Верашчака
482 subscribers
6.33K photos
912 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Верашчака
#ДумкіЎслых У мяне адчуванне, што на змену Шыпценка на шлях экстрэмізму заступіў нейкі нетаварышч Юспа. Праз матэрыялы яго канала чырвонай ніткай праходзяць ідэі расколу беларускага грамадства па моўнай прыкмеце і выстаўленне адной з дзяржаўных моў маркерам…
#ДумкіЎслых

А, і мая парада ўсім тым, каму не падабаецца беларуская мова:

Не падабаецца - не размаўляйце! У нашай дзяржаве права карыстацца любой мовай прадастаўлена па Канстытуцыі.

А вось спробы зняважыць і абразіць беларускую мову могуць прывесці да непрыемных для вас наступстваў. Усё ж яна ў нас ахоўваецца Законам і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Гэта так, на ўсялякі выпадак, раптам хто забыўся

Зоя С
#ДумкіЎслых

А вось і першыя вынікі дзейнасці нетаварышча Юспы.
Нейкая Тамара Бурак (яна ж Інга) ужо адкрыта абураецца (УВАГА!) таму, што прапанавалі права выбраць мову.
А далей наогул ягадкі - "меншинство возбухает и самовольничает"!

👉 Я гэта апублікавала дзеля таго, каб некаторыя не лічылі, што каналы на 100 - 300 падпісчыкаў ніякага ўплыву не маюць. Яшчэ як маюць, асабліва калі іх шмат.

Зоя С
#НамПішуць
#ДумкіЎслых

✒️ Аляксей і Пётр нешта загуляліся ў раздачу ярлыкоў - нацыяналісты, традыцыяналісты, капіталісты...камуністы? Так можна дагуляцца да таго, што самі застануцца ў меншасці, а вакол розныя "-істы".

Вораг - гэта той, хто здрадзіў радзіме і працуе супраць нашай дзяржавы, і зараз не мае значэння, які ён "-іст". І наадварот, калі нацыяналіст ці капіталіст працуе на інтарэсы нашай дзяржавы, саюза, то што з ім рабіць?

Прабачце, сацыялізму ў нас пакуль няма, у нас дзяржкапіталізм і сацыяльна-арыянтаваная дзяржава, але гэта яшчэ не сацыялізм. І сацыялізм нам адным не пабудаваць. Для гэтага яшчэ патрэбна, каб і нашыя суседзі да сацыялізму імкнуліся, і ў першую чаргу Расія.

Так што вось гэтыя цікавыя гульні Дзерманта па навешванню розных ярлыкоў ні да чаго добрага не прывядуць, гэта гульні не на адзінства, а на раз'яднанне...
Ніхто не супраць сацыялістычных ідэй, упэўнены. Чаму да гэтых ідэй не прывабіць нацыяналіста ці нават капіталіста? Ім няма месца ў вашым сацыялістычным грамадстве?
Верашчака
"М. Вішнево, Віленск. губ. Ошмянск. пав. Хлопец з в. Вуглоў, К-цкі, спаткаўшы ў Вішневе знаёмую дзеўчыну С., загаварыў з ёй па польску; але тая, хоць лепш за хлапца знала гэту мову, атказывала яму па беларуску. Той, узлаваўшыся, спытаў: "а як замуж пойдзеш…
#ДумкіЎслых

Закрануў гэты пост...
Сапраўды ж, ніякія школы і ўніверсітэты не навучаць дзіця любові да сваёй зямлі, да сваіх каранёў і да роднай мовы, калі ў сям'і гэтага не будзе!

Дарагія кабеты, пачніце з простага! Зайшоўшы ў кнігарню за кніжкай для дзіцяці, не прамініце палічку і з беларускай літаратурай.
Калі дзіця з маленства будзе чуць ад вас родную мову, то ў школе яна не будзе для яго гучаць, як замежная!

Зоя С
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

У каментарах зачапіліся за тэму навучання на беларускай мове. Дакладней, чаму ў нас так мала школ і класаў з беларускай мовай навучання...

Адна з прычын, я лічу - адсутнасць заяў бацькоў аб навучанні па-беларуску.

А як яны выкажуць жаданне пра мову навучання, калі ў бланку заявы ўсё ўжо выбрана за іх?

Такое вось сэляві! 🤷🏻‍♀️

Дзяліцеся ў каментарах, ці пыталіся ў вас, на якой мове вы хацелі б навучаць дзіця? Ці гэта вырашыла адміністрацыя школы?

Зоя С
Верашчака
#ДумкіЎслых

Нехта з вас скажа, што пра тое, што Беларусь і Расія ёсць і застануцца асобнымі дзяржавамі, без аніякага аб'яднання шмат разоў гаворана, няма сэнсу паўтараць.
А мне думаецца, лішні раз не будзе, асабліва для тых, хто называе сябе "рускімі беларусамі", або "заходнарусістамі", або "заходнерускай часткай беларусаў". А калі больш проста, то для тых, хто працуе на пэўныя башні Крамля, якія ўспамінаў Прэзідэнт, гаворачы, што "некаму няймецца ў высокіх кругах".

Я разумею, што ў вас можа былі б нейкія свае плюшкі ад продажу Беларусі расійскаму бізнесу. Толькі хрэн вам у вочы, а не Беларусь!
Менавіта таму, вашы паплечнікі перыядычна аказваюцца то на сутках, то пад забаронай, то прызнаюцца экстрэмістамі.

А нам, патрыётам Беларусі, словы Прэзідэнта кожны раз як бальзам на душу! Таму, скажа яшчэ - мы і яшчэ апублікуем! Чытайце, пацейце і цярпіце!

Вечна жыві і квітней Беларусь!

Зоя С

А, нетаварышчы пыталіся, чаму я фамілію поўнасцю не пішу. Спецыяльна для вас: мая фамілія Серада ))
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых

Вось у нас пэўная частка абшчэственных вар'ятак бегае па крамах, здзірае павуцінне і грызе гарбузы, змагаючыся супраць "западных ценностей".

А можна было зрабіць куды прасцей - стварыць для людзей сваё свята, якое будзе адпавядаць нашым каштоўнасцям і традыцыям, нагадае людзям пра казку, якую яны чыталі ў дзяцінстве.

Але ж вар'яткі на тое і вар'яткі, што ім трэба пісаць скаргі, забараняць, здзіраць, ганьбіць і псаваць людзям настрой. Яны як тая Дзюдзюка Барбідоская: калі ўсім сумна, то вар'яткам добра. Фу такімі быць!

Зоя С
#ДумкіЎслых

Сёння ў булкахрустаў чарговы прыступ алергіі ад Верашчакі.

Па-першае, мы ніякія не нацыялісты, мы проста патрыёты, якія за Беларусь, за беларускасць і за беларускі свет

Па-другое, гісторыкаў сярод нас няма, матэрыялы публікуюцца тыя, якія знаходзім у адкрытых крыніцах. Калі што і не так, дык вы за сабой спачатку гляньце. А то ў вас то Мураўёў адукацыю ў Беларусь прынёс, то еўрапейцы СНІД і ВІЧ індзейцам падкінулі, то слуцкія паясы ткуць прыгонныя дзяўчаты.

У трэціх, Верашчакі не было б, каб у нас хоць адзін прапагандыст размаўляў і пісаў па-беларуску. А паколькі, такіх няма, то хоць Верашчаку чытаць будзем.

Ну і апошняе, атчапіцеся ад нашага канала! Столькі ўвагі толькі з-за таго, што чалавек з вёскі завёў рэсурс на беларускай мове! Выглядае вельмі недарэчна!

Не нарвуйцеся вы так! Усё будзе добра!

Зоя С

П.с.: пост не для падпісчыкаў, ён для тых, каго ад нас каўбасіць
#ДумкіЎслых

А, наконт змены назваў аб'ектаў...
Ну даражэнькія, вы б пачыталі калі Законы перад тым, як бегаць і лямантаваць!

Там напісана, хто і якім чынам можа ўнесці прапановы аб змене назваў.
Калі ласка, вось спасылка, вывучайце!

А то ўжо рэспубліканскі рэферэндум сабраліся замуціць, неўтрапёныя!)))

https://etalonline.by/document/?regnum=h11000190
Верашчака
Тэме развіцця сельскіх тэрыторый быў прысвечаны экспертны дыялог “Будучыня беларускай вескі” пляцоўкай для якога выступіла Магілёўская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка. Передае ТРК “Беларусь 4 Магілёў”
#ДумкіЎслых

Каб маладыя спецыялісты заставаліся жыць і працаваць на сяле, трэба не толькі эканамічныя ўмовы ствараць, але і фарміраваць пэўнае светаўспрыманне ў моладзі. То бог, фарміраваць прэсціж сельскіх прафесій і вясковага вобразу жыцця, моду на ўласны дом, а не кватэру ў хмарачосе.

А дзеля гэтага ўсялякім Рыгорам ды Мікітам неабходна пакатацца па рэгіёнах і паказаць прывабнасць вясковага жыцця, магчымасці для маладых сямей на сяле, нейкія праблемы падсвяціць ды хібы дапамагчы выправіць. А пакуль яны ў нас толькі кулакамі махаюць ды седзячы ў студыях "языкамі плявузгаюць" (с)

Зоя С