Верашчака
504 subscribers
7.21K photos
1.15K videos
4 files
1.79K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#ЯМыКаласы

Беларуская моладзь выбірае правільныя кніжкі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кулінарныя шэдэўры на дажынках у Наваполацку )

Крыніца
#ДумкіЎслых

А во, яшчэ пытанне, каб кропкі расставіць наконт здрады...

Калі нашыя продкі адмовіліся ад паганскай веры продкаў і перайшлі ў хрысціянства, то гэта таксама была здрада ці гэта другое?

Ну, пра адмаўленне ад мовы продкаў я ўжо пісала.

Хацелася б больш падрабязных расповедаў пра тое, што ёсць здрада продкам для Рыгора і Вадзіма Францавіча.

Загаддзя дзякуй
Зоя С

https://t.iss.one/Gigin_Vadim/2686
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як вам камбайн?
Беларускі свет багаты на таленты, нічога не скажаш!

Крыніца
Верашчака
#ДумкіЎслых

О, як Рыгора зачапіла )) але мы не будзем апускацца да яго ўзроўня...

Сапраўды, хіба ў нас забаронена зараз самому выбіраць веру? За гэта ёсць крымінальны ці адміністрацыйны артыкул? Можа і тыя католікі, якія з'яўляюцца нашымі грамадзянамі, якія жывуць тут стагоддзямі - гэта нашчадкі здраднікаў?

А стараверы ці іх апаненты - гэта таксама здраднікі? А пратэстанты?

З нацыстамі параўноўваць неяк зусім не карэктна, як і з іншымі акупантамі. Ты ж, Рыгор, між іншым, цягаеш да сябе цытаты нацысцкага прыслужніка і антысаветчыка Саланевіча, гэта не здрада? Ці гэта іншае ўжо?

Пра ўнію мы тут пішам не раз. Дзе хоць у адным пасце мы яе ўхвалялі?

Мы, ніколі не падтрымлівалі і не будзем падтрымліваць нацыстаў, фашыстаў, здраднікаў, антысаветчыкаў і Алексіевіч.

І апускацца да твайго бруду таксама не будзем. А ты памятай, што за абразу як раз крымінальны і адміністрацыйны кодэкс прадугледжаны...
— Самае галоўнае - заітрыгаваць!
— Як?!
— Заўтра скажу ...

🎨 Малюнак Paolo Proietti
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#МіфыЛегендыБеларусі

Сярэбраная крынічка

На ўскрайку фруктовага саду Хамінскіх стаяў домік, у якім жыў садоўнік.
Вясной, летам, увосень у садзе працы шмат, а ўзімку – менш. Каб дарэмна не марнаваць час, садоўнік плёў для яблыкаў кашы, кошыкі і карзінкі. Яму дапамагала жонка, і асабліва захапляўся гэтай работай іх сын Янка. Сям’я жыла дружна, зладжана.

А вясной здарылася бяда – бацькі Янкі раптоўна памерлі. Пані ўсынавіла сірату, адвяла яму ў палацы асобны пакой і разам са сваім сынам адправіла ў школу. Хлопчыкі пасябравалі.

Яе сын Стась больш чытаў кнігі пра вайну, подзвігі, а Янка ў вольны час займаўся сваёй любімай справай – пляценнем. Плёў кошыкі і кошычкі з лазы, яловых каранёў, навучыўся рабіць карзіначкі з лучыны, ліпавай кары, бяросты. З часам пайшоў у ход рагоз, чарот, саломка. Яго фантазія стварала адмысловыя падвазонніцы, кашолачкі, фруктоўніцы, хлебніцы, цукерніцы, падносы, шкатулкі, сумачкі, брылі, цацкі, насценныя пано.

Усе вырабы Янкі пані выстаўляла ў гасцёўні як аздобу інтэр’ера. Хлопцы падраслі і паехалі вучыцца ў Вільню: Стась захацеў быць афіцэрам, а Янка – садоўнікам. Летам хлопцы прыязджалі на вакацыі. Стась больш займаўся спортам, коннай яздой, а Янка – пляценнем.

Колькасць вырабаў усё павялічвалася і павялічвалася. Улетку да Хамінскіх прыязджала адпачыць з розных месц шмат гасцей. Яны з цікавасцю аглядалі вырабы, захапляліся майстэрствам Янкі. Пані прыкмеціла, што многія хацелі б набыць вырабы ў якасці сувеніраў і, параіўшыся з Янкам, аднойчы аб’явіла:

– Гэта работы майго прыёмнага сына, круглага сіраты Янкі. Каб стварыць вам прыемнасць, мы дамовіліся, што можаце браць вырабы ў якасці сувеніраў на памяць аб наведванні Альшэва за сімвалічны кошт. Вось у гэты кош кладзіце манеты, хто колькі. Я аддам іх Янку ў дзень вяселля.

Трэба сказаць, што госці не скупіліся. Больш таго – адзін перад адным адным шчодра сыпалі жмені срэбраных манет у кошык-скарбонку.
Праз некалькі гадоў кош даверху напоўніўся манетамі.

На канікулах Янка пазнаёміўся з дзяўчынай-гараджанкай Аней, дачкой паненскай сяброўкі, якая праводзіла тут канікулы. Цэлымі днямі сядзелі яны ў альшэўскім парку на лавачцы ля дарожкі, што вяла да прыстані. Аб іх размовах ведалі хіба толькі стогадовыя ліпы ды разгалістыя клёны.

Аднойчы Янка прызнаўся прыёмнай маці, што кахае Аню. Пані паабяцала перагаварыць з Анінай маці. Якімі шчаслівымі адчувалі сябе закаханыя, калі даведаліся, што дарослыя адносяцца да іх кахання з разуменнем.

Аднойчы прыехаў Стась з Вільні і аб’явіў маці, што едзе дабравольцам на турэцкую вайну, вызваляць Балгарыю ад захопнікаў. Калі даведаўся пра гэта Янка, то таксама заахвоціўся ехаць разам з ім.

Засумавала Аня. Працягвала адна хадзіць на іх улюблёнае месца, успамінаць пра сустрэчы, чакаць, спадзявацца, што любы хутка вернецца. У адзін з вечароў з-пад зямлі забурліла-завіравала крынічка. Што гэта мае быць за знаменне? А праз некаторы час прыйшла сумная вестка, што Янка загінуў.

– Гэта крынічка – вестачка ад любага, што яго няма ў жывых, — загаласіла Аня, і яе слёзы разам з крынічнай вадою пацяклі-паструменіліся ў Страчу.

Пані, не ведаючы што рабіць з сабраным скарбам, прынесла кошык да крынічкі і высыпала срэбраныя манеты ў яе чыстую бяздонную глыбіню.

Многім наталяла смагу крынічка свёй вадзіцай. Легенду пра срэбраную крыніцу перадавалі з вуснаў у вусны. Вада была ў ёй крыштальна чыстая і вельмі прыемная на смак. Можа ад срэбра, але хутчэй за ўсё ад глыбокага і моцнага чалавечага кахання.
Forwarded from Šynkarenka
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем!
Як адпачываецца, сябры!
Помніце, заўтра ўжо на працу!))
Forwarded from STROJ
Паспейце наведаць!

На выставе можна будзе пазнаёміцца з традыцыйнымі строямі Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў, ручнікамі, посцілкамі, фатаграфіямі, прадметамі побыту і дэкаратыйна-прыкладнога мастацтва.

Выстава будзе працаваць да 12 студзеня 2025 г.
г. Брэст, вул. Героеў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 В (Мастацкі музей).
#ДумкіЎслых

🔥 Бясконца доўга можна глядзець на тое, як гарыць агонь, як цячэ вада і як "рускія беларусы" спрачаюцца за тое, хто з іх больш рускі чым самі рускія....)))

Нешта ў мяне адчуванне, што яны проста спонсараў і гранты падзяліць не могуць)))

Спадарства! Не будзьце такімі! Заставайцеся проста беларусамі і беражыце наш беларускі свет!

Зоя С
#Падарожжа
#Архітэктура

Самыя старажытныя храмы

Касцёл Святога Казіміра ва Уселюбе

Гэты касцёл, хутчэй за ўсё, з'явіўся ў мястэчку Уселюб, што пад Навагрудкам, у першай палове XV стагоддзя.

Пабудаваны ў гатычным стылі і ахрышчаны ў гонар Яна Хрысціцеля, касцёл лічыцца адным з самых ранніх каталіцкіх храмаў на тэрыторыі Беларусі.
Заклаў яго альбо Ян Няміра, альбо яго сын-князь Андрэй Уселюбскі.

У архітэктуры касцёла адбіліся ўсе наступныя эпохі і напластаванні: мінімалізм і практычнасць Рэфармацыі, пышнасць і размах барока, веліч готыкі.
#ДумкіЎслых

Таварышы прапагандзісты, вы перад тым, як пісаць пасты, неяк паміж сабой разбярыцеся, а то ў людзей ад вас галава кругам! 🤦🏻‍♀️

Зоя С