Верашчака
484 subscribers
6.32K photos
911 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Запісы з дзённіка Міхася Мялешкі

27 верасня 1915 года
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Наведвальнікаў катаюць на дзвух дракарах....без ветразяў і вёслаў праўда, але гэта ўжо дэталі )) дадаткова да гэта плаціць не трэба. У час катанне з дынамікаў расказваецца гісторыя пра гандлёвы шлях з "варагаў у грэкі"
Да снежня месцаў няма. У музеі Петруся Броўкі праводзяць вечаровыя спатканні — на іх сапраўдны ажыятаж.

Літаратурны музей Петруся Броўкі знаходзіцца ў доме Свянціцкага на вуліцы Карла Маркса, 30. Яго пабудавалі больш за стагоддзе таму.

Як адбываецца спатканне? Музей працуе да 19:00. Пасля, калі на вечар ёсць адпаведны запіс, прыходзіць пара. Для наведнікаў праводзяць невялічкую рамантычную экскурсію, а пасля праводзяць у дальні пакой — з французскімі вокнамі і відам на праспект — і частуюць гарбатай.

Праводзіць час у фармаце спаткання ў музеі можна да 23:00. Увесь гэты час у музеі знаходзіцца супрацоўнік, да якога ў любы момант можна звярнуцца па дапамогу: папрасіць плед ці задаць пытанне.

Каштуе такі вечар 60 рублёў.

Падрабязнасці — па спасылцы.

people.onliner.by/2024/09/26/spatkanne-muzei
Турбуешся за буслоў, якія не адляцелі?

Звычайна ў канцы жніўня белыя і чорныя буслы ўжо пакідаюць Беларусь. Застаецца толькі невялікая частка белых буслоў – позніх маладых, хворых альбо прыручаных чалавекам.

Ці трэба ім дапамагаць? Залежыць ад абставін:

1️⃣ Малады бусел, які прыйшоў у вёску – слабы ў палёце. Маладая птушка позняй гадоўлі, якая яшчэ дрэнна лётае, але можа пералятаць на значныя адлегласці. Такіх маладых буслоў лепей перасунуць на луг, дзе ў іх ёсць магчымасць паляваць і спазнаваць жыццё самастойна. За імі лепей назіраць і толькі пры неабходнасці адлавіць, каб перадаць у прытулак (Гродзенскі заапарк, прыватная прыродаахоўная ўстанова «Ахова прыроды» ў Асіповіцкім раёне і Цэнтр дапамогі дзікім жывёлам «Сірын» пад Мінскам. Кантакты можна знайсці ў інтэрнэце).

2️⃣ Птушка ў цэнтры горада, якую падкармілі людзі каля крамы. Птушка, якую, верагодна, вырасцілі людзі і навучылі браць ежу з рук. Карміць такога бусла не трэба. Калі яго падкормліваць, ён будзе заставацца на месцы і не будзе вучыцца паляваць, не кажучы ўжо пра тое, каб пачаць перамяшчацца і мігрыраваць. Гэткія выпадкі часта заканчваюцца наездам машыны або няшчасным выпадкам, калі бусел цэліць у вока чалавеку (напрыклад, дзіцяці), які падыходзіць занадта блізка. Калі кармленне спыніць, гэта прымусіць бусла самастойна шукаць ежу і рухацца. Пакуль яшчэ цёпла, у бусла ёсць шанец вырушыць да месцаў зімоўкі.

3️⃣ Траўмаванага бусла трэба паказаць ветэрынару. Глядзі памятку па дапамозе параненай птушцы.

З прыродаахоўнай пазіцыі беламу буслу як віду зараз нічога не пагражае. Штогадовая гібель сотняў гэтых птушак ад натуральных прычын не можа неяк пагоршыць становішча віду. З прыродаахоўнай пазіцыі дапамагаць трэба галоўным чынам птушкам, якія пацярпелі праз чалавека, бо ў такім выпадку можа загінуць і моцны, здаровы бусел. З зоаабарончага пункту гледжання, вядома, шкада кожную асобную птушку.

Крыніца: Grupa EkoLogiczna, Facebook.

📷 Дзякуем за фота Анастасіі Скачэк, @ptushkafota.
🎬Госць новага выпуску праграмы " Маркаў. Нічога асабістага " - Раман Пратасевіч

👉Ці гатовы Пратасевіч выступіць пасрэднікам паміж дзяржавай і "збеглымі", якія хочуць вярнуцца?

👉Чаму" збеглыя "баяцца, калі так званыя імі "палітвязні" выходзяць з турмы?

👉На якіх інтэрнэт-пляцоўках могуць зрабіць акцэнт пры новай спробе звяржэння ўлады ў Беларусі?

👉Чаму лепш быць электрыкам у сваёй краіне, чым выдуманым "міністрам" за мяжой?

👉Якімі скандальнымі эксклюзівамі пра Латушку і праблемы "збеглых" падзяліўся Пратасевіч?

Глядзіце выпуск тут 👇 https://youtu.be/iBwNSmvyi0o
#МіфыЛегендыБеларусі

Гара Княжа Магіла

На поўдні ад возера Нешчарда ёсць гара, якую з трох бакоў абняла вада. На той гары драўляны маленькі касцёл і колькі соснаў…

Расказваюць, што на тым паўвостраве некалі быў горад. Толькі чый горад, хто у ім правіў, невядома. Тамашні люд жыў у лясістых ваколіцах, доўга не ведаў нападаў іншых народаў, што блукалі па тых краях дзеля грабяжу.

Праз некаторы час берагі Нешчарды прывабілі страшнага Ольбжыма, які называўся князем. Спадзеючыся на багатую здабычу, ён аблажыў той горад вялізнай шайкай разбойнікаў, разбіў слабую абарону, абрабаваў дамы, пазабіваў жыхароў, у касцёлах паабдзіраў абразы і начынне. Нават сам касцёл зруйнаваў, а званы затапіў у возеры і са сваёй дружынай абраў сабе жыхарства ў спустошаным горадзе.

Але затопленыя на дне возера званы штодзень пры заходзе і ўсходзе сонца абуджалі глухое маўчанне на дзікіх берагах Нешчарды. Напалоханае тым гулам птаства ўцякло высока ў неба, а сарны і ласі, дрыжучы ад страху, схаваліся ў навакольных барах. Апаўночы лётала чума, падобная да чорнай кулі, і дзе толькі датыкалася сцяны, жылля, ніхто не выходзіў ужо з таго дома жывы, і такім чынам вымерла ўся дружына князя.

Сам ён, напалоханы, закапаў усё сваё багацце ў гары і ўцёк з некалькімі сябрамі. Але недалёка за возерам яго спаткала смерць.

Народ і зараз паказвае вялізны курган, які называе Княжа Магіла.
#ДумкіЎслых

Слухала відэа з надзеяй пачуць беларускую мову. Нажаль....🤷🏻‍♀️

Цікава, ці запрасілі хоць каго, хто прапагандзіруе наш беларускі свет?
З маіх знаёмых блогераў нікога мусіць.

Можа вы ведаеце, каго цікавага запрасілі і ці ёсць тыя, хто вядзе беларускамоўны рэсурс?

https://t.iss.one/ontnews/160113
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаначкі!
Ну што, выхадныя ўжо распланаваныя?
Дасылайце фотаздымкі хто дзе што!

А ў Драздоў новы кліп мусіць хутка!
#КухняБеларусі

Бульба, фаршыраваная мясам

12 даволі буйных бульбін, 400 г мяса (мякаць),
1 цыбуліна,
1 ст. лыжка здору,
1,5 шклянкі вадкай смятаны,
2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, соль, перац.

Бульбу абабраць, выдаліць асяродак.

Мяса прапусціць праз мясарубку, дадаць абсмажаную накрышаную цыбулю, соль, перац, перамяшаць.

Бульбіны запоўніць фаршам, перакласці ў жароўню, заліць смятанай, дадаць тамат-пюрэ, соль і запячы ў духоўцы.
#НамПішуць

Падпісчыца даслала фота рэкламы на беларускай мовы, якую ўбачыла па дарозе на працу!

Родная мова радуе вока і грэее сэрца людзям! ❤️
#Падарожжа

Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.

Млын.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Навіна ‼️
🏰 Сёння мы адчынілі дзверы ў новую залу - Кардыгардыю⚔️⚔️, прысвечаную рыцарскаму побыту і жыццю.

♥️ Сардэчна запрашаем на тэматычныя выходныя 28 і 29 верасня “Сульскі замак”, каб больш пазнаць пра сярэднявечныя замкі Беларусі😊
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ЛюдзіБеларусі

💥 Знайшла першага беларускамоўнага блогера, які ўдзельнічаў у Форуме!

Знаёмцеся! Дзяніс Трафімчык

Спасылка на ягоны тыкток 👇

https://www.tiktok.com/@trofimchik_7?_t=8q5hpHgt8mz&_r=1

👉 Спадарства, калі вы даведаецеся яшчэ пра каго з удзельнікаў - пішыце нам. Зробім ім трошкі рэкламы! Падтрымаем нашых беларусікаў!
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Адзначым гэты факт і параўнаем з умовамі ў суседнім Маскоўскім княстве.

Можна спачатку падумаць, што такія правы шляхты павінны даваць магчымасці змагацца ў тым ліку і за свае правы, мову, веру. Але як адбылося ў выніку на самой справе? Шляхта пераходзіла ў каталіцтва і апалячвалася. А з цягам часу шляхецкія правы, вольнасці, прывялі Рэч Паспалітую да знікнення дзяржавы - да падзелаў суседнімі манархіямі.

У нас зараз прынята вінаваціць нашых продкаў са шляхты за тое, што апалячваліся. Пры гэтым ніхто не вінаваціць беларусаў за тое, што ў 20 ст. яны адмовіліся ад беларускай мовы на карысць рускай. А пры гэтым абодва працэсы маюць амаль аднолькавую прыроду