Верашчака
482 subscribers
6.33K photos
912 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Вось тут у кнізе цікавы доказ таго, што рускія мовы ВКЛ і Масквы ў XVII ст. ужо істотна адрозніваліся. Пры гэтым мову ВКЛ называюць літоўскай )

Ну і яшчэ цікавы факт. Шмат кніг у той час прывозілі ў Маскву з Літвы. Гэта звязана ў тым ліку і з тым, што ў ВКЛ было на той час больш друкарняў.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Не гледзячы на становішча праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, пастаянная канкурэнцыя і барацьба за свае правы з езуітамі і ўніятамі вымушала праваслаўнае духавенства развівацца ў пытаннях адукацыі і асветы.

У выніку атрымалася так, што адукацыйны ўзровень праваслаўнага духавенства ў РП на той час быў вышэйшы, чым у Маскоўскім царстве. Кіеўскіх настаўнікаў запрашалі працаваць у Маскву.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Вось што піша Мітрапаліт Макарый пра стан асветы і навукі ў Маскоўскім царстве ў XVII ст.

Пад раздачу на царскім узроўні траплялі нават літоўскія хмель і бабы-вядунні 😁

Але былі і правільныя рашэнні - барацьба з тытунём.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Пра заганы ў Маскоўскім царстве ў XVII ст. Гучыць жудаснавата, канешне.

Але давайце будзем аб'ектыўнымі, такі малюнак, упэўнены, можна было назіраць у любой еўрапейскай дзяржаве таго часу )
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Яшчэ раз пра асвету ў Маскоўскім царстве ад Мітрапаліта Макарыя.

І яшчэ раз пра істотны тагачасны "літоўскі" ўплыў асветы.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Аб рэлігійнай талерантнасці ў Маскоўскім княстве ў XVII ст.

Тут без каментарыяў...

Дадам толькі адно, дарэчы. Знаёмячыся з працамі заходнерусістаў, сутыкнуўся з падобнымі поглядамі, асабліва да габрэяў.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Пра польскіх прыгнятацелей праваслаўнай веры на беларускіх землях у часы Рэчы Паспалітай - Радзівілаў. Вось тут прыклад аднаго з іх роду.

Тут трэба заўважыць, што менавіта Януш Радзівіл быў галоўным кіраўніком падаўлення паўстання Багдана Хмяльніцкага на тэрыторыі ВКЛ.
Выпраўляем апошні сказ, дзякуючы падказцы Вадзіма Францавіча Гігіна і Рыгора Азаронка. На самой справе існавала дзве галіны Радзівілаў. І так склалася, што прыкладна ў адзін і той жа час існавала два Януша Радзівіла. Той Януш, які падаўляў паўстанне Б.Хмяльніцкага на тэрыторыі ВКЛ з 1649 года, не той самы Януш Радзівіл, які быў кашталянам віленскім і падтрымліваў праваслаўных на сваіх землях.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Адным з галоўных абвінавачванняў уніятаў было тое, што яны спрыялі хутчэйшаму апалячванню насельніцтва. Але як бачым з гэтых прыкладаў, на пачатку XVII ст. як уніяты, так і праваслаўныя ўжо актыўна выкарыстоўвалі польскую мову...
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Працягваем расказваць пра дзейнасць уніятскага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.

Адным з інструментаў Кунцэвіча быў...не прызнавацца, што ён уніят...а так можна было?... аказваецца можна - народ верыў...да пэўнага часу. Тут узгадваецца ўжо праваслаўны архіепіскап Мялецій Сматрыцкі.

Зразумела, як пры такім раскладзе адносіўся народ да Кунцэвіча.

На такую дзейнасць Кунцэвіча не мог не звярнуць увагі сам канцлер ВКЛ Леў Сапега - наш знакаміты дзяржаўны дзеяч. Ён папярэджваў уніяцкага мітрапаліта, прадбачыў ад такой дзейнасці вялікія беды для ўсёй дзяржавы...
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Яшчэ раз бачым, што нават сам кароль Жыгімонт ІІІ, яры прыхільнік каталіцтва і заступнік ўніі часта ішоў насустрач праваслаўным.

Пра гэтыя крокі насустрач мы яшчэ пазней падвядзем вынікі.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

А што Іасафат Кунцэвіч? Ці прыслухаўся ён да канцлера ВКЛ? І ўвогуле, ці прыслухоўваўся да каго-небудзь? Не...

Таму і скончыў сваё жыццё тым, што віцябляне забілі яго і ўтапілі ў Дзвіне. Чытаючы гэтыя ўрыўкі з кнігі і на самой справе здаецца, што Кунцэвіч паводзіў сябе як самагубца - спецыяльна напрошваючыся на непрыемнасці.

Канешне, улады жорстка потым пакаралі ўдзельнічаў расправы над уніяцкім епіскапам. Сотню чалавек пакаралі смерцю, астатнім адсеклі рукі. А горад Віцебск пазбавілі Магдэбургскага права.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

І яшчэ раз пра Радзівілаў. У чарговы раз адзначым, што ў міжканфесійных пытаннях Ралзівілы былі часта на баку праваслаўных.

У дадзеным выпадку Хрыстафор (Крыштаф) Радзівіл быў сам кальвіністам. А як мы ведаем, пратэстанты ў тыя часы былі на адным баку з праваслаўнымі супраць езуітаў і ўніятаў. Таму мабыць тут нічога дзіўнага няма, што ён падтрымліваў праваслаўных. За што, мітрапаліт выказваў Крыштафу вялікую падзяку.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

У барацьбе праваслаўнага і ўніяцкага духавенства, падтрымліваемага ўладай і каталіцкай царквой, паміж сабой першыя пачалі карыстацца магчымасцю мець цесныя стасункі з маскоўскім духавенствам, атрымліваючы там розныя падарункі і падтрымку.

Адзначым, што амаль усе пералічаныя ў тэксце манастыры знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Украіны. Выпадкова гэта ці не, даведаемся пазней.

Калі паглядзець на гэта з пазіцыі сённяшняга дня, то можна паспрабаваць разглядзець гістарычнае імкненне продкаў украінскага народа да цесных стасункаў з Расіяй. І тым больш дзіўна назіраць за тым, што зараз адбываецца паміж гэтымі блізкімі народамі...
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Не першы раз бачым, што і кароль, і сейм Рэчы Паспалітай былі часта на баку праваслаўных. Але пры гэтым урадавыя дзяржаўныя пастановы слаба выконваліся. Уніяты з праваслаўнымі, як бачым з кнігі, працягвалі змагацца і біцца паміж сабой.

На якія думкі наводзяць гэтыя факты? Тут мабыць можна прадбачыць прычыны будучага краху дзяржавы - немагчымасць дзяржавы кантраляваць унутраную сітуацыю ў краіне.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Далей пазнаёмімся з дзейнасцю вядомага філолага, грамадска-палітычнага і царкоўнага дзеяча тых часоў, Мялеція Сматрыцкага.

Цікава, як Сматрыцкі атрымліваў адукацыю. Ён нарадзіўся ў праваслаўнай сям'і і пачатковую адукацыю атрымліваў у праваслаўнай акадэміі. У юнацкім узросце ён вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Ну а на пачатку свайго дарослага жыцця ўвогуле вучыўся ў Германіі ў розных пратэстантскіх універсітэтах.

Аўтар лічыць, што менавіта гэтая адукацыйная салянка зрабіла Сматрыцкага не цвёрдым у сваёй веры.

Але тым не менш Мялецій Сматрыцкі стаў Полацкім архіепіскапам.

Будзе працяг...
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Мялецій Сматрыцкі. Працяг...

Я некалькі разоў перачытаў гэты тэкст, каб зразумець, што хацеў гэтым сказаць аўтар. Але так да канца і не зразумеў.

Хутчэй за ўсё Сматрыцкі ў гэты час больш схіляўся да ўніяцтва. І на ўсход, у Канстанцінопаль і Ерусалім, адправіўся з мэтай знайсці там падтрымку сваіх ідэй аб тым, што каталіцкая і праваслаўная царква мала чым адрозніваюцца па сутнасці і што можна знайсці нейкія агульныя шляхі да сусветнай уніі. Але нічога гэтага не знайшоў і расчараваўся.

А па вяртанні на радзіму атрымаў падазрэнні і непрыязнасць ад сваіх аднаверцаў.

Усё вышэй пералічанае ў рэшце рэшт прывяло да яго рашэння прыняць унію. Чаму безумоўна былі радыя, як уніяцкія вышэйшыя духоўныя асобы, так і каталіцкія. Бо навыкі і здольнасці Сматрыцкага былі ўсім добра вядомыя.

Ну і безумоўна гэта была вялікая страта для праваслаўнага духавенства і ўдар па яе аўтарытэту.