Forwarded from Кінакіпа | Фільмы і серыялы па-беларуску
Гравіці Фолз (1 сезон) | Gravity Falls (1 season) | 2012
Серыі 1-7, 8-14, 15-20
Двайняты Дзіпер і Мэйбл Пайнс адпраўляюцца на летнія вакацыі да свайго стрыечнага дзядулі Стэна - уладальніка сувенірнай крамы «Халупа Таямніц», які жыве ў мястэчку Гравіці Фолз. Спачатку героям сумна, але неўзабаве яны выяўляюць, што ў горадзе адбываецца нешта звышнатуральнае. Дзіпер выпадкова знаходзіць у лесе дзённік пад нумарам тры, аўтар якога невядомы. У ім падрабязна апісваюцца анамаліі Гравіці Фолз. Хлопец адразу вырашае даведацца таямніцы дзіўнага гарадка і знайсці аўтара дзённіка, але на кожным кроку Дзіпера і Мэйбл падцікоўвае небяспека.
Пераклад і агучка: аматарскі шматгалосы закадравы (Кавярня)
🖥 Глядзець анлайн: https://kinakipa.site/movie?id=591929
Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2598/ (DVO)
IMDb (8,9/10): https://www.imdb.com/title/tt1865718/
Kinopoisk (9/10): https://www.kinopoisk.ru/series/591929/
#мультфільм #камедыя #сямейны #прыгоды #дэтэктыў #фантастыка #агучка

📃 У1567 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў «Лясную ўставу» — заканадаўчую інструкцыю па выкарыстаньні лясных угоддзяў у Рэчы Паспалітай.
Гэты дакумент стаў першым падобным законам на славянскай мове.
На думку М. В. Доўнар-Запольскага, менавіта «Лясная ўстава» завяршыла арганізацыю ляснога гаспадарання ў ВКЛ.
Паводле ўставы, для разбору розных цяжбаў аб праве карыстаньня лесам і сенажацямі была створаная адмысловая камісія. Ляснічыя атрымалі падрабязную інструкцыю пра дзеянні падчас аб’езду пушчаў і лясоў.
Статут забараняў высечку сухіх дрэў без дазволу ўлады, вызначаў пакаранне за самавольнае размяшчэнне пчаліных вулляў у дуплах дрэваў, абмяжоўваў рыбную лоўлю і колькасьць паляўнічых сабак.
За забойства буйнога звера, напрыклад, тура, або зубра, была вызначана вышэйшая мера пакарання.

#Падарожжа
Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.
Рыбацкая вёска. Але я не вельмі зразумеў, ці славянская, ці варажская 🤔

Forwarded from Куфар старажытнасцяў
Заўсёды цікава параўноўваць старыя фота і сучасныя.
На здымку касцёл у вёсцы Лагішын Пінскага раёна. 1907-1909 год і нашыя дні.
А на ўваходзе цікавы святар Ян Зея, які служыў у гэтым храме. Гэта быў напэўна адзін з самых незвычайных святароў таго часу на нашых землях.
А калі Вы будзеце ў Лагішыне таксама сфатаграфуйцеся ля ўваходу ў храм, як і Ян Зея.
На здымку касцёл у вёсцы Лагішын Пінскага раёна. 1907-1909 год і нашыя дні.
А на ўваходзе цікавы святар Ян Зея, які служыў у гэтым храме. Гэта быў напэўна адзін з самых незвычайных святароў таго часу на нашых землях.
А калі Вы будзеце ў Лагішыне таксама сфатаграфуйцеся ля ўваходу ў храм, як і Ян Зея.
Forwarded from Куфар старажытнасцяў
Пра Яна Зею мы прыгадвалі ў папярэдне допісе ў сувязі з Лагішыным.
Адзначым, што гэтага чалавека вельмі шанавалі сучаснікі за ягоную няўрымслівасць. Яго называлі «вар'ят Божы», «амаль святы», «ідэальны».
Некалькі год таму ў Польшчы выйшаў мастацкі фільм «Ян Зея. Не забівай нікога ніколі».
А ён паважаў вернікаў любых канфесій. І нават праваслаўным, пакуль не было ў іх новага святара, чытаў евангелле па-беларуску.
Абыйшоў усё Палессе пешшу і верхам на кані.