумару
Старарускія шчы як прыкмета ісламізацыі і радыкалізму.
Навіны радыкалізму ад Вольгі Бондаравай. 🥴😁😜
-------
Спадарства, гатуйце і ўжывайце стравы беларускай кухні разам з каналам Верашчака #КухняБеларусі , а то хто яго ведае, што там у іхніх шчах прытаілася!

Forwarded from РМТ | Камуністычная Беларусь
Дзень нараджэння Фрыдрыха Энгельса
Роўна 204 гады таму, 28 лістапада 1820 года, у нямецкім горадзе Бармен нарадзіўся чалавек, чыё жыццё стала прыкладам нястомнай барацьбы за правы працоўных і вызваленне чалавецтва ад кайданаў эксплуатацыі. Вучоны, рэвалюцыянер, сябар і паплечнік Карла Маркса, заснавальнік навуковага камунізму — Фрыдрых Энгельс!
Фрыдрых Энгельс разам з Карлам Марксам вывучаў ідэалістычную філасофію Гегеля. На аснове адкрытых Гегелем законаў дыялектыкі і матэрыялізму Маркс і Энгельс распрацавалі дыялектычны матэрыялізм, выкарыстоўваючы які яны даследавалі гісторыю чалавечага грамадства, адкрылі законы яго развіцця і прадказалі далейшы шлях эвалюцыі.
Энгельс і Маркс стварылі канцэпцыю гістарычнага матэрыялізму, патлумачыўшы, што развіццё грамадства вызначаецца эканамічнымі адносінамі і прадукцыйнымі сіламі.
У сваёй працы "Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы" Энгельс звязаў эканамічныя змены з эвалюцыяй сацыяльных інстытутаў, паказаўшы, як прыватная ўласнасць прывяла да ўзнікнення класавога грамадства.
Энгельс даказаў, што канфлікт паміж эксплуатаванымі і эксплуататарамі рухае гістарычным развіццём, і абгрунтаваў, чаму перамога працоўнага класа непазбежная.
Энгельс разам з Марксам стаў аўтарам Маніфеста Камуністычнай партыі. У гэтым творы яны коратка і ёміста выклалі ключавыя палажэнні навуковага марксізму пра гістарычны працэс, праблемы, выкліканыя класавым антаганізмам пры капіталізме, і пераход да бескласавага грамадства праз сацыялістычную рэвалюцыю.
Маркс і Энгельс падрабязна даследавалі капіталізм. Энгельс аказаў Марксу значную дапамогу ў распрацоўцы тэорыі дабавачнай вартасці і іншых ключавых элементаў крытыкі капіталізму, выкрываючы механізмы эксплуатацыі працы капіталам.
Акрамя таго, Энгельс правёў дэталёвае даследаванне жыцця працоўных у Манчэстэры. Яго праца "Становішча працоўнага класа ў Англіі" стала першым навуковым аналізам беднасці і эксплуатацыі ў індустрыяльна развітай Англіі. "Уся розніца паміж гэтым і старым адкрытым рабствам заключаецца толькі ў тым, што сучасны працоўны здаецца свабодным, таму што ён прадаецца не раз і назаўжды, а часткамі: на дзень, на тыдзень, на год; і таму што не адзін уладальнік прадае яго другому, а ён сам вымушаны такім чынам прадаваць сябе, бо ён раб не аднаго чалавека, а ўсяго ўладальніцкага класа", — падкрэсліваў Энгельс.
Пасля смерці Маркса Энгельс завяршыў і апублікаваў другі і трэці тамы "Капітала", што зрабіла гэты твор фундаментальным даследаваннем эканамічнай сістэмы капіталізму.
Энгельс абараняў навуковы сацыялізм у кнізе "Анты-Дзюрынг", выступіўшы супраць утопіі і паказаўшы неабходнасць рэвалюцыйнага падыходу да пераўтварэння грамадства.
Ён настойваў на глабальнай барацьбе працоўнага класа супраць капіталізму, падкрэсліваючы, што рэвалюцыя павінна мець інтэрнацыянальны характар.
Энгельс быў актыўным удзельнікам Першага Інтэрнацыянала, дзе развіваў ідэі інтэрнацыяналізму і міжнароднай салідарнасці працоўных у барацьбе супраць капіталізму.
Ідэі Маркса і Энгельса не страцілі сваёй актуальнасці. Іх найвялікшая заслуга не толькі ў тым, што яны вывелі законы развіцця гісторыі, але і далі кіраўніцтва да таго, каб змяніць свет да лепшага. Менавіта пад сцягам Маркса і Энгельса працоўны клас працягне барацьбу за свабоду ад эксплуатацыі чалавека чалавекам, за светлую камуністычную будучыню!
Камуністычная Беларусь. Падпісацца

#ДумкіЎслых
https://t.iss.one/AzarenokCTV/40451
Таму, хто атрымлівае ў далярах, пох. А вось тым, хто ў беларускіх рублях - не. Усе ж ведаюць, што рост курса долара так ці інакш у рэшце рэшт адаб'ецца і на росце цэн. Таму што хто як быў там не крычаў, а ад залежнасці ў міжнародным гандлі ад долара так пакуль большая частка свету так і не адышла.
Таму дарма Рыгор закідвае праблему шапкамі. Яна ёсць, сітуацыя не вельмі прыемная. Толькі залішняя зацэпка для розных ворагаў дзяржавы і змагароў, прычына пахваляваць народ.
Пра Расію і іх Набібуліну толькі лянівы не згадваў у Расіі 😏

Telegram
Азарёнок. СТВ. Беларусь
Они молятся на доллар. Доллар - их икона. Святой Бенджамин, святой Гамильтон, американский герб - это их Саваоф, их тотем, их алтарь. Они открывают пропитые гноючие глаза утром и бегут смотреть обменные курсы раньше уборной.
Так и пел когда-то Вольский…
Так и пел когда-то Вольский…
Forwarded from Дзікая прырода побач
Знайшлі кажана ўзімку – куды званіць?
Па традыцыі з пачаткам першых лістападаўскіх маразоў “Кажанаполіс” адчыняе ўжо восьмы сезон і прымае кажаноў.
🦇 “Кажанаполіс” – цэнтр рэабілітацыі рукакрылых у Мінску, дзе кажанам, якія трапілі ў бяду, дапамагаюць перазімаваць.
Узімку рукакрылыя знаходзяцца ў стане гібернацыі, для якой выбіраюць прахалодныя, вільготныя і зацішныя месцы. Звычайна гэта пячоры і падобныя да іх натуральныя сховішчы. Але паколькі ў Беларусі дэфіцыт такога “жытла”, кажаны зімуюць у будынках чалавека. Калі знайсці і проста выпусціць знойдзеную жывёлку на свабоду ў зімовы час, яе чакае смерць ад холаду.
Памятай: кажаны – вельмі карысныя і неабароненыя жывёлы, 8 відаў кажаноў знаходзяцца ў Чырвонай кнізе Беларусі.
Таму, калі табе ў зімовы час трапіць кажан, неадкладна тэлефануй у “Кажанаполіс” +375292139257 (+ Viber, WhatsApp, Telegram). Звярка дагледзяць і ўладкуюць на камфортную зімоўку, а вясной выпусцяць зноў у прыроду. 🤗
📷 Фота Аляксея Шпака.

Forwarded from Onlíner па-беларуску
Гэта герб Ляхавічаў. У канцы XVI стагоддзя ў горадзе быў пабудаваны замак, адзін з самых непрыступных ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім.
Фартэцыя мела чатырохкутную форму (памерам 175х220 метраў), а на кожным яе куце размяшчаўся бастыённы выступ, абсталяваны брустверамі і байніцамі для стралкоў і артылерыі. У бастыёнах знаходзіліся склады з боепрыпасамі. Да таго ж яны злучаліся паміж сабой падземнымі хадамі.
Вакол замка быў выкапаны роў, прайсці да збудавання можна было толькі па драўляным мосце. Але ў выпадку небяспекі мост падымаўся, і замак пераходзіў у стан аблогі. Унутры ж знаходзіўся двухпавярховы мураваны палац.
За сваю гісторыю замак перажыў мноства штурмаў і аблог (як з захаду, так і з усходу), але ўзяты быў толькі аднойчы. Гэта ўдалося шведам у 1706 годзе.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай замак страціў сваё абарончае значэнне. Ён працягваў разбурацца, пакуль усе яго камяні канчаткова не расцягнулі для будаўніцтва дамоў. Так гонар Ляхавічаў стаў гісторыяй.

https://t.iss.one/AzarenokCTV/40509
❗Паважанае спадарства! Не будзьце як Рыгор! Не паліце грошы дзеля хайпа і праглядаў, а лепш перавядзіце іх тым, хто чакае нашай падтрымкі і дапамогі.
Напрыклад, на лячэнне і рэабілітацыю хворых дзетак. Для іх кожны даляр і кожны рубель - крок да надзеі.
Зоя С.

Который день наши и российские беглые пытаются развести панику на счёт доллара, курса, сбережений, валюты. Им грезятся дерущиеся за зеленые фантики пенсионерки и бои за последнюю пачку гречи на кассах.
Сходил в обменник. Никакой очереди. Никаких толп. Долларов…

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем нашых падпісчыкаў! Добрага дня.
Спявае калектыў вёскі Урыцкае Гомельскага раёна