Верашчака
482 subscribers
6.33K photos
912 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Пра польскіх прыгнятацелей праваслаўнай веры на беларускіх землях у часы Рэчы Паспалітай - Радзівілаў. Вось тут прыклад аднаго з іх роду.

Тут трэба заўважыць, што менавіта Януш Радзівіл быў галоўным кіраўніком падаўлення паўстання Багдана Хмяльніцкага на тэрыторыі ВКЛ.
Выпраўляем апошні сказ, дзякуючы падказцы Вадзіма Францавіча Гігіна і Рыгора Азаронка. На самой справе існавала дзве галіны Радзівілаў. І так склалася, што прыкладна ў адзін і той жа час існавала два Януша Радзівіла. Той Януш, які падаўляў паўстанне Б.Хмяльніцкага на тэрыторыі ВКЛ з 1649 года, не той самы Януш Радзівіл, які быў кашталянам віленскім і падтрымліваў праваслаўных на сваіх землях.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Заліпашка вам ад беларускага ганчара

https://www.tiktok.com/@potternov?_t=8qs5sfDWI8U&_r=1
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ДА ЮБІЛЕЯ МОВАЗНАЎЦЫ.

ІВАН ЛЕПЕШАЎ.

З 22 кастрычніка па 24 лістапада ў зале беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць юбілейная кніжная выстава "даследчык роднага слова", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага мовазнаўцы Івана Якаўлевіча Лепешава (1924-2014).

Іван Лепешаў - вядомы даследчык беларускай мовы, пісьменнік і педагог, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларускага мовазнаўства і літаратурнай крытыкі.

Уваход-па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

#НацыянальнаяБібліятэка
#НамПішуць

Падпісчыкі падзяліся
Белпошта выпусціла вось такія цудоўныя маркі пра беларускія святы і абрады.
Forwarded from Верашчака
#КазкіДзецям

Каза-манюка

Беларуская народная казка

Апрацоўка Алеся Якімовіча
#ДумкіЎслых

Сёння ў булкахрустаў чарговы прыступ алергіі ад Верашчакі.

Па-першае, мы ніякія не нацыялісты, мы проста патрыёты, якія за Беларусь, за беларускасць і за беларускі свет

Па-другое, гісторыкаў сярод нас няма, матэрыялы публікуюцца тыя, якія знаходзім у адкрытых крыніцах. Калі што і не так, дык вы за сабой спачатку гляньце. А то ў вас то Мураўёў адукацыю ў Беларусь прынёс, то еўрапейцы СНІД і ВІЧ індзейцам падкінулі, то слуцкія паясы ткуць прыгонныя дзяўчаты.

У трэціх, Верашчакі не было б, каб у нас хоць адзін прапагандыст размаўляў і пісаў па-беларуску. А паколькі, такіх няма, то хоць Верашчаку чытаць будзем.

Ну і апошняе, атчапіцеся ад нашага канала! Столькі ўвагі толькі з-за таго, што чалавек з вёскі завёў рэсурс на беларускай мове! Выглядае вельмі недарэчна!

Не нарвуйцеся вы так! Усё будзе добра!

Зоя С

П.с.: пост не для падпісчыкаў, ён для тых, каго ад нас каўбасіць
Верашчака
#ДумкіЎслых Сёння ў булкахрустаў чарговы прыступ алергіі ад Верашчакі. Па-першае, мы ніякія не нацыялісты, мы проста патрыёты, якія за Беларусь, за беларускасць і за беларускі свет Па-другое, гісторыкаў сярод нас няма, матэрыялы публікуюцца тыя, якія…
Дарэчы, калі сярод падпісчыкаў або тых, хто сочыць за нашым каналам ёсць такія, хто можа дапамагчы нам з кантэнтам, то будзем рады.

Гэта могуць быць асобныя пасты, або пастаянна рубрыка. Пад вашым іменем або ананімна.
Тэма - любая.

Патрабаване адно: не парушаць заканадаўства Беларусі і не распальваць ніякай варожасці

Ёсць прапановы - пішыце ў бот або ў прыват @zoya_sereda
#МіфыЛегендыБеларусі

Вазіла

“У пастухоў быў асаблівы рытуал закліка Вазілы.
У зямлю ўтыкалі дзве палкі - адну кароткую, а другую доўгую. Адзін з пастухоў павінен быў стаць адной нагой на кароткую палку і здолець насадзіць конскі чэрап на доўгую палку. Падобны татэм заклікаў Вазілу, які абараняў коней ад Кумельгана і ваўкоў. А самі пастухі маглі побач спакойна спаць і не турбавацца за коней…”

З нататкаў Яна Клікста
https://t.iss.one/Gigin_Vadim/2418

Па-першае, абражаць жанчыну не разабраўшы - справа гнілая, Рыгор. Таму што аўтар гэтага паста - не жанчына Зоя.
Па-другое, аўтар гэтага паста - не гісторык, і тут яго касяк. Дзякуй Вадзіму Францавічу, разам ёсць шанец ведаць гісторыю аб'ектыўна. Аказваецца ёсць дзве галіны Радзівілаў і так супала, што прыкладна ў адным і тым жа гістарычным перыядзе было два Януша. Выбачайце, паважаныя падпісчыкі.
Па-трэцяе, у любым выпадку гэты пост не адмяняе таго факта, што Радзівілы былі розныя, у тым ліку і тыя, хто быў на баку праваслаўных і адстойваў інтарэсы ВКЛ.
Па-чацвёртае, Рыгор часта піша па гісторыі тое, што не дасканала ведае ці не ведае зусім. Пра гэта сачыце на нашым канале ))
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Родная Вільня і песня Валерыя Разанава "Бераг"

Добрага дня вам і плённага тыдня!

У тыкток @kastusj
Forwarded from Belarusian posting
Бровары ў часы Жыгімонта І Старога (1506 - 1544 гг.)

З пашырэннем піцейнай таргоўлі важным элементам вытворчасці алкаголю становіцца млын. Каб перамалоць вялікую порцыю соладу і забяспечыць выраб дастатковай для наведвальнікаў колькасці піва і гарэлкі, ручных жорнаў не хапала. Таму карчмар вёз солад на памол у млын. Гэта ўзбагачала мельнікаў. Некаторыя з іх куплялі бровары (вінакурні) і забяспечвалі карчмароў
не толькі памолам солада, але півам і гарэлкай. Гэтым карысталіся ваяводы. Праз сваіх мельнікаў яны дзяржалі ў залежнасці ад сябе бедных шынкароў, якія не мелі бровараў, і карчмароў, якія не мелі млыноў.
Першае ўпамінанне пра бровары як самастойныя прамысловыя прадпрыемствы, дзе гналі гарэлку, выявілася ў Вільні ў 1522 г. З бровараў напоі паступалі ў корчмы. Сталіца лідзіравала ў выкарыстанні новых тэхналогій і ў падзеле працы, калі вытворчасць гарэлкі аддзялалася ад таргоўлі ёй. Бровары былі драўлянымі, мелі мураваны комін. У іх знаходзіліся кваснікі для солада і медныя катлы для варэння піва. Для прыгатавання гарэлачнай брагі патрабавалася каля тыдня.
Брага выспявала ў гарэлачных квасніках. У якасці натуральных дражжэй выкарыстоўваўся хмель. Гарэлка выраблялася ў спецыяльным прыстасаванні. Брага залівалася ў медны кацёл, з якога адводзілася труба. Па ёй гарэлачныя пары паступалі ў рэзервуар для ахладжэння, з якога і цякла крышталізаная ў вадкасць гарэлка. Такое прыстасаванне дазваляла атрымаць гарэлку мацункам 25–30 градусаў. А для больш моцнай патрабавалася другая перагонка.

Крыніца: Захар Шыбека "Піцейны гандаль Вялікага Княства Літоўскага і ўдзел у ім габрэяў (канец XІV ст. – 1572 г.)"
#АнекдотДня

Сказ пра тое, як Бондарава абшчэственнікаў аб'я... абманула.

Помніце, як панесліся некалі нашы вар'яты ўслед за Вольгай лацінку знасіць? А як радаваліся таму, што ў Мінску, нібыта па іх жаданні, шыльды змянілі?
Ну што з імі зробіш, яны ж лічылі, што гэта яны дабіліся перамогі і пабядзілі!)))

Тыя, хто чытаў Закон аб тапаніміцы, разумелі, у чым справа. Толькі ж абшчэственныя вар'яткі законы не чытаюць, яны з адным абрэзаным артыкулам Канстытуцыі носяцца па ўсіх інстанцыях, ну чыста як змагары ў 20-ым 😁

А што адбылося насамрэч? А проста лацінскую транслітарацыю змянілі на кірылічную.

Напрыклад, аг. Октябрь па-беларуску будзе пісацца, як Акцябр, а не Кастрычнік.
А вульца Бэзавая будзе Бэзовая, а не Сиреневая.


Ну вось і атрымоўваецца, што дзякуючы актывістам, лацінскія "краказябры" (с) зменяцца, у большасці выпадкаў, на беларускія назвы.

А я казала, што Вольга Бондарава ціхую беларусізацыю праводзіць, мне не верылі! І гэта яна яшчэ ўніверсітэт не скончыла! А як стане сапраўдным філолагам беларускамоўным, то мы яшчэ ўбачым яе ва ўсім бляску! Яна яшчэ пакажа нашым беларусафобам кузькіну маць!

Зоя С
#ДумкіЎслых

А, наконт змены назваў аб'ектаў...
Ну даражэнькія, вы б пачыталі калі Законы перад тым, як бегаць і лямантаваць!

Там напісана, хто і якім чынам можа ўнесці прапановы аб змене назваў.
Калі ласка, вось спасылка, вывучайце!

А то ўжо рэспубліканскі рэферэндум сабраліся замуціць, неўтрапёныя!)))

https://etalonline.by/document/?regnum=h11000190
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Што рабіць, калі вы пачынаеце размаўляць па-беларуску, а вас пастаянна выпраўляюць?

Я згодна з дзяўчынай, не трэба браць да галавы і тым больш спыняцца, вярнуўшыся да рускай мовы! Проста працягвайце гаварыць і ваш слоўнік, як і граматыка, паступова будуць выпраўляцца.

А вось адкуль бяруцца "разумнікі", якім трэба дакалупацца да чужой гаворкі, гэта пытанне. Каб вы так за правільнасцю сваёй рускай гаворкі сачылі, як любіце беларускую выпраўляць, самі ёй не карыстаючыся!)))

Крыніца відэа
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Прыкладна так, здаецца, жылі нашы першабытныя продкі
Forwarded from МЫ РАЗАМ
#мои5копеек
Рыгор.
А ведь дело не в том, что пост Верашчаки содержал ошибку. Бывает.

А я вот помню, как твой бот в твоем бывшем чате удалял посты на белорусской мове. Многие этот факт знают. А еще я помню, как ты ездил на форум ВПШ имени Ильина. Да да,того самого, который был прислужником нацистов. Помним твои репосты с белосуфобского канала Алекс Паркер. А еще помню, как слова, которые имели польское происхождение, ты называл "новоязом".

И ты после этого будешь какого-либо называть "националистом"?