Верашчака
484 subscribers
6.32K photos
911 videos
2 files
1.44K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
Download Telegram
Forwarded from Верашчака
Верашчака
Польскія макаткі з надпісамі
#ПобытБеларусі
#МоваНашаРодная

Аказваецца слова "макатка" не проста так гучала ў нашай мясцовасці. Гэта зусім не дыялект!

Макатка (makatka) - гэта дэкаратыўная тканіна невялікіх памераў.
Макаткі могуць быць выкананы ў розных тэхніках: вышыванне, вязанне, шыццё з ласкутоў, ткацтва або роспіс па тканіне.

Гісторыя макатак вельмі доўгая. Даволі вядомыя польскія народныя вышытыя макаткі. У Польшчу яны трапілі з Германіі і Галандыі. Дадзены від дэкора вядомы ў розных краінах Еўропы.

Спачатку макаткі ўпрыгожвалі багатыя дамы, а пасля мода на іх распаўсюдзілася і на сялянскія хаты. Залаты век выкарыстання макатак прыходзіцца на 20 - 30-я гады ХХ стагоддзя.

Вышываная макатка з'яўляецца неад'емнай часткай польскага інтэр'ера, асабліва кухні, гэта гонар гаспадыні дома.

Польская макатка ўяўляе сабой пано з сюжэтам на бытавую тэму. Цікавай асаблівасцю з'яўляецца наяўнасць надпісаў: прывітанняў, пажаданняў або своеасаблівага маніфеста, часам з гумарам і напамінаннем аб важнейшых жыццёвых каштоўнасцях: сям'і, каханні, добрых адносінах, маральнай чысціні і веры.

Вельмі натуральна, што ў нашай мясцовасці, якая якраз у 20- 30-я гады знаходзілася пад Польшчай сяляне таксама ўпрыгожвалі свой быт макаткамі.
І, як аказваецуа, імі ж і ўціраліся пры патрэбе.

Магчыма, насавыя макаткі дзяўчаты спецыяльна аздаблялі вышытымі малюнкамі і надпісамі, але пра гэта ўжо мне нічога не вядома....
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Чарговая апытанка ад Ільі Шынкарэнка.

Цікава глядзець, але кожны раз сумна робіцца ад вынікаў

https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=8qjXpxjIv8H&_r=1
#МоваНашаРодная

Шпаргалка вам, каб не заблытацца
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

У каментарах зачапіліся за тэму навучання на беларускай мове. Дакладней, чаму ў нас так мала школ і класаў з беларускай мовай навучання...

Адна з прычын, я лічу - адсутнасць заяў бацькоў аб навучанні па-беларуску.

А як яны выкажуць жаданне пра мову навучання, калі ў бланку заявы ўсё ўжо выбрана за іх?

Такое вось сэляві! 🤷🏻‍♀️

Дзяліцеся ў каментарах, ці пыталіся ў вас, на якой мове вы хацелі б навучаць дзіця? Ці гэта вырашыла адміністрацыя школы?

Зоя С
#МоваНашаРодная

Колеры па-беларуску

Ужывайце беларускія словы ў сваёй штодзённай гаворцы!
#МоваНашаРодная

Беларускія стравы на беларускай мове.

Ужывайце іх назвы ў сваім штодзённым маўленні!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Што рабіць, калі вы пачынаеце размаўляць па-беларуску, а вас пастаянна выпраўляюць?

Я згодна з дзяўчынай, не трэба браць да галавы і тым больш спыняцца, вярнуўшыся да рускай мовы! Проста працягвайце гаварыць і ваш слоўнік, як і граматыка, паступова будуць выпраўляцца.

А вось адкуль бяруцца "разумнікі", якім трэба дакалупацца да чужой гаворкі, гэта пытанне. Каб вы так за правільнасцю сваёй рускай гаворкі сачылі, як любіце беларускую выпраўляць, самі ёй не карыстаючыся!)))

Крыніца відэа
#МоваНашаРодная

Артыкул пра беларускую мову ў газеце "Вольная праца" №7 1940 года. "Вольная праца" орган Беластоцкага абкама і гаркама КП(б)Б, створана напрыканцы 1939 года пасля далучэння Беластока і Беластоцкай вобласці да БССР.

Крыніца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

👉 Слушны адказ на пытанне: "Навошта вучыць беларускую мову?"

Хлопец мае рацыю!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДумкіЎслых
#МоваНашаРодная

Учора на перадачы было паднята цікавае пытанне аб тым, што такое беларуская мова для людзей. Гэта сродак выпендрыцца і прыцягнуць увагу да сябе або гэта свядомы выбар чалавека і праяўленне патрыятызму?

Для мяне сама пастаноўка такога пытання нейкая дзікая. Нібыта на рускай мове ніхто не выпендрываецца, не выказвае пратэст і не карыстаецца ёй калі проста няма чаго сказаць! Чаму наогул беларуская мова для некаторых з'яўляецца нейкім трыгерам? Чаму чалавек, які размаўляе па-беларуску адразу трапляе пад увагу, быццам у яго чыр на носе!?

А я вось згодна з Ільёй. Выкарыстанне беларускай мовы - гэта праяўленне патрыятызму!

Як сказаў Прэзідэнт, беларуская мова - гэта тое, што нас адрознівае ад іншых. То бок, калі ты адчуваеш сябе прыналежным да беларускага народа, калі ты ганарышся тым, што ты беларус, то ты будзеш свядома рабіць усё, каб зберагчы гэту мову (нажаль на сённяшні дзень пытанне стаіць так), каб ажывіць яе і перадаць як спадчыну сваім дзецям.

Зоя С