#Падарожжа
#ГісторыяВКЛ
Нясвіжскі палац
Гэты цудоўны палац быў рэзідэнцыяй магутнага роду Радзівілаў, які адыгрываў ключавую ролю ў палітыцы Вялікага Княства Літоўскага.
Рэзідэнцыя магутнага роду Радзівілаў - гэта не проста палац, гэта цэнтр культуры, навукі і мастацтва таго часу.
Радзівілы былі заступнікамі мастацтваў, і менавіта дзякуючы іх патранажу ў Нясвіжы развіваліся ТЭАТР, музыка і літаратура.
Парада: не прапусціце экскурсію па падзямеллях палаца, дзе размешчана старадаўняя крыпта Радзівілаў. Пасля агляду палаца абавязкова прагуляйцеся па прылеглым парку, які быў разбіты па лепшых еўрапейскіх узорах эпохі Адраджэння.

Брэсцкая крэпасць
Хоць яна больш вядомая сваім гераічным супраціўленнем падчас Другой сусветнай вайны, крэпасць таксама звязана з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.
На месцы крэпасці некалі знаходзіўся замак, які служыў важным абарончым пунктам на заходніх рубяжах Вялікага Княства Літоўскага. Месца, дзе знаходзіцца крэпасць захоўвае ў сабе мноства гістарычных эпізодаў, пачынаючы ад сярэднявечных бітваў да дыпламатычных перамоваў.
Гістарычная нататка: у 1596 годзе ў Берасцейскім замку была заключана Брэсцкая унія паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі.

#АрхітэктураБеларусі
Сядзіба Пуслоўскіх "Альбярцін"
Маёнтак «Альбярцін» на ўскраіне Слоніма аб'ядноўвае пару будынкаў сядзібы, флігель і вялікі парк з возерам.
Уладальнікамі маёнтка былі заможныя князі Пуслоўскія. Войцех Пуслоўскі стварыў тут цэлы прамысловы комплекс з суконнай вытворчасцю, чыгуналіцейным заводам і папяровай фабрыкай.
Галоўны будынак у стылі класіцызм (цяпер далікатна-мятнага колеру) упрыгожвае порцік з калонамі і парачка скульптур у выглядзе львоў.
За ім стаіць яшчэ адзін будынак – «Зімовы палац», які трохі нагадвае сядзібу ў Жалудку.
У часы СССР будынак зведаў некаторыя змены: яго ператварылі ў спартыўны клуб, упрыгожылі барэльефамі на фізкультурную тэматыку.
Акаляе будынак вялікі парк: на беразе можна зладзіць пікнік або проста пасядзець моўчкі – і ні пра што не думаць.

Сядзіба Дамейкаў ў Сітцах
Докшыцкі раён Віцебскай вобласці
У XVII стагоддзі маёнтак Сітцы належаў сям'і Бжастоўскіх: яны вырашылі стварыць тут цэлы палацава-паркавы ансамбль.
У 1798 годзе маёнтак выкупіў дзядзька Ігната Дамейкі – Тадэвуш. Праз нейкі час палац згарэў, і сын Тадэвуша ўзвёў тут новы будынак – гэтым разам драўляны (праўда, ён таксама згарэў).
Пасля ўсіх выпрабаванняў лёсу, што выпалі на долю маёнтка, ацалелі толькі парачка калон, якія засталіся яшчэ ад Бжастоўскіх, руіны некалькіх сценаў, барочная ўязная брама і здаравенны дуб-волат, якому ўжо каля 500 гадоў. Кажуць, у прасторным цені дуба калісьці адпачываў Тадэвуш Касцюшка – а цяпер могуць адпачыць і ўсе ўдумлівыя вандроўцы па Беларусі.

Сядзіба Бохвіцаў у Флер’янове
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці
Сядзіба роду Бохвіцаў з прыгожым садам з'явілася ў Флер'янове ў 1870 годзе.
У сядзібе захоўвалася вельмі багатая бібліятэка і любілі бавіць час многія знакамітыя дзеячы культуры тых часоў: Рэйтаны, Радзівілы, Уладзіслаў Рэймант і іншыя.
Наведваал Флер'янова і Эліза Ажэшка – у 1909 годзе яна нават пасадзіла тут свой дуб, які можна знайсці і сёння. Паводле яе, «вёска патанае ў зялёных раскошных дрэвах, квітнее слупкамі касачоў і дыванамі незабудак, спявае мільёнамі галасоў, якія звіняць, шэпчуць у крышталі духмянага паветра».
Прыязджай сюды вясной ці летам, каб адчуць усё гэтае хараство.

Сядзіба Тышкевічаў у Лагойску
Мінская вобласць
Пару стагоддзяў таму ў Лагойску ўсім запраўлялі Тышкевічы. Першы замак сям'і быў разбураны, таму ў XIX стагоддзі Пій Тышкевіч заняўся ўзвядзеннем каменнага палаца. Вакол палаца быў разбіты англійскі парк з ручаямі і масткамі.
У 1842 годзе браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы адкрылі ў Лагойску музей старажытнасцяў – ён займаў некалькі пакояў палаца.
Да нашых дзён дайшло няшмат, але скласці ўяўленне пра тое, як усё тут выглядала ў лепшыя часы, можна па малюнках Напалеона Орды.
Сёння Лагойскі парк выдатна пасуе для кароткай вылазкі з Менска – асабліва калі хочаш адпачыць душой.

#ПобытБеларусаў
❤Каханне — моцнае пачуццё ўласцівае чалавеку, літаральна ўсе рэлігіі свету трактуюць каханне, як пачуццё боскае. І, натуральна, у беларускага народа ёсць старадаўнія ўяўленні пра характар гэтага пачуцця, якія захаваліся ў вераваннях ды абрадах і нават — у камянях.
Дзе знаходзяцца гэтыя камяні і што подказваюць закаханым, чытайце ў нашым матэрыяле ➡ https://slushna.by/u-veravannyax-dy-abradax-dze-shukali-kaxanne-nashyya-prodki/

Сядзіба Агінскага ў Залессі
Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці
Род Агінскіх валодаў гэтымі землямі яшчэ з пачатку XVIII стагоддзя.
Самы знакаміты прадстаўнік роду – Міхал Клеафас, аўтар таго самага паланэза – вярнуўся ў Залессе ў 1802 годзе (пасля ўдзелу ў паўстанні Касцюшкі яму давялося на некалькі гадоў пакінуць родныя мясціны).
Адразу пасля вяртання гаспадара пачалі актыўна ўзводзіць вытанчаны каменны палац і разбіваць англійскі парк: раней тут была драўляная сядзіба і некалькі гаспадарчых пабудоў.
Праўда, будаўніцтва заняло амаль два дзясяткі гадоў, затое палац атрымаўся цудоўны – з калонамі, парадным уваходам і ўнікальнай аранжарэяй з трапічнымі раслінамі.
Сам Міхал Клеафас увесь час жыў у Залессі да 1810 года, а пасля – да самай смерці ў 1833 годзе – рэгулярна сюды наведваўся. Тут ён прымаў гасцей, ладзіў літаратурныя чытанні і музычныя вечары. Кажуць, што менавіта ў Залессі ўпершыню прагучаў паланэз «Развітанне з Радзімай».

Палац Радзівілаў у Нясвіжы
Менская вобласць
Знакавую беларускую славутасць атачае, бадай, самы ўражальны парк у падборцы (насамрэч нават пяць паркаў).
Спачатку за часам Радзівіла Сіроткі тут разбілі італьянскі сад, пры Рыбаньку – французскі.
Самыя маштабныя работы вяліся з падачы княгіні Марыі Дароты дэ Кастэлян. Тады ў Нясвіж завезлі саджанцы з Берлінскага гадавальніка, на замкавых валах разбілі ружовыя кветнікі, вакол збудавалі тэрасы і альтанкі для адпачынку. Тады ж з'явіліся Замкавы парк з алеямі ўздоўж абароннага рова, Стары парк на паўночным усходзе ад замка і Японскі парк, дзе павінны былі размясціць сад камянёў і карлікавыя дрэвы (але нешта не склалася).
На процілеглым беразе ракі Ушна раскінуліся Англійскі і Новы паркі: Англійскі вырас на месцы іпадрома і быў любімым месцам конных шпацыраў Радзівілаў.
Новы (Марысін) парк нагадвае пра каханне князёўны да беднага шляхціца.

Лошыцкі парк
Менск
Каб прагуляцца па маштабным сядзібным парку, нават неабавязкова выязджаць з Менска: адпраўляйся ў Лошыцу, каб убачыць цэлы комплекс XVIII стагоддзя.
У будынку сядзібы, які даволі добра захаваўся, сёння працуе музей.
Акрамя таго, па велізарнай тэрыторыі рассыпана яшчэ некалькі пабудоў і руін: флігель з драўлянай вежкай, разбураная капліца ў стылі віленскага барока і млын канца XIX стагоддзя.