Верашчака
482 subscribers
6.33K photos
912 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

Думаю, шмат хто з вас са мной пагадзіцца, што беларуская літаратурная мова і мова простая, размоўная, даволі такі адрозніваюцца.

Напрыклад, я толькі калі навучылася чытаць, даведалася пра словы "бусел", "прыгожы", "кветка"...
Бусла ў нас і цяпер завуць "бацян", замест "прыгожы" кажуць "стройны", або "пекны", кветкі называюць "цвяты", або "краскі"...

А сёння ў каментарах разгарэлася спрэчка наконт слоў "таргоўля" і "гандаль", якое з іх самае беларускае.
І тут ізноў сітуацыя: у афіцыйных публікацыях мы чытаем "гандаль", а людзі, вяртаючыся з базара, кажуць: "Добра я сёння ўтаргаваў!"

Я гэта да чаго пішу? Літаратурная мова, яна ж таму і называецца літаратурная, што існуе для кніг і публіцыстыкі. А жывая мова народа, яна куды больш багатая, разнастайная і сакавітая!

Дык ці трэба тады разбірацца, якія словы больш беларускія? Гэта як разважаць, якая гаворка самая беларуская: палешукоў, панямонцаў ці прыдзвінцаў?

Кожнае слова, кожны говар і дыялект - наша багацце! Няхай будуць усе! І таргоўля з гандалем, і буслы з бацянамі, і веласіпеды з раварамі, і кветкі з краскамі!

Галоўнае, каб гэта ўсё было! Каб не страцілі мы сваю родную беларускую мову, бо і сябе тады страцім!

Зоя С
#СучаснаяБеларусь

БЕЛАРУСЬ МАЕ НАМЕР ВЯРНУЦЬ КАШТОЎНАСЦІ, ВЫКРАДЗЕНЫЯ Ў ГАДЫ ВАВ

Міністэрства культуры па ініцыятыве Генпракуратуры склала пералік з культурных каштоўнасцяў, вывезеных з тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны і якія падлягаюць вяртанню.

Усяго ў ім 694 прадметы. Адна з галоўных каштоўнасцяў Беларусі-Крыж Ефрасінні Полацкай. Выкрадзеныя і не вернутыя на радзіму слуцкія паясы, якія прызнаныя нацыянальнай рэліквіяй і гістарычным культурным сімвалам. Цяпер у Беларусі захаваліся толькі адзінкавыя іх экзэмпляры і фрагменты.

У якасці магчымых месцаў знаходжання рэліквій са спісу вызначаны шэраг замежных дзяржаў. Напрыклад, ЗША, Ізраіль, Украіна, Польшча і іншыя.

Паводле звестак нагляднага ведамства, ліст яшчэ не канчатковы. Работа па ўстанаўленні страчаных культурных каштоўнасцей, вызначэнні іх кошту і рэпатрыяцыі ў краіну працягваецца.
Прадметы могуць знаходзіцца як ва ўстановах замежных дзяржаў, так і прыватных калекцыях, лічаць у Генпракуратуры. Да працы падключаны і МЗС Беларусі
Forwarded from Лёгкая Мова
Як назваць па-беларуску "хищника"? 😸

1️⃣ДРАПÉЖНІК (drapiežnik)
2️⃣ХІЖÁК (chižak)
3️⃣ВАЎКАРЭЗ (vaŭkarez)

Карыстайма на добры спажытак! 🥰

#словы_Д #словы_В #словы_Х
- Як ты радуеш свайго мужа?
- Я часам маўчу...

🎨 Малюнак Ema Malyauka
#МіфыЛегендыБеларусі

Малочная ведзьма

Малочныя ведзьмы (ведзьмы-малочніцы, ведзьмы-кароўніцы) згодна з міфалагічным слоўнікам, «міфічныя істоты, шкоднасць якіх палягае ў адбіранні ім ў кароў малака, ад чаго змяншаўся ўдой, яно рабілася вадкае, без вяршкоў, тым часам як у кароў саміх ведзьмаў малако станавілася надзвычай густое і адразу збівалася ў масла».

Менавіта з-за «спецыфікі» сваёй магіі ўяўленні пра малочных ведзьмаў былі шырока распаўсюджаныя ва ўсіх народаў, якія займаліся гадаваннем кароў.

Малочныя ведзьмы любяць перакідвацца ў розных гадаў ды ў гэтым выглядзе высмоктваць у каровы малако.

Дзейсны спосаб абараніць скаціну, гэта прывязаць да рога каровы грамнічную свечку. Тады гады не будуць яе чапаць…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Народны талент, нічога не скажаш!

Вітаем усіх!

Крыніца відэа
#КухняБеларусі

Мазурка каралеўская

450 г сметанковага масла,
мука,
10 яек,
1 шклянка цукру,
міндаль, сухары.

450 г сметанковага масла расцерці дабяла, усыпаць мукі, убіць па адным 10 яек, дадаць 1 шклянку цукру, жменю дробна пасечанага міндалю.

Усё добранька вымесіць, пакласці цеста ў 4-вугольную форму, пакрытую паперай, змазанай алеем і пасыпанай сухарамі.

Выпякаць на маленькім агні ў духоўцы, каб мазурка не толькі спяклася, але і высахла.

Хто любіць салодкае цеста, то можа дадаць больш цукру.
Forwarded from Верашчака
#МоваНашаРодная

Як звычайна перакладаюць на беларускую мову "носовой платок"?

Упэўнена, што вы ўсе чулі такі варыянт, як НАСОЎКА

👉 А вось у нашых мясцінах старэйшыя людзі называлі гэты прадмет асабістай гігіены МАКАТКА.

Прычым, насіць з сабой макатку ў кішэні было натуральнай з'явай. Раптам якая патрэба, то амаль кожны мог выцягнуць з кішэні штаноў ці фартуха макатку і прывесці сябе ў парадак.

А вось ужо матуля мая і тата звалі "платок". Што цікава, тое, што завязвалі на галаву адназначна было хусткай або касяком (косынка), а вось нос выціралі платком.

Слова "насоўка" я даведалася толькі калі пачала чытаць кнігі.

А як у вас называлі тое, чым выціралі нос?
Дзяліцеся ў каментарыях.
Forwarded from Верашчака
Польскія макаткі з надпісамі