Верашчака
484 subscribers
6.32K photos
911 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ДумкіЎслых

Прэзідэнт сказаў, што новы Нацыянальны гістарычны музей музей Бондаравай, Сідаровіч, Юспе і іншым маргінальным актывістам не спадабаецца 🤷🏻‍♀️😁
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрага дня!

Вас вітае гурт Арацэя
У тыкток @aratseya.by
#КухняБеларусі

Селядзец смажаны з грыбным соусам

Каб прыгатаваць гэтую страву спатрэбіцца 5-6 селядцоў, цыбуліна, багет, дзве лыжкі мукі, аліўкавы алей і спецыяльны грыбны соус.

Але перш чым заняцца соусам, варта надаць увагу селядцу. Яго трэба пачысціць, мяса дробна парэзаць, дадаць пакрышаную цыбулю, вымачаны ў вадзе багет.

Атрыманую масу можна запякаць у духоўцы або асцярожна смажыць на патэльні. Можна зрабіць невялічкія шарыкі, каб іх было больш зручна памачыць у соус.

Каб прыгатаваць грыбны соус, грыбы трэба адварыць і дробна пакрышыць. Затым укінуць у растопленае масла, змешанае з мукой і булёнам.

Замест цэлых грыбоў можна выкарыстоўваць грыбны парашок або сухія грыбы.
#СучаснаяБеларусь

⭐️ Музей гісторыі літаратуры адкрыў новыя залы

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрыліся тры новыя залы пастаяннай экспазіцыі, якая распавядае пра беларускае пісьменства ХІ—ХІХ стагоддзяў.👍👍👍

👉 Падрабязнасці па спасылцы
Хто пра бульбу не дзьме ў вус, той не сапраўдны беларус!
🤪
Forwarded from STROJ
Спосаб завівання наміткі з вёскі Шыпілавічы Любанскага раёна

Майстар-клас па завіванні намітак Любаншчыны ад Сяргея Выскваркі глядзіце тут ❤️
12. Вёска Хрыстабаловічы/Хрысцібалавічы (Пінскі раён)

Яшчэ адна невялікая ўжо вёска, дзе цяпер жывуць менш 10 чалавек, а раней адсюль у Пінск плавалі цеплаходам(!). Тут быў прыпынак на рэчцы, але яна ўжо абмялела, ды й цеплаход замянілі аўтобусам.

Тут мы пазнаёміліся з Евай Пікулік, якой ужо 90 гадоў. Яна распавяла даволі смешную гісторыю, як даўно замовіла сабе помнік, бо сабралася паміраць, а жыве да гэтай пары:

«Перад пенсіяй, гадоў 40 назад, папала ў бальніцу, думала, памру, і памятнік заказала. І зараз у сараі ляжыць. Чаго вы галавой круціця? Суседзі тожа заказывалі, а баба шчэ жыва. Гэта ж я гатавалася уміраці, думала, канцы аддам, а яшчэ і зараз жыву! Раней сядзела, думала, як заўтра будзе, што рабіці, а цяпер думаю, як уміраці буду».

А яшчэ нам мясцовыя распавялі гісторыю, як вясной 2020 года ў вёсцы бачылі НЛА: уначы каля крыжа на ўездзе ў вёску "з'явілася вялікае святло". Падрабязна апісалі двух гуманоідаў і нават паказалі пасохлыя дрэвы, якія былі на шляху пралёта НЛА.

Фота Ігара Ганчарука