Верашчака
493 subscribers
7.36K photos
1.18K videos
4 files
1.83K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Віктар Вацлаў Стажэнскі (Старжынскі) – грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку 1860-х гадоў. 3 1861 года гродзенскі губернскі маршалак шляхты. Вёў перамовы з царскімі ўладамі наконт аўтаноміі Беларуска-Літоўскага краю, аднаўлення Віленскага ўніверсітэта. У час паўстання 1863-1864 гг. адзін з кіраўнікоў партыі «белых» у Беларусі і Літве. 

Юзаф Такажээвіч – польскі пісьменнік і публіцыст.  Прапагандаваў тэорыю абшчыннага сацыялізму А. Герцэна. Становішчу рускага і беларускага народаў прысвяціў артыкул «Рускае пытанне» (1868).

Рамуальд Людвікавіч Траўгут - генерал, удзельнік паўстання 1863-1864 гг., адзін з яго кіраўнікоў. З 1845 года служыў у расійскай арміі, удзельнік Крымскай вайны (1853-1856)У 1928 г. ў мястэчку Свіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 г.

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Валерый Урублеўскі – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г. у Беларусі, дзеяч польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху. Скончыў Віленскі дваранскі і Пецярбургскі лясны інстытуты (на будынку ўніверсітэта ўсталявана мемарыяльная дошка). Актыўна дапамагаў Каліноўскаму ў яго падпольнай працы, у тым ліку ў выданні і распаўсюджванні «Мужыцкай праўды». Ён быў прыхільнікам левага крыла «чырвоных» найбольш актыўных змагароў, якія прытрымліваліся рэвалюцыйных поглядаў, - апоры на сялянскія масы, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, роўных правоў усіх народаў краю. Калі 18 сакавіка 1871 года ў Францыі адбылася рэвалюцыя і быў створаны першы ў гісторыі чалавецтва працоўны ўрад Парыжскай Камуны, Урублеўскі, як і многія іншыя яго суайчыннікі, актыўна падтрымаў рэвалюцыйныя памкненні парыжан. У гэтым выступе ён бачыў «сацыяльную рэвалюцыю, якая пры поспеху можа перавярнуць увесь парадак, што існуе цяпер у Еўропе…». У званні палкоўніка (атрымаў напярэдадні паўстання) Урублеўскі прапанаваў камунарам свае паслугі і план ваенных дзеянняў. Неўзабаве яму было прысвоена званне генерала і ён узначаліў адну з трох рэвалюцыйных армій, якая абараняла паўднёвую частку Парыжа. У баях Урублеўскі паказаў сябе ўмелым, разважлівым і прадбачлівым палкаводцам і змагаўся на чале арміі да апошняга дня існавання Парыжскай камуны. Версальцы завочна прысудзілі яго да смяротнага пакарання. З фальшывым пашпартам Урублеўскі пераехаў у Вялікабрытанію, дзе блізка пазнаёміўся з Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам. Урублеўскі ўступіў у I Інтэрнацыянал. У кастрычніку 1871 г. яго абралі членам Генеральнага савета I Інтэрнацыяналу, сакратаром-карэспандэнтам для Польшчы. Падтрымліваў Маркса і Энгельса супраць Бакуніна. У 1878 г. ён нелегальна прыязджаў у Расію (Адэса, Пецярбург), сустракаўся з народнікамі-землявольцамі. У Гродне імем Урублеўскага названа вуліца. Ацэнка дзейнасці Урублеўскага дадзена ў словах У. І. Леніна: «…Памяць Дамброўскага і Урублеўскага непарыўна звязана з найвялікшым рухам пралетарыяту ў XIX стагоддзі…».

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Міхал Яхім Цюндзявіцкі - удзельнік паўстання 1863-1864 гг., першая ахвяра царскіх карнікаў. У час службы ў войску Міхал увайшоў у рэвалюцыйную арганізацыю, па заданні якой пры канцы 1862 г. ўзяў адпачынак і накіраваўся ў вандроўку па вёсках Мінскай і Віленскай губерняў – заклікаць сялян да паўстання. Пераапрануты ў кажух, аб’ехаў шмат мясцін. 18 лютага 1863 г. ён наведаўся ў карчму каля вёскі Камень, дзе сабралася шмат народу на хрэсьбіны. Калі гаворка перайшла да тэмы ўзброенага выступлення, Цюндзявіцкі дастаў з кішэні брашуру на беларускай мове (хутчэй за ўсё «Мужыцкую праўду») і гучна яе зачытаў.

Яўстах Чарноўскі – удзельнік паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Ашмянскага павета. Ва ўніверсітэце атрымаў наступную характарыстыку: «Ён, кажуць, мае вялікі ўплыў на сялян, якія яго любяць, таму што ён, апранаючыся ў шэры армяк, называе іх братамі. Наогул, як запэўніваюць, сяляне заходніх губерняў ахвотней слухаюцца студэнтаў, чым сваіх памешчыкаў альбо тамтэйшых жыхароў, кажучы, што студэнты і разумнейшыя за іх, апошніх, і лепш ведаюць аб здагадках і мерапрыемствах урада, жывучы большай часткай у сталіцах і вялікіх гарадах.»

Працяг будзе...
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Паўстанне1863

А.Р. Лукашэнка пра К. Каліноўскага

"Это был наш человек, нашего государства"....

Чаму прапагандысты вырашылі, што беларусы раптам возьмуць і адракуцца ад сваёй гісторыі, бо некаму так хочацца?.... Смешныя такія!
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Зыгмунт Баніфацый Рох Бярнардавіч Чаховіч-Ляхавіцкі – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг., бібліяфіл. У 1862-1863гг. – член Віленскага Камітэта Руху, пасля яго ліквідацыі – займае пасаду сакратара ў «Аддзеле кіраўнікоў правінцыямі Літвы». Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. У Малых Бяседах Зыгмунт Чаховіч стварыў вялікую бібліятэку. З Чаховічам пазнаёміўся малады Янка Купала, сям’я якога ў 1895-1904 гг. жыла непадалёку ў фальварку Селішча. У доме Чаховіча Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай (прысвечанай польскаму вызвольнаму руху), гутарыў з ім пра паўстанне 1863-1864 гг., карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Чаховічам паэт пісаў у аўтабіяграфіях.

Тадэвуш Рыгор Удальрык Чудоўскі – адзін кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Магілёўшчыне. Чудоўскі дапамог адкрыць у Горках падпольную народную школу, дзе навучанне вялося паводле беларускіх кніг, друкаваных лацінкай. Падтрымліваў здольную моладзь таксама і матэрыяльна, не шкадуючы на гэта ўласных сродкаў. Напрыклад, за яго кошт вучыўся ў інстытуце зямляк з Чэрыкаўскага павета Станіслаў Віскоўскі, які ў 1863 г. стаў адным з кіраўнікоў паўстання горацкіх студэнтаў. Чудоўскі, які вітаў адмену прыгоннага права ў 1861 г., задоўга да гэтага даў сваім сялянам волю.

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Іван Дзяменцьевіч Чэрскі - геолаг і географ, даследчык Сібіры. У заімцы Калымскае ў 1943 г. быў пастаўлены помнік «Выдающемуся исследователю Сибири, Колымы, Индигирки и Яны. Геологу и географу Ивану Дементьевичу Черскому от благодарных потомков». Яго імя носяць працяглая (больш за 1500 км) горная сістэма паміж рэкамі Калымой і Янай у Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі, пасёлак на рацэ Калыма ў Якуціі, найвышэйшая (2763 м) вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце (самы высокі пункт – гара Чэрскага), камень (зараз назіральная пляцоўка) на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў Ангары, стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, вуліцы ў Маскве, Пскове, Верхнядзвінску і Вільні. У вёсцы Валынцы адкрыты музей Чэрскага. У Свольне, на месцы фальварка, Беларускае геаграфічнае таварыства паставіла помнік – вялікі валун. Імя І. Чэрскага носіць Іркуцкае таварыства беларускай культуры.

А што названа ці можа назавуць у гонар усіх тых, хто кідае каменне і лье бруд ў бок гэтых удзельнікаў і прыхільнікаў паўстання 1863 г.?

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Браніслаў Шварцэ – дзеяч рэвалюцыйнага руху на Беларусі і ў Польшчы ў 1860-я гады. Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод сялян Гродзенскай губерні, стварыў Беластоцкую рэвалюцыйную арганізацыю і кіраваў ёй. Прыхільнік апоры паўстання на народныя масы, на рэвалюцыйны саюз з рускім і інш. народамі. Арганізаваў выданне агітацыйнай літаратуры на беларускай мове («Гутарка старога дзеда» і інш.). 3 ліпеня 1862 г. член Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання, адзін з лідараў «чырвоных». Выступаў супраць «сепаратызму» К. Каліноўскага.

Вале́нцій Пятро́віч Швыко́ўскі - маршалак пружанскі, удзельнік паўстання 1863 года, мецэнат. У вёсцы Дабучын існавала створаная ўладальнікам школа для навучання сялянскіх дзетак. У часы свайго маршалкоўства В. Швыкоўскі прыклаў шмат намаганняў да паскарэння культурнага развіцця Пружаны і паляпшэння дабрабыту жыхароў края: арганізацыі ў горадзе грамадскай бібліятэкі, коннай пошты і правядзення праз Пружану паштовага тракту.

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Францішак Уладзіслававіч Юндзіл – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. у Беларусі і Польшчы. Прымкнуў да Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, быў у коле прыхільнікаў і аднадумцаў К. Каліноўскага. Падтрымаў Каліноўскага, які ўзяў курс на дасягненне самастойнасці і раўнапраўя ва ўзаемадачыненнях Літоўскага правінцыяльнага камітэта і Цэнтральнага нацыянальнага камітэта у Варшаве, за прадастаўленне Літве і Беларусі права на самавызначэнне. Сумесна з Каліноўскім адстойваў палітычную суверэннасць Літвы і Беларусі. Паўплываў на В. Урублеўскага, які, па ўспамінах Б. Шварцэ, «дазволіў адцягнуць сябе гродзенскаму Юндзілу і перастаў падпарадкоўвацца Варшаве…».

На гэтым мы завяршаем апавяданне пра вядомых удзельнікаў паўстання 1863 года. Вы самі ўсё чыталі і можаце зрабіць свае высновы.

👉 Што тычыцца розных прапагандыстаў, журналістаў, балаболаў у розных чатах, "ідэйных" гісторыкаў, якія ачарняюць удзельнікаў паўстання, прыніжаюць іх значэнне для беларусаў і Беларусі, то ўсе яны разам нават і блізка не зрабілі для беларусаў і Беларусі таго, што зрабіў для беларусаў кожны з пералічаных намі ўдзельнікаў паўстання 1863 года.

*Прачытаць пра ўдзельнікаў паўстання можна па хэштэгу #Паўстанне1863 на нашым канале https://t.iss.one/verashchaka_by
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Працягваем вывучаць падзеі паўстання 1863 года. Цікава разглядаць гэта пытанне з пазіцыі царскіх улад. Так, трапілася гэта кніга.

Заўсёды цікавіла пытанне, як каталіцкая царква магла каніназаваць у святыя такую вядомую сваёй супярэчлівасцю асобу як Язафат Кунцэвіч, за якім стаіць столькі нападабаючых для духоўнай асобы ўчынкаў. Адказ у выдзеленым тэксце.

Канешне, такія рашэнні каталіцкай царквы не дадаюць ёй павагі...
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Яшчэ перад паўстаннем "белыя", буйныя землеўладальнікі, паны, прасілі царскія ўлады і нават патрабавалі далучыць беларускія, літоўскія, украінскія землі Расійскай Імперыі да Царства Польскага.