#МоваНашаРодная
👉ПРОСТА СТАТЫСТЫКА
Па-беларуску навучаецца крыху больш за 8% беларускіх школьнікаў
👉 За апошнія 10 гадоў колькасць школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове, зменшылася на 34,4%
У 2014 годзе іх было 135.523, а да 2024 года іх колькасць скарацілася да 88.885.
👉 У той жа час колькасць вучняў, якія вучацца на рускай мове, павялічылася на 22,6%, з 808.293 да 991.274 (такім чынам, па-беларуску навучаецца 8,23% школьнікаў).
Рэгіянальная сітуацыя:
- Брэсцкая вобласць: на беларускай мове зніжэнне на 30,7% (з 32.425 да 22.479), на рускай — павелічэнне на 17,9% (з 126.400 да 149.018);
- Віцебская вобласць: -59,1% (з 13.112 да 5.366) і +14% (з 96.173 да 109.639);
- Гомельская вобласць: -37,2% (з 18.567 да 11.669) і +17,7% (з 128.468 да 151.158);
- Гродзенская вобласць: -43,2% (з 18.200 да 10.341) і +22,8% (з 89.146 да 109.509);
- Мінская вобласць: -24,4% (з 35.811 да 27.074) і +34,4% (з 104.433 да 140.372);
- Магілёўская вобласць: -43,7% (з 13.468 да 7.588) і +13,3% (з 94.724 да 107.366);
- Мінск: +10,9% (з 3.940 да 4.368) і +32,7% (з 168.949 да 224.212).

😢8🤬1🥱1
#МоваНашаРодная
Асаблівасці беларускай мовы, вызначаныя Янам Карловічам
Ян Карловіч напісаў уступ да кнігі «Беларускія паданні», сабраныя Уладзіславам Вярыгай і выдадзенай ва Львове ў 1889 г.
У гэтым уступе (С. 3-13.), напісаным у Варшаве 31 снежня 1887 г., Ян Карловіч акрэсліў становішча беларускай мовы, адносіны яе да ўкраінскай і рускай моваў. У прадмове Карловіч навукова паказаў, што беларуская мова - гэта асобная мова.
Даследчык пералічвае 16 асаблівасцей беларускай мовы і ўказвае на 4 асаблівасці, якіх не маюць украінская і руская мовы, што, па яго меркаванні, кажа пра асобнасць і самастойнасць беларускай мовы, гэтыя асаблівасці:
1) аканне,
2) дзеканне і цэканне,
3) тое, што гук «р» ніколі не бывае мяккім,
4) падваенне «н», «л» і «ц» ў канчатках (напр. гаданне, вяселле, піццё).
У гэтым тэксце Карловіч пазначыў уплыў іншых моў: стараславянскай, польскай, татарскай і, у апошні час, рускай. Коратка напісаў пра беларускую літаратару.
Мовазнавец Караль Апель успамінаў, што Карловіч выказаў яму падзяку за працу «Аб беларускай мове» (1880 г.), у якой Апель разгледзеў асноўныя фанетыка-граматычныя рысы беларускай мовы. Карловіч напісаў, што праца прынесла яму вялікую радасць, бо ў ёй ён, хаця б часткова, пабачыў выкананне сваёй старой задумкі - напісанне граматыкі беларускай мовы, якую, «падобна, я ніколі не выканаю».

👍6
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых
Газета "Витебский пролетарий", 1930 год.
👉 Чытаю артыкул і разумею, што апісана сітуацыя сучасных беларускамоўных школ, дзе з беларускага толькі падручнікі.
Калі мой сын вучыўся, то ў школе працаваў калектыў яшчэ савецкіх настаўнікаў, якія былі хадзячым узорам правільнай літаратурнай беларускай мовы, як і падабае інтэлігентнаму чалавеку на вёсцы. Беларуская мова гучала ў школе не толькі падчас урокаў, але і ў паўсядзённым жыцці, у дакументазвароце, на мерапрыемствах, яна была мовай школьнай інфармацыйнай прасторы.
👉 Маладых настаўнікаў да працы ў беларускамоўных школках і садках не рыхтуюць. Прыходзяць спецыялісты, якія толькі што чытаць і разумець па-беларуску здольныя. Ніякай вольнай размовы з вучнямі ці выхаванцамі на беларускай мове ў іх не атрымліваецца.
Школьныя мерапрыемствы, асяроддзе, зносіны з дзецьмі - усё толькі па-руску.
Так што нават тыя 8% дзяй, якія вучацца ў беларускамоўных школах, не маюць магчымасці цалкам пагрузіцца ў беларускамоўнае асяроддзе.
Зоя С

😢7👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
Пра тое, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску.
Добра што хоць хоць прыватныя кінатэатры і студыі нешта робяць для існавання беларускай мовы.

👏9
#МоваНашаРодная
Шпацыравала я па праспекту ў Мінску і на вочы трапілася кавярня. Пах кавы так заказытаў мае рэцэптары, што я не ўтрымалася і зайшла туды. Гэта было самае ўдалае рашэнне на сённяшні дзень, бо кавярня аказалася беларускамоўная, нават хлопец, які мяне абслугоўваў рабіў гэта на прыгожай і мілагучнай беларускай мове.
Адпачыла там сэрцам і душой, чаго і вам жадаю.
Так што, будзеце паблізу- загляніце. Кавярня побач з Плошчай Перамогі, ля прыпынка Казлова

🔥16🦄1
#МоваНашаРодная
Запазычаная лексіка беларускай мовы
🌟 Кожны народ жыве побач з іншымі народамі. Вынікам гандлёвых, прамысловых, культурных кантактаў паміж народамі з'яўляецца ўзаемнае запазычванне слоў.
Натуральнае запазычванне ўзбагачае мову, робіць яе больш гнуткай і не ўплывае на яе самабытнасць, паколькі пры гэтым захоўваецца асноўны слоўнік мовы, яе граматычны лад, не парушаюцца ўнутраныя законы моўнага развіцця.
У сучаснай беларускай мове прадстаўлены:
🔸 грэцызмы: акіян, анекдот, арыфметыка, афарызм, граматыка, клімат, конус, маналог, манархія, метафара, палітыка, парус, тэатр, філасофія і інш.;
🔸лацінізмы: акцыя, ангіна, градус, доктар, дырэктар, калега, канстытуцыя, карта, квота, медыяна, прапорцыя, рэліквія, сума, тэкст, тэмперамент і інш.;
🔸англіцызмы: біфштэкс, блок, блюмінг, бункер, гольф, джаз, жакей, клуб, лорд, мітынг, сквер, трамвай і інш.;
🔸германізмы: атэіст, блок, гандаль, дрот, друк, кафля, кошт, кухня, рада, рахунак, фурман, цэнтнер, шпік, шпіталь і інш.;
🔸галіцызмы (галоўным чынам, запазычанні з французскай мовы): авангард, акцёр, антракт, аташэ, афіша, балет, батальён, бомба, брыгада, вадэвіль, вуаль, кананада, кіно, пароль, партызан, салон, тратуар, фронт і інш.;
🔸цюркізмы: алмаз, аршын, атаман, кабала, каблук, курган, мурза, нагайка, палаш, саранча, туман, чабан і інш.;
🔸літуанізмы: дойлід, жлукта, клуня, крупеня, мянташка, пуня, рэзгіны, свіран, твань і інш.;
🔸стараславянізмы: ад, акаянны, блаславенне, блажэнны, ерась, злак, трэба, уладыка, чало і інш.;
🔸 русізмы: ачаг, вопыт, вучоны, дваранін, звяно, подзвіг, савет, упраўленне, паражэнне, парок
🔸украінізмы: бандура, боршч, бублік, галушка, гапак, шкаляр і інш.
🔸паланізмы: быдла, дашчэнту, змрок, кавадла, кудлаты, маёнтак, пагарда, рыдлёўка, скарга, сродак, страшыдла, тлусты, хлопец і інш.

🥰7👍1
#МоваНашаРодная
#СучаснаяБеларусь
#ДумкіЎслых
🔥 О, дарэчы, вельмі паказальная сітуацыя, якая раскрывае рэальныя праблемы беларускамоўных грамадзян у Беларусі.
👉 Педагогу адмовілі ў працаўладкаванні таму што яна размаўляе па-беларуску.
https://minsknews.by/beloruske-otkazali-v-trudoustrojstve-po-yazykovomu-princzipu-uznali-kak-postupat-v-takih-sluchayah/
👉 На сённяшні дзень вельмі складана адназначна сказаць, хто правы.
🔸З аднаго боку, па Закону, наймальнік не мае права адказаць у прыёме на працу па моўнай прыкмеце.
🔸З другога - у нас няма магчымасцей беларускамоўнаму чалавеку рэалізаваць сваё права выбара мовы зносін на працоўным месцы.
👉 Давайце чэсна, хто возьме ў банк на працу беларускамоўнага спецыяліста? А ў міліцыю, каб пратаколы супрацоўнік па-беларуску пісаў?
Больш скажу, я ведаю рэальны прыклад, калі вадзіцель здаваў пуцёўкі, запоўненыя па-беларуску і начальства яму дакладна сказала: "Або пішы па-руску, або дасвідос!"
Цікава будзе даведацца, чым скончыцца гэта эпапея з дзіцячым цэнтрам і беларускамоўным педагогам. Але даю 97%, што нічым дакладным. Калі ты размаўляеш па-беларуску, то працу шукай недзе ў вясковай школцы, гэта калі ты педагог. А іншым спецыялістам нават складана нешта параіць

Минск-новости
Белоруске отказали в трудоустройстве по языковому принципу. Узнали, как поступать в таких случаях - Минск-новости
14 июня, 2025 - В Сети разлетелась история девушки, которой отказали в трудоустройстве в детском центре развития «Сокровища нации». Причина — потенциальный
🤷♂7😢2🤔1