Верашчака
481 subscribers
6.33K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#МіфыЛегендыБеларусі

Малочная ведзьма

Малочныя ведзьмы (ведзьмы-малочніцы, ведзьмы-кароўніцы) згодна з міфалагічным слоўнікам, «міфічныя істоты, шкоднасць якіх палягае ў адбіранні ім ў кароў малака, ад чаго змяншаўся ўдой, яно рабілася вадкае, без вяршкоў, тым часам як у кароў саміх ведзьмаў малако станавілася надзвычай густое і адразу збівалася ў масла».

Менавіта з-за «спецыфікі» сваёй магіі ўяўленні пра малочных ведзьмаў былі шырока распаўсюджаныя ва ўсіх народаў, якія займаліся гадаваннем кароў.

Малочныя ведзьмы любяць перакідвацца ў розных гадаў ды ў гэтым выглядзе высмоктваць у каровы малако.

Дзейсны спосаб абараніць скаціну, гэта прывязаць да рога каровы грамнічную свечку. Тады гады не будуць яе чапаць…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Народны талент, нічога не скажаш!

Вітаем усіх!

Крыніца відэа
#КухняБеларусі

Мазурка каралеўская

450 г сметанковага масла,
мука,
10 яек,
1 шклянка цукру,
міндаль, сухары.

450 г сметанковага масла расцерці дабяла, усыпаць мукі, убіць па адным 10 яек, дадаць 1 шклянку цукру, жменю дробна пасечанага міндалю.

Усё добранька вымесіць, пакласці цеста ў 4-вугольную форму, пакрытую паперай, змазанай алеем і пасыпанай сухарамі.

Выпякаць на маленькім агні ў духоўцы, каб мазурка не толькі спяклася, але і высахла.

Хто любіць салодкае цеста, то можа дадаць больш цукру.
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

Як звычайна перакладаюць на беларускую мову "носовой платок"?

Упэўнена, што вы ўсе чулі такі варыянт, як НАСОЎКА

👉 А вось у нашых мясцінах старэйшыя людзі называлі гэты прадмет асабістай гігіены МАКАТКА.

Прычым, насіць з сабой макатку ў кішэні было натуральнай з'явай. Раптам якая патрэба, то амаль кожны мог выцягнуць з кішэні штаноў ці фартуха макатку і прывесці сябе ў парадак.

А вось ужо матуля мая і тата звалі "платок". Што цікава, тое, што завязвалі на галаву адназначна было хусткай або касяком (косынка), а вось нос выціралі платком.

Слова "насоўка" я даведалася толькі калі пачала чытаць кнігі.

А як у вас называлі тое, чым выціралі нос?
Дзяліцеся ў каментарыях.
Forwarded from Верашчака
Польскія макаткі з надпісамі
Forwarded from Верашчака
Верашчака
Польскія макаткі з надпісамі
#ПобытБеларусі
#МоваНашаРодная

Аказваецца слова "макатка" не проста так гучала ў нашай мясцовасці. Гэта зусім не дыялект!

Макатка (makatka) - гэта дэкаратыўная тканіна невялікіх памераў.
Макаткі могуць быць выкананы ў розных тэхніках: вышыванне, вязанне, шыццё з ласкутоў, ткацтва або роспіс па тканіне.

Гісторыя макатак вельмі доўгая. Даволі вядомыя польскія народныя вышытыя макаткі. У Польшчу яны трапілі з Германіі і Галандыі. Дадзены від дэкора вядомы ў розных краінах Еўропы.

Спачатку макаткі ўпрыгожвалі багатыя дамы, а пасля мода на іх распаўсюдзілася і на сялянскія хаты. Залаты век выкарыстання макатак прыходзіцца на 20 - 30-я гады ХХ стагоддзя.

Вышываная макатка з'яўляецца неад'емнай часткай польскага інтэр'ера, асабліва кухні, гэта гонар гаспадыні дома.

Польская макатка ўяўляе сабой пано з сюжэтам на бытавую тэму. Цікавай асаблівасцю з'яўляецца наяўнасць надпісаў: прывітанняў, пажаданняў або своеасаблівага маніфеста, часам з гумарам і напамінаннем аб важнейшых жыццёвых каштоўнасцях: сям'і, каханні, добрых адносінах, маральнай чысціні і веры.

Вельмі натуральна, што ў нашай мясцовасці, якая якраз у 20- 30-я гады знаходзілася пад Польшчай сяляне таксама ўпрыгожвалі свой быт макаткамі.
І, як аказваецуа, імі ж і ўціраліся пры патрэбе.

Магчыма, насавыя макаткі дзяўчаты спецыяльна аздаблялі вышытымі малюнкамі і надпісамі, але пра гэта ўжо мне нічога не вядома....
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Зойдзем у кожны дом мястэчка. Першая хата прысвечана бортніцтву.
🪵 Даю алгарытм, як у вёсцы набыць дровы, і арыентую па коштах.

1. Спачатку едзем ў сельвыканкам (сельсавет), там дадуць даведку, што вы маеце патрэбу ў дровах (каб атрымаць даведку, важна быць зарэгістраваным ў вёсцы).

2. Потым едзем у мясцовы філіял аблпаліва, у народзе завецца Гартоп. Па льготным кошце 9,6 рублёў за куб могуць прадаць не больш за 4,9 куба дроў.

Звычайны кошт — 65 рублёў за куб. Выбіраем, якія дровы патрэбны (мятровыя бярвенні, чуркі ці колатыя), заключаем дамову.

3. Чакаем дастаўку, раскладаем у дрывотнік і насалоджваемся цяплом.
Вясной-летам прывязуць хутка, увосень можаце трапіць у ліст чакання да некалькіх тыдняў.

Што па коштах:
дровы (4,9 куба) — 47 рублёў;
пагрузка — 37 рублёў;
дастаўка (12 км, лічаць туды-назад) — 52 рублі.

Астатняе — 152 рублі — колка-распілоўка.

Вынік: разам з "НДС" 4,9 куба дроў абышліся ў 297 рублёў.

То бок калі вы гатовы/маеце час/магчымасці пілаваць-калоць самі — дровы абыдуцца танней.

Калі засталіся пытанні па гэтай тэме – чакаю ў каментах ці ў прываце